❗️Палітвязня Паўла Пяскова ў бабруйскай калоніі рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА
Праваабаронцам стала вядома, што на палітвязня Паўла Пяскова, якога асудзілі за патасоўку з ампапаўцамі ў Маладзечне, цісне адміністрыцыя папраўчай калоніі №2. Першы раз Паўла закінулі ў ШІЗА яшчэ ў студзені і з таго часа гэта спагнанне па надуманых прычынах выкарыстоўваюць супраць яго рэгулярна.
📌Нагадаем, Павел Пяскоў — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.
Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 18 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

✊Падтрымайце палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк
У Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну змясцілі ў СІЗА па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).
22 лютага суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А ўчора КДБ прызнаў «экстрэмісцім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.
💌Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк

📍Палітзняволеную Вольгу Залатар этапавалі ў гомельскую калонію
Палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар 10 красавіка перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4. У Мінгарсудзе 3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле. 11 сакавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.
💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Віктараўна Залатар (на лістах пазначайце «каранцін»)

⁉️Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.
Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.
Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

⁉️Як падтрымаць палітзняволеных Юлію і Ігара Лаптановічаў?
Юлія і Ігар Лаптановічы — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо больш за год. І Юлію, і яе мужа асудзілі па «справе карагодаў». Але жанчыну будуць судзіць яшчэ раз.
Стала вядома, што Юліі , якую ўжо вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, хочуць прад'явіць абвінавачванне яшчэ па трох артыкулах.
Пакуль Юлію не асудзілі, вы можаце даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Але не трэба адносіць ёй перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт. Пры гэтым пасылкі можна дасылаць да 50 кг за раз. Таксама вы можаце зрабіць грашовы перавод на яе імя.
Як яшчэ падтрымаць палітвязняў?
Таксама дасылайце Ігару і Юліі заказныя і звычайныя лісты:
⁃ ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Ігару Анатольевічу Лаптановічу
⁃ СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Юліі Аляксандраўне Лаптановіч

❗️Палітвязня Юрыя Бялько ў калоніі змясцілі ў ПКТ. Меркавана, яго будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Па інфармаціі праваабаронцаў, адміністрацыя бабруйскай калоніі дамагаецца, каб Юрыю Бялько ўзмацнілі рэжым утрымання. Спачатку яго змясцілі на 30 сутак у ШІЗА, а потым перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Заўтра, над ім адбудзецца суд, меркавана, па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Юрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ», «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Бялько ужо восьмы вядомы палітвязень, якога збіраюцца прызнаць «злосным парушальнікам рэжыму» за апошні год. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
💌Падтрымаць Юрыя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

📍Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму
У судзе г. Наваполацка 12 красавіка суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым на 2 гады. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі. Хутка Яўгена мусяць перавесці ў «крытую» турму.
У раскладзе Вярхоўнага суда было пазначана, што суд збіраецца разглядзець справу аб пераводзе на турэмны рэжым адразу ўсіх фігурантаў справы, па якой судзілі Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Але, у выніку, у «крытую» адпраўляюць толькі Яўгена.
Нагадаем, у пачатку сакавіка Афнагеля перавялі ў ПКТ адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц. 25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
💌Падтрымаць Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

❗️Палітвязня Алега Рубца змясцілі ў ПКТ пасля 40 сутак у ШІЗА. Яго збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму
Блізкія Алега Рубца паведамляюць, што напярэдадні Дня народзінаў адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Акрамя гэтага, ён напісаў у лісце, што яго чакае суд па справе аб пераводзе на турэмны рэжым.
Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка прысудзіў Алегу 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 18 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
💌Падтрымаць Алега: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Алегу Віктаравічу Рубцу

📍Палітзняволенага музыку Уладзіміра Калача этапавалі ў калонію
Як паведамляе @by_culture, музыку гурта IRDORATH Уладзіміра Калача 25 сакавіка перавялі ў папраўчую калонію №3 («Віцьбу»). Таксама ў канцы сакавіка ў калонію этапавалі і яго палітзняволеную жонку — вакалістку гурта IRDORATH Надзею Калач.
Іх затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Мужа і жонку абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).
💌Падтрымайце палітзняволеных лістамі салідарнасці:
⁃ ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Надзея Робертаўна Калач
⁃ ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Уладзімір Аляксандравіч Калач

⁉️Працягвайце падтрымліваць палітзняволеных! Як гэта рабіць?
На 14 красавіка ў Беларусі налічваецца 1117 палітвязняў, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. «Вясна» нагадвае пра магчымыя спосабы падтрымкі, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам з рэпрэсіямі.
🔺Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Таму працягвайце падпісваць паштоўкі і дасылаць лісты са словамі падтрымкі. Чым больш лістоў прыйдзе на імя вязня, тым больш шанцаў, што ён атрымае хоця б некалькі з іх. Таксама памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы (добрая магчымасць для тых, хто з’ехаў з Беларусі): Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
🔺Заказныя лісты. Калі цэнзар не прапусціць вашу вестачку, то вязень усё роўна пабачыць, ад каго яна была.
🔺Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.
🔺Даслаць вязням, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.
🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітвязні змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы, а таксама набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці. Адзначым, што гэта таксама можна зрабіць толькі тым, у дачыненні да каго прысуд яшчэ не быў вынесены ці не ўступіў у сілу, але сума на рахунку застанецца ў вязня нават пасля этапу ў месца зняволення або нават пасля вызвалення.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — https://bit.ly/3rlk7fK.
🌿Карысныя спасылкі:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

