Вясна: Палітвязні Беларусі
936 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
⚡️Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію «Воўчыя норы»

Палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22 (вядомую пад назвай «воўчыя норы») для абыцця пакарання.

Нагадаем, 16 жніўня яго асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Сцяпана абвінавацілі ў стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін.

Сам Сцяпан на судзе віну не прызнаў.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
❗️Палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова выходзіць з галадоўкі, якую трымала амаль два тыдні

Пра гэта паведаміла яе сяброўка ў фэйсбуку:

«Воля выходзіць з галадоўкі. З'явіўся матрац і магчымасць спаць ноччу. Атрымалася перадаць лекі, перадачу і адправіць пасылку. Воля ўсіх дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне».

Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі "Радзіслава" затрымалі па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага
🕊️Запускаем акцыю «Не толькі Бродскі» ў падтрымку зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча

За кратамі на «Валадарцы» ўжо больш за чатыры месяцы ўтрымліваецца палітзняволены праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч. У нядаўнім лісце Уладзь падзяліўся, што цяпер чытае вершы Бродскага, асабліва, «Письмо Генералу Z», «Письмо Рисмкого другу», «Сонет».

«У гэтых вершах неяк мой увесь змрочны, кепскі ўнутраны свет», – піша Уладзь.

❗️Мы хочам разбавіць кампанію Лабковіча і Бродскага цудоўнымі беларусамі, якія працягваюць натхняць адзін аднаго і верыць у лепшую будучыню Беларусі! Таму мы заклікаем пісаць Уладзю вершы, якія маглі бы падбадзёрыць праваабаронцу за кратамі.

🌿Гэта могуць быць вашыя ўласныя вершы ці вершы, якія вас падтрымліваюць у гэтыя складаная часы. Пішыце, посціце іх у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna або дасылайце нам на пошту freeviasna@gmail.com. У акцыі могуць прыняць удзел як паэты, так і ўсе неабыякавыя людзі.

💌Абавязкова дасылайце вершы Уладзю ў СІЗА-1: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу.

Уладзімір Лабковіч
– юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Затрыманы з іншымі вясноўцамі 14 ліпеня і змешчаны пад варту. Уладзя, як і старшыню «Вясны» і яго намесніка, абвінавачваюць у нясплате падаткаў па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.
❗️На волю выйшаў палітзняволены актывіст Аляксей Раманаў. Ён цалкам адбыў пакаранне

Аляксей актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, за гэта на яго пакаралі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу да аднаго года калоніі. Пакаранне ён адбываў у глыбоцкай калоніі №13. 23 лістапада ён выйшаў на волю.

Аляксей Раманаў — гомельскі актывіст. Ён мае інваліднасць 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. У калоніі ў яго значна пагоршаў стан.

Фота: "Радыё Свабода"
🎉Заўтра свой Дзень народзінаў адзначае палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца. Павіншуйце яе!

Таццяна — актывістка і праваабаронца з Рэчыцы, валанцёрка гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна», якая ўжо больш за 300 дзён знаходзіцца за кратамі.

Трэцяга лістапада суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну да двух з паловай гадоў калоніі. Яе абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

🌿Чытаць гісторыю палітзняволенай:
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся» – сябры пра валанцёрку «Вясны» Таццяну Ласіцу

💌Павіншаваць Таццяну:
СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Таццяне Леанідаўне Ласіцы
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
❗️Палітзняволеную Марыну Дуброўскую перавялі з СІЗА пад хатні арышт

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Марына Дуброўская
была затрымана 9 ліпеня гэтага году падчас "шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Марыне прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і змясцілі пад варту ў СІЗА-1. За кратамі яе ўтрымлівалі чатыры месяцы.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 10 лістапада ёй змянілі меру стрымання на хатні арышт. Крымінальная справа супраць Марыны не закрытая – яна застаецца палітычнай зняволенай.
❗️Брэсцкаму палітвязню Юрыю Касцюку замянілі «хімію» на турму

Палітвязень Юрый Касцюк быў асуджаны да 1 году "хіміі" за сарваны ў Брэсце з гасцініцы дзяржсцяг. Пакаранне ён адбываў у папраўчай установа адкрытага тыпу №24 у Гродне. Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, 23 лістапада прайшоў суд па замене пакарання на больш строгае.

Як распавёў сам Юрый, у яго назапасілася некалькі парушэнняў. Адно з іх — гэта адхіленне ад маршруту (паехаў аўтобусам з працы, а не пайшоў пешшу). Яшчэ чатыры парушэнні за тое, што спаў у неналежны час у выходныя дні. За апошнюю такую правіну яго накіроўвалі на пяць сутак у ШІЗА.

Па інфармацыі брэсцкай «Вясны», сувязь з Юрыем пасля суда знікала, гэта можа значыць, што яго накіравалі ў гродненскую турму.

💌Падтрымайце Юрыя па новаму адрасу:
Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
‼️Мінгарсуд пакінуў без змены прысуды па «справе чата». 11 палітвязняў хутка этапуюць у калоніі на 5-9 гадоў

23 лістапада Мінгарсудзе разгледзелі апеляцыю па справе ўдзельнікаў чата, па якой 11 яе фігурантаў былі асуджаныя на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў.

Судовая калегія пад старшынствам суддзі Людмілы Шапашнікавай нязначна змяніла рашэнне Заводскага суда. Яна пастанавіла залічыць Аляксандру Юрчыку тэрмін адбыцця пакарання не з 30 верасня, а з 29 верасня па другога кастрычніка 2020 года.
Таксама рэчавыя доказы – газавы балон і аўтамабіль, які належаць Юрыю Бялько, – канфіскаваныя як сродкі здзяйснення злачынства. Арцёму Касакоўскаму вярнулі чахол, а Арцёму Міцуку – карту памяці.

У астатняй частцы прысуд пакінуты без зменаў. Гэта значыць, што хутка 11 палітвязняў будуць этапаваныя ў калоніі.

🌿“Вясна” распавядала гісторыі фігурантаў справы:

Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча – архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі

Гісторыя палітвязня Паўла Нядбайлы: будаўніка, які бегае паўмарафоны
🎉Палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца сёння святкуе Дзень народзінаў. Павіншуйце яе са святам!

Таццяна — актывістка і праваабаронца з Рэчыцы, валанцёрка гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна», якая ўжо больш за 300 дзён знаходзіцца за кратамі.

3 лістапада суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

🌿Чытаць гісторыю палітзняволенай:
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся» – сябры пра валанцёрку «Вясны» Таццяну Ласіцу

💌Павіншаваць Таццяну:
- СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Таццяне Леанідаўне Ласіцы
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
‼️Прысуд шасці палітвязням ў гомельскім СІЗА агучаць 14 снежня

Як паведаміла ў фэйсбуку Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, прысуд шасці палітвязням агучаць 14 снежня ў 14.00 ў СІЗА №3 у Гомелі.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003
🕊️«Спадзяюся, Вясна надыйдзе раней за каляндарную», — Марфа Рабкова з-за кратаў

Палітзняволеная каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якая ўжо 14 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1, даслала на волю ліст датаваны 16 лістапада. У ім яна піша пра сваё здароўе, пра крымінальную супраць сябе, прагнозы па ёй і дзеліцца сваімі думкамі.

▪️«Бачыла некалькі разоў Уладзя [Лабковіча], хвалююся… Я вельмі спадзяюся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную. Вера ў гэта ёсць і яна дае мне сілы».

▪️«Па ТВ паказваюць цэлы дзень рэпартажы з польскай мяжы. Не верыцца, што ўсё гэта адбываецца ў рэчаіснасці. Зусім не ведаю, як будзе вырашацца дадзеная сітуацыя. Хочацца спадзявацца, што ўсё нармалізуецца».

▪️«У мяне ўсё ў парадку. Стала па-ціхоньку вырашаць свае праблемы са здароўем. Нічога крытычнага, проста наступствы перанесенага кавіду. Думаю прышчапіцца «Спутнікам», чакаю адабрэння ад родных».

▪️«На гэтым тыдні мне павінны прад’явіць канчатковае абвінавачванне [інфармацыі пра гэта на дадзены момант няма]. Гэта крайні тэрмін — так сказалі. Але да гэтага сказалі, што з 5 лістапада азнаямленне са справай. Мабыць, яшчэ нешта вырашаецца: 5 артыкулаў мне прад’явіць ці 7 :). Судзячы па таму, што адбываецца ў іншых людзей, на спрыяльны працэсуальны зыход падзеяў разлічваць нельга. Але ж мы разумеем, што гэта ўсё зусім не важна, гэта ўсяго толькі шырма».

