Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️Прадстаўнік “Адзінай Расіі” Канстанцін Затулін унёс у Дзяржаўную думу неадназначны законапраект. Аб прызнанні суайчыннікамі ўсіх, хто валодае расейскай мовай.

Чытай больш:

📷 GLOBAL LOOK PRESS

#Расея #расейская_мова #Затулін #законапраект #суайчыннікі
‼️За крок да расстрэлаў

Дзяржава спынілася за крок ад масавых палітычных расстрэлаў.

Ці ведаюць так званыя дэпутаты, што яны стварылі, дружна прагаласаваўшы за такія папраўкі, – хутчэй усяго так. Але такі свядомы выбар той агрэсіўнай меншасці, якая гвалтам утрымлівае ўладу.

Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу разважае пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расстрэл #Беларусь #тэрарызм #Крымінальны_кодэкс #дэпутаты #законапраект
‼️Зяленскі падпісаў закон аб дэсаветызацыі заканадаўства Украіны

Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнай Рады.🇺🇦

Старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук растлумачыў, што дакумент адмяняе 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР і Украінскай ССР. Акрамя таго, з украінскага заканадаўства выключаць згадкі аб «перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»; імкненні ўвасабляць у жыццё «ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадства»; прыярытэце ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»; спасылкі на праграмы, распрацаваныя Камуністычнай партыяй.

Кабінету міністраў даручана на працягу трох месяцаў прывесці ў адпаведнасць з законам свае нарматыўна-прававыя дакументы, а таксама распрацаваць новы Працоўны, Жыллёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Вярхоўная Рада раней прыняла законапраект аб забароне прарасейскіх партый ва Украіне.

📷 з адкрытых крыніц інтэрнэту

#Зяленскі #Вярхоўная_Рада #законапраект #дэсаветызацыя