Рух "За Свабоду"
98 subscribers
1.21K photos
135 videos
174 links
Пра беларускую палітыку нясумна. Самыя свежыя навіны ад інфармацыйнай службы Руху "За Свабоду".
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы ідзем за пасадамі?

Лідар кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» падчас «Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024» па выбарах у Каардынацыйную раду адказаў на пытанне пра «пасады».

«Гэта не пасады, гэта — адказнасць. Чарговыя крымінальныя справы, чарговыя рызыкі.

Калі мы ідзем у Каардынацыйную раду, мы ідзем з багажом таго, што ўжо зрабілі. Мы хочам зрабіць больш.

Калі вы хочаце, каб быў выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб была перададзена сітуацыя па Беларусі па злачынствах супраць чалавечнасці, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб адна з краінаў свету падала заяву ў Міжнародны суд ААН аб злачынствах і гвалту, якія ў Беларусі, галасуйце за нас. Калі вы хочаце, каб папаўняліся спісы адказных у персанальных санкцыях, падтрымлівайце нас.

Мы ідзем дзейнічаць і за гэта атрымліваем шантаж ад КДБ, пагрозы, крымінальныя справы.

Я хачу яшчэ раз звярнуцца да ўсіх: мы павінны зразумець у якой складанай сітуацыі знаходзяцца ўсе тут прысутныя і таксама выбаршчыкі. З аднаго боку мы вядзем барацьбу за галасы беларусаў і гэта нармальна для кожнай выбарчай кампаніі. З другога боку — мы бачым, што рэжым аб'явіў адкрытую вайну ўсім тым, хто ідзе супраць яго. Хто стварае альтэрнатыву. І адначасова ён робіць усё, каб дэматываваць беларусаў, зрабіць ім максімальныя пагрозы, каб яны не прынялі ўдзел у гэтых выбарах.

Гэта вельмі спецыфічная, асаблівая кампанія. Тут ніхто не ідзе за пасадамі. Тут людзі, якія ідуць весці барацьбу. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх кандыдатаў.

Галоўнае, каб мы зразумелі, што зараз вырашаецца лёс Беларусі. Мы можам апынуцца Паўночнай Карэяй, калі будзе занавес, калі не будуць працаваць памежныя пераходы, калі не будуць выдавацца візы.

Гэта крытычны момант для будучыні нашай дзяржавы, нашай нацыі. Таму важна прагаласаваць. Нішто не павінна вырашацца за нас без нас».
👍2
Чаму варта галасаваць за нас?

Павел Латушка, Юрый Губарэвіч, Анжаліка Мельнікава, Юлія Камінская, Арцём Брухан, Ігар Сігаў і Алег Кулеша расказалі аб дзейнасці кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».

– Што мы робім для змены рэжыму Лукашэнкі?

– Як мы дапамагаем беларусам?

– Якую Беларусь мы хочам пабудаваць?

Глядзіце ў відэа: https://youtu.be/SE5JWpKJqZM

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
👍2
Мы можам павялічыць колькасць галасоў за Каардынацыйную раду праз дзеянні, якія могуць дапамагчы дзясяткам або сотням тысяч беларусаў

Што беларусам далі выбары ў Каардынацыйную раду?

Учора завяршылася трохдзённае галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Удзел у выбарах прынялі 6 723 выбаршчыкі. Выбарчая камісія падводзіць вынікі выбараў, канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 8 чэрвеня.

Вядома, такая невялікая яўка — гэта не тое, чым мы б маглі ганарыцца. Мы разумеем прычыны такой яўкі. Сярод іх дакладна няма віны выбаршчыкаў. Ні адзін адэкватны палітык не можа сабе дазволіць вінаваціць людзей, выбаршчыкаў.

Аб'ектыўныя прычыны, на наш погляд, наступныя:
– велізарны супраціў з боку рэжыму Лукашэнкі;
– хваля рэпрэсій і акцый запалохвання падчас выбараў;
– прызнанне ўсіх выбарчых спісаў «экстрэмісцкімі» і ўзбуджэнне 257 крымінальных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў выбараў, канфіскацыя маёмасці, ціск, затрыманні і арышты іх блізкіх. Толькі ў спісе «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» мы маем больш за 25 прыкладаў арыштаў маёмасці і рэпрэсій у дачыненні да сваякоў;
– кібератакі на платформу для галасавання;
– блакаванні VPN і г. д.

Гэта ў цэлым стан перманентнага тэрору і страху, у якім жывуць беларусы (і нават за мяжой) з 2020 года. Гэта дакладна не самыя лепшыя ўмовы для выбараў.

