ProFood
4.55K subscribers
434 photos
25 videos
338 links
🍽️ Кухня — это искусство и культура
🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы
🔍 Делаю обзоры
🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram
Download Telegram
👍52🔥17❤11🤔3👏1
❤50👍19🔥9
Гарбуз займае важнае месца ў беларускай кухні дзякуючы сваёй даступнасці і пажыўнай каштоўнасці. У мінулым ён быў асабліва папулярны ў сельскай мясцовасці, так як добра рос ва ўмовах мясцовага клімату і доўга захоўваўся. Сярод традыцыйных страў вылучаюцца гарбузовая каша і гарбузок — гарбузовы суп з сыроваткай.
Гарбуз таксама выкарыстоўвалі ў якасці начынення для пірагоў і варэнікаў, часам спалучаючы яго з бульбай або тварагом. Яго часта тушылі з мясам і гароднінай, што надавала стрве саладкі смак і рабіла яе больш сытнай.
👍72🔥13❤12
Марынад для 500 гр качкі:
Вада-620 мл
Соль — 21гр
Цукар- 30 гр
Воцат- 58 мл
Ліст бабковы - 3 шт
Чорны перац - 9 гарошын
Насенне кмена - 3 гр
Часнык - 3 зубчыка
Ядлаўцовыя ягады - 15 шт

Прыгатаванне:
1. У невялікім рондалі змяшайце ваду, соль і цукар. Давядзіце да кіпення, каб соль і цукар растварыліся. Затым дайце раствору трохі астыць.
2. У астуджаны раствор дадайце воцат, ліст бабковы, чорны перац, насенне кмена, часнык і ягады ядлаўца.
3. Кладзем качку ў банку або пластыкавы кантэйнер. Заліваем яе марынадам, пераканаўшыся, што качка цалкам пакрыта вадкасцю. Зачыняем ёмістасць і пакідаем марынавацца ў прахалодным месцы на 1-2 дня.
4. Перыядычна правярайце качку, каб яна была раўнамерна пакрыта марынадам.
#качка #мяса #птушка
👍41❤12👏7
БУЛЬБА ПА-ПАНСКУ #бульба #сала #беларускаякухня
📍в. Шаршнёва, Любанскі раён Мінскай вобласці
❤55🔥22
👍54🔥24❤10🥰10
Добрых выходных…
❤78🔥31🥰7🌭4
❤68🔥23👍17🎉4🍾1
ЗАЦІРКА #суп #беларускаякухня #зацірка
📍вёска Кукалкі Ваўкавыскага раёна
❤65🔥19👍9🥰4
Сябры, калі ў вас ёсць рэцэпты сямейных страў беларускай кухні, падзяліцеся імі са мной!
Я з задавальненнем буду гатаваць разам з вамі.
Асабліва каштоўныя тыя рэцэпты, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ад вашых бабуль.
Менавіта ў бабуліных стравах захоўваюцца сапраўдны смак і дух нашай традыцыйнай кухні.
🔥38👍16❤15
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤39👍22🔥13🐳8
Смажаны карась - рыба, папулярная ў беларускай кухні. Рыба заўсёды адыгрывала важную ролю ў харчаванні беларусаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе вадаёмы багатыя карасямі. Дзякуючы сваёй даступнасці, карась часта прысутнічаў на вясковых сталах, і яго гатавалi ў розных варыяцыях: смажылі, тушылі, запякалі.

У вёсцы Спорава, Бярозаўскага раёна, карась настолькі шануецца, што там быў створаны музей «Спораўскі карась». Ініцыятарам яго адкрыцця стала Валянціна Міхайлаўна Лютыч, ураджэнка Спорава, якая многія гады прысвяціла вывучэнню і захаванню культурнай спадчыны сваёй роднай вёскі. Музей дэманструе не толькі ролю карася ў мясцовай кухні, але і культурныя традыцыі рэгіёна.
👍51🔥22❤4🥰4
Дзякуй за 100 000 падпісчыкаў у TikTok! Калі вы яшчэ не падпісаныя, далучайцеся, глядзіце і пакідайце каментары. Запрашайце сяброў падпісацца на канал!
👏53🎉21❤15🍾6👍4❤‍🔥1
У вас ёсць рэстаран, і вы хочаце, каб аб вашай кухні даведаліся новыя людзі? Давайце супрацоўнічаць і дзяліцца смакам! Па ўсіх пытаннях пішыце ў Instagram
краіна не мае значэння
👍38❤10👏6
Тварожны сыр - традыцыйны прадукт беларускай кухні. Да XVIII стагоддзя пад словам "сыр" разумелі менавіта тварог, які атрымлівалі з заквашанага малака, што тлумачыць паходжанне назвы.

Калі ў Еўропе пачалі масава вырабляць цвёрдыя сыры на аснове сычужнага фермента, адбыўся падзел тэрмінаў. Тварогавы сыр сталі называць тварагом, а сырам — прадукты, зробленыя па новых тэхналогіях. Аднак звычка называць стравы з тварагу "сырнікі" засталася з тых часоў і да нашых дзён.
❤66👍21
БУЛЬБЯНЫЯ БЛІНЫ #бліны #беларускаякухня
📍вёска Такарышкі, Іўеўскі раён Гродзенская вобласць
❤54🔥28👍8🍌2