У сярэднім на стварэнне аднаго відэа ў мяне сыходзіць каля пяці–шасці гадзін — ад пачатку прыгатавання стравы да апошніх штрыхоў мантажу.
Але, як гэта часта бывае, відэа, у якія ўкладзена больш часу, сіл і энергіі, часам заходзяць горш, чым тыя, што былі зроблены прасцей і хутчэй. Такая ўжо заканамернасць: часам лёгкасць перамагае стараннасць.
Каб мае відэа маглі падарожнічаць далей і дайсці да большай колькасці людзей,
пакідайце каментары, дзяліцеся імі і стаўце падабайкі — менавіта гэта дапамагае кантэнту рухацца далей!

❤113👍29
Таўканіца, бульбяная каша, камы, тоўчаная бульба — простая, але вельмі душэўная страва беларускай кухні. Бульбу адварваюць і таўкуць, а ўжо пасля — хто як любіць: можна дадаць смажаную цыбулю, скваркі, а можна пакінуць і без нічога.
Мая бабуля называла гэта “бабкай”: пасля таго як бульбу патаўклі, яна перакладала яе на патэльню і ставіла ў печ, каб з’явілася румяная скарыначка. І вось гэтая скарыначка — самае смачнае…
А ў вас так было? Падзяліцеся сваімі гісторыямі 🤍

56👍78❤29🥰18🔥8 5
КУМПЯК У ХЛЕБЕ
Instagram
TikTok
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #рэцэпт
#лунінецкіраён #кумпякухлебе
TikTok
📍 «Лунінецкі раён»
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #рэцэпт
#лунінецкіраён #кумпякухлебе
50👍49❤22🔥14❤🔥3
У беларускай кухні існуе багатая традыцыя хатніх каўбас — гэта не проста страва, а частка жывой кулінарнай культуры.
Іх рабілі са свініны, ялавічыны, дзічыны і вантробаў, імкнучыся выкарыстаць усё. Смак залежаў ад мясцовасці: дзесьці больш часныку, дзесьці — каляндры, часам дадавалі і крупы.
Каўбасы вэндзілі, сушылі, варылі або запякалі ў печы — адны захоўвалі доўга, іншыя елі адразу.
У гэтай простай ежы — цэлая гісторыя пра гаспадарлівасць, традыцыю і смак, які фарміраваўся пакаленнямі.

🔥87❤23👍13🥰2
Праверым, наколькі добра вы ведаеце беларускую кухню 👀
З 5 фактаў ніжэй адзін — няпраўда. Знойдзеце які?
1️⃣ У некаторых раёнах Магілёўшчыны дранікі называюць «цертухамі»
2️⃣ У беларускай кухні слова «квас» магло абазначаць асобную першую страву
3️⃣ Канун — страва, якую гатавалі з вады з мёдам і кавалачкаў хлеба або выпечкі
4️⃣ На Палессі існавала традыцыя гатаваць «журовіну» — густы бульбяны кісель з даданнем цыбулі, які падавалі як асобную страву
5️⃣ У беларускай кухні сустракаюцца рэцэпты верашчакі на аснове бурачнага квасу

🔥22❤7👍1
👌7❤5😁2
МАЧАНКА
Instagram
TikTok
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #мачанка #рецепт
TikTok
📍 «Беларуская кухня»
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #мачанка #рецепт
👍57🔥23 10❤7
ProFood
Праверым, наколькі добра вы ведаеце беларускую кухню 👀 З 5 фактаў ніжэй адзін — няпраўда. Знойдзеце які? 1️⃣ У некаторых раёнах Магілёўшчыны дранікі называюць «цертухамі» 2️⃣ У беларускай кухні слова «квас» магло абазначаць асобную першую страву 3️⃣ Канун…
1️⃣ ➕
У некаторых раёнах Магілёўшчыны дранікі называюць «цертухамі». Іх выпякалі вялікімі — на ўсю патэльню.
2️⃣ ➕
У беларускай кухні слова «квас» магло абазначаць не толькі напой, але і асобную першую страву.
Напрыклад, рыбны квас — традыцыйная страва з вёскі Спорава (Бярозаўскі раён). Гэта не напой, а суп з сушанай рыбай. Сустракаюцца таксама грыбныя варыянты або сумесь грыбоў і рыбы. Кіслату дадавалі з дапамогай капуснага расолу або несалодкага хлебнага квасу.
3️⃣ ➕
Канун — традыцыйная беларуская абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі.
Яе гатавалі з разбаўленай мёдам вады (сыты) і крышанага прэснага каржа, булкі, абаранкаў ці іншай выпечкі.
4️⃣ ➖
Гэта сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці.
5️⃣ ➕
Варыянтаў падрыхтоўкі верашчакі ў беларускай кухні шмат.
Напрыклад, на паўночным захадзе Беларусі яе гатавалі на бурачным квасе.

