Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны

Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Палата прадстаўнікоў ЗША🇺🇸 прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.🇺🇦 Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.

📷 Пасольства ЗША ва Украіне

#ЗША #Украіна #ленд_ліз #Германія #дапамога #перамога