❗️Палітвязня Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару. Яму дадалі яшчэ 7 сутак
Жонка палітзняволенага журналіста Вольга паведамляе, што ў нядзелю пасля 6-сутачнага пакарання Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару. Замест гэтага палітвязня будуць там утрымліваць яшчэ 7 сутак. Вольга піша, што Дзянісу ў карцары не аддаюць выданні, на якія ён падпісаны, а таксама не перадаюць лісты.
💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1

📍Палітвязня Дзмітрыя Кубарава, асуджанага да 8 гадоў калоніі, этапавалі ў СІЗА-2
26-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава 22 кастрычніка перавялі ў віцебскі СІЗА-2. За апошні год палітвязня двойчы судзілі па крымінальных справах і паспелі разглядзець і задаволіць у яго дачыненні тры грамадзянскія пазовы «Мінсктранса». Па крымінальных справах, узбуджаных за жнівеньскія падзеі мінулага году, палітвязню агулам прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма і пастанавілі спагнаць з Кубарава больш за 46 700 рублёў.
🔺Дзмітрыя жорстка затрымалі 11 жніўня 2020 года і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай. На судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання.
💌Падтрымайце Кубарава лістамі салідарнасці: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2,
Кубараву Дзмітрыю Уладзіміравічу

❗️Усіх фігурантаў «справы студэнтаў» этапавалі ў калоніі
Праваабаронцам стала вядома, што дванаццаць фігурантаў «справы студэнтаў» ужо пачалі адбываць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.
🔺Алану Гебрэмарыям, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Таццяну Екельчык, Марыю Каленік, Анастасію Булыбенка, Яну Арабейка, Вольгу Філатчанкаву, Касю Будзько этапавалі ў гомельскую жаночую калонію.
💌Падтрымаць дзяўчын лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
🔺Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калонію «Віцьба».
💌Падтрымаць Ягора: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
🔺Іллю Трахтэнберга накіравалі ў папраўчую калонію №15.
💌Падтрымаць Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
🔺Глеба Фіцнера этапавалі ў шклоўскую калонію №17.
💌Падтрымаць Глеба: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

⁉️Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. «Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, а таксама адказвае на пытанні:
🔺Хто можа дасылаць грашовы перавод, як гэта зрабіць і як пра яго даведваецца вязень?
🔺Ці аддаюць вязням грошы пасля вызвалення?
🔺А калі чалавека этапуюць у іншае СІЗА або калонію?
🔺Як праходзіць атаварка ў следчых турмах і ізалятарах?
🔺Як праходзіць атаварка ў калоніях?
🔺Як выглядае крама ў калоніі?

Вясна
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека? Дапоўнена
«Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка.
🎨 Мастак Уладзіслаў Бохан паўдзельнічаў у конкурсе ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча
У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» у падтрымку палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валяціна Стэфановіча прыняў удзел беларускі мастак Уладзіслаў Бохан. Мастак назваў сваю працу, якую напісаў алеем, «Воля там, дзе ты».
⁉️Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:
🔹намалюйце Ката,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!
💌І дасылайце іх Валянціну:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.

❗️Валянцін Стэфановіч — пра рэферэндум: Гэта пачатак канца
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч выказаўся з-за кратаў пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне.
"Шмат гляджу ТВ, таму ў курсе апошніх падзеяў. Я маю на ўвазе рэферэндум. Зразумеў, што будзе “мяккі транзіт” улады. Ну што тут скажаш: гэта ёсць вынік мінулагодніх падзеяў, калі грамадства вельмі зразумела выказала свой недавер. Вядома, што гэта не тое, што хочуць людзі і гэта далёка ад паўнавартаснага адпраўлення дэмакратыі ў краіне, але гэта змушаныя крокі і гэта пачатак канца.
Паглядзім, як будуць разгортвацца далейшыя падзеі, але зразумела, што ён загнаў сябе ў кут, і магчымасцяў для манеўру зараз у яго няма. Верагодна, што пасля рэферэндума сітуацыя будзе больш спрыяльная для мяне і для ўсіх нашых вязняў".
Падрабязнасці 👉👉 bit.ly/2Zzt9uX

‼️Палітзняволены Антон Бяленскі адбыў пакаранне. Цяпер ён на волі
30-гадовы Антон Бяленскі — індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі». Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе — сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК.
5 сакавіка яго асудзілі да 1,5 гады «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.

