Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❗️Палітвязень Аляксандр Перапечка адбыў пакаранне на «хіміі» і сёння выходзіць на волю

Случака Аляксандра Перапечку абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) за тое, што 4 жніўня 2021 рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС. У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі, а на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў. Суд прызначыў Аляксандру 1 год «хіміі». Её быў накіраваны ў ПУАТ №7 пад Пружанамі.

📍18 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін адбыцця пакарання.
💔Палітвязень Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год. Дашліце яму водгукі на верш!

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус у лісце на волю напісаў, што доўгі час не атрымліваў лістоў. На «Валадарцы» ён пачаў пісаць вершы, у тым ліку і дзяцічыя, і падзяліўся адным з беларускай. Ён апісаў гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш датаваны 1 студзеня 2022:

«Цуды
Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям'ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!
#вершыбелавуса»

Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса.

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
🎉Палітвязень Віктар Фянчук адзначае дзень Народзінаў. Павіншуйце яго са святам!

🔺18 студзеня свой дзень Народзінаў святкуе экс-кіраўнік "Аховы птушак бацькаўшчыны" Віктар Фянчук. Яму споўнілася 47 гадоў.

📌Віктара затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

💌Павіншуйце Віктара са святам: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фянчуку
🌿«Так хочацца дадому!» Палітзняволеная пенсіянерка Эма Сцепулёнак даслала ліст з-за кратаў, у якім падзякавала ўсім за падтрымку

Былая настаўніца з Мёраў Эма Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», у лісце напісала, што за час зняволення ў яе вельмі пагоршыўся зрок і слязацца вочы. Ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да лютага. Таксама палітзняволеная падзякавала ўсім неабыякавым людзям за падтрымку.

«Веру, што я вярнуся дадому і мы будзем упрыгожваць нашыя дамы кветкамі!

Так хочацца дадому! Я зусім адна ў Беларусі, радні няма, адзіная сястра жыве ў Пецярбургу, сябраў, як аказалася, таксама няма. Той, хто быў блізкі, ужо памёр, суседзі памяняліся.

З 11 снежня я знаходжуся ў Віцебску, нас раскідалі з Жодзіна па Беларусі. Тэрміны ўтрымання падоўжылі яшчэ на два месяцы — студзень і люты. У лютым будуць суды, калі нічога не зменіцца…

Мне многа пішуць людзі незнаёмыя з розных мясцін Беларусі, асабліва з Мінска. Дапамаглі яшчэ ў Жодзіна ўсімі патрэбнымі рэчамі, лекамі, прадуктамі. Я вельмі ўдзячная нашым цудоўным, спагадлівым людзям! Без іх дапамогі цяжка было б. У зняволенні многім дапамаглі! Прысылалі грошы, што таксама вельмі важна, бо не ўсё можна даслаць, на жаль.

Шчыры дзякуй за лісты на роднай мове!»

🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
🎉Палітвязень Іван Пацяйчук 20 студзеня адзначыць 18-годдзе за кратамі

Іван Пацяйчук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце за падзеі 9 і 10 жніўня 2020 (ч. 2 арт. 293 КК). Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 19 сілавікоў. 12 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Брэста Івана Пацейчука асудзілі да трох гадоў выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Пакаранне Іван адбывае ў бабруйскай выхаваўчай калоніі.

💌Павіншуйце хлопца са святам: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Івану Дзмітрыевічу Пацяйчуку
❗️Палітзняволенага лідара АГП Мікалая Казлова ў арыштным доме паставілі на прафулік

Сястра палітзвязня Мікалая Казлова, які 28 снежня пачаў адбываць трохмесячны арыш у баранавіцкім СІЗА-6, сустрэлася з ім. Яна распавяла «Новаму часу», што ў камеры Мікалай сядзіць адзін, а ўмовы ўтрымання дрэнныя. Акрамя гэтага, за час зняволення ён атрымаў вымову ад адміністрацыя ізалятара.

«Яго абазвалі "схільным да экстрэмізму" і павесілі таблічку над ложкам. Умовы і стаўленне нельга назваць добрымі. Асвятленне ў камеры дрэннае, чытаць можна з цяжкасцю. Мікалай скардзіцца на праблемы са зрокам — мабыць, адбіваецца апёк, які ён атрымаў у мінулым годзе, калі іх на Акрэсціна залівалі хлоркай. Але ў аглядзе і дапамозе афтальмолага яму было адмоўлена.

Увесь час гарлапаніць радыё. Карэспандэнцыю аддаюць далёка не ўсю: тэлеграмы з днём нараджэння ад многіх не дайшлі, атрымаў толькі 3 штукі. Пазбавілі магчымасці адказваць на лісты, забраўшы паперу і ручкі.

Папрасіў выпісаць яму прэсу.

