‼️ Эстонія🇪🇪 і Латвія🇱🇻 прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу
Адпаведныя заявы дзяржавы прынялі сёння, 21 красавіка.
На пазачарговым пасяджэнні парламенту Эстоніі выслухалі выступ кіраўніцы дэлегацыі ўкраінскага парламенту Алены Шуляк. Эстонскі парламент аднагалосна прыняў заяву аб ваенных злачынствах і генацыдзе Расеі ва Украіне. У заяве Эстоніі гаворыцца, што Расея здзейсніла акты генацыду, у тым ліку масавыя зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях — у прыватнасці, у Бучы, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпяні і Марыупалі, — гаворыцца ў заяве.
Заяву аб агрэсіі і ваенных злачынствах Расеі ва Украіне прыняў і Сойм Латвіі.
📷 Depositphotos
#генацыд #Эстонія #Латвія #заява #вайна #Украіна #Расея