Вясна: Палітвязні Беларусі
938 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
​​🌿Фанатка Гары Потэра, адна выхоўвала дачку. Падтрымайце палітзняволеную Вікторыю Ганчарову

26-гадовая Вікторыя была затрымана 22 лістапада мінулага года на працоўным месцы ў краме "Остров чистоты" ў Лошыцы. Яна працавала там адміністратаркай. Вікторыю ідэнтыфікавалі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага году, дзе пратэстоўцы стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. Дзяўчыне прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК і змясцілі ў СІЗА.

"Вікторыя – душа кампаніі, вельмі таварыская і абаяльная. Яна ніколі не хавала і мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, з'язджаць са сваёй краіны прынцыпова не хацела. Віка вельмі добрая арганізатарка, да кожнага чалавека можа знайсці падыход, вельмі ўважлівая, можа прыдумаць падарунак для кожнага чалавека індывідуальна, смелая і актыўная.

Яна піша вельмі прыгожыя вершы, любіць спяваць і коцікаў. Віка, можна сказаць, фанатка кніг пра Гары Потэра", – распавядаюць пра палітзняволеную блізкія.

🔻У Вікторыі ёсць маленькая дачка, якая ў 2021 годзе пайшла ў першы клас. Да затрымання яна выхоўвала яе адна. Цяпер дзяўчынка з бабуляй.

💌 Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вікторыя Уладзіміраўна Ганчарова
⚡️Палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў гомельскі СІЗА

Палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар перавялі ў гомельскі СІЗА-3. У Мінгарсудзе 3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вольга Віктараўна Залатар
​​🖤Палітзняволены Ігар Аліневіч кранальна павіншаваў бацькоў са святамі

Палітзняволены анархіст Ігар Аліневіч, якога напрыканцы снежня асудзілі да 20 гадоў калоніі, вельмі кранальна і пяшчотна павіншаваў сваіх бацькоў з Новым годам. Пачытайце, што ён піша дадому:

«Горячо любимые мама и папа! Поздравляю вас с наступающим 2022-м годом! Неважно, какая там атмосфера, вы знаете, как я верю в прогресс, и не без объективных оснований! Сейчас уже невозможно отрицать ультрабыструю динамику всех сфер, в том числе социальной. Пусть она противоречива, но она есть, а её направленность меняется в мгновение ока. Но, главное, не в этом, а в том, что остается константой в любые времена при любых обстоятельствах — наши семейные отношения.

У нас великолепная семья и всякие испытания, которые случались в разное время, мы успешно преодолевали, и я чувствую, как наши семейные узы укреплялись с годами. Именно поэтому я выбрал такую открытку. Это то, что я ощущаю всё больше и больше, и как раз то, чего мне не хватало на глубине. Люди — разные, все выбирают свою дорогу по душе в разные периоды своей жизни.

Я точно хотел вернуться домой. Конечно, получилось как получилось. Но без этого внутреннего желания не получилось бы вообще никак. Мы вместе, в том числе географически
🙂 Вы — самые классные и крутые! Усе будзе добра! С любовью, ваш сын Игорь».

💌 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
💫«Шчасце можна знайсці нават у самыя цёмныя часы»! Падарыце Марфе Рабковай цуда на Дзень народзінаў

Калядныя святы — традыцыйна самы лепшы час, каб глядзець усе часткі Гары Потэра. Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова ўжо два гады запар не мае такой магчымасці праз тое, што ўжо 15 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1.

«Дзяментары» спрабуюць адабраць у Марфы ўсе шчаслівыя ўспаміны, але ў іх гэта не атрымліваецца. Бо падтрымка і салідарнасць беларусаў мацней за рэпрэсіі ўладаў. У сваіх лістах Марфа піша, што вельмі любіць Гары Потэра і марыць атрымаць запаветны ліст з Хогвортса.

6 студзеня каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай споўніцца 27 гадоў.

Як пісала аўтарка серыі кніг пра Гары Потэра Джаан Роўлінг, «шчасце можна знайсці нават у самыя цёмныя часы, калі не забываць звяртацца да святла». Таму мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых і заклікаем даслаць ёй запаветны ліст з Хогвартса праз савіны паштовы канал.