У Міколы ўжо ёсць спагнанне ў выглядзе вымовы за тое, што ен нешта зрабіў несвоечасова — пры тым, што ў яго няма гадзін, і час удакладніць не ў каго.

Ён лічыць, што прыдзірлівае стаўленне адміністрацыі і аховы можа быць абумоўлена жаданнем знайсці нагоду для змяшчэння яго ў ШІЗА».


💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Мікалаю Георгіевічу Казлову
✌️Палітвязень Дзмітрый Дубоўскі распавёў з-за кратаў, як сустрэў Новы год у СІЗА-1

Сястра палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, асуджанага да 18 гадоў калоніі, падзялілася лістом ад брата, у якім ён напісаў, як яны з сукамернікамі святкавалі Новы год на «Валадарцы»:

«…Начну пожалуй со встречи Нового года. Так уж сложилось, что второй год подряд приходится встречать НГ в тюрьме, правда на этот раз уже в другой. Так вот, на удивление 2022 встречен был даже более атмосфернее нежели прошлый 2021! Ну это, пожалуй заслуга того коллектива и людей, кто как и я, волею судьбы и определенных обстоятельств находились с 31-го на 01 в этих стенах, а также родных и близких, тебя сестрён в том числе и всех тех , кто внёс свой вклад к праздничному столу, за счёт передач и посылок, поздравительных открыток, телеграмм и писем, в общем все МОЛОДЦЫ!!! Спасибо.

Собственно говоря, накрыли очень аппетитный стол, даже создали соответствующий антураж, украсив самодельными гирляндами камеру (часть гирлянды вкладываю в конверт), устроили конкурсы со сладкими и прочими призами, поиграли в "Мафию", душевно пообщались, в общем с вполне хорошим настроем встретили друга и товарища, что в правом верхнем углу шагает
.
Будем надеяться, что тигр ответит Нам всем взаимностью и теплотой душевной, с которой встретили его Мы!

К слову телеграммы очень даже удобная вещь, приходят "раньше" чем письма и позволяют сориентироваться более-менее в плане, какие письма и кому дошли, какие были отправлены и т.п.
Всем огромный привет от меня и поздравления с Новым годом! Спасибо за поддержку и то, что Вы с нами! Будем надеяться что эти испытания скоро уже закончатся».

📌Нагадаем, анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Падчас спаткання з сястрой у снежні Дмітрый распавёў пра катаванні, якія ўжываліся да хлопцаў.

💌Падтрымайце Дзмітрыя паштоўкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму
❗️Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў суд. Хутка над імі пачнецца судовы працэс

Пракуратура горада Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 10 палітвязняў. Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранеца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах — «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца з 160 тамоў.

Усіх палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідэрамі».

Падрабязнасці па справе (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/33m20gz
❗️Палітвязень Ілля Смольскі 14 студзеня скончыў адбываць пакаранне і выйшаў на волю

Берасцейца Іллю Смольскага абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула 370 КК. Следствам было ўстаноўлена, што 16 верасня каля гадзіны ночы нехта падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Брэсце і, падскочыўшы, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю. Суд прызначыў палітвязню 1 год «хіміі».

📍Пакаранне Ілля адбываў у ПУАТ №26.
Сям’я палітвязня Андрэя Новікава дзякуе ўсім за падтрымку

Жонка палітзняволенага валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Андрэя Новікава, якога асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, дзякуе ўсім неабыякавым людзям за аказаную падтрымку іх сям’е. Андрэй у лістах піша, што яму прыемна ведаць, што яго сям'я не была пакінута ў цяжкія хвіліны і таксама перадае ўсім падзякі.

Нагадаем, сям’я жыве ў вёсцы Прусы на Пастаўшчыне. У сям’і Андрэя маленькая дачка з інваліднасцю і ёй перыядычна трэба праходзіць працэдуры. Цяпер і падчас навагодніх святаў яна ляжыць у бальніцы. Праз тое, што бальніца знаходзіцца ў іншай вобласці, жонка Андрэя Вольга плаціць за лячэнне дачкі.

«Основная задача — выйти отсюда, объединиться с семьёй, а в дальнейшем, основной ориентир — будущее Настеньки и комфортные условия для Олюшки», — піша палітвязень у лістах.

📌Палітвязня Андрэя Новікава, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 

5 жніўня палітвязня асудзілі за  да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы.