Але таксама важна прызнаваць адкрыта:
– гэта і нашы памылкі, памылкі дэмсілаў, у тым ліку разнастайныя канфлікты, якія дыскрэдытуюць дэмсілы;
– гэта і «халасты год» кадэнцыі папярэдняга складу КР;
– гэта і доўгі супраціў ідэі прамых выбараў;
– гэта і барацьба за тэрміны, а таксама вельмі няўдалы кампраміс па іх.

Можна доўга працягваць, шукаць нейкія апраўданні. Але адзінае, што мы цяпер сапраўды можам апраўдаць — гэта аказаны давер тымі 7 тысячамі выбаршчыкаў, якіх нам усё ж такі ўдалося прыцягнуць, якія паверылі і даверылі нам свае галасы.

Таму нас, нашу каманду, кааліцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» вынік не дэматывуе.

Па-першае
, таму што тысячы беларусаў і беларусак нягледзячы ні на што аддалі нам свае галасы, заявілі пра свой давер той працы і той праграме, з якой мы ўдзельнічалі ў выбарах. І мы будзем працаваць так, каб апраўдаць гэты давер. Мы аднолькава адказныя перад нашымі выбаршчыкамі — будзь іх сотні, тысячы, дзясяткі ці сотні тысяч. І мы будзем рабіць тое, што абяцалі. Мы ўжо гэта робім. Такая наша філасофія.

Па-другое, перад намі пастаўлена амбіцыйная мэта. Сёння мы атрымалі выяўленую падтрымку тысяч выбаршчыкаў. Значыць мы павінны зрабіць усё, каб заўтра гэтая лічба вырасла ў дзясяткі, а паслязаўтра — у сотні разоў.
🔥3👍2
Аляксей Клюшнічэнка, сябар і актывіст Руху “За Свабоду”, знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 6 месяцаў. Ён быў затрыманы 22 лютага 2024 года і да гэтага часу чакае суда.

Аляксею інкрымінуюцца артыкулы 130 КК (распальванне варожасці), 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), 367 КК (паклёп на Лукашэнку), 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

Аляксей быў адным з ключавых актывістаў па Менску, удзельнічаў у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах Руху «За Свабоду», калі арганізацыя яшчэ была зарэгістраваная і легальна праводзіла сваю дзейнасць, і шмат зрабіў на карысць грамадзянскай супольнасці.

Калі вы хочаце падтрымаць Аляксея, вы можаце даслаць яму ліст па наступным адрасе:

📍 СІЗА-1.
223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
Клюшнічэнка Аляксей Юр'евіч

Гэтыя лісты будуць важнай маральнай падтрымкай для Аляксея ў гэты няпросты час.
🤬7
Старшыня Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч прыняў удзел у праграме “Двубой” на Белсаце.

Апанентам у размове быў Віталь Рымашэўскі, палітык, спікер фракцыі "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе.

Тэма дыскусіі: «Ці магчыма лібералізацыя ў Беларусі альбо рэпрэсіі працягнуцца?»

Віталь Рымашэўскі:
«Нельга сказаць, што ў Беларусі адбываецца паслабленне рэпрэсій, але тое, што відавочна, — Лукашэнка пасылае ясныя сігналы Захаду пра тое, што ён гатовы размаўляць. І ў абмен на гэта ён можа пайсці на нейкія, хаця б сімвалічныя, патрабаванні Захаду. Апошняе, што мы бачым, — гэта вызваленне больш за 110 палітвязняў за апошнія 3 месяцы. Але за гэты ж час у турмы трапіла яшчэ большая колькасць людзей. Нягледзячы на гэта, гэта не жэст добрай волі з боку Лукашэнкі, яму патрэбна нармалізацыя стасункаў з Захадам. У гэтым сэнсе будзе адкрывацца вакно магчымасцяў, якое для беларускіх дэмакратычных сілаў важна не ўпусціць.»

Юрый Губарэвіч:

«Відавочна, што тое, што адбываецца апошнім часам, нельга назваць ніякай лібералізацыяй. Вызваліўшы больш за 100 палітвязняў, рэжым набраў у паўтара раза больш, і гэты працэс працягваецца. Ключавыя фігуры не выходзяць. Магчыма, гэта нейкая спроба прамацаць глебу, але калі казаць пра сігналы Захаду, то гэта няпоўныя сігналы, бо пытанне рэпрэсій у значнай ступені звязана з санкцыямі. Санкцыі ўводзіліся перадусім за тое, што Лукашэнка прымусіў прызямліцца самалёт і падтрымаў Расію ў вайне… А Захад не рэагуе. У гэтым сэнсе для Лукашэнкі сітуацыя тупіковая, бо вызваляючы палітвязняў, ён гуляе з агнём. Гэта сігнал унутры Беларусі: часткова грамадству, у якога могуць з'явіцца спадзяванні на тое, што сітуацыя зменіцца і стане лягчэй уздыхнуць, што пратэстныя настроі могуць вярнуцца. Але перадусім гэта сігнал чыноўнікам і сілавікам: чалавек, які чатыры гады дэклараваў, што ўсё пад кантролем і што ворагі будуць пакараныя, цяпер праяўляе слабасць. Гэта небяспечная сітуацыя для Лукашэнкі.»


