Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з "Госцем Рацыі" – мастаком Янам Гелдам, які прадставіў у Беластоку сваю працу "Мяжа і час. Непастаянства межаў".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беларусь #выстава #культура #мяжа
🎨Беларускія мастакі прадставілі свае работы ў Варшаве

"Гэта серыя здымкаў: з аднаго боку чорна-белыя, трэба было памаляваць свае партрэты. А другая частка – партрэты, якія зафіксавалі момант, калі ўдзельнікі адзін аднаго малявалі" - распавяла нашаму радыё адна з каардынатараў праекту.

Чытай больш:


#Варшава #Выстава #ДомТворцаў
🎨У Варшаве адкрыецца дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай

Усіх, хто патрапіць на вернісаж, чакае прыемны сюрпрыз.🎉

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Палякова #вернісаж #мастачка #карціны #выстава
📈 «Чырвоная лінія» ў Беластоку

🎨У каворкінгу МедыяМост працуе трохдзённая выстава мастака акцыяніста Уладзіслава Бохана, якая яскрава адлюстроўвае падзеі, якія былі ў Беларусі ў 2020-21 гадах і сталі вынікам таго, што адбываецца зараз.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#выстава #Беласток #Бохан #МедыяМост #каворкінгу
🔸„Духоўнае яднанне”

Так гучыць назва выстаўкі, якая разгарнулася ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

🔸 Гэтая экспазіцыя змяшчае работы, створаныя рукамі мамы і яе дачкі – Алы і Марыны Кулеш з горада Бярозаўка, што каля Ліды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#выстава #Кулеш #Наша_слова #Бярозаўка
"Я ўдзячная палякам за разуменне і спагаду. Гэта адная з краін, людзі якой дужа дапамагаюць украінцам і дужа спачуваюць. Калі я прывезла сюды свае працы, Эліза і Моніка плакалі", - кажа ўкраінская мастачка Кацярына Лісавенка.

🖼У галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася выстава «Могілкавы сад» - своеасаблівы дзённік вайны Кацярыны Лісавенкі, якая з дзецьмі з-за расейскага ўварвання была вымушана пакінуць Радзіму🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Беласток #уцекачы #выстава
📌 Праект, які адлюстроўвае погляд дзяцей на вайну ва Украіне, прэзентавалі ў Варшаве.

📌 Выстава мае назву "Дзіцячы альбом", ладзіцца ў фармаце анлайн і створаная ў супрацоўніцтве паміж Беларускім жаночым фондам і фондам ŻYVI. 📌 “Імпрэза аб’ядноўвае малюнкі дзяцей ва ўзросце ад пяці да чатырнаццаці гадоў. Усе працы нарадзіліся у нашым фондзе, калі бацькі маленькіх творцаў атрымлівалі ў нас гуманітарную дапамогу”, – зазначае суарганізатар падзеі, сузаснавальнік Фонду “Zyvi” Алена.

📌 “Дарослыя нясуць адказнасць за тое, чым жывуць гэтыя дзеці, і самы мінімум адказнасці – гэта прызнанне. Дзеці не належаць ні да адной нацыі. Гэта будучыня, якую трэба берагчы”, – падкрэсліваюць арганізатары.

Выставу можна ўбачыць па спасылцы.

#вайна_ва_Украіне #выставы #выстава_Дзіцячы_альбом #Фонд_Zyvi #Варшава

Беларускае Радыё Рацыя
📌 Беларусь можа даць Расеі ўзбраенне і тэхніку для ваенных дзеянняў ва Украіне.
📌 Вайна двух супрацьлегласцяў у свеце.
📌 Мухамед ібн Салман наведаў Анкару.
📌 Выстава Documenta: скандал вакол антысеміцкіх малюнкаў.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Выстава_Documenta #Мухамед_ібн_Салман #Саудаўская_Аравія

Больш на сайце Радыё Рацыя.