Што мы прапануем:

🔹Напісаць запрашэнне ў Хогвартс.
🔹Намаляваць саву ў лісце ці зрабіць паштоўку з ёй.
🔹Распавесці, якой бы гераіняй магла бы быць Марфа ў культавым фільме.
🔹Напісаць свой любімы ўрывак з кнігі пра Гары Потэра.
🔹Прыдумаць закліннане, якое б дапамагала беларусам змагацца са злом.
🔹Узгадаць, якія рэчы дапамагаюць абараніцца ад цемры цяпер.
🔹Прыдумаць для сябе і Марфы патронусаў і распавесці чаму абралі менавіта іх.
🔹Распавесці пра новы спецэпізод «Гары Потэр 20 гадоў апасля: вяртанне ў Хогвартс».

🔻Таксама прапануем напісаць гэта ў адкрытым лісце. Пішыце, посціце яго ў сацсетках з хэштэгамі #FreeViasna, #FreeMarfa, ці адпраўляйце яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info. Мы перададзім ліст Марфе і апублікуем на сайце і ў сацсетках. 

💌Даслаць чараўніцтва можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
🔗«Час спыніўся», – Алесь Бяляцкі з-за кратаў

Старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо амаль паўгады. Нядаўна ён даслаў ліст, у якім распавядае пра сябе:

“Час спыніўся. Я спакойна да гэтага стаўлюся, бо не заўсёды навіны і змены вядуць да добрага. Але цяжка ў гэтым выпадку пісаць змястоўныя лісты”.

“Узяў у бібліятэчцы трэці том Караткевіча і Мележа. Але праблема ў тым, што стамляюцца вочы. Улічваючы, што дні кароткія, я чытаю небагата. Максімум – 1,5 гадзіны ў дзень”.

“Я крыху прастыўшы, але не моцна. Спадзяюся, што праз пару дзён мая прастуда скончыцца”.

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
🕊Таццяна Ласіца даслала ліст з-за кратаў

Палітзняволеная праваабаронца Таццяна Ласіца, якую асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, у нядаўнім лісце на волю дзякуе за віншаванні з Днём народзінаў і Новым годам:

«Вялякі дзякуй за вашыя паштоўкі, усе я іх атрымала. Дзякуй за вашую падтрымку і заўсёды цёплыя словы, за вашую шчырасць і дабрыню. Мне вельмі прыемна, гэта грэе душу.

Не хвалюйцеся, у мяне ўсё добра. Дзень нараджэння сустракала добра: быў і торт, і цукеркі, і салодкая вада, гарбата ды іншае. У мяне добрыя сябры, цудоўная сям’я, мой кот 🙂 Усе яны любяць і чакаюць мяне. Я таксама іх усіх вельмі люблю і спадзяюся, што ўсё будзе добра».

🌿Чытаць гісторыю палітзняволенай валанцёркі:
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся» – сябры пра валанцёрку «Вясны» Таццяну Ласіцу

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
🌿Палітвязень Мікалай Папека на «хіміі» выступіў на святочным канцэрце

Палітзняволены пчаляр-паэт Мікалай Папека, які адбывае пакаранне ў ПУАТ №21, распавёў у лісце пра свой удзел у культурных мерапрыемствах і пра мару напісаць басню.

«Быў святочны канцэрт, на якім мы самі выступалі з песнямі гуртоў ДДТ і Цоя (Кіно). Я дэклараваў верш Паўлюка Труса «Падаюць сняжынкі», якім уразіў як начальства, так і судзімых».

Акрамя гэтага, палітвязень распавёў, што яму прапанавалі напісаць артыкул для мясцовай газеты пра тое, як вязні з ПУАТ, пераапрануўшыся ў клоўнаў, ездзілі з падараункамі і тэтральнымі пастаноўкамі ў дзіцячыя прытулкі.

Папека хоча пісаць у зняволенні басні, але адзначае, што для гэтага трэба шмат вольнага часу. Таксама ён дадаў: «Да і Кандрата Крапіву я не пераўзыйду, бо ён пачатковец у Беларусі. Добра, каб я хаця б напісаў караценькую».