А на якім баку вы?

https://www.youtube.com/watch?v=dn9wjLMI3Zs
👍2
Прайшла ганаровая цырымонія ўручэньня прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» пасля пяцігадовага перапынку.

Ляўрэатам прэміі стаў гурт «NaviBand»

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава была заснаваная ў 2008 годзе Рухам «За Свабоду» і Аляксандрам Мілінкевічам. Урачыстая цырымонія яе ўручэньня звычайна адбывалася на радзіме народнага пісьменьніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Ўшаччыне.
👍2
У аўтакатастрофе трагічна загінуў Віталь Прыхач, сябра Руху "За Свабоду" і актыўны ўдзельнік каманды дэмакратычных дэпутатаў, якія ў 2003 годзе выйгралі выбары ў Белаазёрску.

Крэатыўны і энергічны, Віталь ніколі не губляў надзеі і заўсёды заставаўся верны сваім каштоўнасцям і перакананням.

Нам будзе вельмі яго не хапаць.
😢7
З глыбокім болем і смуткам даведаліся пра раптоўную смерць Алеся Сілкова — сябра Рады і аднаго з заснавальнікаў Руха "За Свабоду», а таксама каардынатарам міжпартыйнай кампаніі назірання за выбарамі "Права выбару".

Алесь быў вядомы не толькі як рэгіянальны лідар з Магілёва, але і на нацыянальным узроўні. Ён быў ініцыятыўным і сапраўды смелым чалавекам, які, нягледзячы на ўсе выклікі і пагрозы, заставаўся ў Беларусі, палітыкам з моцным характарам і нязломнай верай у ідэалы свабоды і справядлівасці.

Мы выказваем словы спачуванняў яго родным, блізкім і сябрам. Алесь пакінуў яркі след у гісторыі беларускай грамадзянскай супольнасці і ў сэрцах тых, хто меў шчасце ведаць яго.

Светлая памяць.
😢14
Старшыня Руху «За Свабоду» і чалец фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Юрый Губарэвіч распавёў выданню FREEДОМ пра страхі Лукашэнкі і спробы пачаць дыялог з ЕС праз пытанне палітвязняў:

«Нават мінімальная наяўнасць канкурэнцыі, не кажучы ўжо пра адкрытых апанентаў, робіць "выбарчую кампанію" ў Беларусі непрадказальнай. Лукашэнка добра памятае вынікі 2020 года, калі грамадства адмовіла яму ў падтрымцы. Таму любая крытыка ў яго адрас знаходзіць водгук у грамадстве. Але за любую такую крытыку ідзе жорсткае пакаранне, бо ў дыктатара дагэтуль ёсць велізарны страх».


Лукашэнка хоча размаўляць з Еўропай

«Ён спрабуе прамацаць магчымасць дыялогу з Захадам, для якога праблема палітвязняў у Беларусі застаецца надзвычай балючай. Аднак сітуацыя ў краіне не змякчаецца. Падчас вызваленняў рэжым затрымлівае і працягвае саджаць беларусаў па палітычных матывах. Колькасць рэпрэсій перавышае колькасць вызваленняў. Рэпрэсіі ўсё роўна не спыняюцца, каб падтрымліваць атмасферу страху».


Пасля вызвалення ціск нікуды не знікае

«Мы не ведаем усіх імёнаў палітвязняў, і гэта таксама элемент страху. Родныя і самі былыя палітвязні часта не паведамляюць пра сваё вызваленне. Большасць з іх выходзіць на волю пад ціскам, падпісваючы прашэнне аб памілаванні. Многія хочуць забыць гэты кашмар, але іх праблемы не заканчваюцца нават пасля вызвалення. Пераслед і прававы ціск на тых, хто выйшаў з калоніі, застаюцца звычайнай практыкай. Людзі па-ранейшаму знаходзяцца ў стане беспраўя і страху».


https://youtu.be/aLsN2LtCOGI
👍2
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прыняў удзел у пасяджэнні Палітасамблеі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у Бруселі, дзе адбылося галасаванне па важнай рэзалюцыі аб надзвычайным становішчы ў Беларусі.