😔«А ці можна зберагчы здароўе за 15 гадоў?» — Сяргей Ціханоўскі з-за кратаў
Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі, суд над якім цягнецца ўжо больш за чатыры месяцы, даслаў ліст з-за кратаў на беларускай мове. Вось, што ён піша:
«Вясна можа і блізка, але на носе зіма. Калі б я ні быў за кратамі і пісаў у турму, то я бы ведаў, калі сустрэнемся. А так, толькі чакаю :) Усе пішуць берагчы здароўе, а ці магчыма яго зберагчы за 15 гадоў? Больш за год таму мне шмат, хто пісаў, што засталося пачакаць два тыдні. Зараз пішуць, што чатыры гады. Цісну руку!»
🖐Сяргей Ціханоўскі, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль паўтары гады, звычайна сканчвае свае лісты выразам «Цісну руку!» і перамалёўвае сваю вялікую руку. Атрымліваецца своеасаблівы поціск рукі адрасату. Дашліце і вы яму абрысы сваёй рукі і такім чынам падтрымайце палітвязня.
📨 Падтрымаць Сяргея:
СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

‼️На волю з наваполацкай калоніі выйшаў палітвязень Дзяніс Кірэшчанка
Дзяніс Кірэшчанка быў затрыманы 8 жніўня мінулага году ў межах справы аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК). Разам з Дзянісам па справе праходзіў палітвязень Уладзімір Гарох.
29 снежня ў судзе Наваградскага раёна быў агучаны прысуд: Дзянісу Кірэшчанку прысудзілі 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму, Уладзіміру Гароху – 7 гадоў узмоцненага.
Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі №1. Сёння ён выйшаў на волю, бо адбыў пакаранне цалкам.

‼️Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення
Раней Дзяніс Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Мяркуючы па адказе жонцы Дзяніса Вользе, цяпер ён абвінавачаны і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
Цяпер палітвязень знаходзіцца ў карцары гродненскай турмы.
💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

💫«Усё адбывалася і адбываецца так, як павінна быць», — праваабаронца Марфа Рабкова з-за кратаў
Палітзняволеная Марфа Рабкова, якая ўжо больш за год знаходзіцца пад вартай, даслала чарговы ліст на волю. У ім яна распавядае, што ў СІЗА любіць размалёўкі і адкрыла для сябе японскія крыжаванкі. 💡Яна піша, што іх можна дасылаць асобнымі лісцікамі, а не цэлымі часопісамі. Таксама Марфа распавядае пра сябе і дзеліцца сваімі думкамі:
🔹«З вялікім задавальненнем прымаю тваё запрашэнне наведаць пякарню і кандытарскую. Мне як раз трэба ад'ядацца, а то я моцна схуднела за апошні час. Хоць ем досыць шмат і амаль не рухаюся ў камеры. Актыўнасць праяўляю толькі падчас прагулкі ў дворыку, займаюся фізічнымі практыкаваннямі, качаю мышцы і прыводжу свой арганізм у тонус».
🔹«Я ў СІЗА сяджу доўга, таму ўжо ўсіх пераседзела. Многія асудзіліся, этапаваліся або вызваліліся. А я сяджу пад следствам».
🔹«Не шкадуй, усё адбывалася і адбываецца так, як павінна быць. Я трохі веру ў лёс і асабліва не шкадую аб тым, што ўжо адбылося. Я яшчэ веру, што людзі прыходзяць і сыходзяць у наша жыццё і сыходзяць не проста так. Я не асабліва веру ў эзатэрыку ўсякую, а вось у гэта веру. Падумаеш яшчэ, што Марфа дзівачка і піша дзіўныя рэчы. Я хоць і сяджу амаль год, але знаходжуся ў сваім розуме і цвёрдай памяці. З маральным станам таксама ўсё ў парадку».
💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

