Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️⚡️ 21 траўня ў Дзень палітвязня ў Беластоку беларускія праваабаронцы зладзяць сустрэчу салідарнасці.

📌 Яна пройдзе ў сядзібе Беларускага Радыё Рацыя па адрасе Цепла,1 і пачнецца а 15.30. Сустрэча прымеркавана да ўгодкаў гібелі ў калоніі Вітольда Ашурка.

Плануецца мастацкая частка, выступы праваабаронцаў, былых вязняў, падпісанне паштовак тым, хто знаходзіцца ў турмах.

#Вітольд_Ашурка #Дзень_палітвязня #памяць #салідарнасць
#Беласток
‼️Дзень палітвязня адбыўся 21 траўня ў грузінскім Батумі.

🔻Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў, і на ёй ўзгадалі як Вітольда Ашурка, так і іншых палітзняволеных, што цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

⚪️🔴⚪️Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і праспявалі "Пагоню". Таксама да акцыі далучыліся грузінскія палітыкі і было грузінскае тэлебачанне🇬🇪.

Апроч гэтага на беразе Чорнага мора адбыўся перформанс, падчас якога дзяўчаты навязалі вялікую колькасць стужак і гэтыя тысячы бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў за сценамі турмаў.

#Дзень_палітвязня #Вітольд_Ашурак #Батумі #рэпрэсіі #беларусы
‼️У Дзень палітвязня беларусы Вільні сабраліся каля пасольства Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы.

❗️Сімвалам акцыі сталі жоўтыя біркі “экстрэміста”. Менавіта Вітольд Ашурак быў першым, хто распавёў у лістах на волю пра масавую пазнаку палітвязняў жоўтымі біркамі.

Больш на Радыё Рацыя #Дзень_палітвязня #Вільня #палітвязні #рэпрэсіі #Вітольд_Ашурак