💌Падтрымайце Мікалая: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №21, 247760, г. Мазыр, бульвар Юнасці, 24
❗️Папраўчая калонія №1 арганізуе анлайн-спатканні вязняў з дзецьмі на базе наваполацкай бібліятэкі

Як паведамляецца на сайце горада, цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Наваполацка дамовілася з папраўчай калоніяй №1 аб стварэнні сацыяльнага праекта. Ён дапаможа падтрымліваць сувязь сем'яў з асуджанымі сваякамі. Па словах дырактаркі ЦБС Наваполацка Марыі Караваевай, у калоніі ўжо прайшло першае спатканне па відэасувязі і ў будучыні плануецца працягваць гэтую практыку.

📍У ПК-1 адбываюць пакаранне дзясяткі палітзняволеных, якія, дзякуючы гэтыму праэкту, могуць пабачыць сваіх дзетак. Але інструкцыі, як скарыстацца гэтай магчымасцю, на сайце няма. Верагодна, інфармацыю сваякі могуць атрымаць праз адміністрацыю калоніі.
​​«Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам», — Наста Лойка павіншавала палітзняволеную Марфу Рабкову з днём Народзінаў

Праваабаронца Human Constanta Наста Лойка далучылася да віншаванняў палітзняволенай Марфы Рабковай, якая сёння святкуе сваё 27-годдзе. Публікуем адкрыты ліст са словамі падтрымкі ад Насты.

«Ліст у Азкабан 06.01.2022
Дарагая Марфа!


Мы так прызвычаліся камунікаваць тэкстам, але ў гэтым годзе я бы вельмі хацела мець магчымасьць павіншаваць цябе з Днём народзінаў ужывую ці хаця б голасам – адчуваньне, што вельмі шмат хочыцца сказаць.

Мы з табой заўжды так марылі пра лепшае, больш свабоднае грамадзтва, шмат спрачаліся пра тое, з чаго варта пачынаць ці на што зьвяртаць увагу, але гэтае імкненьне заўжды было ў нас агульным. Я бы вельмі хацела, каб гэтая мара і імкненьні не згасалі ніколі – нават ня гледзячы на ўсе выпрабаваньні, якія нам дасылаюць.

Табе за апошнія паўтары гады давялося іх перажыць вель-вельмі шмат. І дэмэнтары і сьцены старога замку забіраюць твае сілы, але веру ў тваю ўнутранае сьвятло і здольнасьць выстаяць праз усё гэта. Зычу, каб добрыя ўспаміны прыходзілі ў самыя цяжкія хвіліны. І каб ніхто не перахапліваў паштовых соваў)

Калі Добі стаў вольным эльфам, тое і мы аднойчы зможам.
Да сустрэчы ў судзе і ня толькі.
Н.»

💌 Даслаць Марфе віншаванні:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Палітвязень Юрый Касцюк выйшаў на волю. Ён цалкам адбыў пакаранне

24-гадовага берасцейца Юрыя Касцюка абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 КК. Па матэрыялах следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы “Маладзёжная” ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку, які адразу зваліўся. Адміністрацыя гатэлю вылучыла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі».

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў гродзенскую турму №1.

🔺6 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін пакарання і ён выйшаў на волю.
❗️Палітвязня Уладзіміра Шурубейку з «хіміі» перавялі на «хатнюю хімію»

Жыхара Брэста Уладзіміра Шурубейку асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Згодна з абвінавачваннем, 22 верасня 2020 года Уладзімір ў адкрытым viber-чаце "Вычулкі.Ямна" размясціў паведамленне ў дачыненні да супрацоўніка органаў дзяржбяспекі Сямёнава Дзяніса, якое змяшчае ў сабе негатыўную ацэнку асобы, а менавіта назваў яго "с*ыкло, чмо і ныцік". З 1 жніўня Шурубейка адбываў пакаранне ў папраўчай установе №46.