💳Дапамагчы сям’і палітвязня:
карта 5127 2292 3672 1447, 09/23

💌Падтрымаць Андрэя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Новікаву Андрэю Анатольевічу
❗️Былы палітвязень Кірыл Чарткоў, якога асудзілі да 3 гадоў «хіміі», пакінуў Беларусь

Праваабаронцам стала вядома, што мінчук Кірыл Чарткоў выехаў за мяжу і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

📌Кірыла затрымалі 14 жніўня 2021 года і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Яго абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) за падзеі 11 жніўня 2020 у Мінску. У верасні мінулага года Чарткова асудзілі да 3 гадоў хіміі.
‼️Палітвязень Мікола Дзядок сустрэў Новы год у карцары

Палітзняволены актывіст анархісцкага руху і блогер Мікалай Дзядок у лісце з магілёўскай турмы распавёў, што на Новы год яго змясцілі ў карцар, але прычына і тэрмін пакарання невядомыя. Таксама палітвязень у лісце напісаў пра свае надзеі:

«Згодзен, што абавязкова ўсе будзем дома, але вось хутка ці не, гэта ўжо прадказаць цяжка. Будзем верыць у лепшае, але будзем гатовыя да ўсяго».

Мікола распавёў, што цяпер чытае мемуары Генры Форда – «досыць цікава». На чарзе – «Мастер и Маргарита». Як піша палітвязень, гэта будзе яго другая спроба, бо першая – у 16 гадоў – была няўдалая.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
✌️«Дні сапраўды добрыя, бо па-ранейшаму адчуваем хвалю салідарнасці», — палітвязень Ягор Марціновіч з-за кратаў

Галоўны рэдактар сайта "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч, які больш за паўгады ўтрымліваецца на «Валадарцы», даслаў вестачку на волю і падзяліўся сваім самым «шалёным падарожжам» па Беларусі:

«Адно з самых незвычайных падарожжаў у мяне адбылося, калі я ведаў мапу Беларусі нашмат горш. Вырашаў з'ездзіць на веласіпедзе ў Дзяржынск (каля 30 км ад Мінска). Ліпень, +30, добра еду. Вырашаў не зварочваць і дабрацца да Стоўбцаў (яшчэ 30 км), а пасля вярнуцца электрычкай. Даехаў да Стоўбцаў — вырашыў працягнуць да Гарадзеі (яшчэ 30 км), там дакладна электрычка ёсць. І вось еду-еду, ужо ледзь не паміраю, а ўказальніка на Гарадзею няма! На Нясвіж ёсць, але мне ж туды не трэба. Я ж тады не ведаў, што Гарадзея і Нясвіж — адна і тая ж дарога!
Апомніўся, толькі калі амаль дабраўся да Баранавічаў. 150 км ад Мінска! Без падрыхтоўкі, на горным ровары, у спёку! Калі даехаў да Баранавічаў, зразумеў, што злавіў сонечны ўдар.

А там яшчэ два вакзалы, Цэнтральны і Палескі. Я падумаў, што будзе лагічна, калі цягнікі ў Мінск будуць ісці з Цэнтральнага. І зноў промах. З вакзала да вакзала ледзь даехаў, часам нават ішоў побач з веласіпедам. Але дабраўся ж неяк. Такое падарожжа запомнілася на ўсё жыццё! Вярнуўся электрычкай у Мінск. Пасля доўга не хацелася ездзіць. Жадаю, каб у кожнага было нейкае такое шалёнае падарожжа».

Акрамя гэтага, палітвязень не губляе добрага настрою:

«Дні сапраўды добрыя, бо па-ранейшаму адчуваем хвалю салідарнасці. А значыць будзем трымацца і далей!»

💌Распавядзіце ў сваіх лістах да Ягора пра свае самыя незвычайныя падарожжы па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ягору Аляксандравічу Марціновічу
❗️Палітвязень Яўген Бабак напісаў у лісце, што яго хутка пачнуць судзіць

Былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак даслаў на волю ліст, у якім паведаміў, што чакае суд у лютым:

«У мяне ўсё па-старому, ніякіх зменаў апроч таго, што мяне перавялі ў іншую камеру. У папярэдняй праседзеў 5 месяцаў. Хутка ў мяне ўжо павінен адбыцца суд. Прыкладна ў лютым».

📌Бабак стаў вядомы тым, што выканаў свой службовы доўг у жніўні 2020-га, ініцыяваўшы праверку людзей у форме ДАІ, якія па-зверску збівалі байкераў ноччу 11 жніўня. Праверка ні да чаго не прывяла, а сам Бабак звольніўся. 11 чэрвеня 2021 сілавікі разграмілі кватэру палітвязня, а яго двойчы арыштавалі па адміністрацыйным справам. Пазней яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

💌Падтрымаць Яўгена: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўгену Ігаравічу Бабаку
‼️Пракурор запрашваў для Ціханоўскага 20 гадоў калоніі

Пра гэта напісаў сам Сяргей Ціханоўскі ў лісце ад 15 студзеня:

«Мне прокуратура просила 20 – это судья уменьшил. Больше уже не дадут – они жалобу свою не отправили, так что её и не рассмотрят. И так шуму много было».

