Хочаце абраць сабе новы водар?
У @nefes_noir зараз можна знайсці нешта новае для сябе 😉
Па маім промакодзе PROFOOD — зніжка 15% на ўсе водары.
Акцыя дзейнічае да 22 верасня.
Калі даўно хацелі адкрыць для сябе нешта новае — зараз добры момант.

❤21👍7🔥2😢1
Салянка з капустай і грыбамі — знаёмая многім хатняя нарыхтоўка. Сам рэцэпт у сучасным выглядзе наўрад ці можна назваць старадаўняй беларускай стравай, але яго аснова вельмі блізкая да нашай кулінарнай традыцыі: капуста, лясныя грыбы і сезонная гародніна здаўна займалі важнае месца ў хатняй кухні.
А мне гэтая салянка знаёмая яшчэ з дзяцінства — яе заўсёды нарыхтоўвала мая мама. Напэўна, таму я асабліва люблю яе і сёння. Да таго ж гэта вельмі ўніверсальная нарыхтоўка: яе можна падаць як салату ці дадатак да асноўнай стравы, а можна проста адкрыць слоік і есці з хлебам.

❤54👍21🔥13💅1
МЯДЗВЕДЗЬ
🎥 Відэарэцэпт:
Instagram TikTok
📖 Цікавы факт
Слова «мядзведзь» як назву бульбяной стравы зафіксавалі ў мінска-маладзечанскіх гаворках у 1970 годзе.
━━━━━━━━━━━━
🤝 Падтрымай праект
☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon
Ваша падтрымка дапамагае вяртаць да жыцця забытыя рэцэпты беларускай кухні.
━━━━━━━━━━━━
❤️ Захоўвайце рэцэпт і дзяліцеся ім з сябрамі.
Назва «мядзведзь» як назва стравы была зафіксавана ў гаворках Міншчыны. Так называлі бульбяную кашу, а па спосабе прыгатавання страва нагадвае бульбяную бабку.
🎥 Відэарэцэпт:
Instagram TikTok
📍
Мінская вобласць
📖 Цікавы факт
Слова «мядзведзь» як назву бульбяной стравы зафіксавалі ў мінска-маладзечанскіх гаворках у 1970 годзе.
━━━━━━━━━━━━
🤝 Падтрымай праект
☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon
Ваша падтрымка дапамагае вяртаць да жыцця забытыя рэцэпты беларускай кухні.
━━━━━━━━━━━━
❤️ Захоўвайце рэцэпт і дзяліцеся ім з сябрамі.
1🔥42❤17👍7
Вантрабянка — традыцыйная страва беларускай кухні, назва якой паходзіць ад слова «вантробы» — унутраныя органы жывёлы.
Традыцыйна для яе выкарыстоўвалі свіныя вантробы, якія здрабнялі, запраўлялі і начынялі імі кішку, пасля чаго адварвалі або запякалі.
Такія стравы былі цесна звязаныя з традыцыяй забою свінні ў вясковай гаспадарцы. Мяса, сала і вантробы стараліся выкарыстаць цалкам, таму з розных частак тушы рабілі каўбасы, кішкі, крывянку і вантрабянку.
Цікава, што ў розных мясцовасцях вантрабянка мела свае назвы. «Атрабянка» зафіксавана ў вёсцы Міратычы Карэліцкага раёна, а «вантробнік» — у Шылавічах Слонімскага раёна. Яшчэ адна назва — «патрашанка». У зборніку беларускай дыялектнай лексікі «Народная словатворчасць» 1979 года гэта слова тлумачыцца як «каўбаса-вантрабянка».
Такім чынам, вантрабянка — не проста страва з субпрадуктаў, а частка старой беларускай кулінарнай традыцыі, якая ў розных мясцовасцях мела свае рэцэпты і нават свае назвы.
❤44👍21🔥14😍2