У рэзалюцыі адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі працягвае арышты, катаванні і пераслед беларускага народа, а ў турмах у нечалавечных умовах застаюцца больш за 1500 палітычных зняволеных. Дакумент таксама закранае пытанне гібрыдных атак на межы ЕС, якія справакавалі штучны міграцыйны крызіс. Таксама рэзалюцыя называе фарсам запланаваныя Лукашэнкам «выбары», прызначаныя на 26 студзеня.

«Еўрапейская народная партыя мае найбуйнейшую дэпутатскую фракцыю ў Еўрапарламенце. Яе прадстаўнікі ўплываюць на палітыку Еўрапейскага саюза. Вельмі важна, што рэзалюцыя прымаецца напярэдадні так званых выбараў у Беларусі. У дакуменце даецца ацэнка агульнай атмасферы ў краіне. Таксама рэзалюцыя прымаецца напярэдадні адпаведнага рашэння Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі з акцэнтам на "бязвыбары" 26 студзеня 2025 года», — заявіў Юрый Губарэвіч.


Што будзе рабіць Еўрапейская народная партыя?
◾️ Асуджаць усе формы рэпрэсій і патрабаваць вызвалення палітвязняў.
◾️ Заклікаць рэжым Лукашэнкі паважаць правы чалавека, свабоду слова і рэлігійныя свабоды.
◾️ Патрабаваць правядзення сапраўды дэмакратычных выбараў пад кантролем міжнародных назіральнікаў.
◾️ Паказваць салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць.
◾️ Дамагацца прыцягнення Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць народа і падтрымку агрэсіі супраць Украіны.
👍2
Прадстаўнікі палітычных партыяў Беларусі, беларускай дыяспары ў Бельгіі і Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” арганізавалі і правялі пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пад час акцыі былі зачытаны прозвішчы усіх палітвязняў!

У агучванні прозвішачаў прыняла ўдзел і Малгажата Гасеўска, кіраўнічка Дэлегацыі па Беларусі Еўрапарламента.
👍2
15 снежня ў Брусэлі прайшоў ІІ міжпартыйны форум "8+100".

«8+100» — пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з еўрапейскімі палітычнымі партыямі. Ён аб'ядноўвае восем беларускіх дэмакратычных партый і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партый, якія падтрымліваюць легітымныя дэмакратычныя сілы Беларусі.

На ІІ міжпартыйным Форуме абмяркоўвалі:
1. Безвыбары-2025: стратэгія і тактыка дэмакратычных сіл Беларусі і міжнароднай супольнасці.
2. Палітвязні Беларусі - выклік для ўсёй Еўропы
3. Праблемы і магчымасці беларусаў у выгнанні - што рабіць?
👍2
У Беларусі адбываецца не змена элітаў, а іх пераразмеркаванне — на карысць яшчэ больш лаяльных і кантраляваных фігур. Так лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, каментуючы заяву кіраўніка Беларускага саюза журналістаў Андрэя Крывашэева пра «плаўную змену элітаў».

«Гэта не змена кіравання, а перасоўванне фігур унутры той жа сістэмы. Замест прафесіяналаў прыходзяць людзі без досведу, але з максімальнай лаяльнасцю да ўлады», — адзначае Губарэвіч.

Такія змены не сведчаць пра адкрытасць ці абнаўленне, а, наадварот, пра яшчэ большую закрытасць і страх перад альтэрнатывамі.

Поўны матэрыял: https://belsat.eu/85991818/u-belarusi-zmena-elitau
👍2
Юрый Губарэвіч быў госцем эфіру УНІАН, дзе пракаментаваў вострую эканамічную сітуацыю ў Беларусі.

Тэма: «Лукашэнка зноў з працягнутай рукой — у беларускім бюджэце дзірка».
У Мінску афіцыйна прызналі: грошай катастрафічна не хапае нават на базавыя патрэбы. Улада зноў разлічвае на датацыі з Масквы.

У эфіры абмяркоўвалі:
– Ці пагодзіцца Крэмль зноў фінансаваць рэжым Лукашэнкі
– Што адбудзецца, калі Масква адмовіць у дапамозе
– Ці ёсць іншыя крыніцы падтрымкі для рэжыму

📺 Запіс даступны на YouTube-канале УНІАН:
🔗 https://www.youtube.com/watch?v=6fvPtVsZJqI
👍1
Юрый Губарэвіч прыняў удзел у праграме «Карані праблемаў», дзе абмяркоўваліся ключавыя падзеі ў Беларусі і рэгіёне: кантакты Лукашэнкі і Трампа, магчымасць вызвалення палітзняволеных, ваенныя вучэнні «Захад-2025», сітуацыя ва Украіне, роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, а таксама канферэнцыя «Новая Беларусь» і дасягненні беларускіх палітыкаў у еўрапейскім дыялогу.

Глядзець https://www.youtube.com/watch?v=nqUoMs4Aeko
👍1