📍Праваабаронцам стала вядома, што 5 студзеня Уладзіміра перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію». Цяпер берасцеец знаходзіцца дома.
‼️Палітвязня Яраслава Збароўскага таксама перавялі з «хіміі» на «хатняюю хімію»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што некаторым палітвязням ў выніку памілавання змянілі пакаранне на больш мяккае. Акрамя палітвязня Уладзіміра Шурубейкі, з «хімі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзняволенага Яраслава Збароўскага.

5 красавіка палітвязня асудзілі па арт. 342 КК да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у падзеях у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ТЦ "Рыга». Яраслаў на судзе віну не прызнаў. Да гэтага сем месяцаў ён утрымліваўся пад вартай. У пружанскую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 яго накіравалі 20 жніўня.
«Вясноўцы 100% былі б у Грыфіндары», — Марфа Рабкова адказала ў лісце на цікавае пытанне ад беларускі

У лісце салідарнасці ў Марфы Рабковай запыталі пра пяць прычын, чаму б яна не трапіла ў Грыфіндар. Праваабаронца паразважала над гэтым пытаннем і адзначыла, што ўсе вясноўцы дакладна б апынуліся ў Грыфіндары.

«1. В детстве я отрывала ящерицам хвосты; 2. не люблю красный цвет, только в сочетании с другим цветом. У Гриффиндора же красный цвет? Я сомневаюсь в своей памяти; 3. с учётом количества козней судьбы, в моей жизни распределительная шляпа отправила бы меня в Слизерин; 4. в подростковом возрасте мне хотелось быть мизантропом (модно тогда это было, но у меня не получалось); 5. можно пошутить, что я бы не доехала до Англии, ибо меня упекли в местный Азкабан.

Тяжёлую ты передо мной поставила задачу, а вясноўцы 100% были бы в Гриффиндоре».


💌 Падтрымайце Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінсую турму

Блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

📍Праваабаронцам стала вядома, што Паўла перавялі з ІЧУ Бярэзінскага раёна ў жодзінскую следчую турму №8.

💌Новы адрас для падтрымкі: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапіў 1 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 964 чалавекі.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя 2 палітзняволеным:
Яну Нікішкіну — 1,5 года калоніі;
Уладзіміру Далматовічу — 1,5 года «хатняй хіміі» .

🔹Палітвязню Андрэю Войнічу патрабуецца тэрміновая аперацыя. Ягоная маці распавяла, што «ў яго цыроз печані пасля віруснага гепатыту, цукровы дыябет, пухліна над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр, і мноства звязаных з гэтым ускладненняў». Нядаўна Андрэй прайшоў медагляд, у выніку якога яму аблегчылі працу. Але лісты ад сяброў і іншых сваякоў яму не перадаюць, перадач і спатканняў ён таксама пазбаўлены. Акрамя гэтага, нядаўна яго два разы змяшчалі ў ШІЗА.

🔹Пачаўся суд над палітзняволеным дырэктарам прыватнай друкарні Арцёмам Федасенкам і адміністратарам telegram-канала «Атоліна» Паўлам Юхневічам. Іх абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе «пратэсных улётак, стыкераў, газет», а таксама ва ўдзеле ў нядзельных Маршах у жніўні-верасні 2020 года.

🔹 Палітзняволенаму філосафу Уладзіміру Мацкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц.

🔹Палітвязень Мікалай Казлоў пачаў адбываць свой трохмесячны арышт у Баранавічах.

🔹Суд над палітзняволеным журналістам і футбалістам «Крумкачоў» Аляксандрам Івуліным пачнецца 17 студзеня.

🔹Палітвязень Юрый Касцюк цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю.

🔹Палітвязняў Уладзіміра Шурубейку і Яраслава Збароўскага перавялі з «хіміі» перавялі на «хатнюю хімію». Пакаранне на больш мяккае ім змянілі ў выніку памілавання.

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Балерына, сыты кот і фемінітывы ў СІЗА. Незвычайныя факты пра Марфу Рабкову

Што блізкія распавядаюць пра палітзняволеных, якіх яны чакаюць дадому?

13 дзён галадоўкі, 20 дзён карцару і смерць бацькі — што перажыла Таццяна Батура за 46 сутак арышту
📍Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьбу»

🔻Максіма Знака, якога асудзілі да 10 гадоў калоніі, днямі накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №3. У яго лістах пазначаецца, што пакуль ён знаходзіцца на каранціне.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў вынес ім прысуд, а 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў яго ў сіле.