Акрамя гэтага, палітвязень распавёў пра святкаванне Новага году ў адзіночнай камеры ў гомельскім СІЗА:

«Какой Новый год я встретил? Я же один в камере. Отбой в 22:00. Украсить нельзя. Подъем в 06:00. Колы попил с тортиком и мандаринами утром и всё. Пока это можно купить. Потом будет базовая в месяц и то если нет замечаний. А не то – карцер и без белья и тепла».

📌Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымаць Сяргея: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
📍Палітвязня Дзмітрыя Кубарава, асуджанага да 8 гадоў калоніі, этапавалі ў наваполацкую калонію. Падтрымайце яго лістамі!

26-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава днямі перавялі ў папраўчую калонію №1 у Наваполацку. Пакуль ён знаходзіцца на каранціне. За апошні год палітвязня ўжо двойчы судзілі па крымінальных справах і паспелі разглядзець і задаволіць у яго дачыненні тры грамадзянскія пазовы «Мінсктранса». Па крымінальных справах, узбуджаных за жнівеньскія падзеі мінулага году, палітвязню агулам прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма і пастанавілі спагнаць з Кубарава больш за 46 700 рублёў. 

🔺Нагадаем, Дзмітрыя жорстка затрымалі 11 жніўня 2020 года і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай. На судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Кубараву Дзмітрыю Уладзіміравічу (на лістах пазначайце «каранцін»)
‼️Палітзняволены завадчанін БМЗ Дзмітрый Елісееў, затрыманы па справе «Рабочага руху», выйшаў на волю

Стала вядома, што палітзняволены Дзмітрый Елісееў учора выйшаў на волю з гомельскага СІЗА. Яму змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад. За кратамі яго ўтрымлівалі з 22 верасня 2021. Дзмітрыю было выстаўлена абвінавачванне па арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).

Яшчэ дзевяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
🕊Палітзняволеная Марфа Рабкова, якой пагражае да 20 гадоў калоніі: «Мы павінны зразумець людзей, якія ўзлаваны. Але працягваць ісці шляхам дабра»

Каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, якую вінавацяць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса, паразважала ў лісце пра дабро і зло.

«Хотелось бы не впускать в свои сердца зло и жестокость. Но мы же просто люди, а мирный путь очень сложен, когда вокруг столько вызовов и агрессии. Путь прощения и принятия, путь добродетели. Для меня важно сохранять этот вектор, ведь мы должны быть лучше и чище. И на своем примере показывать, что можно по-другому. Начинать менять мир нужно с изменений себя. И только так.

А если внутри злость и ненависть, то какие могут быть изменения в позитивном ключе? Впереди много созидательной работы, а эта деятельность строится только на благих промыслах. Как-то я стала религиозно изъясняться
. Многое хочется сказать и выразить, но приходится соблюдать рамки. И вы не грустите. Мы должны понять людей, которые озлоблены. Но продолжать идти путем добра».

📌Нагадаем, днямі справу ў дачыненні Марфы Рабковай і яшчэ 9 палітвязняў перадалі ў суд і хутка над імі пачнецца судовы працэс.

💌 Падтрымайце Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️На палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава ціснуць у жодзінскай турме

🔻Праваабаронцам стала вядома, што на Паўла ў следчай турме №8 аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

📌Нагадаем, блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
🎉 Паўдзельнічайце ў акцыі да Дня ручнога пісьма і дашліце паштоўку палітвязню

Калі вы сёння будзеце ў цэнтры сталіцы, скарыстайцеся магчымасцю і дашліце паштоўку салідарнасці палітвязню бясплатна з Галоўпаштамта!

22 студзеня Белпошта ладзіць акцыю да Дня ручнога пісьма, што адзначаецца 23 студзеня, і абяцае даслаць падпісаныя паштоўкі тым, хто вам дарагі, бясплатна па ўсёй тэрыторыі Беларусі (саму паштоўку трэба набыць).

У Мінску акцыя будзе праходзіць у аддзяленні Галоўпаштамта з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 18.00.

Поўны спіс аддзяленняў, адкуль можна даслаць паштоўку, на сайце Белпошты.

Падтрымайце зняволеных "вясноўцаў":

💌 СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк
💌 СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца

Спіс усіх палітвязняў: prisoners.spring96.org
📍Вярхоўны суд 25 студзеня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Міколы Дзядка на прысуд Мінгарсуда

🔺Разгляд скаргі адбудзецца 25 студзеня ў 9:30 у будынку Вярхоўнага суда.

Нагадаем, 33-гадовага блогера і анархіста Мікалая Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Цяпер Мікола знаходзіцца ў магілёўскай турме, адміністрацыя якой аказвае моцны ціск на палітвязня і адмаўляе ў медыцынскай дапамозе. 16 снежня яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва».

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу