Вясна: Палітвязні Беларусі
931 subscribers
3.27K photos
13 videos
3.22K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
😳«Пачалі канфіскоўваць лісты з фармулёўкай “Гэта фэйкі“», — палітвязень Віктар Лосік з-за кратаў

Сястра палітзняволенага Віктара Лосіка, які адбывае тэрмін у «Віцьбе», падзялілася апошнімі навінамі пра брата. У лісце да сястры Віктар піша, што ў калоніі «пачалі канфіскоўваць лісты вязняў з фармулёўкай “Гэта фэйкі“». Ён шмат чытае, вывучае ангельскую мову, займаецца спортам і піша лісты. Акрамя гэтага наведвае літаратурны клуб, гурток па шахматах і ўдзельнічае ў "Гульнях розуму" (мясцвае «Што?Дзе?Калі?»). Па словах сястры, адміністрацыя калоніі пазбавіла Лосіка доўгатэрміновага спаткання, бо «не ўстаў на шлях выпраўлення». Віктар дагэтуль адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

Таксама сястра падзялілася яго вершам, які ён напісаў за кратамі ўвосень:

«Глядзеў сягоння я навіны,
Няўжо народ у нас наіўны?!
Прыехаў “сам” у Оршу… Побач -
Стаіць міжволі поўны рогач!
Такі во цырк ужо кожны дзень
Глядзіць народ на драбядзень
Няўжо гатовы “есці” далей
Усю лухту, што ідзе “хваляй”?
А мо так трэба? Ці ўсе дурні…
Дык пасадзіце нас не ў турмы!
А ў дурдом, там такіх болей.
Ну… тых, каго пабачыў уволлю.
Па СТВ, БТ, Расеі
Пакуль сяджу тут і “балдзею”
За што нам гэтая нягода?
Калі ўжо будзе нам лагода?
Час усё ідзе, ён у палацы.
А дзе мы ўсе? А мы ў срацы!
І будзем доўга там, мы, мабыць.
Бо перспектыва гэтка вабіць.
Каго? Ябацьку, “кольку”, хлопца,
Што са шчытом стаіць бясконца.
Каго яшчэ? Міністра, бабку,
Што зашывае латкай латку
Біятланістку, мэра, “саладуху”,
Ад “песень” іх салодка вуху.
Усіх, чыё гарэзнае сумленне
Пакінула не на імгненне
А што да большасці астатніх?
Дык лепей ім сядзець па хатах.
Баяцца – віруса, што прэ навокал
Вы пра кавід? Аб сінявокай…
Чым скончыцца? Вядома мне –
Мы так і будзем жыць “у гаўне”
Пакуль сядзіць унутры “рабок”
Пакуль крэдыт, “зарплата” і савок.
Ці будзе лепей? Ну вядома!
І мы ўсе вернемся дадому!
Таму што праўда і сумленне
Сядзяць у нас не на імгненне!»


📌Лосіка затрымалі ў снежні 2020 года за тое, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасавання з надпісам “Не забудем, не простим!”, а таксама ў нанясенні выяваў з беларускім нацыянальным гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста. Віктар жанаты, у яго двое дзяцей.

💌Падтрымайце Віктара: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Віктару Анатольевічу Лосіку
❗️Палітвязня Паўла Пяскова ў бабруйскай калоніі рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА

Праваабаронцам стала вядома, што на палітвязня Паўла Пяскова, якога асудзілі за патасоўку з ампапаўцамі ў Маладзечне, цісне адміністрыцыя папраўчай калоніі №2. Першы раз Паўла закінулі ў ШІЗА яшчэ ў студзені і з таго часа гэта спагнанне па надуманых прычынах выкарыстоўваюць супраць яго рэгулярна.

📌Нагадаем, Павел Пяскоў — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 18 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Падтрымайце палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк

У Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну змясцілі ў СІЗА па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

22 лютага суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А ўчора КДБ прызнаў «экстрэмісцім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

💌Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк
📍Палітзняволеную Вольгу Залатар этапавалі ў гомельскую калонію

Палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар 10 красавіка перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4. У Мінгарсудзе 3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле. 11 сакавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.

💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Віктараўна Залатар (на лістах пазначайце «каранцін»)
⁉️Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.  

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека? 

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
⁉️Як падтрымаць палітзняволеных Юлію і Ігара Лаптановічаў?

Юлія і Ігар Лаптановічы — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо больш за год. І Юлію, і яе мужа асудзілі па «справе карагодаў». Але жанчыну будуць судзіць яшчэ раз.

