📍Палітзняволенага Алеся Пушкіна пачнуць судзіць 10 сакавіка
🔻Мастака Алеся Пушкіна абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). За кратамі Пушкін утрымліваецца ўжо 11 месяцаў.
Палітвязня пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка ў 11:00. Справу будзе весці суддзя Алена Шылько.
💌Падтрымайце Алеся лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну

‼️У агульным бяссілі перад вайной зрабі маленькую добрую справу — напішы ліст падтрымкі палітвязню!
На 1 сакавіка ў Беларусі налічваецца 1077 палітвязняў, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.
Зразумела, што вайна ва Украіне вельмі жахлівая і забірае ўсю ўвагу і эмоцыі. З вялікай верагоднасцю, нягледзячы на інфармацыйны вакуум, вязні ведаюць пра падзеі ў суседняй краіне і пра тое, якое месца ў іх займае беларускі рэжым. Нават з’яўляецца інфармацыя пра тое, што ім забаранілі глядзець тэлебачанне і слухаць радыё, каб вязні не пачалі бунт. Меркавана, цэнзура лістоў таксама стала больш жорсткай.
Пачуццё шоку, бяссілля і неразумення, што можна зрабіць і як дамагачы ўкраінцам працінае шматлікіх беларусаў. Можна ўявіць, што такія ж эмоцыі адчуваюць і палітвязні, але яны не могуць нават бесперапынна гартаць стужку навінаў, рабіць рэпосты і дзяліцца ўсёй карыснай інфармацыяй. Таму падтрымка ім важна зараз як ніколі!
Калі ласка, працягвайце пісаць палітвязням лісты салідарнасці, а тым, хто знаходзіцца пад следствам, таксама можна дасылаць пасылкі і бандэролі. Так яны не будуць адчуваць сябе пакінутымі ў гэтыя часы, а сістэма зразумее, што нягледзячы на жахлівыя падзеі, падтрымка палітвязняў беларускім грамадствам не змяншаецца.
І хоць зараз цяжка знайсці патрэбныя словы, а актуальныя навіны не прапусціць цэнзура, нават маленькая паштоўка – вялікая падтрымка для тых, хто знаходзіцца за кратамі! Гэта таксама падтрымка і для сябе, бо дапамагаючы іншым, адчуваеш сваю неабходнасць — надзейны спосаб вытрываць усё, што з намі цяпер адбываецца.
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел
✊Наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org
🌿Карысныя спасылкі:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

💔Палітзняволеная Марыя Калеснікава выказалася з калоніі пра вайну
«Несколько дней я слышу отсюда новые звуки, недобрые и пугающие. Меня переполняет чувство гнева, что мою страну втягивают в войну против любимой Украины. То, чего мы все так боялись — потери суверенитета и участие в войне — становится реальностью.
Мы не можем это допустить. Это не наш выбор. Наш выбор — мир, справедливость и добро».
💌Падтрымайце Марыю лістамі салідарнасці: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
Крыніца: @viktarbabarykaofficial

💌Палітвязню Міколе Дзядку за 10 дзён у калоніі прынеслі шэсць актаў аб знішчэнні заказных лістоў
Палітзняволены блогер і анархіст Мікола Дзядок напісаў у лісце, што цэнзар калоніі не прапусціў да яго чатыры ліста і не выпусціў на волю яшчэ два ад Міколы. Даведаўся пра гэта палітвязень, калі яму прынеслі акты аб іх знішчэнні:
«У працэсе, пакуль сядзеў у ШІЗА, прыходзіў аператыўнік і прынёс 6 актаў пра выняцце: чатыры лісты дасланыя мне і два ад мяне. Прычына — ліст напісаны “з ужываннем умоўных абазначэнняў”, што б гэта ні значыла… Мне не патлумачылі, што можна пісаць, што нельга. Адзінае, што я зразумеў, што нельга смайлікі!
Таксама, седзячы ў ШІЗА, я атрымаў адзнаку як асоба, якая злосна парушае ўсталяваны парадак адбыцця пакарання. Ці, як гавораць арыштанты, проста “злоснік” з усімі выцякальнымі (атаварку толькі на 2 базавыя велічыні).
Цяпер я ў парадку, але, вядома, гэта ненадоўна.
Як і чакалася, ціск ідзе па нарастальнай. За 10 дзён тут я яшчэ не атрымаў ніводнага ліста, толькі пастаянныя прычэпкі да дробязяў і чаканне ШІЗА. Яшчэ ёсць інфармацыя, што рыхтуецца пэўны непрыемны ўчынак з боку іншых асуджаных, з падачы адміністрацыі, зразумела. Але мяне гэта мала пужае, бо я ведаў, куды еду».
📌Нагадаем, 33-гадовага блогера і анархіста Мікалая Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.
💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

