Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️„Фэйкаў хапае, і ўсё гэта залежыць ад хуткасці. Журналістам трэба было б даваць інфармацыю, пераправяраючы факты. Лепш даць навіну на некалькі гадзін пазней, але дакладней. Таму што падзеі на фронце развіваюцца дастаткова хутка“.

📌Зазначае медыяэксперт і журналіст MediaIQ Яўген Юшкоўскі.

📌Ён упэўнены, што з-за хуткасці працы ў беларускіх СМІ таксама бываюць неапраўданыя памылкі, як да прыкладу неправераныя паведамленні пра смерць беларускіх ваяроў з палка Каліноўскага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#медыя #фэйкі #Юшкоўскі #інфармацыя #Беларусь
⁉️ А як вы фільтруеце інфармацыю?

‼️" Ёсць каторыя ўсведамляюць, але большасць усё ж такі прапітана прапагандай. Інфармацыі дастаткова, калі яе шукаць. Тэлеграм-каналы глядзі, тэлевізары адразу выключаць, газеты таксама не чытаць. Трэба фільтраваць і глядзець".

📌 Беларус Мікіта, які жыве ва Украіне, раіць людзям фільтраваць інфармацыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#інфармацыя #фільтрацыя #беларус #прапаганда
‼️ У Беларусі – пяць новых палітвязняў

🔻 Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Анастасія Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка. Іх справы праваабарончыя арганізацыі лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць іх вызвалення/

📌 Агульны лік палітвязняў у Беларусі складае 1 327 чалавек.

📌 Як адзначаюць праваабаронцы, Наталля Лашч — былая супрацоўніца пракуратуры. Пра яе затрыманне стала вядома ў жніўні. Крымінальную справу распачалі за „распальванне сацыяльнай варожасці” — „незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя ў сетцы інтэрнэт”.

#палітвязні #праваабаронцы #Лашч #інфармацыя