▪️«Яшчэ ў мяне ёсць любімы выраз, які я пачула ў фільме: «У канцы канцоў усё будзе добра. А калі не добра, то гэта яшчэ не канец» :)»

▪️«У турме вось адчула ўсю глыбіню паэзіі, да гэтага аддавала перавагу прозе. Так бы мовіць, усяму свой час. Насамрэч, я дзякую лёсу за ўсё, што ён мне дае. Нават турэмнае выпрабаванне мне дапамагло разабрацца ў сабе. І мне падаецца, я як чалавек стала лепей, святлей і спакайней».

💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
🔗Суд адмовіў ў пераводзе палітзняволенага музыкі Банцэра з «хіміі» ў калонію

Новы суд над рок-музыкам Ігарам Банцэрам прайшоў у Віцебску 24 лістапада. Суд Чыгуначнага раёну Віцебска адмовіў кіраўніцтву віцебскай «хіміі» перавесці Банцэра ў калонію на больш жорсткі рэжым.

Першапачаткова Банцэр меўся вызваліцца з «хіміі» ў лютым 2022 году. Калі бы рашэнне аб пераводзе на калонію ад 29 верасня засталося ў сіле, то ён бы скончыў адбываць пакаранне сёлета ў лістападзе. Аднак пасля новага суду 24 лістапада пакуль не зразумела, калі ў палітвязня скончыцца тэрмін пакарання.
Першы такі суд адбыўся над Банцэрам 29 верасня. Тады яму прызначылі 1 месяц 25 дзён калоніі агульнага рэжыму да канца зняволеньня.

Аднак праз месяц пасля таго суду высветлілася, што судовыя дакументы аформілі няправільна, бо спаслаліся на артыкул 415 Крымінальнага кодэксу, які нядаўна выключылі з заканадаўства.

💌Падтрымайце палітвязня: ВУАТ №9, 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
✌️🏻«Я ўсцешаны, што мае думкі і словы апынуліся патрэбнымі», — Андрэй Аляксандраў пра перамогу ў прэміі Аляхновіча

Вось як палітзняволены журналіст і медыямэнеджэр Андрэй Аляксандраў адрэагаваў на навіну пра тое, што ён стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча:

«Гэта абсалютна нечаканая навіна! Я нешта чуў пра намінацыю на прэмію, але пра перамогу — гэта неверагодны сюрпрыз. Мы ж з нацыі паэтаў, і выдатных паэтаў у нас шмат, таму такое прызнанне — шчырая нечаканасць.

Кажуць, што паэзія не патрабуе чытачоў, але я ўсцешаны, што мае думкі і словы апынуліся патрэбнымі і, спадзяюся, дапамаглі камусьці хаця б на каліва прайсці гэтую нашу восень. І я з вамі абсалютна згодны: усё будзе добра! Пішам далей».


Беларуска, якая падзялілася з намі гэтым лістом, распавяла, што яна павіншавала з перамогай у гэтай прэміі ўсіх палітвязняў, якія цяпер у няволі.

🖋Літаратура з турмы. Андрэй Аляксандраў: «Краты — толькі хэштэг»

💌Падтрымайце палітвязня словамі салідарнасці ў лістах і паштоўках: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Валер'евіч Аляксандраў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Палітзняволенага Ігара Банцэра адправілі ў ШІЗА на 10 сутак

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», палітзняволенага рок-музыку Ігара Банцэра сёння адправілі ў штрафны ізалятар на 10 сутак за тое, што запісаў відэа «Медыязоне» пра ўмовы ўтрымання на «хіміі», дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Гэта супрацоўнікі ПУАТ №9 палічылі парушэннем рэжыму.
😍Глядзіце, якую паштоўку з Францішкам Скарынам даслаў з-за кратаў Аляксандр Васілевіч

Палітзняволены Аляксандр Васілевіч даслаў на волю паштоўку, дзе дзякуе за віншаванні з перамогай у прэміі імя Францішка Аляхновіча. Таксама ён крыху распавёў пра сябе:

«Працую над сабой: каб зусім не марнаваць зусім час і рабіць нешта карыснае :) Вяду амаль здаровы кніжна-спартовы лад жыцця».

🖋 Літаратура з турмы. Аляксандар Васілевіч: «Добрыя ўчынкі. І святла становіцца больш»

📌Нагадаем, палітвязень Аляксандр Васілевіч — бізнэсовец, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel / Hepta і прасторы Галерэя Ў. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года. За кратамі Аляксандр знаходзіцца ўжо больш за год. Пакуль Аляксандр утрымліваўся пад вартай, другога снежня ў іх з жонкай нарадзілася дачка Уршуля.

💌Павіншуйце Аляксандра са святам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Анатольевічу Васілевічу
❗️Палітвязня Дзмітрыя Абрамука на «хіміі» паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да самавольнага сыходу з установы»

Стала вядома, што 26 лістапада адміністрацыя ПУАТ-9 у Віцебску паставіла палітзняволенага Дзмітрыя Абрамука на новы ўлік як «схільнага да самавольнага сыходу з установы».

Па словах супрацоўнікаў, ім паступіла інфармацыя, што Дзмітрый нібыта збіраецца збегчы ў Расію. Пры гэтым, супрацоўнікі ПУАТ неаднаразова правакавалі Дзмітрыя пытаннямі, калі ён ужо ўцячэ і чаму дагэтуль не збег. Палітвязень ім адказваў: “Я нікуды не збіраюся, мне і тут добра”. Акрамя гэтага, палітвязня ўжо паўгады не дапускаюць да працы.

📍Дзмітрый Абрамук – фігурант берасцейскай "справы карагодаў". 15 сакавіка суд пакараў Дзмітрыя двума гадамі "хіміі" па арт. 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі да двух гадоў "хіміі" яшчэ і па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі. З улікам неадбытага пакарання, шляхам складання прызначылі тры гады "хіміі".

💌Падтрымайце палітвязня: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39, Дзмітрыю Міхайлавічу Абрамуку
🔗Алесь Бяляцкі даслаў на волю ліст

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 чатыры з паловай месяцы даслаў на волю ліст, у якім смуткуе пра смерць знаёмага:

«Тое, што Алег Макушнікаў [вядомы беларускі археолаг] памёр — сумная навіна. Вось ужо адзін за другім пачынаюць адыходзіць нашыя знаёмыя і равеснікі, і чым далей — тым часцей. Але чалавек такое стварэнне, што заўсёды снуе планы будучыню, хоць гэтай будучыні можа не так і багата застаецца».

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
📸Фотафакт: часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, каб выказваць нязменную падтрымку зняволеным і іх сем'ям. Сярод іх — жонкі палітычных зняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенка, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншыя.

✊🏻Як паведамляецца, на старонцы Амбасады ЗША ў Беларусі, у ЗША заклікаюць безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі.
⚖️«Мне падабаецца ездзіць у суд: адчуваеш сябе VIP-персонай» — Вольга Залатар пра суд

Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар, якую ўтрымліваюць за кратамі больш за восем месяцаў і над якой два тыдні ідзе суд, у сваім нядаўнім лісце на волю падзялілася думкамі пра судовы працэс над ёй:

💭"Суд зацягнуўся. Я думала, што ўсё будзе хутчэй. Што ж, у мяне будзе больш дзён наглядзецца на маіх родных і сяброў. Уяўляеш, я ў судзе буду разам з абаронцамі знаёміцца са зместам дыскаў. Канфідэнцыяльна. У прысутнасці канвоя.

Мне падабаецца ездзіць у суд. Гэта займальны працэс. Адчуваеш сябе VIP-персонай, бо мяне суправаджаюць 4 чалавекі. Толькі кайданкі не ўпісываюцца ў ідэал. Але я не звяртаю на гэту акалічнасць увагі. Я радуюся кожнаму імгненню жыцця, увесь час усміхаюся і напяваю".


⚖️У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада распачаўся судовы працэс над Вольгай. 25 лістапада кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце вырашыла, што адвакатка палітзняволенай Наталля Ванцовіч "не можа выконваць свае прафесійныя
абавязкі з прычыны недастатковай кваліфікацыі"
. Адвакатке ставяць у віну разгалошванне дадзеных папярэдняга следства па справе Вольгі Залатар. Па словах Ванцовіч, яна гэтага не рабіла і будзе абскарджваць рашэнне.

❗️У панядзелак, 29 лістапада, на судзе над Вольгай Залатар чакаюцца судовыя спрэчкі (Мінгарсуд, 14:10).

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вольга Віктараўна Залатар
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дванаццаць палітзняволеных:

🔺Ірына Леўшына
🔺Ганна Баран
🔺Данііл Калеснікаў
🔺Аліна Муратава
🔺Уладзімір Аляксееў
🔺Станіслаў Міхайлаў
🔺Андрэй Гарбуноў
🔺Дзмітрый Дубкоў
🔺Аляксандр Храпко
🔺Дзмітрый Буневіч
🔺Уладзімір Ганчароў
🔺Андрэй Сцепанькоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📸Фотафакт. 28 лістапада беларусы ў Батумі далучыліся да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і падтрымалі, у тым ліку, зняволеных вясноўцаў.

Крыніца: Новы Час

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✊🏻Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org