Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
😍Паглядзіце, які малюнак даслаў сваёй маці з-за кратаў палітвязень Кірыл Суслін

30-гадовага Кірыла Сусліна затрымалі 30 верасня 2021 па «справе Зельцэра». За кратамі яго ўтрымліваюць ужо паўгады. Абвінавачваюць яго па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Ягоная маці Таццяна падзялілася ў фэйсбуку малюнкам і лістом датаваным 29 сакавіка.

💌Падтрымайце яго лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Кірылу Данілавічу Сусліну
📍«Мікалая чакае асаблівы рэжым утрымання ў Глыбокім», — Марына Адамовіч пра палітзняволенага мужа Мікалая Статкевіча

«Новы Час» апублікаваў вялікую размову з жонкай палітзняволенага Мікалая СтаткевічаМарынай Адамовіч. Яна распавяла пра тое, як кожны тыдзень цягам ужо дзевяці месяцаў адвозіць у Гомель перадачу мужу і пра тое, з якімі выпрабаваннямі сутыкаецца падчас гэтага. Таксама Марына распавяла, што чакае Статкевіча пасля разгляду апеляцыйнай скаргі:

🔹«Мой "хлопчык" зусім без газет застаецца, нават без «саўбелкі». Тэлевізара няма, радыё толькі з вар'яцкай музыкай… Ну нічога, будзе кніжкі чытаць. А калі і гэта забароняць — пісаць будзе кніжкі».

🔹«Адзінае, у чым я падманулася, што прапусціла — гэта тое, што асаблівы рэжым прадугледжвае камернае ўтрыманне. Гэта такая завуаляваная форма турмы пад выглядам калоніі. Па сутнасці, асаблівы рэжым — гэта ўзаконенае маруднае забойства. Звычайна людзі не выжываюць там на працягу такіх тэрмінаў. Калі я прачытала пра гэта, проста распаўзлася лужынай у тым гомельскім гатэльчыку. Мікалая чакае асаблівы рэжым утрымання ў Глыбокім, куды яго павінны перавесці на працягу дзесяці дзён пасля таго, як пройдзе апеляцыя.

Калонія вельмі падобная да арміі. Адзінае што — за калючы дрот не выйдзеш. Там прадугледжанае казарменнае ўтрыманне, там ёсць атрады, спартыўныя пляцоўкі… Асаблівы рэжым — зусім іншае. У Глыбокім вельмі спецыфічны кантынгент. Там утрымліваюцца сапраўдныя асабліва небяспечныя рэцэдывісты — забойцы, гвалтаўнікі, асобы, асуджаныя да пажыццёвага зняволення,  і тыя, каму смяротнае пакаранне замененае на пажыццёвае. Сярод такіх людзей будзе мой Мікалай. Псіхалагічна гэта моцна мяне ўразіла. Але я ведаю, наколькі моцны Мікалай чалавек, як і ведаю тое, што ў іх столькі часу дакладна няма».

Чытаць цалкам па спасылцы.

📌Палітык Мікалай Статкевіч, якога ўтрымліваюць за кратамі ўжо 22 месяцы, з’яўляецца адзіным палітвязнем, якога асудзілі да пазбаўлення волі з адбыццём тэрміна ў калоніі асаблівага рэжыму. Згодна з заканадаўствам, яму нават не могуць пералічыць дні, праведзеныя ў СІЗА (па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму).

💌Падтрымайце Статкевіча лістамі салідарнасці: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
🤟Валянцін Стэфановіч пра рок-рэвалюцыю канца 80-х: "Гэтая музыка шмат у чым сфармавала мой светапогляд"

Палітзняволены праваабаронца "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч у лістах падзяліўся ўспамінамі пра 80-ыя гады, гісторыю і музыку тых часоў:

“Шмат чытаю апошнім часам. Вось нядаўна прачытаў кнігу “Географ глобус пропил”. Яна вельмі розніцца ад фільма, фільм выйшаў больш павярхоўным і з сур’ёзнымі скажэннямі. Падзеі кнігі адбываліся ў 1995 годзе, а не ў сучаснай Расіі, як у фільме. Галоўнаму герою кнігі 28 гадоў, а не як Хабенскаму ў фільме. У кнізе шмат адсылаў да дзяцінства галоўнага героя, да ягоных юнацкіх перажыванняў. Вядома, гэта пачатак 80-х. Там ёсць смешны момант, як яму настаўніца даручыла запісаць на касету траўрную музыку, якую хацелі паставіць на школьным мітынгу з нагоды смерці Брэжнева. Ён прынёс касету, але пераблытаў касеты, і на мітынгу загучала песня гурта ABBA “Money, money”. Гэта быў 1982 год, я тады вучыўся ў другім класе і быў маладзейшы за героя кнігі, але час той усё адно памятаю.

Увогуле першая і другая палова 80-х – гэта вельмі розны час, і пакаленні першай паловы 80-х адрозніваюцца ад юнакоў другой паловы 80-х. Часам мне вельмі шкада нашую моладзь, бо яна не бачыла, як валілася гэтая камуністычная сістэма, валіўся Савок. І тады нам здавалася, што мы назаўсёды сказалі Леніну “good bye”. Але вось, як аказалася, не. Гэта быў час падзей, надзей на лепшае, на перамены. Чаго толькі вартая рок-рэвалюцыя 1988 года. Гэтая музыка шмат у чым сфармавала мой светапогляд. Вельмі цікавыя кнігі успамінаў пра гісторыі Беларусі таго часу Сяргея Навумчыка, які быў дэпутатам ВС з 1990 да 1995 года. Канечне, там прысутнічае пэўны суб’ектывізм аўтара, але палітычныя і гістарычныя падзеі апісаныя вельмі цікава, пра ўздым нацыянальна-дэмакратычнага руху, пра першыя больш-менш вольныя выбары ў ВС 12-га склікання. Пра падзеі жніўня 1991 года”.

💌 Дашліце Валянціну ліст падтрымкі і салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 13 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 1108 чалавек.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя пяцярым палітзняволеным:
Матфею Гаўрыленку — 2 гады «хіміі»;
Станіславу Блашко — 3 гады «хіміі»;
Аляксандру Шамецьку — 2,5 гады «хіміі»;
Алесю Пушкіну — 5 гадоў калоніі;
Мікалаю Сяргеенку — 3 гады «хатняй хіміі».

🔹У СІЗО ў палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабкова вельмі пагоршылася здароўе. Падчас ультрагукавой дыягностыкі у яе знайшлі вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем. Ёй неабходна правесці дадатковае абследаванне. Таксама ўвесь час Марфа адчувае болі ў жываце, у яе запаліліся лімфавузлы на шыі. Апроч усяго, у Рабковой працягваюць разбурацца і крышыцца зубы. Дазвол на наведванне стаматолага ёй не даюць ужо каля 9 месяцаў.

🔹Супраць палітзняволенай Вікторыі Кульшы распачалі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы (арт. 411 КК).

🔹Падчас суду 25 сакавіка палітзняволены мастак Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго кінулі на 13 дзён у карцар. Днямі яму прысудзілі 5 гадоў калоніі.

🔹Палітвязня Сяргея Маўшука адміністрацыя калоніі на сем дзён закінула ў штрафны ізалятар. Акрамя гэтага, сваякі Сяргея кажуць, што ўжо некалькі месяцаў ён амаль не атрымлівае лісты.

🔹Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага другі раз запар пакаралі «суткамі» ў карцары. 26 сакавіка Дзмітрый не выйшаў з карцару пасля 10 сутак. Адміністрацыя віцебскага СІЗА вырашыла працягнуць тэрмін яшчэ на 10 дзён, таму выйдзе адтуль ён толькі 5 красавіка.

🔹Палітвязня Мікіту Емяльянава ўтрымлівалі ў карцары з 12 сакавіка. Учора ён мусіў выйсці адтуль, але ці адбылося гэта — невядома.

🔹Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пачнуць судзіць 6 красавіка па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Ёй пагражае да двух гадоў зняволення.

🔹У Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволеных анархістаў Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Салаўя і Арцёма Салаўя. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

🔹Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Суддзя пакінула прысуд у сіле.

🔹Палітвязень Мікалай Гаварко адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю баранавіцкага СІЗА-6.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

🌿Карысныя спасылкі:

Як падтрымаць вязняў, калі ім блакуюць ліставанне?

Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевятнаццаць палітзняволеных:

🔺Вадзім Жылінскі
🔺Ян Сцяцэнка
🔺Сяргей Сіліч
🔺Вера Цвікевіч 
🔺Віктар Шмігельскі
🔺Валянцін Колб
🔺Ілля Тананка
🔺Вольга Філатчанкава
🔺Цімур Кургузаў
🔺Юрый Самусевіч
🔺Станіслаў Мачалаў
🔺Віктар Пархімчык
🔺Дзмітрый Цыб
🔺Ала Лапатка
🔺Уладзімір Севярын
🔺Іван Кулько
🔺Сяргей Дзяцук
🔺Вячаслаў Кандыба
🔺Андрэй Чудзінаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
⚖️Палітзняволенага хірурга Андрэя Любецкага пачнуць судзіць 7 красавіка

Сківічнага хірурга Андрэя Любецкага, затрыманага дзесяць месяцаў таму, абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч.1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).

Згодна з версіяй следства, хірург "неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў".

📍Справу палітвязня пачнуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе 7 красавіка ў 10:00. Судовы працэс будзе весці суддзя Святлана Чарапанава.

💌Падтрымаць Андрэя лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэю Уладзіміравічу Любецкіаму
‼️Дапамажыце Марфе Рабковай атрымаць медыцынскую дапамогу — накіруйце зварот да генеральнага пракурора Беларусі

Здароўе палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца, ёй патрабуецца тэрміновае абследаванне, але медыцынскую дапамогу ў належным аб'ёме ёй не аказваюць. Марфа ўвесь час адчувае болі ў жываце, а таксама ў яе запаліліся лімфавузлы на шыі. Аналізы крыві, зробленыя Марфай яшчэ ўвосень 2021 года, былі дрэннымі: выяўлены нізкі гемаглабін і прыкметы запаленчага працэса. Таму праваабаронца пачала дамагацца правядзення УГД. Яго, як стала вядома "Вясне", зрабілі Рабковай толькі ў сакавіку 2022 года — і ў выніку знайшлі вадкасць у малым тазе. Такі стан выклікае сур'ёзную ўстурбаванасць, бо патрабуе неадкладнага абследавання — хірургічнага і гінекалагічнага. Марфе можа спатрэбіцца аперацыя.

Акрамя таго, падчас УГД у шчытападобнай залозе дзяўчыны было выяўлена шмат ачаговых утварэнняў і кіст. Каб вызначыць характар гэтых новаўтварэнняў, неабходна правесці дадатковае абследаванне. Таксама ў Марфы Рабковой працягваюць разбурацца і крышыцца зубы. Дазвол на наведванне стаматолага ёй не даюць ужо каля 9 месяцаў.

Amnesty International заклікае звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая ўжо 18 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1. 

Дапамажыце нам дамагчыся ад беларускіх уладаў неадкладнага аказання Марфе Рабковай медыцынскай дапамогі. Як гэта зрабіць чытайце па спасылцы.

І працягвайце падтрымліваць Марфу лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі і бандэролькамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
📍Палітзняволеную Алену Гнаўк зноў перавялі ў баранавіцкі СІЗА. Падтрымайце яе лістамі!

У пачатку сакавіка актывістку з Пружанаў Алену Гнаўк накіравалі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы. Днямі яе зноў перавялі ў СІЗА-6.

🔹Нагадаем,Алене выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк у лістападдзе 2021 размясціла ў Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Раней, паводле двух іншых артыкулаў, спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі». Цяпер жанчыне пагражае да 6 гадоў калоніі.

💌Павіншуйце палітзняволеную: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Алена Пятроўна Гнаўк
❗️Справу экс-кіраўніка "Аховы птушак бацькаўшчыны" накіравалі ў пракуратуру. Хутка можа пачацца суд

Следчы камітэт паведаміў, што скончыў расследаванне па справе палітзняволенага Віктара Фянчука. Яму прад’явілі канчатковае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».

Матэрыялы следства перададзеныя ў пракуратуру, таму хутка мусіць пачацца судовы працэс.

📌Віктара затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК. 19 сакавіка Вярхоўны суд ліквідаваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» за «экстрэмісцкую дзейнасць».

💌Падтрымайце Віктара: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фянчуку
⁉️Лісты, грашовыя пераводы і дапамога маці з перадачамі — як падтрымаць палітзняволенага Кіма Самусенку і яго сям'ю?

Актывіста і сябра рады грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенку асудзілі па справе "падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках" і "ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама" да шасці з паловай гадоў калоніі. На волі Кіма чакае жонка Алеся — украінка і кандыдатка гістарычных навук — і амаль двухгадовая дачка Лада, якая апошні раз бачыла бацьку, калі ёй было толькі шэсць месяцаў. Амаль адразу пасля арышту Кіма Алеся з Ладай з'ехалі да бацькоў ва Украіну, дзе іх заспела "вялікая" вайна. Алеся з маленькай дачкой другі раз за год былі вымушаныя ў мэтах бяспекі пакінуць дом.

Алеся распавяла, як можна падтрымаць Кіма і іх сям'ю: 

«У канцы красавіка ў Кіма будзе апеляцыя, а да гэтага яшчэ можна адправіць яму на рахунак некалькі рублёў (пасля апеляцыі сродкі не будуць пералічваць). Гэтак жа яго вельмі падтрымаюць лісты. На жаль, цяпер праблема з ліставаннем, але я веру, што атрымаецца аднавіць перапіску.


Я была б вельмі ўдзячная, калі б дапамаглі маці Кіма з набыццём перадачы. Асабіста я цяпер шукаю выдаленую працу з частковай занятасцю, бо гляджу за дачкой 24/7. Таму калі вам патрэбны гісторык і кандыдат гістарычных навук – гэта я». 

"Другі раз за год мы з дачкой экстранна пакінулі дом", — жонка палітвязня Кіма Самусенкі

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Кім Андрэевіч Самусенка
💌Палітвязень з ПК-22 распавёў з-за кратаў, як трэба падпісваць канверты для лістоў

У сярэдзіне сакавіка праваабаронцам паведамілі, што ў папраўчай калоніі №22, дзе адбываюць тэрмін 33 палітзняволеных, адміністрацыя не будзе перадаваць ім лісты ў звычайных канвертах — толькі «1 класа». Пра гэта адміністрацыя калоніі паведаміла вязням, але афіцыйнага пацвярджэння не было. Акрамя гэтага, цэнзары калоніі «Воўчыя норы» цяпер павінны пільна сачыць за тым, ці правільна напісаныя адрасныя дадзеныя.

Адзін з палітвязняў перадаў з-за кратаў узор напісання адрасных дадзеных, якія патрабуе цэнзар калоніі. Пры гэтым, такі варыянт запаўнення не адпавядае ўзору Белпошты.
📍Палітзняволеную блогерку Вольгу Такарчук накіравалі ў гомельскую калонію. Падтрымайце яе лістамі!

Блогерку і дызайнерку Вольгу Такарчук пераводзяць з гомельскага СІЗА-3 у жаночую папраўчую калонію №4. 18 красавіка палітзняволеная адзначыць сваё 37-годдзе. За кратамі Вольгу ўтрымліваюць ужо амаль 11 месяцаў.

📌Нагадаем, суд Заводскага раёна Мінска 20 снежня прысудзіў Вользе паўтара года калоніі. Яе абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК). На волі палітзняволеную чакаюць двое непаўнагадовых дзяцей і муж.

💌Павіншуйце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Андрэеўна Такарчук (на лістах пазначайце «каранцін»)
😔Палітзняволенаму Уладзіславу Макавецкаму ў калоніі не аддалі лісты з віншаваннямі да Дня народзінаў

Маці віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага напісала ў фэйсбуку, што да Дню народзінаў Уладзіслаў атрымаў толькі адзін ліст з віншаваннямі — ад маці. Але яго падтрымліваюць нават думкі пра тое, што яму ўсё ж такі пішуць неабыякавыя людзі.

Таксама маці падзялілася малюнкамі Уладзіслава, якія ён дасылае з-за кратаў.

📌Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі амаль 19 месяцаў. Да затрымання ён займаўся калекцыянаваннем і рэстаўрацыяй гістарычных артэфактаў. Паводле следства 6 верасня 2020 года падчас вулічнага шэсця ў Віцебску Макавецкі нібыта замахваўся на міліцыянта «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў. Таксама міліцэйскай гумовай палкай, якую падняў з зямлі, замахнуўся ў бок другога сілавіка. Суд паракараў Уладзіслава двума гадамі калоніі агульнага рэжыму. 

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
📍Палітвязень Ціхан Клюкач адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю

19-гадовага Ціхана Клюкача затрымалі 26 верасня. Адразу яго некалькі разоў запар судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Судзілі хлопца па падзеях 6 верасня на "Маршы адзінства" ў Мінску, калі ён разам з палітзняволенай Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы. Ціхану прысудзілі 1,5 года калоніі. Тэрмін ён адбываў у папраўчай калоніі №15.

🔺На волю Клюкач выйшаў яшчэ 9 сакавіка, паведамляе @viasna_brest. Пасля вызвалення хлопец з’ехаў з Беларусі.
📍Палітзняволеных рэдактараў "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі ў магілёўскую турму

Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко па два з паловай гады калоніі. Іх абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (ч. 2 арт. 216 КК). За кратамі іх утрымліваюць ужо 9 месяцаў.

💌Новы адрас для падтрымкі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
📍Блогера Vadimati этапавалі ў бабруйскую калонію

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволенага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) 27 сакавіка перавялі ў бабруйскую папраўчую калонію №2.

Палітвязня затрымалі 16 жніўня ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Яго абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Паводле матэрыялаў справы, Вадзім летась выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт». Таксама паводле следства, 16 жніўня 2021 году Ермашук на аўтазапраўцы ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі». У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня 2021 Ермашуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

💌Падтрымаць Вадзіма: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Вадзім Аляксандравіч Ермашук (на лістах пазначайце «каранцін»)
📍Палітзняволеная візажыстка Вольга Томіна знаходзіцца на «Валадарцы». Падтрымайце яе лістамі!

Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнай справы (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). «Пакаяльнае відэа» з ёй паявілася на праўладных тэлеграм-каналах. У Вольгі трое дзяцей, а ў інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Цяпер яе ўтрымліваюць у СІЗА-1.

💌Падтрымайце яе лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2