Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
99 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ У групу "За дэмакратычную Беларусь" Сейма Латвіі, які складаецца са 100 дэпутатаў, увайшла пятая частка парламентарыяў. Пра гэта паведаміла спікер Сейма Інара Мурніеце, якая сустрэлася ў Рызе са Святланай Ціханоўскай.

📌 «Устойлівасць народа Беларусі ва ўмовах дыктатуры і ціску заслугоўвае самай вялікай павагі і захаплення. Латвія працягне падтрымліваць Беларусь у барацьбе за права жыць у свабоднай краіне, карыстацца дэмакратыяй і правамі чалавека», - заявіла спікер.

📌 «Латвійскі парламент уважліва сочыць за развіццём падзеяў у Беларусі, асуджаючы парушэнні правоў чалавека і выступаючы за падтрымку дэмакратычнай апазіцыі.

📌 Спікер нагадала, што са жніўня 2020 года Латвія актыўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у Беларусі і запэўніла, што будзе працягваць гэта рабіць.

Фота: saeima.lv

#Інара_Мурніеце #Святлана_Ціханоўская #За_дэмакратычную_Беларусь #Рыга