📚Што пачытаць у нядзелю: прапаноўваем чатыры гісторыі вязняў на «Вясне», якія вы маглі прапусціць на тыдні:
🔺Затрымалі пасля атрымання гуманітарнай візы: гісторыя палітзняволенага праграміста з Гомеля Станіслава Мачалава 👉 bit.ly/2ZJ2XxU
🔺Прачытаў 55 кніг і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Чаго за год у СІЗА дасягнуў Андрэй Чапюк 👉 bit.ly/3EmZzHv
🔺У СІЗА з сіндромам клаўстрафобіі: дачка гамяльчанкі распавяла гісторыю затрыманай за нядзельны Марш Ларысы Кузьменка 👉 bit.ly/3nNLuwp
🔺"Тата паехаў працаваць з салдацікамі". Распавядаем пра палітзняволенага чыгуначніка, асуджанага за замыканне рэек Уладзіміра Лянкевіча 👉 bit.ly/3BHGXk5
Чытайце гісторыі вязняў па спасылках. Там жа можна знайсці, як дапамгчы ім.
🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info

😻Палітзняволены Ігар Лосік, знаходзячыся пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак
Пра сюрпрыз Дар’я Лосік распавяла на сваёй старонцы ў Instagram:
«Всё началось в 8:44 со звонка в домофон. Я посмотрела на часы и подумала, что для обыска уже поздно».
💐Арганізаваць сюрпрыз палітвязню дапамаглі розныя людзі: яны дасылалі кветкі ў розны час з запіскамі з прызнаннямі ў каханні ад Ігара. Дар’я дзеліцца фота і відэа букетаў і дзякуе ўсіх, хто датычны да падарункаў.
💌Падтрымаць Ігара можна па адрасе:
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Ігар Аляксандравіч Лосік

