Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Наталля Васілевіч: Патрыярх два гады правёў у бункеры і магчыма не бачыць рэальнай карціны

Ці можам мы казаць, што Руская Праваслаўная Царква фактычна блаславіла тое, што зараз адбываецца ва Украіне?

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/natallya-vasilevich-patryyarkh-dva-gady-p/#вайнаваУкраіне #РПЦ #Украіна
Украінскія войскі пакінулі горад Папасная ў Луганскай вобласці

Гэта прызнаў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай. Папасная – 20-тысячны горад, пра яго захоп Мінабароны Расеі заявіла яшчэ 8 сакавіка, у рэальнасці яго ўпартая абарона доўжылася яшчэ два месяцы. Такім чынам, расейскія сілы прасунуліся ў кірунку Севераданецка і Краматорска, найбольшых цэнтраў на поўначы Данбаса.

Захоп Папаснай – другі вялікі поспех расейцаў у Данбасе за час наступу, які доўжыцца амаль месяц. Але яны не здолелі выйсці на межы Луганскай і Данецкай абласцей, як планавалі. Украінскія часткі працягваюць абарону горада Ліман, населеных пунктаў Залатое, Торскае, але пагроза акружэння часцей, якія бароняць Севераданецк і Лісічанск, павялічылася

#ВайнаваУкраіне
Як адчуваюць сябе украінцы пасля 2 месяцаў вайны? Чаго найбольш ім цяпер бракуе?

Распавялі прадстаўніцы Фонду “Żyvi” Алена і Вольга

Чытайце больш на сайце Радыё Рацыя:


#ВайнаВаУкраіне #ФондДапамогі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️CNN Апублікавала відэа як расейцы растрэльваюць дырэктара і ахоўніка аўтамабільнага цэнтру!

Гэта сталася яшчэ 16 сакавіка пад Кіевам. Перад гэтым акупанты абшукалі ўкраінцаў і пераканаліся, што перад імі бяззбройныя і цывільныя грамадзяне.

#ВайнаВаУкраіне #Злачынствы