ProFood
4.51K subscribers
443 photos
26 videos
340 links
🍽️ Кухня — это искусство и культура
🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы
🔍 Делаю обзоры
🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram
Download Telegram
Салянка з капустай і грыбамі — знаёмая многім хатняя нарыхтоўка. Сам рэцэпт у сучасным выглядзе наўрад ці можна назваць старадаўняй беларускай стравай, але яго аснова вельмі блізкая да нашай кулінарнай традыцыі: капуста, лясныя грыбы і сезонная гародніна здаўна займалі важнае месца ў хатняй кухні.

А мне гэтая салянка знаёмая яшчэ з дзяцінства — яе заўсёды нарыхтоўвала мая мама. Напэўна, таму я асабліва люблю яе і сёння. Да таго ж гэта вельмі ўніверсальная нарыхтоўка: яе можна падаць як салату ці дадатак да асноўнай стравы, а можна проста адкрыць слоік і есці з хлебам.
❤56👍24🔥14💅1
САЛЯНКА З КАПУСТАЙ І ГРЫБАМІ
🤝 Падтрымай праект
☕️ Buy Me a Coffee
💙 Patreon
Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае развівацца, а я магу здымаць для вас новыя відэа і рэцэпты.
#салянка #капуста #грыбы
👍54🔥19❤17🥰2🤨1
❤50👍28🔥9🤯1🤩1😎1
Цікава, колькі людзей зараз глядзяць на яблыкі і думаюць адно і тое ж: «Ну і што з вамі рабіць?» 😅🍎
У мяне сёння адказ — яблычнае варэнне.
А што робіце вы?
👍53❤28🔥12💯4🤝4
Трохі фота са здымак 🎬
Хутка на канале.
🔥59👍15❤9🥰2
МЯДЗВЕДЗЬ
Назва «мядзведзь» як назва стравы была зафіксавана ў гаворках Міншчыны. Так называлі бульбяную кашу, а па спосабе прыгатавання страва нагадвае бульбяную бабку.

🎥 Відэарэцэпт:
Instagram TikTok
📍
Мінская вобласць

📖 Цікавы факт
Слова «мядзведзь» як назву бульбяной стравы зафіксавалі ў мінска-маладзечанскіх гаворках у 1970 годзе.
━━━━━━━━━━━━
🤝 Падтрымай праект
☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon
Ваша падтрымка дапамагае вяртаць да жыцця забытыя рэцэпты беларускай кухні.
━━━━━━━━━━━━
❤️ Захоўвайце рэцэпт і дзяліцеся ім з сябрамі.
1🔥51❤18👍9
Вантрабянка — традыцыйная страва беларускай кухні, назва якой паходзіць ад слова «вантробы» — унутраныя органы жывёлы.

Традыцыйна для яе выкарыстоўвалі свіныя вантробы, якія здрабнялі, запраўлялі і начынялі імі кішку, пасля чаго адварвалі або запякалі.
Такія стравы былі цесна звязаныя з традыцыяй забою свінні ў вясковай гаспадарцы. Мяса, сала і вантробы стараліся выкарыстаць цалкам, таму з розных частак тушы рабілі каўбасы, кішкі, крывянку і вантрабянку.
Цікава, што ў розных мясцовасцях вантрабянка мела свае назвы. «Атрабянка» зафіксавана ў вёсцы Міратычы Карэліцкага раёна, а «вантробнік» — у Шылавічах Слонімскага раёна. Яшчэ адна назва — «патрашанка». У зборніку беларускай дыялектнай лексікі «Народная словатворчасць» 1979 года гэта слова тлумачыцца як «каўбаса-вантрабянка».

Такім чынам, вантрабянка — не проста страва з субпрадуктаў, а частка старой беларускай кулінарнай традыцыі, якая ў розных мясцовасцях мела свае рэцэпты і нават свае назвы.
❤54👍28🔥15😍2
This media is not supported in the widget
VIEW IN TELEGRAM
❤12👎7🤔3🔥1😐1🦄1
Вось за такімі момантамі я і хаджу ў лес 🍄
А як у вас сёлета з грыбамі?
👍61❤27🔥16😍7👏1
КАМПОТ З ЯБЛЫКАЎ І ШЫПШЫНЫ НА ЗІМУ
🎥 Відэарэцэпт:
Instagram
TikTok
🤝 Падтрымай праект
☕️ Buy Me a Coffee
💙 Patreon
Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця.
#кампот #яблыкі #шыпшына
👍47❤13🥰5🔥4
🔥32❤26👍10🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥰21❤12👍9👏2🔥1🍓1
Сёння крыху адыдзем ад рэцэптаў і кулінарных эксперыментаў. 🍎🍂
Проста хочацца падзяліцца з вамі восеньскім настроем. У гэтай пары года ёсць нешта асаблівае: апошнія цёплыя сонечныя дні, яркія фарбы, сезонны ўраджай і тая самая атмасфера, калі хочацца крыху запаволіцца і атрымаць асалоду ад простых рэчаў.
Таму сёння замест чарговай стравы — некалькі восеньскіх фотаздымкаў. Без асаблівай нагоды, проста для настрою.
А як у вас праходзіць восень? 🍁
❤70🔥13👍9
Гарбуз — адзін з тых прадуктаў, які, прынамсі ў маім асяроддзі, выклікае спрэчкі. Хтосьці яго любіць, а хтосьці наогул не разумее яго смаку.
А вось я гарбуз люблю. У сезон гатую з яго супы, гарніры і іншыя стравы. А з дзяцінства памятаю, як бабуля запякала гарбуз у печы. Для мяне гэта быў, напэўна, адзін з самых смачных дэсертаў.

А як вы ставіцеся да гарбуза? Што з яго гатуеце?
❤55👍16🔥14😍2
Серада, а значыць, час для новага рэцэпта! 😊
Як звычайна, дзялюся з вамі чарговай стравай. На гэты раз зноў звернемся да беларускай кухні.
На фота вы бачыце амаль усе інгрэдыенты, але аднаго, самага галоўнага, тут не хапае. 👀
Як думаеце, чаго менавіта? І што мы будзем гатаваць?
Адказы пішыце ў каментарах, а ўжо сёння ў новым відэа даведаецеся, што за страва атрымаецца. 😉
❤27🔥8🤔2
КАТЛЕТЫ З ЛЯШЧА З АЎСЯНАЙ КАШАЙ
🎥 Відэарэцэпт:
Instagram
TikTok
🤝 Падтрымай праект
☕️ Buy Me a Coffee
💙 Patreon
Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця.
#катлеты #лешч #аўсянаякаша #беларускаякухня
🔥33👍18❤5🕊1😍1
З Днём кухара! 👨‍🍳
Віншую ўсіх калег з нашым прафесійным святам! Павага кожнаму, хто прысвяціў сябе гэтай няпростай і адказнай прафесіі. Няхай нашая праца цэніцца, стравы радуюць людзей, а любові да кулінарыі хапае на доўгія гады. З нашым днём! ❤️
❤50🎉22👍19👏4