🕯«Найлепшыя прадстаўнікі нашага народу ляжаць у Курапатах», — Валянцін Стэфановіч з «Валадаркі»
Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў на волю ліст. Вось, што ён піша:
«Вядома, я ведаю пра сумны лёс Браніслава Тарашкевіча, Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага і іншых нашых палітычных і грамадзкіх дзеячоў, пісьменнікаў і паэтаў. Уся нашая нацыянальная эліта была вычашчаная ў 30-я гады сталінізму. Таму мы і зараз маем гэтую брыдкую адрыжку сталінізма, бо найлепшыя прадстаўнікі нашага народу ляжаць у Курапатах і ім падобным месцах. У Менску дагэтуль не ўшанаваная памяць людзей, якія стаялі ля вытокаў нацыянальнага адраджэння на пачатку 20 стагоддзя. Няма ім ні помнікаў, ні названыя іх імёнамі вуліцы, ні плошчы. Затое іх катамі названыя вуліцы і ў самым цэнтры стаяць ім помнікі, а іхнія нашчадкі працягваюць іх “найлепшыя” традыцыі. Усе гэтыя нашыя ленінцы-дзяржынцы, камсамольцы-піянеры.
Палуту Бедунову напаткаў такі ж трагічны лёс і забвенне нашчадкаў. Мала, хто з сучасных жыхароў, чуў гэтае прозвішча, на жаль. Я зараз прачытаў тут вельмі цікавую кнігу Оуэн Мецьюза “Антисоветский роман”. Вельмі цікавая і цяжкая кніга брытанскага пісьменніка (валійца па нацыянальнасці), дзе на прыкладзе сям’і ягонай маці паказаная ўся жахлівая, бесчалавечная сутнасць савецкай камуністычнай сістэмы: ад знішчэння “ворагаў народа” ў сталінскія часы да ўсюдыіснага кантролю КДБ у 70-80-я гады ў СССР. Ягоны бацька, брытанец, пяць гадоў дамагаўся права ажаніцца са сваёй каханай дзяўчынай у СССР. Пачытай, калі цікава і ёсць час. Вельмі карысна для разумення, адкуль мы ўсе выйшлі і чаму мы маем зараз тое, што маем. Працэс гэты, паміранне саўка, аказаўся не такі хуткі, як хацелася б. Толькі зараз такі працэс пачаўся ў грамадстве».
💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў на волю ліст. Вось, што ён піша:
«Вядома, я ведаю пра сумны лёс Браніслава Тарашкевіча, Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага і іншых нашых палітычных і грамадзкіх дзеячоў, пісьменнікаў і паэтаў. Уся нашая нацыянальная эліта была вычашчаная ў 30-я гады сталінізму. Таму мы і зараз маем гэтую брыдкую адрыжку сталінізма, бо найлепшыя прадстаўнікі нашага народу ляжаць у Курапатах і ім падобным месцах. У Менску дагэтуль не ўшанаваная памяць людзей, якія стаялі ля вытокаў нацыянальнага адраджэння на пачатку 20 стагоддзя. Няма ім ні помнікаў, ні названыя іх імёнамі вуліцы, ні плошчы. Затое іх катамі названыя вуліцы і ў самым цэнтры стаяць ім помнікі, а іхнія нашчадкі працягваюць іх “найлепшыя” традыцыі. Усе гэтыя нашыя ленінцы-дзяржынцы, камсамольцы-піянеры.
Палуту Бедунову напаткаў такі ж трагічны лёс і забвенне нашчадкаў. Мала, хто з сучасных жыхароў, чуў гэтае прозвішча, на жаль. Я зараз прачытаў тут вельмі цікавую кнігу Оуэн Мецьюза “Антисоветский роман”. Вельмі цікавая і цяжкая кніга брытанскага пісьменніка (валійца па нацыянальнасці), дзе на прыкладзе сям’і ягонай маці паказаная ўся жахлівая, бесчалавечная сутнасць савецкай камуністычнай сістэмы: ад знішчэння “ворагаў народа” ў сталінскія часы да ўсюдыіснага кантролю КДБ у 70-80-я гады ў СССР. Ягоны бацька, брытанец, пяць гадоў дамагаўся права ажаніцца са сваёй каханай дзяўчынай у СССР. Пачытай, калі цікава і ёсць час. Вельмі карысна для разумення, адкуль мы ўсе выйшлі і чаму мы маем зараз тое, што маем. Працэс гэты, паміранне саўка, аказаўся не такі хуткі, як хацелася б. Толькі зараз такі працэс пачаўся ў грамадстве».
💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:
🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 18 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 831 чалавек.
🔹На волю на гэтым тыдні выйшлі чатыры палітвязні, якія цалкам адбылі пакаранні: Дзмітрый Краўцоў, Ілля Дзярагін, Дзяніс Кірэшчанка і Антон Бяленскі.
🔹Прысуды за гэты тыдзень былі вынесеныя двум палітвязням:
Аляксею Зікееву — 1,5 гады калоніі;
дудару Дзмітрыю Шуманскаму — 3 гады «хіміі».
🔹Па справе гомельскіх праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенкі аднавілася судовае следства — прысуд чакаецца ў лістападзе.
🔹Палітвязень Ігар Банцар, якому прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калоніі за парушэнне турэмных правілаў, ізноў на «хіміі».
🔹КДБ падцвердзіў, што палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну выстаўлена абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Сам журналіст цяпер знаходзіцца ў карцары гродненскай турмы.
🔹Абаронцу Марфы Рабковай, Сяргея Ціханоўскага, Міколы Дзядка і Віктара Бабарыкі Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў. Яна больш не зможа абараняць палітвязняў.
🔹Усіх фігурантаў «справы студэнтаў» этапавалі ў калоніі.
🔹Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку.
🔹У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 16 фігурантаў «справы карагодаў». Сярод іх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў.
🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо тры з паловай месяцы ўтрымліваюцца за кратамі. Чытайце, як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў.
💡Карысны тэкст па дапамозе палітвязням:
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?

🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзесяць палітзняволеных:
🔺Таццяна Екельчык
🔺Сяргей Касцюкевіч
🔺Антон Шніп
🔺Кацярына Андрэева
🔺Мікіта Сасноў
🔺Максім Цішкевіч
🔺Наталля Белабехава
🔺Дзмітрый Лагодзіч
🔺Марына Золатава
🔺Мікіта Прысталенка
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❗️Палітзняволены Мікіта Емяльянаў патлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар
Як было вядома раней, Мікіту Емяльянаву адмовілі ў сустрэчы са святаром, хаця адпаведную заяву хлопец напісаў яшчэ летам. Палітвязню не аддаюць лісты ад Змітра Паліенкі і іншых людзей. Таксама Мікіта быў абураны тым, што адміністрацыя ніяк не рэагавала на ягоную пісьмовую заяву, дзе ён прасіў даць магчымасць атаварыцца за жнівень: апошні месяц лета Мікіта не змог скарыстацца сваім правам на атаварку, бо знаходзіўся ў карцары 42 дні.
❌ Таму палітвязень на знак пратэсту адмовіўся выконваць патрабаванні Правілаў унутранага распарадку: перастаў галіцца, стрыч валасы, ляжаў на ложку ўдзень і паліў на тым жа ложку. За ўсе гэтыя парушэнні правілаў Мікіта быў змешчаны ў карцар з 11 кастрычніка, дзе знаходзіцца ўжо больш за 20 дзён. Сям’я хлопца чакала, што Мікіта патэлефануе 30 ці 31 кастрычніка, згодна з графікам, аднак гэтага не адбылся, што хутчэй за ўсё сведчыць пра тое, што тэрмін знаходжання ў карцары быў працягнуты.
⁉️ Ці скончыў Мікіта галадоўку - невядома, бо лісты ад яго не прыходзяць. Нагадаем, Емяльянаў пачаў галадоўку на знак пратэсту, калі зразумеў, што адміністрацыя турмы працягвае парушаць ягоныя правы.
Таксама Мікіту паставілі на трэці прафілактычны ўлік – “як схільнага да нападу на адміністрацыю і захопу закладнікаў”.
💌 Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

❗️Вязні па «справе Зельцара» ўжо месяц утрымліваюцца на «каранціне»: для іх не прымаюць перадачы і не пускаюць адвакатаў
У жодзінскай турме №8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцара» абвясцілі каранцін, праз які вязняў абмежавалі ва ўсім. Дакладную дату заканчэння каранціну супрацоўнікі не называюць. Па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары: палітвязням не перадаюць перадачы, да некаторых не пускаюць адвакатаў.
Сваякі дасылаюць вязням пасылкі з неабходнымі рэчамі, бо яны ўжо больш за месяц сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.
💡Адзін са спосабаў падтрымкі палітзняволеных па гэтай справе — папаўненне асабістага рахунку вязняў у турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. І зрабіць перавод можа любы чалавек — не толькі сваяк.
Папоўніць рахунак зняволенага ці зняволенай, які ўтрымліваецца у следчай турме ў Жодзіне, можна на пошце альбо праз інтэрнэт-банкінг. Трэба пазначыць імя і прозвішча вязня, імя і прозвішча таго, хто ажыццяўляе перавод і наступныя рэквізіты перавода:
Турма-8, Жодзіна
УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?

🕊Вясновец Уладзь Лабковіч даслаў вестачку з-за кратаў
Зняволены праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч за кратамі ўтрымліваецца ўжо тры з паловай месяцы. За гэты час так і не атрымалася наладзіць з ім ліставанне, таму ў сваіх вестачках, якія прарываюцца на волю, Уладзь піша, што лісты для вязняў — глыток свежага паветра і натхненне.
«Вялікі Вам дзякуй за віншаванні з Днём народзінаў! Вы нават не ўяўляеце на колькі натхняе кожны ліст, які трапляе сюды. Гэта неверагодная падтрымка! Вялікі дзякуй за столькі промняў цяпла».
💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⁉️Як зрабіць грашовы перавод, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і што рабіць, калі лісты не даходзяць — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»
Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.
🔹Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
🔹Як выжыць на «хіміі», калі больш за палову заробку трэба аддаць дзяржаве?
🔹Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
🔹Запрацавалі новыя правілы заліку тэрміну знаходжання пад вартай у тэрмін адбыцця пакарання
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
📍Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mC2AOg
🌿Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»