💔Вось так Марфа адказвае на нашыя лісты. Малюнак былой сукамерніцы
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова за кратамі ўтрымліваецца ўжо 27 месяцаў. 6 верасня Марфу асудзілі да 15 гадоў калоніі. Былая сукамерніца праваабаронцы падзялілася малюнкам, зробленым на "Валадарцы" — на ім Марфа адказвае на лісты салідарнасці“.
Да разгляду апеляцыйнай скаргі кожны можа падтрымаць Марфу рознымі спосабамі:
🔹Даслаць пасылку. Туды можна пакласці канверты і пустыя паштоўкі, розныя сыры, гарэхі і цукаты.
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Рабкова
💻 Напісаць анлайн

🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага
📍Антон Сташэўскі — валанцёр фонда "Страна для жизни". Валанцёрыць стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА «Анёл», часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
❗️Блізкія Антона звярнуліся па дапамогу.
BYSOL адкрыў збор для аплата рэчавай і прадуктовых перадач, лекаў і матэрыяльнай падтрымкі сям'і Антона, у якога на волі засталіся двое маленькіх дзетак.
💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
💌Падтрымайце валанцёра лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Антон Аляксандравіч Сташэўскі

📍Палітзняволенага ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава перавялі ў магілёўскую калонію
68-гадоваму палітвязню прысудзілі 2 гады калоніі за «абразу Лукашэнкі» — пасля ранення і гібелі ва Украіне ад рук расійскіх вайскоўцаў ягонай дачкі і пляменніцы, мужчына размясціў у «Аднакласніках» два каментары пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла «абразлівымі».
Суддзя Наталля Траццякова забараніла палітвязню выкарыстоўваць у апошнім слове ўкраінскія словы.
На чарговым судовым пасяджэнні Патапаў заявіў, што ў яго пастаянна дрэннае самаадчуванне, цяжкасць у галаве, слабасць і ён вымушаны прымаць абязбольныя сродкі. Яму абяцалі абследванне ў медыцынскім стацыянары, але апошнія 94 дні ён знаходзіўся ў жорсткіх умовах зняволення ў ШІЗА. Мужчына сказаў, што баіцца за сваё жыццё.
💌Новы адрас для падтрымкі: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Фёдаравіч Патапаў
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

📝«Напісаў дапаможнік "як не звар'яцець у ШІЗА"», — былы вязень пра Максіма Знака
Былы вязень, які адбываў тэрмін у адной калоніі з палітвязнем Максімам Знакам, падзяліўся сваімі ўспамінамі пра яго.
Максім у кастрычніку працаваў у швейным цэху, рабіў анучы для швабры. Паведамляецца, што вязняў не пускаюць да швацкай машынкі, выдзіраюць ніткі нажніцамі.
Палітвязень піша вершы, гуляе ў шахматы, шмат бегае, «рэкардсмен па прачытаных кнігах». На адным з канцэртаў за кратамі Знак хацеў распавесці свае вершы, але яму адмовілі. Падчас аднаго са спартыўных мерапрыемстваў Максім заняў другое месца па кросу.
Паведамляецца, што аднойчы Знака змясцілі ў ШІЗА за адмову мыць прыбіральню. Калі Максім выйшаў са штрафнога ізалятару, то сказаў, што напісаў дапаможнік як не звар'яцець у ШІЗА.
💌 Падтрымаць Максіма: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
💻Напісаць анлайн

❗️Палітвязня Уладзіміра Гундара будуць судзіць за "абразу" пракуроркі па "справе Аўтуховіча"
Па інфармацыі "Брэсцкай Вясны", супраць фігуранта "справы Аўтуховіча" Уладзіміра Гундара ўзбудзілі крымінальную справу за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка паводле арт. 369 КК.
«Гэта адбылося, пэўна, тады, калі Уладзіміра прынеслі на працэс распранутым. Ён нешта крычаў, але неразборліва», — пракаментавала прысутная на тым судовым паседжанні жонка Гундара Алена Гундар.
Нагадаем, падчас суда Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць прымусовага распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.
Паводле Алены, Гундар адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе. 17 кастрычніка Уладзіміра асудзілі да 18 гадоў калоніі адпаведна.
💌Адрас для падтрымкі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Уладзімір Тадэвушавіч Гундар, Павел Сяргеевіч Рэзановіч)