Стала вядома, што Юліі , якую ўжо вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, хочуць прад'явіць абвінавачванне яшчэ па трох артыкулах.

Пакуль Юлію не асудзілі, вы можаце даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Але не трэба адносіць ёй перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт. Пры гэтым пасылкі можна дасылаць да 50 кг за раз. Таксама вы можаце зрабіць грашовы перавод на яе імя.

Як яшчэ падтрымаць палітвязняў?

Таксама дасылайце Ігару і Юліі заказныя і звычайныя лісты:
⁃ ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Ігару Анатольевічу Лаптановічу
⁃ СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Юліі Аляксандраўне Лаптановіч
❗️Палітвязня Юрыя Бялько ў калоніі змясцілі ў ПКТ. Меркавана, яго будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Па інфармаціі праваабаронцаў, адміністрацыя бабруйскай калоніі дамагаецца, каб Юрыю Бялько ўзмацнілі рэжым утрымання. Спачатку яго змясцілі на 30 сутак у ШІЗА, а потым перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Заўтра, над ім адбудзецца суд, меркавана, па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Юрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ», «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Бялько ужо восьмы вядомы палітвязень, якога збіраюцца прызнаць «злосным парушальнікам рэжыму» за апошні год. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

💌Падтрымаць Юрыя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
📍Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму

У судзе г. Наваполацка 12 красавіка суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым на 2 гады. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі. Хутка Яўгена мусяць перавесці ў «крытую» турму.

У раскладзе Вярхоўнага суда было пазначана, што суд збіраецца разглядзець справу аб пераводзе на турэмны рэжым адразу ўсіх фігурантаў справы, па якой судзілі Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Але, у выніку, у «крытую» адпраўляюць толькі Яўгена.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Афнагеля перавялі ў ПКТ адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц. 25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымаць Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю

Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.
❗️Палітвязня Алега Рубца змясцілі ў ПКТ пасля 40 сутак у ШІЗА. Яго збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму

Блізкія Алега Рубца паведамляюць, што напярэдадні Дня народзінаў адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Акрамя гэтага, ён напісаў у лісце, што яго чакае суд па справе аб пераводзе на турэмны рэжым.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка прысудзіў Алегу 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 18 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

💌Падтрымаць Алега: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Алегу Віктаравічу Рубцу
📍Палітзняволенага музыку Уладзіміра Калача этапавалі ў калонію

Як паведамляе @by_culture, музыку гурта IRDORATH Уладзіміра Калача 25 сакавіка перавялі ў папраўчую калонію №3 («Віцьбу»). Таксама ў канцы сакавіка ў калонію этапавалі і яго палітзняволеную жонку — вакалістку гурта IRDORATH Надзею Калач.

Іх затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Мужа і жонку абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

💌Падтрымайце палітзняволеных лістамі салідарнасці:
⁃ ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Надзея Робертаўна Калач
⁃ ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Уладзімір Аляксандравіч Калач
⁉️Працягвайце падтрымліваць палітзняволеных! Як гэта рабіць?

На 14 красавіка ў Беларусі налічваецца 1117 палітвязняў, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. «Вясна» нагадвае пра магчымыя спосабы падтрымкі, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам з рэпрэсіямі.

🔺Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Таму працягвайце падпісваць паштоўкі і дасылаць лісты са словамі падтрымкі. Чым больш лістоў прыйдзе на імя вязня, тым больш шанцаў, што ён атрымае хоця б некалькі з іх. Таксама памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы (добрая магчымасць для тых, хто з’ехаў з Беларусі): Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел.

🔺Заказныя лісты. Калі цэнзар не прапусціць вашу вестачку, то вязень усё роўна пабачыць, ад каго яна была.

🔺Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

🔺Даслаць вязням, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітвязні змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы, а таксама набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці. Адзначым, што гэта таксама можна зрабіць толькі тым, у дачыненні да каго прысуд яшчэ не быў вынесены ці не ўступіў у сілу, але сума на рахунку застанецца ў вязня нават пасля этапу ў месца зняволення або нават пасля вызвалення.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — https://bit.ly/3rlk7fK.

🌿Карысныя спасылкі:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням 

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🐌Паглядзіце, як палітвязень Кім Самусенка адлюстраваў сітуацыю з лістамі ў турме

Мінгарсуд 26 красавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Кіма Самусенкі. Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яго грашовым пераводам, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі. У Instagram жонка палітвязня стварыла старонку, дзе публікуе малюнкі, якія Кім дасылае з калоніі.

У нядаўнім лісце да жонкі Кім напісаў: «Самае для мяне важнае пытанне - як цяпер узаемаадносіны паміж нашымі народамі? Вельмі за гэта хвалююся».

Нагадаем, у судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 агучылі прысуды чатыром палітвязням па "справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама". Братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гадоў калоніі, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 гадоў калоніі кожнага.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Кім Андрэевіч Самусенка

"Другі раз за год мы з дачкой экстранна пакінулі дом", — жонка палітвязня Кіма Самусенкі
📍Музыку Антона Шніпа перавялі ў наваполацкую калонію

Антон Шніп грае на струнных і ўдарных інструментах, удзельнік гурта IRDORATH. Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах, але потым супраць Антона, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачаў, Пятра і Юліі Марчанкаў была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 28 снежня 2021 Антону прысудзілі 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Днямі Шніпа этапавалі ў наваполацкую папраўчую калонію, паведамляе @by_culture.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Антон Валер'евіч Шніп
❗️Палітвязня Юрыя Бялько пераводзяць на турэмны рэжым

Учора, 13 красавіка, у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска суддзя Антон Дудаль разглядзеў справу «аб пераводзе палітвязня Юрыя Бялько ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Суд пастанавіў перавесці Юрыя ў «крытую» турму тэрмінам на тры гады.

📌Нагадаем, нядаўна Бялько змясцілі на 30 сутак у ШІЗА, а потым перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Юрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 19 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

💌Падтрымаць Юрыя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

Па стане на 14 красавіка палітвязнямі прызнаны 1117 чалавек. Пасля перавода ў калонію ціск на вязняў не спыняецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у ШІЗА або ПКТ. На зняволеных «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што потым пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

🔺На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 27 палітвязняў, якіх за апошні год па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 18 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі ў «крытую» турму, і яшчэ супраць сямі распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.

Якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў 👉 https://bit.ly/3JKBnSD

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — https://bit.ly/3rlk7fK.
😔Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Ёсць адчуванне нейкай безвыходнасці. Можа, таму што я зараз у турме?»

Палітзняволены праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў на волю падзяліўся сваім захапленнем беларускімі музычнымі гуртамі:

«Адзін з першых канцэртаў “Мроі” (пазней – NRM) адбыўся на пляцоўцы каля музея Багдановіча ў 1988 годзе. Алесь Бяляцкі добра асабіста ведае Лявона Вольскага яшчэ з тых часоў, а я асабіста знаёмы з Ігарам Варашкевічам.

Увогуле гэтыя дзве постаці, як па мне, культавыя для Беларусі. Менавіта іх гурты
“Мроя” і “Бонда” заклалі традыцыі беларускамоўнага рока ў 80-я. Ну, і “Мясцовы час” яшчэ, быў такі новаполацкі гурт. “Мроя” нават умудрылася выдаць кружэлку на адзінай дзяржаўнай фірме гуказапісу “Мелодия”. Кружэка 1988 года – “Дваццаць восьмая зорка”. У мяне ляжыць недзе на лецішчы.

Ну, а ў 90-х ужо са змененым стылем і назвай “NRM” былі проста зоркамі андэграўнда. У 1996 годзе падчас “Менскай вясны” іх альбом “Одзірыдзідзіна” быў проста на вастрыні. Зараз па настрою час іншы, ёсць адчуванне нейкай безвыходнасці. Можа, таму што я зараз у турме?»

💌 Слухайце беларускую рок-музыку, натхняйцеся і падтрымлівайце Валянціна лістамі ды паштоўкамі:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
📍Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў пружанскі ІЧУ

У пачатку сакавіка актывістку з Пружанаў Алену Гнаўк накіравалі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы. Потым яе праз «Валадарку» этапавалі ў баранавіцкі СІЗА. Але стала вядома, што ўчора яе перавялі ў ІЧУ Пружанаў.

🔹Нагадаем,Алене выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк у лістападдзе 2021 размясціла ў Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Раней, паводле двух іншых артыкулаў, Алену асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі». Цяпер жанчыне пагражае да 6 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце Алену: ІЧУ АУС Пружанскага райвыканкама, 225133, Брэсцкая вобласць, г. Пружаны, вул. Савецкая, 36, Алена Пятроўна Гнаўк
❗️Справу палітзняволенага Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў суд

Палітзняволенаму філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу выставілі канчатковае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале. За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо 9 месяцаў.

Стала вядома, што пракуратура Мінска накіравала справу палітвязня ў Мінгарсуд.

📌Нагадаем, патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва, Уладзімір абвясціў з 3 лютага галадоўку, з 15 лютага — "сухую галадоўку". Увечары 16 лютага Мацкевіч завяршыў галадоўку.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
🌿Таццяна Вадалажская ў лістах з-за кратаў разважае пра культуру, літаратуру і сваё зняволенне

Палітзняволеная Таццяна Вадалажская — сацыялагіня, каардынатарка "Лятучага ўніверсітэту". У СІЗА яе ўтрымліваюць з 23 сакавіка. Сябры Таццяны дзеляцца ў фэйсбуку яе лістамі:

«Я всё больше думаю, что эти времена в культуре должны породить новую волну. Не пафосно-героическую, а рефлексивную.

Я выключилась из дел. И в каком-то смысле думаю, что это завершение определённого этапа жизни и деятельности. Правда, пока не придумала, что дальше, что для меня не характерно. Я не умею жить без понимания того куда и с чем иду. Но сейчас то ли устала, то ли просто состояние такое – индульгенция на бездействие.

А ещё прочитала тут Довлатова «Ремесло». И подумала, что никогда не думала о своём деле как о ремесле. Наверное, живу в других категориях. Вот что жаль, что не с кем обсудить тут такие материи».

💌Падтрымайце Таццяну: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Таццяне Валер'еўне Вадалажскай
⁉️За што Мікіту Емяльянава 35 сутак трымаюць у карцары?

Стала вядома, за што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў больш за месяц знаходзіцца ў карцары. Кожны день, калі вязня выводзяць на прагулку, яму загадваюць прыбіраць дворык. І кожды раз Мікіта адмаўляецца гэта рабіць, за што на яго складаць рапарты, якія становяцца падставай для вынясення спагнанняў. Вядома, што такіх рапартаў складзена ўжо даволі шмат.

У карцары Мікіта займаецца фізкультурай, таксама па памяці паўтарае нямецкую мову і геаграфію. У хлопца пачалася пякотка, яму выдаюць лекі.

Нагадаем, Мікіту Емяльянава неаднаразова змяшчалі ў карцар ад пачатку года. Зараз ён знаходзіцца там больш за месяц - з 12 сакавіка, апошнія 10 сутак хлопцу прызначылі 6 красавіка. Ці выйдзе ён пасля іх адбыцця - невядома.

За восем дзён, якія Мікіта знаходзіўся ў звычайнай камеры СІЗА паміж змяшчэннем у карцар, яму не аддалі ніводнага ліста.

💌 Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
🕊«Малюся, каб любоў перамагла цемру, нянавісць і смерць», — палітзняволеная Вольга Залатар з-за кратаў

Маці пецярых дзяцей Вольга Залатар у паштоўцы на волю датаваным 2 красавіка напісала, што два месяцы не атрымлівала лісты, але не губляе добрага настрою:

«Ужо другі месяц я жыву ў рэжыме маналога, але гэта толькі спрыяе рэалізацыі маіх рэзерваў. Перашкоды спрыяюць інтэлектуальнаму, эмацыйнаму, творчаму, духоўнаму росту, калі ўспрымаць іх як магчымасць.
Наўрад ці, пакуль я тут, я даведаюся, як пажывае гасцявы кот. …Проста ўчора давялося перабіраць мінскую перапіску (маленькі цуд:)), і патрапіла я на тваю гісторыю пра гасцявога ката, які любіць авакада. Дарэчы, я таксама люблю авакада, але ўжо год не ела яго. Што я магу сказаць на гэты конт: без авакада можна пражыць:).

Для шчасця матэрыяльнага вельмі мала патрэбна, то бок адчуваць сябе шчаслівым можна, маючы мала, толькі ЛЮБОЎ да ЛЮДЗЕЙ мае значэнне ды ЛЮБОЎ да БОГА. Малюся, каб ЛЮБОЎ перамагла цемру, нянавісць і смерць. Штодня я заўважаю моманты, якія даюць нагоду для радасці. Упэўнена, на волі, нягледзячы на негатыўнае інфаполе, ёсць месца для ўсмешак, радасці, добрых справаў. У няволі я мару аб падарожжах».


📌3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Віктараўна Залатар (на лістах пазначайце «каранцін»)