💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Целяшмана з Днём народзінаў
Аляксандра абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 9-10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Яму прызначылі 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. Вядома, што яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар.
6 кастрычніка Аляксандр адзначыць 21-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Сяргеевіч Целяшман
💻 Напісаць анлайн

😔Да палітзняволенай пенсіянеркі Наталлі Пятровіч не даходзяць лісты
У Мінгарсудзе 11 жніўня 2023 года 68-гадовую палітзняволеню асудзілі да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама Наталля Іванаўна мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры болей за тры тысячы рублёў паводле арт. 369 КК.
Жанчыну прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальна кодэкса. Яна была затрыманая 19 снежня 2022 году ў сваёй кватэры за каментары.
Нядаўна яна даслала ліст на волю, у якім паведаміла, што не атрымлівае лісты з волі:
"Усім пішу, але лістоў амаль не атрымліваю. Не разумею, у чым справа. Таму ўсім мае прывітанні, самыя найлепшыя пажаданні і вялізарная падзяка".
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч
💻Напісаць анлайн

❗️Байкера Андрэя Іванюшына, які летам выйшаў з калоніі, затрымалі па новай крымінальнай справе
Андрэй — байкер з Мінска. Першы раз яго затрымалі 1 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за інцыдэнт, які адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ “Еўропа”, калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. У выніку Андрэя абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК)
26 лютага 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 2 чэрвеня 2023 года Андрэй выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 2 гады, 4 месяцы і 1 дзень.
Цяпер праваабаронцам стала вядома, што Андрэя зноў затрымалі напачатку жніўня. Яму ставяць у віну тры эпізоды паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту.
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Андрэй Віктаравіч Іванюшын

✊Падтрымайце палітвязня Ігара Шкірава, асуджанага да 2 гадоў калоніі, грашовымі пераводамі і пасылкамі
Ігару 39 гадоў, у яго ёсць непаўнагадовае дзіця. Яго затрымалі напрыканцы чэрвеня 2023 года ў межах крымінальнай справы за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК).
Справу Ігара пачалі разглядаць 20 верасня ў судзе Валожынскага раёна. Суддзя Анатоль Зянько 22 верасня агучыў прысуд — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Цяпер Ігара ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага ў Мінску.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ігар Сяргеевіч Шкіраў

📍Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава перавялі ў віцебскую калонію
Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванні ў ЗША.
У Мінгарсудзе 24 ліпеня Юрыя асудзілі да 3 гадоў калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Стала вядома, што Адамаў пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.
💌Падтрымайце Юрыя па новым адрасе: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Юрый Уладзіміравіч Адамаў

✊Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе?
Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».
Заклікаем падтрымаць яго любым магчымым спосабам:
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі.
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, перойдуць за ім у калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
💌Падтрымаць Змітра: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч

📦Падтрымайце палітзняволеную Святлану Кароль грашовымі пераводамі і пасылкамі
Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.
Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану падазраюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК).
💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль

❗️Адміністрацыя калоніі не паведамляе Рыгору Кастусёву вынікі анкалагічнага даследавання
Пра гэта "Свабодзе" паведаміў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык. Паводле яго, палітвязень выйшаў з ШІЗА пасля 10 сутак і патэлефанаваў сваякам:
"Расказаў, што цяпер вельмі баляць ногі. Ногі ацякаюць, бо ў яго моцны варыкоз. Ва ўмовах ШІЗА з варыкозам вельмі цяжка. Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець.
Сваякі кажуць, што спадар Рыгор і цяпер, пасля ШІЗА, ня ведае вынікаў дасьледаваньня. Нічога ня кажуць. І ён больш нічога пра стан здароўя ня кажа".
Нагадаем, 66-гадовага былога старшыню Партыі БНФ асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў

Падтрымайце палітвязня Андрэя Марціновіча пасылкамі з прыемнымі дробязямі і грашовымі пераводамі
32-гадовага Андрэя напрыканцы жніўня затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу на працоўным месцы. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за "непадпарадкаванне міліцыянту". Арышт ён адбываў у ЦІПе на Акрэсціна.
Пасля гэтага яго перазатрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер яго да суда ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
💌Андрэя можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі з прыемнымі дробязямі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Андрэй Міхайлавіч Марціновіч

🎉Павіншуйце палітзняволеную Алену Яфрэменку з Днём народзінаў
Алена ўжо больш за год утрымліваецца ў зняволенні. У лістападзе 2022 года ў Гродне над ёй адбыўся суд паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Справу жанчыны разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, але вынік суда пакуль невядомы. Вядома, што ў жанчыны на волі засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі.
У сакавіку праваабаронцам стала вядома, што Алена ў калоніі моцна перахварэла, але ёй нават не аказвалі медыцынскую дапамогу:
"Калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі".
8 кастрычніка палітзняволенай споўніцца 46 гадоў.
💌Павіншуйце яе лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Яфрэменка