😔Палітвязня Антона Сташэўскага змяшчалі ў карцар на 10 сутак
Антон Сташэўскі — валанцёр фонда "Страна для жизни". Па інфармацыі MAYDAY TEAM, адміністрацыя магілёўскай турмы змясціла палітвязня 17 снежня ў карцар на 10 сутак. Сёння ён выйшаў адтуль. Прычыны спагнання невядомыя.
Валанцёрыць Антон стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА «Анёл», часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
💌Падтрымайце валанцёра лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Антон Аляксандравіч Сташэўскі
💻 Напісаць анлайн
Антон Сташэўскі — валанцёр фонда "Страна для жизни". Па інфармацыі MAYDAY TEAM, адміністрацыя магілёўскай турмы змясціла палітвязня 17 снежня ў карцар на 10 сутак. Сёння ён выйшаў адтуль. Прычыны спагнання невядомыя.
Валанцёрыць Антон стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА «Анёл», часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
💌Падтрымайце валанцёра лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Антон Аляксандравіч Сташэўскі
💻 Напісаць анлайн
📍Аўтара Youtube-канала "MozgON" перавялі на турэмны рэжым
42-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны. 31 траўня 2020 года правёў трансляцыю пікету з Камароўкі, перад якім затрымалі Статкевіча. Палітвязня абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі. МУС 4 лістапада ўключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
У чэрвені яго этапавалі ў папраўчую калонію №3. Цяпер стала вядома, што Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў тэрмінам на 3 гады.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч

📍Палітвязень Дзяніс Гапоненка выйшаў на волю
Палітзняволенага электрыка Гомельскай ЦЭЦ Дзяніса Гапоненку асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, хаця бок абвінавачвання запрасіў для мужчыны большае пакаранне: паўтара года пазбаўлення волі.
Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — нібыта 12 жніўня 2020 года ў адкрытым тэлеграм-чаце Гапоненка заклікаў людзей выходзіць на вуліцу, каб выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў мірным спосабам, а таксама да блакавання дарог і страйку.
Тэрмін Дзяніс адбываў у магілёўскай калоніі № 15. 1 кастрычніка ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

📍Прызначана дата суда над журналістам Андрэем Пачобутам
Справу гродзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў" у Беларусі пачнуць разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 9 студзеня. Суддзя — Дзмітрый Бубенчык. Андрэя абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Палітвязня затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. 4 кастрычніка КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Крыніца: "Радыё Свабода"
💌Падтрымайце Пачобута пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут

Аляксей Галоўкін з'яўляецца IT-інжынерам. Скончыў фізмат школу з залатым медалём і ВНУ на выдатна. Працаваў у сферы IT. У дзяцінстве яму быў пастаўлены складаны дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя».
Гродзенца асудзілі да 3 гадоў калоніі паводле арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Апроч тэрміну зняволення, суд пастанавіў Аляксею выплату кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым на суму больш за 4500 тысяч рублёў. Цяпер Галоўкін знаходзіцца ў бабруйскай калоніі. Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Іх давядзецца замяняць імплантамі.
BYSOL адкрыў збор для аплаты рэчавай і прадуктовых перадач, лекаў.
💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
💌Падтрымаць палітвязня лістамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксей Аляксандравіч Галоўкін

💔"Вызвалення і волі зычу ўсім нам", — Марына Золатава даслала на волю вестачку
Галоўная рэдактарка Марына Золатава разам з калегамі і каляжанкамі была затрыманая 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY.
Марыну абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). У студзені павінен пачацца разгляд крымінальнай справы.
Днямі Марына даслала паштоўку з віншаваннямі да святаў:
"А вызвалення і волі зычу ўсім нам. А таксама перамогі Дабра, Розуму і Справядлівасці. Я па-ранейшаму веру, што ўсё так і будзе. Спадзяюся, вы таксама".
💌Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марына Васільеўна Золатава

❓Як падтрымліваць палітвязняў вітамінамі і медыцынскімі бандэролькамі?
Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».
Таму цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:
🔹Любыя вітаміны (таксама "Д3-капс" і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;
🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных расстройствах;
🔹лейкапластыр;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма.
🔺Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

