Брэнд хатняга тэкстылю BARVA.
Барва - гэта сінонім беларускіх слоў «колер», «фарба», «афарбоўка».
Брэнд сканцэнтраваны на маляўнічых і сучасных тэндэнцыях у тэкстылі.
Барва - гэта мінімалізм і сучаснасць, сувязь з прыродай, усё гэта адгукаецца ў беларускай душы.
Атрымлівайце задавальненне ад пакупак з брэндам хатняга тэкстылю BARVA!
Паведаміце промокод ProFood пры афармленні заказу да 31 студзеня і атрымайце эксклюзіўную зніжку 10%.

Упрыгожце свой дом унікальнымі ручнымі вырабамі ўжо сёння!
🔥23👍11🥰1
ДРАНІК-БУРГЕР
Цыбулю і бульбу нацерці на дробнай тарцы. Дадаць адзін жаўток, соль, спецыі. Добра змяшаць. З атрыманай масы пасмажыць 2 драніка.
Да мяснога фаршу дадаць пасечаную цыбулю, жаўток, соль і спецыі. Усё добра змяшаць і сфармаваць круглую катлету. Абсмажваем катлету з двух бакоў да гатоўнасці.
Збіраем бургер: першы дранік змазваем смятанным соусам (смятана, гарчыца, сыр пармезан) і выкладваем катлету. Катлету змазваем соусам, выкладваем салат, салёны агурок, чырвоную цыбулю і накрываем другім дранікам.
_____________________
🥩Мясны фарш 140 гр
🥔Бульба 350 гр
🍳Яечны жаўток 2 шт
🧅Цыбуля белая 90 гр
🥒Салёны агурок 20 гр
🥬Салат 15 гр
🥛Соус смятанны 50 гр
🧅Цыбуля чырвоная 20 гр
🧂Соль
🍶Спецыі

❗️Перад тым, як шараваць бульбу на дранікі, спачатку выкарыстоўвайце цыбулю — гэта дапаможа пазбегнуць пацямнення бульбы і захаваць яе натуральны колер.
👍51🔥30❤6
Боршч - гэта сапраўдная кулінарная легенда, папулярная ў многіх краінах і культурах. Варыянтаў яго прыгатавання існуе мноства, і кожны народ уносіць свае асаблівасці ў гэтую страву.
Украінцы, беларусы, палякі, літоўцы, румыны, малдаване — кожны надае баршчу сваю непаўторную нотку.
У беларускім баршчы, напрыклад, часта выкарыстоўваюць грыбы, якія з'яўляюцца традыцыйным інгрэдыентам і звычайна не дадаюць капусту.
Некаторыя варыянты баршчу, як у палякаў і румын, могуць істотна адрознівацца ад класічнага, але яны ўсё роўна маюць сваю каштоўнасць і ўнікальнасць.
І важна адзначыць, што культура прыгатавання ўкраінскага баршчу была ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2022 годзе, падкрэсліваючы яго асаблівае значэнне і ўплыў на культурную спадчыну ўсяго чалавецтва.
TikTok

👍42❤17🔥11👏4
З Днём роднай мовы! Няхай наша мова заўсёды гучыць ярка і маляўніча, напаўняючы наша жыццё прыгажосцю слоў і гармоніяй выразаў.
Няхай яна звязвае нас з нашай гісторыяй, культурай і традыцыямі, дапамагаючы нам захаваць і перадаць багацце нашай нацыянальнай спадчыны.
Ганарыцеся сваёй мовай, беражыце яе і любіце кожны гук, кожнае слова, якое мы вымаўляем.

❤110🔥13🥰8👍4
Беларуская кухня - гэта частка нашай культуры. Кухня - гэта не толькі ежа, гэта - традыцыі і гісторыя. Дзякуючы кухні, можна пазнаваць і распавядаць сваю гісторыю.
Многія вядомыя беларускія пісьменнікі, такія як Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Адам Міцкевіч і іншыя, згадвалі беларускую кухню ў сваіх творах. Сёння я запрашаю і Вас расказаць пра нашу кухню і прыняць удзел у чэленджы "Беларуская кухня з ProoFood".
Публікуйце ў сацыяльных сетках фота і відэа страў беларускай кухні. Дзяліцеся гісторыямі прыгатавання гэтых страў, успамінамі пра тое, як гатавалі іх Вашы бабулі і матулі.
Наша кухня - адлюстроўвае багатую спадчыну, аб'ядноўваючы ў сабе прастату, натуральнасць і багацце смакаў і водараў.
Далучайцеся да чэленджу, каб разам адкрыць свету хараство беларускай кухні! Самыя цікавыя публікацыі будуць размешчаны на маім канале. Не забывайце выкарыстоўваць хэштэг #беларускаякухня і #гатуемзProoFood, ну і вядома адзначайце мяне ў сваіх публікацыях.
Паехалі!

Instagram TikTok
❤79👍9🔥7👏4😁1😎1