👍38❤10👌4👏1
ProFood віншуе ўсіх, хто сёння святкуе Вялікдзень! 🌿🥚
Няхай гэты светлы дзень прынясе ў Ваш дом мір, гармонію і цеплыню, напоўніць яго водарам вясны і радаснымі сустрэчамі з блізкімі. Няхай у сэрцы заўсёды жывуць надзея, дабрыня і вера ў лепшае.
Жадаю Вам утульных сямейных імгненняў, смачных святочных пачастункаў і сапраўднага вясновага настрою! 💛

❤88🔥12🕊7🙏5
ПАНЦАК З ШАЛЬБАБОНАМ
Instagram
TikTok
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #панцак #шальбабон #рэцэпт
TikTok
📍 «Беларуская кухня»
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #панцак #шальбабон #рэцэпт
10👍55❤25🔥12 3🤔2
Хрыстос уваскрос!
У гэтае светлае свята хачу пажадаць вам цяпла, спакою і радасці ў кожным дні. Няхай у доме будзе ўтульна, за сталом — смачна, а побач — самыя блізкія людзі.
Вялікдзень — гэта пра простыя рэчы: сустрэчы, размовы, традыцыі і тую асаблівую атмасферу, якую мы ствараем самі. Няхай яна напаўняе ваш дом святлом і душэўнасцю.
Няхай будзе натхненне гатаваць, дзяліцца і збірацца разам — не толькі сёння, але і кожны дзень.
З Вялікаднем! Няхай у жыцці будзе больш светлых момантаў, а ў доме — заўсёды пахне смачнай ежай і любоўю.
З цеплынёй,
ProFood — ваш кулінарны канал ❤️

❤121🕊21🙏12❤🔥1👍1🥰1😘1
ДРАНІКІ З ТВАРАГОМ
Instagram
TikTok
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #дранікі #твараг #рэцэпт
TikTok
📍 Пастаўскі раён, Віцебская вобласць
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #дранікі #твараг #рэцэпт
5❤62👍23 11
Адкрыў сезон халадніка 🥣
Халаднік — гэта не пра адзін рэцэпт, а пра традыцыю: на Брэстчыне — на квасе, у Гродзенскім рэгіёне — з кіслінкай воцату ці цытрыны, пад Мінскам — на кефіры з бацвіннем. Раней, дарэчы, асновай былі менавіта маладыя лісты буракоў.
Сёння зрабіў свой варыянт — на бурачным квасе са смятанай і свежай зелянінай.
А як вы гатуеце халаднік? 👇

❤71🔥30👍16 6❤🔥2
ХАЛАДНІК НА БУРАЧНЫМ КВАСЕ
БУРАЧНЫ КВАС
Instagram
TikTok
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #халаднік #бурачныквас #рэцэпт
БУРАЧНЫ КВАС
TikTok
📍 «Беларуская кухня»
ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #халаднік #бурачныквас #рэцэпт
🔥52❤22👍12 5😍1
25 траўня — 4 гады каналу 🎉
Давайце святкаваць разам і пачнём ужо зараз
Гатуйце па маіх рэцэптах, адзначайце мяне —
зробім невялікі флэшмоб 🙌
Мне вельмі хочацца пабачыць, як беларуская кухня жыве ў вашых дамах ❤️
Гэты канал расце дзякуючы вам — вашай увазе, рэакцыям і падтрымцы.
І калі хочацца быць часткай яго далейшага развіцця —
можна сімвалічна «пачаставаць кавай» ☕️
Усё, што вы робіце, дапамагае каналу жыць і рухацца далей.

60🔥63🍾39❤19❤🔥4🥰2👍1