Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Беластоку ўшанавалі памяць габрэяў, загінулых 27 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень нямецкія акупанты спалілі Вялікую сінагогу разам з сотнямі людзей, якія ў ёй знаходзіліся.

📌 Памяць ахвяр ушанавалі ўлады горада і беластачане. Сярод прысутных на мерапрыемствах былі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі і ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.

📌 Вялікая сінагога паўстала ў пачатку 20 стагоддзя на вуліцы Бажнічай, цяпер гэта Суражская. 27 чэрвеня 1941 года гітлераўцы загналі ў будынак сінагогі мужчын і хлопцаў габрэйскай нацыянальнасці і падпалілі будынак. Мяркуецца, што загінулі не менш за 700 чалавек.

#Беласток #сінагога_у_Беластоку #Тадэвуш_Трускаляскі #Богдан_Пашкоўскі

Фота: Miasto Białystok i Podlaski Urząd Wojewódzki w Białymstoku

Больш на сайце Радыё Рацыя.