Прывітанне! Мы да Новага году падрыхтавалі падарунак пад елку - вяртаемся з новым альбомам "Фіялетавы закат". Назва - гэта проста пераклад назвы нашага гурта Purple Sunset, таму што ідэя ў тым, што аніякай агульнай ідэі ў альбома няма, акрамя самой музыкі. Песні з альбома сталі больш "рокавымі" у параўнанні з апошнімі альбомамі. Прыблізна такую музыку мы гралі, калі толькі пачыналі - у 2013-2015 гадах, часах нашага "падполля". Мы пачыналі, як і ўсе, проста збіраліся і гралі песні гуртоў, якія нам тады падабаліся - Black Sabbath, Judas Priest, Beatles і гэтак далей. А потым сталі з'яўляцца свае ідэі. І вось, у нашым новым альбоме мы дапрацавалі некалькі старых ідэй, якія не атрымалася скончыць 10-12 гадоў таму, але яны ўсе заслугоўвалі, каб нарэшце даць ім жыццё. Таксама альбом дапоўнілі некалькі зусім новых песень, схема якіх такая ж простая - рок без складаных выкрутасаў, песні, якіх у нашым рэпертуары даўно не хапала. На наш погляд, атрымалася даволі гарманічна. Чакаць засталося нямнога!
❤4
Невялікая фотасэсія да выхаду альбома "Фіялетавы закат".
Чакаем!
P.S. На фота наш звычайны творчы працэс: Мікалай ужо запісаў свае партыі і чакае, пакуль Аляксей іх звядзе :)
#purplesunset #music #newmusic #newalbum #belarus #rock #art_rock #pop_rock #alternative_rock #hard_rock #electronic_rock

❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прывітанне! Віншуем з Новым годам, жадаем, як заўсёды, шмат шчасця і моцнага здароўя, каб нічога не перашкаджала радавацца жыццю і атрымліваць асалоду ад музыкі, і ад нашай таксама, канешне😀
Наш альбом з'явіцца на пляцоўках прыблізна пасля 8 студзеня, ну а пакуль прапаноўваем Вам паслухаць пакуль яшчэ ў старым годзе інструментальнае інтра з новага альбома пад назвай "Меланхолія".
З Новым Годам!

❤1
Сустракаем "Фіялетавы закат"!
Purple Sunset - Фіялетавы закат (2026)
У стварэнні запіса прымалі ўдзел:
Аляксей Клямята - вакал (2-11, 13-14), праграміраванне сынтэзатараў і ўдарных (1-14), бас-гітара (1-3, 7, 9, 11, 13)
Мікалай Святоха - гітары (1-14), клавішныя (1-3, 5), бас-гітара (4-6, 8, 10, 12, 14)
Арцём Харужы - бэк-вакал (7)
Аранжыроўкі, запіс - гурт Purple Sunset
Звядзенне - Аляксей Клямята
Мастэрынг - BandLab
Вокладка - Мікалай Святоха, Вераніка Харужая
Слухаць на пляцоўках: band.link/EdrM7
Спампаваць: disk.yandex.by/d/fMuJZBC4NyoRyQ
Усім пералічаным і тым, хто быў побач, дзякуй за падтрымку і дапамогу!

❤3