ProFood
4.55K subscribers
433 photos
25 videos
337 links
🍽️ Кухня — это искусство и культура
🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы
🔍 Делаю обзоры
🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram
Download Telegram
Сёння ў Instagram і TikTok выйшла заключная частка выпуску
«Спецыі ў беларускай кухні».

Гэта размова пра тое, што не называлі спецыямі, але без чаго не існавала традыцыйных саленняў і нарыхтовак: лісты парэчак, вішні, маліны. Пра насенне каноплі як звычайную смакавую дабаўку ў старой беларускай кухні.

У выніку становіцца відаць: беларуская кухня будавалася не на экзотыцы, а на водарах, якія былі побач, і менавіта таму яна мае свой пазнавальны смак.

Выпуск ужо даступны ў Instagram і TikTok.
КАНАЛ МОЖНА ПАДТРЫМАЦЬ ТУТ:🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
🔥54❤24👍201
Сёння спёк хлеб 🍞
Просты, хатні, такі, які хочацца рэзаць яшчэ цёплым.
А вы пячэце хлеб дома?
❤124👍42❤‍🔥13🔥4
Масленіца пачалася 🥞
Я пачаў масленічны тыдзень з грэцкіх бліноў — духмяных, трошкі «характарных», не салодкіх.
А вы як?
З якіх бліноў пачалі тыдзень — пшанічных, на кефіры, з прыпёкам?
Ці, можа, у вас увогуле свой сакрэтны фаварыт?
❤63👍29🔥6🥰3
ГРЭЦКІЯ БЛІНЫ
Масленіца ў беларускай культуры — гэта пераход ад зімы да вясны, мяжа старога і новага цыклу. У царкоўнай традыцыі — Сырны тыдзень перад Вялікім постам, у народнай — час святаў, пачастункаў і абрадаў развітання з зімой. У некаторых рэгіёнах успаміналі і старажытную Камаедзіцу — абрад абуджэння прыроды, звязаны з вобразам мядзведзя як знакам вясны.
Раней пяклі не бліны, а праснакі; пазней з’явіліся і звыклыя нам бліны. Іх гатавалі па чарзе: спачатку жытнія, аўсяныя, ячныя, пасля — з грэцкай мукі. Елі з летнім (пятроўскім) тварагом, які пераціралі з соллю, залівалі гарачым маслам і захоўвалі да свята.
Бліны ў беларусаў былі не проста стравай, а абрадавай ежай, звязанай са святамі і памяццю продкаў. Сёння іх часта называюць сімвалам сонца, але ў традыцыі яны найперш суправаджалі важныя падзеі і пераходныя моманты года.

Instagram
TikTok
📍 «Беларуская кухня»

ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #бліны
#рэцэпт
🔥46👍25❤114
Масленіца працягваецца. У мінулым годзе я гатаваў бліны з бульбай — атрымалася вельмі цікава і смачна. А якія бліны гатуеце вы?
🔥60❤18👍123
АЎСЯНЫЯ БЛІНЫ
Instagram
TikTok
📍 «Беларуская кухня»

ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #аўсяныябліны #рэцэпт
👍38❤1919🔥7🥰1
Я вельмі люблю варэнькі з бульбай і шкваркамі. Але асаблівае месца ў маім сэрцы займаюць варэнькі з вішняй — тыя самыя, з дзяцінства, якія гатавала мне бабуля.
Гэта смак успамінаў, які немагчыма забыць.

А якія варэнькі любіце вы?
🔥90👍31❤25
Са святам роднай мовы! 💛
Напішыце сваё самае любімае слова па-беларуску.
❤130🔥31
Якія стравы вашых бабуль назаўсёды засталіся ў сэрцы і памяці?
Не рэцэпты — а водар, смак і адчуванне дому. Тыя стравы, якія не паўтарыць, бо ў іх было дзяцінства, цішыня на кухні і бабуліны рукі.

У маёй памяці засталося шмат бабуліных страў. Але хочацца вылучыць самае простае — просты суп з бульбы, цыбулі і морквы. Бабуля называла яго булёнам. Частку бульбы яна размінала проста ў рондалі, а частка заставалася кубікамі.
І яна заўсёды казала: «Сядай, насыплю табе булёну».❤️
❤76🔥16🥰4👍2😭1
Гэты тэкст — пра падтрымку канала пра беларускую кухню.
Пра кухню, у якой ежа — гэта нешта большае, чым проста стравы. Гэта памяць і карані. Гэта адчуванне дому, якое вяртаецца з першым водарам з патэльні. Гэта стравы, што аб’ядноўваюць пакаленні, і смак, які немагчыма падмяніць.
Гэты канал існуе для таго, каб беларуская кухня не знікала, а жыла і развівалася. Каб старыя рэцэпты не губляліся ў часе, а знаходзілі новае жыццё. Каб праз простыя, звыклыя стравы мы зноў успаміналі, хто мы ёсць.
Падтрымка — не пра вялікія сумы. Часам гэта проста кошт кубка кавы, праезду ў транспарце або білета ў кіно. Невялікая сума для аднаго чалавека, але менавіта з такіх крокаў складаецца магчымасць працягваць працу: гатаваць і здымаць, шукаць забытыя рэцэпты, даследаваць традыцыі і дзяліцца імі з вамі.
Кожны донат — гэта ўнёсак у тое, каб беларуская кухня заставалася жывой.
Невялікі крок, які мае вялікі сэнс.
Калі хочаце падтрымаць канал — зрабіць гэта можна тут:
👉 BUYMEACOFFEE
👉 PATREON
❤52👍24🔥9
ProFood pinned a photo
ЦВІКЛЕНЯ
Instagram
TikTok
📍 «Беларуская кухня»

ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#беларускаякухня #цвікленя #рэцэпт
❤47👍17🔥12😍3
ПЕРАПЁЛКА «РЫШЭЛЬЕ»
Instagram
TikTok
📍 «Французская кухня»

ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
#перапёлка #рышэлье #французскаякухня #рэцэпт
❤52👍19🔥9
🥘 У каго што сёння на абед?
Падзяліцеся сваімі стравамі (фота). Гэта хатняя ежа ці нейкі фастфуд?
🔥58👍159
БУЛЬБЯНІКІ З ГРЫБАМІ І ЦЫБУЛЯЙ
🌿 «ПОСНАЯ СТРАВА»

Instagram
TikTok
📍 «Беларуская кухня»

ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon

#бульбяннікі #беларускаякухня #паснаястрава #рэцэпт
🔥72❤19👍14
КРЭМ-СУП З ЧЫРВОНАКАЧАННАЙ КАПУСТЫ «ФІЯЛЕТАВЫ АКСАМІТ»
Instagram
📍 «Італьянская кухня»

ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝
☕️ BuyMeACoffee
💙 Patreon
❤48👍24❤‍🔥5🦄4🤩1
Вось такая вячэра сёння 🍽️
Паказывайце свае стравы ў каментарах!
❤58🔥22👍13
Я ўжо даўно вяду кулінарны блог і шмат гатую страў беларускай кухні. За гэты час мне ўдалося прыгатаваць нямала аўтэнтычных страў, пра якія я даведваўся з кніг, размоў з людзьмі і розных крыніц. Але з кожным разам знаходзіць новыя, сапраўдныя рэцэпты становіцца ўсё складаней. Таму хачу звярнуцца да вас: калі ў вашай сям’і ёсць свае традыцыйныя рэцэпты беларускай кухні — стравы, якія гатавалі вашы бабулі, бацькі або якія былі характэрныя для вашай мясцовасці — падзяліцеся імі са мной. Пішыце мне ў Instagram, мне будзе вельмі цікава пра іх даведацца.
❤61👍19👏4🔥1👌1
Сёння на вячэру прыгатаваў Cepelinai — адну з самых вядомых страў літоўскай кухні.

Цікава, што ў гэтай стравы ёсць вельмі блізкія «сваякі»:
у Беларусі — клёцкі з душамі,
а ў Польшчы — Kartacze.

Невялікія адрозненні ёсць, але ў аснове — адна і тая ж ідэя. І гэта невыпадкова, бо кухня — гэта не толькі ежа, але і гісторыя, традыцыі і культура, якія ў суседніх народаў часта пераплятаюцца.
❤66👍36🔥8❤‍🔥2🥰22👻1
❤105👍25🔥9🎉4