💌Падтрымаць Максіма паштоўкамі і лістамі салідарнасці: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку (на лістах пазначайце «каранцін»)
❗️У калоніі ціснуць на палітзняволеную Алену Маўшук. Блізкія хвалююцца за яе жыццё

Як стала вядома праваабаронцам, да палітзняволенай пінчанкі Алены Маўшук у калоніі ўжываецца ціск. Жанчыну пазбавілі ўсіх перадач і спатканняў з блізкімі. У нядаўняй тэлефоннай размове з маці яна сказала, што ўсіх любіць, але не вытрымлівае. Палітзняволеная знаходзіцца ў падушаным псіхалагічным стане. Вядома, што ёй перыядычна выпісваюць пакаранні.

«Алена па-ціху трымаецца. Ёй там вельмі цяжка і сумна, у яе там усё вельмі дрэнна. Я думаю, вы павінны разумець, што гэта значыць»,
— піша на волю з іншай калоніі яе палітзняволены муж Сяргей. Ён раіць дасылаць жонцы лісты першым класам — «тады можа перададуць».

📌Палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». 30 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей, двое з каторых непаўнагадовыя.

💌Адрас для падтрымкі Алены: ПК №24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
💌Адрас для падтрымкі Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць сямнаццаць палітзняволеных:

🔺Андрэй Навіцкі
🔺Павел Семаковіч
🔺Дзмітрый Тур
🔺Андрэй Абразцоў 
🔺Сяргей Есьмановіч
🔺Данііл Касенка
🔺Кірыл Суслін
🔺Вадзім Чапялевіч
🔺Аляксей Самусенка
🔺Андрэй Колас
🔺Арцём Паўлечка
🔺Уладзімір Шакун
🔺Анастасія Міронцава
🔺Аляксандр Цялега
🔺Анастасія Пацехіна
🔺Цімур Піпія
🔺Сяргей Салоха 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🕊Падтрымайце палітзняволеную пенсіянерку, у якой няма родных у Беларусі

Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», перавялі з жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.

«Цяпер я ў Віцебску, у СІЗА-2. Нас усіх накіравалі па СІЗА краіны па месцы жыхарства. У Мёрах СІЗА няма, таму – Віцебск. Ніякага руху па справе няма наагул. Бязглуздзіца поўная і невядомасць… 30 снежня будзе тры месяцы, як мы сядзім»
, – піша ў апошнім лісце на волю Эма Сцепулёнак.

Паведамляе ў лісце, што ўмовы ўтрымання ў Віцебску вонкава лепшыя, але насамрэч нават горшыя за тыя, што былі ў следчай турме ў Жодзіне.

«Харчаванне аднастайнае, медабслугоўвання практычна няма (падала тры заявы да тэрапеўта, але так і не прыняла мяне)». А ціск скача. Пасцельнага рэжыму не маю. Наагул, на людзей тут напляваць. У Жодзіне было нашмат лепей»
, – піша палітзняволеная.

Жанчына піша, што засталася зусім адна ў Беларусі. Усё жыццё аддала школе і дзецям, дапамагала сястры, якая зараз жыве ў Санкт-Пецярбурзе. Прызнаецца, што ў у турме пазнаёмілася з многімі выдатнымі людзьмі, якія падтрымліваюць яе.

🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
‼️Трох анархістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні "Прамень"

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", анархістам Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта ў лістах актывісты паведамілі блізкім і родным. Цяпер ім пагражае да шасці гадоў зняволення.

Таксама вядома, што ў дадзены момант хлопцы знаёмяцца з матэрыяламі справы, у хуткім часе яна будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

📌Нагадаем, Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка былі затрыманыя 29 ліпеня, а Арцём Салавей — 4 жніўня. Усіх іх супрацоўнікі ГУБАЗіК збівалі пры затрыманні. Пазней анархістам прад'явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 КК і змясцілі пад варту ў СІЗА.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Аляксандру Андрэевічу Бялову, Яўгену Аляксандравічу Рубашка, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю