Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube – адкрываем смачны свет беларускай кухні! 🍲🥔 Ад класічных дранікаў да старадаўніх рэцэптаў з розных рэгіёнаў – тут гісторыя, традыцыі і непаўторныя смакі. Далучайцеся, каб даведацца, чым адметная кухня Міншчыны, Палесся, Гродзеншчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны!
❤77👍17🔥17👏4
Хрыстос уваскрос!
У гэтае светлае свята хачу пажадаць Вам міру, радасці, здароўя і ўтульнасці ў доме. Няхай кожны момант будзе напоўнены цяплом, а на Вашым стале заўсёды будуць смачныя і душэўныя пачастункі.
Вялікдзень - гэта час для сустрэч з блізкімі, для радасці і смачных кулінарных эксперыментаў. Няхай гэты дзень прынясе Вам толькі станоўчыя эмоцыі, а кулінарныя рэцэпты — натхненне на кожны дзень! З Вялікаднем! Няхай у Вашым доме заўсёды будзе мір, ўтульнасць, а ў жыцці — толькі радасныя моманты!
З любоўю, ProFood - Ваш кулінарны канал

❤190🕊14🙏9👍2
ВАРАНАЯ БУЛЬБЯНАЯ БАБКА
#бульба #бульбянаябабка #беларускаякухня
Вараная бульбяная бабка — традыцыйная страва беларускай кухні з глыбокімі каранямі.
Не блытайце з запечанай бабкай — гэты варыянт менавіта варыцца, а не пячэцца. Бульбяную масу загортваюць у тканіну і вараць, часам дадаюць сала і цыбулю. Асабліва распаўсюджаная на Палессі і ўсходзе Гродзеншчыны. Атрымліваецца шчыльная, духмяная страва, якую ядуць і гарачай, і халоднай. Сапраўдны смак беларускай вёскі!
#бульба #бульбянаябабка #беларускаякухня
❤72🔥31👍18
МАРЫНОЎКА
#суп #рыба #беларускаякухня
Марыноўка - рэцэпт і гісторыя падзялілася родам з вёскі Арэхава, што ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэтую страву гатавалі з даўніх часоў— нават старэйшыя людзі, каму амаль сто гадоў, ужо не памятаюць, адкуль яна пайшла. Але смак памятаюць дакладна! Марыно́ўку заўсёды падавалі халоднай, асабліва летам, і толькі ў асаблівых выпадках — для пачэсных гасцей.
#суп #рыба #беларускаякухня
👍63❤18🔥7🌭1