📍Палітзняволеную Аніту Бакуновіч перавялі ў гродзенскую турму
Нагадаем, 19-гадовую дзяўчыну затрымалі 21 верасня ў Гродне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Доўгі час яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ і не пускалі адваката. На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы перасекчы мяжу. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу нелькі камер з зямлі і паветра. Меркавана, яе абвінавачваюць паводле арт. 371 Крымінальнага кодэксу.
У канцы чэрвеня Бакуновіч ужо асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
💌Падтрымайце дзяўчыну: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔹Як пераследуюць сям'ю палітзняволенай Аніты Бакуновіч

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎉Палітвязню Паўлу Севярынцу споўнілася 46 год. Павіншуйце яго!
Палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і пісьменнік Павел Севярынец сёння адзначае 46-годдзе ў шклоўскай калоніі.
Нагадаем, у траўні 2021 Севярынцу і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі Паўла ўтрымліваюць больш за 2,5 гады.
У красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. А потым яго пазбавілі і працяглага спаткання.
💌Павіншаваць Севярынца можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец

🤬Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі ў ШІЗА на 10 сутак
Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў пра гэта ў фэйсбуку:
"Да гэтага Паліна ўжо больш двух месяцаў знаходзіцца ў ПКТ (памяшканьні камернага тыпу). Такім чынам адміністрацыя калоніі №24 Зарэчча ў асобе палкоўніка ўнутранай службы Дзмітрыя Мікалаевіча Курловіча «павіншавала» Паліну з надыходзячымі святамі, зрабіўшы і без таго невыносныя ўмовы проста катавальнымі. Паліна сустрэне Новы год у прамерзлым падвале на абабітай жалезам драўлянай лаве замест ложку".
Нядаўна стала вядома, што супраць жанчыны зноў узбудзілі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". У красавіку Паліну ўжо асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.
Нагадаем, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк

❗️Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў ШІЗА
Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ў сярэдзіне чэрвеня перавялі ў ваўкавыскую калонію. З таго часу яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і пазбавілі кароткатэрміновага спаткання. З 25 кастрычніка яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Але на наступны дзень яго закінулі ў ШІЗА на 10 сутак, пры тым, што тэрмін у ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
Цяпер тг-каналу "Баста" стала вядома, што перад святамі яго зноў змясцілі ў ШІЗА. Таксама паведамляецца, што на яго склалі новы рапарт за "парушэнне ўмоваў утрымання ў ШІЗА". Акрамя гэтага, сваякам не даходзяць ад яго лісты.
📌Нагадаем, 11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калоніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш, чым на сем месяцаў.
💌 Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Мікіта Адзінец
🔺Аляксандр Анташкевіч
🔺Рыгор Парамонаў
🔺Глеб Раманаў
🔺Дзмітрый Суганяеў
🔺Дзмітрый Галко
🔺Мікалай Казлоў
🔺Яўген Бужынскі
🔺Юрый Грабянёк
🔺Дзмітрый Качаноўскі
🔺Анастасія Лойка
🔺Марыя Рабкова
🔺Арсеній Шчарбінін
🔺Мікалай Аўтуховіч
🔺Мікалай Бібліс
🔺Яўген Зашчытаў
🔺Дзмітрый Папоў
🔺Арцём Мазанік
🔺Сяргей Бурак
🔺Ілля Ганчарык
🔺Таццяна Гаўрыльчук
🔺Сяргей Думава
🔺Дзмітрый Кракасевіч
🔺Аляксей Лісоўскі
🔺Яўген Разнічэнка
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

📍Палітвязня Юрыя Касцюка пачнуць судзіць 10 студзеня
Справу будзе разглядаць суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крэмянеўская.
Касцюка абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Падставай пракуратара назвала тое, што Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад «арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя».
Нагадаем, Касцюк адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў Сочы. Пазней мужчыну таемна вывезлі ў Беларусь.
💌Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Касцюк Юрый Андрэевіч

📍Берасцеец Юрый Вінічук выйшаў на волю
Па інфармацыі @viasna_brest, палітвязень Юрый Вінічук цалкам адбыў тэрмін на "хіміі" і 28 снежня выйшаў на волю.
Нагадаем, 30 кастрычніка ў асіповіцкую ПУАТ-48 прыязжалі сілавікі. Там людзей паклалі тварамі ў падлогу, правяралі тэлефоны. Пасля гэтага берасцейца затрымалі, а пазней прызначылі 7 сутак арышту. Юрый адбываў паўтара года "хіміі" за абразу Лукашэнкі.
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"