Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Уладзімір Мацкевіч хоча дабіцца адкрытага суда

Ён быў затрыманы 4 жніўня 2021 года па абвінавачванні ў “арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак” (ч. 1 арт. 342 КК).

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Мацкевіч #суд #філосаф #зняволенне #турма
Зміцер Дашкевіч не выйдзе заўтра пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Супраць Дашкевіча пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Зміцер_Дашкевіч #затрыманне #арышт #пераслед #турма
‼️Чарговы суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк

Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калоніі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Шарэнда_Панасюк #суд #калонія #турма #рэжым
‼️Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калоніі ў СІЗА-3

7 красавіка яе асудзілі ў гомельскай калоніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Паліну перавялі ў гомельскі СІЗА-3 да разгляду апеляцыйнай скаргі, а потым этапуюць у так званую “крытую” турму.

📷 Радыё Рацыя

#IШарэнда_Панасюк #суд #калонія #турма #палітзняволеная
⚡️Праваабарончая супольнасць Беларусі ў адмысловай заяве прызнала яшчэ 8 зняволеных палітвязнямі.

Гэта Ганна Пышнік, Андрэй Уткін, Віктар Кулінка, Ірына Абдукерына, Алег Барадзін, Іван Яснікаў, Мікіта Слепянок, Віктар Бедрый.

‼️‼️Цяпер у краіне 1133 палітвязні.

📷 CC BY 2.0 / J P Davidson / s21 wire #палітвязні #рэпрэсіі #Беларусь #праваабаронцы #турма
‼️У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова.

📌Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

📌 За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.

📷 "Вясна"

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сакалоў #Буруноў #суд #прысуд #турма
📌‼️ Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіча.

📌‼️ У судзе Савецкага раёна Менска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

📌 Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк.

📌 Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

📌 Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

📌 Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў аўторак, 14 чэрвеня.

#Наталля_Васілевіч #палітвязні #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #турма_ў_Жодзіне

spring96.org
📌“На дадзены момант у нас практычна ніякай інфармацыі няма. Ведаем, што ў канцы чэрвеня справу перадалі ў суд. І ўсё. Пра яго стан ведаем праз тое, што нам перадае адвакат, што ён піша ў лістах”.

📌 Кажа маці журналіста Дзяніса Івашына. Людміла Івашына ведае толькі пра стан яго здароўя і амаль нічога па справе сына.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #журналіст #справа #турма
‼️Палітвязню Эдуарду Пальчысу зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі ў магілёўскую турму

Суд праходзіў па скайпе і доўжыўся пяць хвілін.

📌Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў канцы верасня 2020 года і асуджаны ў снежні 2021 года на 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – арганізацыя масавых беспарадкаў і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Калі Эдуард быў у зняволенні, у яго нарадзілася дачка.

#Пальчыс #зняволенне #турма #пакаранне #палітзняволены
‼️ Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму

📌 29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене палітвязню пакарання на больш жорсткае. Ён адбывае тэрмін у „Воўчых норах”.
Верагодна, Латыпава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.

📌 У сярэдзіне траўня палітзняволенага перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты.

📌Нагадаем, 16 жніўня мінулага года Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар агулам на 32 дні.

#Латыпаў #калонія #турма #суддзя #Кірыловіч