⚖️ Суд над палітвязнем Мікітам Емяльянавым працягнецца 9 сакавіка ў 14.30.
Паседжанні праходзяць на тэрыторыі турмы №4, дзе знаходзіцца хлопец. На працэс дапускаюць толькі бацькоў Мікіты.
Папярэдняе пасяджэнне, якое было прызначанае на 16 лютага, адмянілася праз хваробу суддзі Аксаны Ратнікавай.
Вядома, што Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятара. Цяпер ён прабудзе там да 4 сакавіка, а агулам — 46 сутак запар. 20 дзён палітвязень трымаў галадоўку, палову з якіх — сухую.
📌 Нагадаем, 27 студзеня Мікіту пачалі судзіць на тэрыторыі турмы №4 па абвінавачванні ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнні правілаў унутраннага распарадку (ч. 2 арт. 411 КК). Палітвязню пагражае да 2 гадоў зняволення.
💌 Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А,
Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

📍Суд над палітзняволеным актывістам Паўлам Вінаградавым пачнецца 10 сакавіка
Справу Паўла будуць разглядаць у Мінскім абласным судзе 10 сакавіка ў 10.30.
Нагадаем, блогера і актывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У жодзінскай турме ўвесь час на палітвязня аказаваўся ціск з боку адміністрацыі: яго закідвалі ў карцар, а таксама яго паставілі на прафулікі як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці» і «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Павел Юр'евіч Вінаградаў

✊ Валянцін Стэфановіч: «Я запомніў гэта на ўсё жыццё, гэта адчуванне годнасці чалавечай»
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч даслаў ліст з-за кратаў, у якім ён распавядае пра свой шлях да беларускай мовы:
«Сам я па-беларуску больш-менш стала пачаў размаўляць дзесьці з года 1996га і беларуская мова, як для большасці прадстаўнікоў майго пакалення, не была першай. Я вучыўся ў звычайнай менскай школе і рос у звычайнай сям’і інжынераў-будаўнікоў. Так атрымалася, што бабулі і дзядулі ў вёсцы ў мяне не было, і адпаведна, я быў пазбаўлены магчымасці чуць мову ў яе натуральным асяродку. Але бацькі мае вельмі паважліва заўсёды ставіліся да беларускай мовы і шкадавалі, што ў нас у БССР у адрозненні ад іншых савецкіх рэспублік мова была ў заняпадзе.
Памятаю, як недзе ў 1988 годзе, калі мне было гадоў 15-16, старэйшы стыечны брат-студэнт прывёў мяне на сход тагачаснай нефармальнай моладзевай арганізацыі “Талака”. Там я ўпершыню ўбачыў моладзь, якая размаўляла на прыгожай беларускай мове!
І гэта не былі настаўнікі беларускай мовы ці дыктары радыё або тэлебачання. Я быў проста шакаваны, мяне як токам працяла! Я запомніў гэта на ўсё жыццё, гэта адчуванне нейкага гонару, адчуванне годнасці чалавечай.
Ну а потым у 90-ыя я знайшоў сабе беларускамоўныя моладзевыя асяродкі, а там і сустрэў сваю любую жонку. У нас было беларускамоўнае вяселле, а потым з’явіліся беларускамоўныя дзеткі».
Стэфановіч таксама адзначае, што навінаў асабліва ў яго няма, 14 сакавіка чакае працягнення тэрміну ўтрымання пад вартай. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца, бо паказанняў ён не дае, а віну - не прызнае.
💌Дашліце Валянціну ліст падтрымкі і салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны" - freeviasna.org

📍Вярхоўны суд 11 сакавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вольгі Залатар на прысуд Мінгарсуда
Скаргу будзе разглядаць суддзя Аляксей Рыбакоў 11 сакавіка ў 9:30 у будынку Вярхоўнага суда.
Нагадаем, палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар перавялі ў гомельскі СІЗА-3. У Мінгарсудзе 3 снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вольга Віктараўна Залатар

💌Паўдзельнічайце ў акцыі ад Белпошты і дашліце паштоўку палітвязню
4 і 5 сакавіка беларусы могуць скарыстацца магчымасцю і даслаць паштоўку салідарнасці палітвязню бясплатна!
Белпошта ў гэтыя дні ладзіць акцыю да 8 сакавіка і абяцае даслаць падпісаныя паштоўкі бясплатна па ўсёй тэрыторыі Беларусі (саму паштоўку трэба набыць).
У Мінску акцыя будзе праходзіць у аддзяленні Галоўпаштамта.
‼️Калі ласка, працягвайце пісаць палітвязням лісты салідарнасці. Так яны не будуць адчуваць сябе пакінутымі ў гэтыя часы, а сістэма зразумее, што нягледзячы на жахлівыя падзеі, падтрымка палітвязняў беларускім грамадствам не змяншаецца.
І хоць зараз цяжка знайсці патрэбныя словы, а актуальныя навіны не прапусціць цэнзура, нават маленькая паштоўка – вялікая падтрымка для тых, хто знаходзіцца за кратамі! Гэта таксама падтрымка і для сябе, бо дапамагаючы іншым, адчуваеш сваю неабходнасць — надзейны спосаб вытрываць усё, што з намі цяпер адбываецца.
4 і 5 сакавіка беларусы могуць скарыстацца магчымасцю і даслаць паштоўку салідарнасці палітвязню бясплатна!
Белпошта ў гэтыя дні ладзіць акцыю да 8 сакавіка і абяцае даслаць падпісаныя паштоўкі бясплатна па ўсёй тэрыторыі Беларусі (саму паштоўку трэба набыць).
У Мінску акцыя будзе праходзіць у аддзяленні Галоўпаштамта.
‼️Калі ласка, працягвайце пісаць палітвязням лісты салідарнасці. Так яны не будуць адчуваць сябе пакінутымі ў гэтыя часы, а сістэма зразумее, што нягледзячы на жахлівыя падзеі, падтрымка палітвязняў беларускім грамадствам не змяншаецца.
І хоць зараз цяжка знайсці патрэбныя словы, а актуальныя навіны не прапусціць цэнзура, нават маленькая паштоўка – вялікая падтрымка для тых, хто знаходзіцца за кратамі! Гэта таксама падтрымка і для сябе, бо дапамагаючы іншым, адчуваеш сваю неабходнасць — надзейны спосаб вытрываць усё, што з намі цяпер адбываецца.
📍Яўген Пак, асуджаны да 1,5 года «хіміі» за ролікі ў TikTok, пачаў адбываць пакаранне
Берасцейца Яўгена Пака абвінавацілі ў размяшчэнні ў лістападзе 2020-га ў сацсетцы TikTok трох відэаролікаў, у якіх ён «публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку».
Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт.368 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў «хіміі». Таксама яна пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы тэлефон Яўгена як сродак учынення злачынства.
🔻Палітвязень 5 сакавіка быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №36.
💌Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №36. 220039, г. Мінск, вул. Караткевіча, 14, Яўгену Валер'евічу Паку

📍Пенсіянерку Алену Гнаўк перавялі на «Валадарку». Падтрымайце яе лістамі!
Нагадаем, 64-гадовай актывістцы з Пружанаў Алене Гнаўк выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Згодна з матэрыяламі справы Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.
🔹Раней, паводле двух іншых артыкулаў, спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».
Днямі Гнаўк перавялі з баранавіцкага СІЗА-6 у СІЗА-1.
💌Падтрымайце Алену па новым адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Алена Пятроўна Гнаўк

🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць шаснаццаць палітзняволеных:
🔺Алана Гебрэмарыям
🔺Сяргей Лапко
🔺Артур Халімончык
🔺Антон Валавік
🔺Уладзімір Чыжэўскі
🔺Ганна Аблаб
🔺Павел Манкіненка
🔺Сяргей Велікародны
🔺Мікіта Ганчароў
🔺Яўген Кіслейка
🔺Аляксей Гамеза
🔺Мікіта Кунтыш
🔺Андрэй Скурко
🔺Вячаслаў Трафімук
🔺Дзмітрый Бондараў
🔺Канстанцін Паляк
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❗️Палітвязня Яўгена Афнагеля перавялі ў ПКТ. Яму збіраюцца ўзмацніць рэжым
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель у лісце да сваё жонкі напісаў, што ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) яго перавялі адразу з ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. У ПКТ яго змясцілі прыкладна на месяц, а адразу пасля гэтага яго збіраюцца перавесці ў «крытую» турму. Таксама ён напісаў, што яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц.
📌Нагадаем, каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" 25 траўня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» праходзіў у закрытым рэжыме.
💌Павіншуйце Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю

✊«Са мной заўсёды ўсё будзе добра», — палітвязень Данііл Касцюкевіч з-за кратаў
Сястра 19-гадовага Данііла Касцюкевіча падзялілася яго малюнкамі, якія ён намаляваў у СІЗА. У лістах ён піша, што амаль не атрымлівае лісты, а тыя што даходзяць — прыносяць толькі праз два тыдні пасля адпраўлення. На «Валадарцы» палітвязень перахварэў на каранавірус і толькі нядаўна да яго пачалі вяртацца пахі.
🔺Сястра хлопца піша, што ў зняволенні ён шмат малюе. Таму вы можаце дасылаць Даніілу карцінкі, якія ён перамалюе для вас.
«Са мной заўсёды ўсё будзе добра. Чакаю вялікія канверты і вашу усмешку!», — напісаў Данііл у канцы ліста.
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Даніілу Уладзіміравічу Касцюкевічу
🌿Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?

🔻Лісты толькі ад сваякоў, а па начах збірае паддоны — апошнія навіны пра палітвязня Іллю Трахтэнберга
Віталь Трахтэнберг у фэйсбуку падзяліўся апошнімі навінамі пра сына. Ён піша, што Ілля да гэтага часу атрымлівае лісты толькі ад сваякоў. Кожны тыдзень палітвязню дазволены званок, які звычайна доўжыцца каля 5 хвілінаў, а відэазванок праз скайп — прыкладна 6-7 хвілінаў. Пры гэтым, як адзначае Віталь, каля 15 сякунд займае размова з дзяжурным. За ўвесь час у калоніі хлопца паспелі ўжо пазбавіць двух рэжымных перадач. Акрамя гэтага, палітвязню зменшылі атаварку з пяці да двух базавых велічыняў у месяц.
На працы Ілля цяпер збірае паддоны. Норма — 15 паддонаў у дзень. Збірае іх хлопец то ўдзень, то ўноч. Па начах праца пачынаецца ў 21:00, потым вячэра ў 23:00, а вяртаецца ў атрад толькі а 5 раніцы.
📌Ілля Трахтэнберг — фігурант «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі.
💌Падтрымайце Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

🕊Як павіншаваць палітзняволеных жанчын з 8 сакавіка
Гістарычна гэты не проста «жаночы дзень», а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі 8 сакавіка на дэманстрацыі і пікеты ў абарону сваіх правоў.
На 8 сакавіка ў Беларусі налічваецца 137 палітзняволеных жанчын, якія асуджаныя на розныя тэрміны, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда. Нагадваем пра магчымыя спосабы падтрымкі, каб не пакідаць палітзняволеных сам-насам з рэпрэсіямі.
🔺Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Таму працягвайце падпісваць паштоўкі і дасылаць лісты са словамі падтрымкі. Чым больш лістоў прыйдзе на імя палітзняволеных, тым больш шанцаў, што ён атрымае хоця б некалькі з іх. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел
🔺Заказныя лісты. Калі цэнзар не прапусціць вашу вестачку, то палітзняволеная ўсё роўна пабачыць, ад каго яна была.
🔺Таксама прапануем дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.
🔺Даслаць палітзняволеным, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога іх сем’ям і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітзняволеным перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.
🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітзняволеныя змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы, а таксама набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці. Адзначым, што гэта таксама можна зрабіць толькі тым, у дачыненні да каго прысуд яшчэ не быў вынесены ці не ўступіў у сілу, але сума на рахунку застанецца ў зняволеных нават пасля этапу ў месца зняволення або нават пасля вызвалення.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org

