З Калядамі! Няхай у гэты чароўны дзень Ваш дом напоўніцца цяплом, утульнасцю і, вядома ж, смачнымі момантамі! Жадаю Вам натхнення для новых рэцэптаў, яркіх смакаў і шчаслівых сустрэч за сямейным сталом. Няхай у новым годзе будзе шмат падстаў радаваць сябе і блізкіх не толькі смачнымі стравамі, але і сапраўднымі шчаслівымі момантамі.
❤93🎄20👍13🥰4🤗4
Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube — кухня віцебскіх старавераў. Мы пагрузімся ў свет старадаўніх рэцэптаў, якія ярка ілюструюць, наколькі унікальнай і разнастайнай з'яўляецца гэтая рэгіянальная кухня. Даведаемся пра традыцыі, якія захоўваюцца да гэтага часу, і пра тое, як стараверы выконваюць пасты, гатуючы простыя, але неверагодна смачныя стравы.
❤76👍23👏6🔥4👌3
Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube працягваем знаёміцца з кухняй віцебскіх старавераў. У гэтай унікальнай кухні асаблівая ўвага надаецца назвам страў, якія не толькі раскрываюць склад, але і перадаюць глыбокі сэнс і традыцыі. Кожная назва - гэта свайго роду гісторыя, поўная загадак і цікавых асацыяцый. Сёння мы пагрузімся ў свет стараверскіх назваў і даведаемся, як яны адлюстроўваюць культуру і погляд на свет.
🔥58❤13👍13👏2🥰1
Унікальны бортны мёд, атрыманы па старажытных тэхналогіях, якія ўнесены ў сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Борці размешчаны ў цяжкадаступных кутках прыроды, далёка ад сельскай гаспадаркі і населеных пунктаў. Пчолы збіраюць нектар з 100-200 відаў раслін, уключаючы журавіны і буякі, што надае мёду ўнікальны смак і гаючыя ўласцівасці.
Гэты мёд вырабляецца без штучных дабавак, не падвяргаецца акісленню і збіраецца толькі адзін раз у год. Пчолы, якія працуюць у такіх умовах, натуральным чынам адаптаваныя да мясцовага клімату.
Мёд, атрыманы з такіх борцяў, валодае асаблівымі ўласцівасцямі і ўнікальнымі якасцямі, што робіць яго цікавай знаходкай для тых, хто шукае нешта натуральнае і сапраўднае.
Для маіх падпісчыкаў — зніжка 10% па прамакодзе PROFOOD да канца студзеня, у лютым — 5%. Паспяшайцеся паспрабаваць сапраўдны дзікі мёд!
📞+375 44 567 39 29

🔥34👍14❤10
Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube працягваем знаёмства з рэгіянальнай кухняй, і на чарзе — кухня Бярозаўскага раёна, а дакладней, кулінарныя традыцыі вёскі Спорава. Мы разгледзім асаблівасці спораўскай кухні, дзе галоўным прадуктам харчавання з’яўляецца рыба. Мы пагаворым пра традыцыю сушкі рыбы на саломе, якая захавалася на працягу стагоддзяў і сёння з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай гэтай мясцовасці.
❤39🔥18👍8👏1👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Традыцыі вёскі Спорава, дзе сушаная рыба ў печы стала сапраўднай візітнай карткай рэгіёну. Даведайцеся, як гатуюць гэты далікатэс і якія сакрэты хавае працэс сушкі рыбы на саломе. Як прыгатаваць сушаную рыбу ў гарадскіх умовах — глядзіце на маім канале ў TikTok.
👍61🔥19❤10