🐌Паглядзіце, як палітвязень Кім Самусенка адлюстраваў сітуацыю з лістамі ў турме
Мінгарсуд 26 красавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Кіма Самусенкі. Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яго грашовым пераводам, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі. У Instagram жонка палітвязня стварыла старонку, дзе публікуе малюнкі, якія Кім дасылае з калоніі.
У нядаўнім лісце да жонкі Кім напісаў: «Самае для мяне важнае пытанне - як цяпер узаемаадносіны паміж нашымі народамі? Вельмі за гэта хвалююся».
Нагадаем, у судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 агучылі прысуды чатыром палітвязням па "справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама". Братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 гадоў калоніі кожнага.
💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Кім Андрэевіч Самусенка
"Другі раз за год мы з дачкой экстранна пакінулі дом", — жонка палітвязня Кіма Самусенкі

📍Музыку Антона Шніпа перавялі ў наваполацкую калонію
Антон Шніп грае на струнных і ўдарных інструментах, удзельнік гурта IRDORATH. Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах, але потым супраць Антона, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Пятра і Юліі Марчанкаў была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 28 снежня 2021 Антону прысудзілі 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Днямі Шніпа этапавалі ў наваполацкую папраўчую калонію, паведамляе @by_culture.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Антон Валер'евіч Шніп

❗️Палітвязня Юрыя Бялько пераводзяць на турэмны рэжым
Учора, 13 красавіка, у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска суддзя Антон Дудаль разглядзеў справу «аб пераводзе палітвязня Юрыя Бялько ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Суд пастанавіў перавесці Юрыя ў «крытую» турму тэрмінам на тры гады.
📌Нагадаем, нядаўна Бялько змясцілі на 30 сутак у ШІЗА, а потым перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Юрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 19 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

❌Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Па стане на 14 красавіка палітвязнямі прызнаны 1117 чалавек. Пасля перавода ў калонію ціск на вязняў не спыняецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у ШІЗА або ПКТ. На зняволеных «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што потым пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
🔺На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 27 палітвязняў, якіх за апошні год па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 18 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі ў «крытую» турму, і яшчэ супраць сямі распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.
Якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў 👉 https://bit.ly/3JKBnSD
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — https://bit.ly/3rlk7fK.
Па стане на 14 красавіка палітвязнямі прызнаны 1117 чалавек. Пасля перавода ў калонію ціск на вязняў не спыняецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у ШІЗА або ПКТ. На зняволеных «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што потым пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
🔺На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 27 палітвязняў, якіх за апошні год па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 18 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі ў «крытую» турму, і яшчэ супраць сямі распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.
Якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў 👉 https://bit.ly/3JKBnSD
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — https://bit.ly/3rlk7fK.
😔Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Ёсць адчуванне нейкай безвыходнасці. Можа, таму што я зараз у турме?»
Палітзняволены праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў на волю падзяліўся сваім захапленнем беларускімі музычнымі гуртамі:
«Адзін з першых канцэртаў “Мроі” (пазней – NRM) адбыўся на пляцоўцы каля музея Багдановіча ў 1988 годзе. Алесь Бяляцкі добра асабіста ведае Лявона Вольскага яшчэ з тых часоў, а я асабіста знаёмы з Ігарам Варашкевічам.
Увогуле гэтыя дзве постаці, як па мне, культавыя для Беларусі. Менавіта іх гурты “Мроя” і “Бонда” заклалі традыцыі беларускамоўнага рока ў 80-я. Ну, і “Мясцовы час” яшчэ, быў такі новаполацкі гурт. “Мроя” нават умудрылася выдаць кружэлку на адзінай дзяржаўнай фірме гуказапісу “Мелодия”. Кружэка 1988 года – “Дваццаць восьмая зорка”. У мяне ляжыць недзе на лецішчы.
Ну, а ў 90-х ужо са змененым стылем і назвай “NRM” былі проста зоркамі андэграўнда. У 1996 годзе падчас “Менскай вясны” іх альбом “Одзірыдзідзіна” быў проста на вастрыні. Зараз па настрою час іншы, ёсць адчуванне нейкай безвыходнасці. Можа, таму што я зараз у турме?»
💌 Слухайце беларускую рок-музыку, натхняйцеся і падтрымлівайце Валянціна лістамі ды паштоўкамі:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

📍Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў пружанскі ІЧУ
У пачатку сакавіка актывістку з Пружанаў Алену Гнаўк накіравалі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы. Потым яе праз «Валадарку» этапавалі ў баранавіцкі СІЗА. Але стала вядома, што ўчора яе перавялі ў ІЧУ Пружанаў.
🔹Нагадаем,Алене выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк у лістападдзе 2021 размясціла ў Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Раней, паводле двух іншых артыкулаў, Алену асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі». Цяпер жанчыне пагражае да 6 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце Алену: ІЧУ АУС Пружанскага райвыканкама, 225133, Брэсцкая вобласць, г. Пружаны, вул. Савецкая, 36, Алена Пятроўна Гнаўк

❗️Справу палітзняволенага Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў суд
Палітзняволенаму філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу выставілі канчатковае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале. За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо 9 месяцаў.
Стала вядома, што пракуратура Мінска накіравала справу палітвязня ў Мінгарсуд.
📌Нагадаем, патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва, Уладзімір абвясціў з 3 лютага галадоўку, з 15 лютага — "сухую галадоўку". Увечары 16 лютага Мацкевіч завяршыў галадоўку.
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

🌿Таццяна Вадалажская ў лістах з-за кратаў разважае пра культуру, літаратуру і сваё зняволенне
Палітзняволеная Таццяна Вадалажская — сацыялагіня, каардынатарка "Лятучага ўніверсітэту". У СІЗА яе ўтрымліваюць з 23 сакавіка. Сябры Таццяны дзеляцца ў фэйсбуку яе лістамі:
«Я всё больше думаю, что эти времена в культуре должны породить новую волну. Не пафосно-героическую, а рефлексивную.
Я выключилась из дел. И в каком-то смысле думаю, что это завершение определённого этапа жизни и деятельности. Правда, пока не придумала, что дальше, что для меня не характерно. Я не умею жить без понимания того куда и с чем иду. Но сейчас то ли устала, то ли просто состояние такое – индульгенция на бездействие.
А ещё прочитала тут Довлатова «Ремесло». И подумала, что никогда не думала о своём деле как о ремесле. Наверное, живу в других категориях. Вот что жаль, что не с кем обсудить тут такие материи».
💌Падтрымайце Таццяну: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Таццяне Валер'еўне Вадалажскай

⁉️За што Мікіту Емяльянава 35 сутак трымаюць у карцары?
Стала вядома, за што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў больш за месяц знаходзіцца ў карцары. Кожны день, калі вязня выводзяць на прагулку, яму загадваюць прыбіраць дворык. І кожды раз Мікіта адмаўляецца гэта рабіць, за што на яго складаць рапарты, якія становяцца падставай для вынясення спагнанняў. Вядома, што такіх рапартаў складзена ўжо даволі шмат.
У карцары Мікіта займаецца фізкультурай, таксама па памяці паўтарае нямецкую мову і геаграфію. У хлопца пачалася пякотка, яму выдаюць лекі.
Нагадаем, Мікіту Емяльянава неаднаразова змяшчалі ў карцар ад пачатку года. Зараз ён знаходзіцца там больш за месяц - з 12 сакавіка, апошнія 10 сутак хлопцу прызначылі 6 красавіка. Ці выйдзе ён пасля іх адбыцця - невядома.
❌За восем дзён, якія Мікіта знаходзіўся ў звычайнай камеры СІЗА паміж змяшчэннем у карцар, яму не аддалі ніводнага ліста.
💌 Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

🕊«Малюся, каб любоў перамагла цемру, нянавісць і смерць», — палітзняволеная Вольга Залатар з-за кратаў
Маці пецярых дзяцей Вольга Залатар у паштоўцы на волю датаваным 2 красавіка напісала, што два месяцы не атрымлівала лісты, але не губляе добрага настрою:
«Ужо другі месяц я жыву ў рэжыме маналога, але гэта толькі спрыяе рэалізацыі маіх рэзерваў. Перашкоды спрыяюць інтэлектуальнаму, эмацыйнаму, творчаму, духоўнаму росту, калі ўспрымаць іх як магчымасць.
Наўрад ці, пакуль я тут, я даведаюся, як пажывае гасцявы кот. …Проста ўчора давялося перабіраць мінскую перапіску (маленькі цуд:)), і патрапіла я на тваю гісторыю пра гасцявога ката, які любіць авакада. Дарэчы, я таксама люблю авакада, але ўжо год не ела яго. Што я магу сказаць на гэты конт: без авакада можна пражыць:).
Для шчасця матэрыяльнага вельмі мала патрэбна, то бок адчуваць сябе шчаслівым можна, маючы мала, толькі ЛЮБОЎ да ЛЮДЗЕЙ мае значэнне ды ЛЮБОЎ да БОГА. Малюся, каб ЛЮБОЎ перамагла цемру, нянавісць і смерць. Штодня я заўважаю моманты, якія даюць нагоду для радасці. Упэўнена, на волі, нягледзячы на негатыўнае інфаполе, ёсць месца для ўсмешак, радасці, добрых справаў. У няволі я мару аб падарожжах».
📌3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.