❗️Праваабаронца Леанід Судаленка больш за месяц не атрымлівае лістоў у калоніі
Жонка палітвязня Леаніда Судаленкі распавяла «Народнай Волі» пра яго справы і тое, што ён не атрымлівае лістоў нават ад дзяцей.
«Днямі прыйшоў чарговы ліст ад Леаніда. Ва ўсіх лістах паведамляе, што яму ніякую карэспандэнцыю не аддаюць. 27 студзеня яго этапіравалі ў калонію, і з таго часу фактычна ніводнае пісьмо з волі не атрымаў — нават ад мяне і ад дзяцей».
Праваабаронца працуе рознарабочым на дрэваапрацоўцы:
«Прыбірае пілавінне, нешта прыносіць, нешта адносіць, таму не вельмі складаная праца, а вось па здароўі рэжым не зменены.
Днямі адвакатка хацела ў калоніі спаткацца з Леанідам, але не ўдалося. Мужа да адваката так і не прывялі. Матывацыя была такая: маўляў, ён вельмі моцна заняты на
рабоце, і адарваць яго ад працы не ўяўляецца магчымым».
💌 Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леаніду Леанідавічу Судаленку

🚌Новыя "этапы" палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!
▪️39-гадовага Івана Зянько перавялі на «Валадарку».
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
▪️Іллю Бохана накіравалі ў бабруйскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
▪️25-гадовая Яна Мілеўская пачала адбываць пакаранне ў жаночай калоніі.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
▪️Братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў перавялі ў магілёўскую турму.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
▪️34-гадовага Міхаіла Лінтоўскага накіравалі ў мазырскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
▪️27-гадовага Андрэя Аўсіевіча этапавалі ў магілёскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
▪️43-гадовую Ганну Баран перавялі ў гомельскую калонію.

▪️28-гадовага Ціхана Шлюхціца накіравалі ў бабруйскую калонію.

▪️19-гадовы Мікіта Ганчароў быў накіраваны ў віцебскую калонію.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
▪️43-гадовага Аляксей Чарвінскі быў этапаваны ў калонію.

▪️21-гадовага Ягора Дуднікава накіравалі ў бабруйскую калонію.

▪️52-гадовага Рыгора Грыга перавялі на «Валадарку».

▪️Ірыну Гарашыну перавялі ў жаночую калонію.

▪️38-гадовую Таццяну Заяц, 32-гадовага Міхаіла Хаміцэвіча і 31-гадовага Вячаслава Дашкевіча утрымліваюць у СІЗА-1.

▪️39-гадовы Аляксандр Карніўскі быў этапаваны ў магілёскую турму.

▪️19-гадовага Мікіту Кунтыша перавялі на «Валадарку».

👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info

Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Нічым не прыкрытая агрэсія Расіі, і свет ужо не будзе такім, як быў да гэтага»
Палітзняволены праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч, які амаль восем месяцаў утрымліваецца ў СІЗА, у лісце на волю выказаўся наконт вайны ва Украіне:
«Пра падзеі ва Украіне я, канешне, ведаю, але інфармацыю мы маем тут адпаведную — толькі з прапагандысцкіх расейскіх і нашых СМІ. Таму, канешне, я здагадваюся, што ўсё, што там адбываецца, выглядае зусім не так, як яны хочуць прыпаднесці. Адно можна сказаць — гэта нічым не прыкрытая агрэсія Расіі, і свет ужо не будзе такім, як быў да гэтага. Мы вяртаемся, прычым імгненна, у часы жорсткага супрацьстаяння з Захадам, як у часы СССР. З усімі наступствамі — жалезнай заслонай і гістэрычнай прапагандай, скіраванай на прамыўку мазгоў людзей.
Вельмі шкада, што мы ізноўку не з таго боку плота апынуліся».
Таксама Валянцін піша, што ў яго ўсё нармальна, нічога новага, але вялікую колькасць лістоў да яго не прапускаюць:
«Зла на іх на ўсіх не хапае. Ці яны такім чынам хочуць на мяне паўздзейнічаць? Нічога не атрымаецца, на мяне ўжо поздна ўздзейнічаць».
Праваабаронца шмат чытае, бо «кнігі дапамагаюць хоць крыху абстрагавацца ад рэчаіснасці»:
«Вось апошнюю прачытаў кніжку Муракамі «Дэнс, дэнс, дэнс», а цяпер чытаю чэшскага аўтара Мілана Кундэру «Невыносная лёгкасць быцця». Пра складаныя адносіны з жанчынамі на фоне падзеяў жніўня 1968 г. — уварвання савецкіх танкаў у Чэхаславаччыну. Свята скончылася і пачаліся будні прыніжэнняў, як піша аўтар. Вельмі шмат аналогій напрошваецца».
💌 Дашліце Валянціну ліст падтрымкі і салідарнасці: