Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць трынаццаць палітзняволеных:

🔺Мікіта Афанасьеў
🔺Віктар Бабарыка
🔺Міхаіл Феранец
🔺Уладзімір Запольскіх
🔺Андрэй Марач
🔺Васіль Пілец
🔺Віктар Казлоўскі
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Дзмітрый Ластоўскі
🔺Дзмітрый Новік
🔺Міхаіл Лінтоўскі
🔺Іван Рагатнёў
🔺Дзмітрый Панько

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🍂«Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы», — Алесь Бяляцкі пра восеньскую «Валадарку»

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы даслаў з-за кратаў ліст да беларускі. У ім ён узгадвае восень, разважае пра кінатэрапію і дзеліцца сваімі думкамі з СІЗА:

«Вы так рамантычна і настраёва напісалі пра восень, і паштоўка, і верш. Усё — пра восень. Я таксама люблю верасень асабліва, і кастрычнік — сонечная і самотная пара. Пачынаеш лічыць кожны дзень. А вось лета, здаецца, бясконцае, і я заўсёды здзіўляюся, калі яно хутка, у адзін дзень сканчаецца».

«Фільмы апошнімі гадамі я гляджу, практычна, для адпачынку. І ў асноўным серыялы — англійскія, канадскія, амерыканскія, гэта ў апошнія 4-5 гадоў. Часта не запаміналася ні назваў, ні актораў, гэта своеасаблівая тэма — кінатэрапія. Бо эмоцыяў, падзяў, рэфлексіяз на падзеі хапае ў звычайным жыцці».

«Зараз перачытваю «Людзі на балоце» Івана Мележа і згадваю фільм Турава па гэтым рамане. Даўно ўжо не было прыстойных фільмаў па беларускай прозе - нармальнага ўзроўню. Урэшце, як і серыялаў».

«Прыгажосць кастрычніка была відна і з вакна. Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы».

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Вясна: Палітвязні Беларусі
⁉️Вязняў на «Валадарцы» з лістапада абмяжоўваюць у падпісках на газеты і часопісы Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што з лістапада ў СІЗА-1 зняволеным уводзяць абмежаванні на падпіску на газеты і часопісы: аформіць падпіску змогуць толькі самі вязні за…
❗️Цяпер афіцыйна: У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага. Аказваецца адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу - 29 верасня.

З ПУР быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі".

"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <...>
Раней аформленны перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату",
- падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.

💌 Падтрымайце палітзняволеных лістамі і паштоўкамі салідарнасці!
👉 Спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN).
🎉Сёння ў калоніі сваё 58-годдзе сустракае палітзняволены Віктар Бабарыка. Павіншуйце яго!

Віктар быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. У гэты ж дзень Віктар Бабарыка і яго сын былі змешчаныя ў СІЗА КДБ. Эдуард утрымліваецца там па гэты дзень.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня палітзняволенага экс-банкіра, былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыку асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). 

Віктар Бабарыка віну не прызнаў. 

💌Павіншаваць Віктара можна па адрасе:
ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8,
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
🤘Палітвязень Ігар Банцэр атрымаў пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітвязень Андрэй Аляксандраў

Палітзняволены рок-музыка Ігар Банцэр у лісце распавёў пра тое, што чытае ў зняволенні, на канцэрт якога гурта планаваў з’ездзіць з дзецьмі і падзякаваў за пераклад «ліверпульскай запеўкі», якую пераклаў палітвязень Андрэй Аляксандраў.

«Я тут чытаю кнігу пра сучаснае мастацтва (пачынаючы з імпрэсіанізму), то натхнёна зараз вось табе адказ пішу, а сам думкамі ў Парыжы. Разам з тваім лістом мне ад дзяцей (ад дачкі ды сына) заляцела цыдулка, а мая дачка Караліна ўвесь час дасылае капэрты з налепкай =KISS= — вядомы амерыканскі (легендарны) глэм-рок гурт. А мы планавалі з дзецьмі летась скатацца на канцэрт гэтага гурта ў Парыж. Але з-за каранавірусу канцэрты ўсе паадмяняліся».

Банцэру даслалі пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітзняволены журналіст і паэт Андрэй Аляксандраў:

«Дзякуй за пераклад на беларускую мову гэтай запеўкі ліверпульскай! Ад душы! Так дааааўно яе не чуў! А былі часы, што ледзь не штотыдзень на футболе яе сьпявалі мы:)»

«Я таксама перакананы, што ўсё будзе добра! Адно пытанне — калі? Я веру, што ўжо хутка! Дзякуючы ўсім нам!»

💌Падтрымаць музыку: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2,
Банцэру Ігару Раманавічу
💌«Лісты салідарнасці ідуць з розных куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы», – палітзняволены экс-настаўнік гісторыі з калоніі

Палітзняволены былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі, асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за паклёп на прэзідэнта, даслаў ліст з калоніі, у якім распавядае пра падтрымку з волі:

«Лісты салідарнасці ідуць з розных куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы: Германія, Аўстрыя, Кіпр, Швейцарыя, Расія, Польшча, Францыя. Пішуць беларусы, якія там жывуць. Як кажуць, беларус беларусу – беларус :)»

Але палітвязень адзначае, што часу на напісанне лістоў у яго не хапае:

«На напісанне лістоў выдзелены час з 18:30 да 20:20. Як бачыце, небагата :( Хочацца адказаць усім, хто мне піша, хоць разарвіся :)»

📩Падтрымаць настаўніка: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1,
Андрэй Францавіч Пятроўскі
⚡️⚡️Палітзняволеных мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь

У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі ў дзевяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.

Негледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь, у чым ім дапамаглі актывісты з BYSOL. Цяпер яны ў бяспецы.
‼️Палітвязня Сяргея Верашчагіна этапавалі з глыбоцкай калоніі. Цяпер яго месцазнаходжанне невядома

Пасля этапавання палітвязня Сяргея Верашчагіна ў глыбоцкую папраўчую калонію №13 яго ўтрымлівалі ў ШІЗА. Цяпер стала вядома, што яго вывезлі адтуль, але пра яго новае месцазнаходжанне няма ніякай інфармацыі ўжо тры тыдні.

Стан яго здароўя выклікае трывогу: падчас знаходжання ў СІЗА ў яго збіўся сардэчны рытм, праз што ён быў экстрана шпіталізаваны.

Нагадаем, гамяльчук Сяргей быў затрыманы 12 жніўня. Пасля затрымання яго моцна збілі ў Цэнтральным РАУС Гомеля. Сярод дыягназаў, якія паставілі тады лекары абласной бальніцы, былі закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, множныя гематомы і ўдары — у тым ліку, грудной клеткі, шыйнага, груднога і паяснічнага аддзелаў пазваночніка, скроневых абласцей. У Верашчагіна зафіксавана некалькі дзясяткаў цялесных пашкоджанняў ад шматлікіх гематом да ЧМТ

Сяргея асудзілі на 5 гадоў калоніі за кінутую пластыкавую бутэльку ў бок міліцыянтаў з акна.
🔗«Але турма ёсць турма», — палітвязень Уладзімір Жук з-за кратаў

Уладзімір Жук — пенсіянер, былы кіроўца Жлобінскага РАУС. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня, а таксама за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Палітвязень з-за кратаў распавёў пра адчуванне падтрымцы ў няволі і ўмовы утрымання ў СІЗА-3:

«Вялікі дзякуй за віншаванні і таксама за падтрымку ў такі цяжкі час. Народная прымаўка кажа: «Сябры пазнаюцца ў бядзе». У такіх умовах вельмі добра бачна, дзе чорнае, а дзе белае. Прыемна ведаць, што ёсць людзі, якія ў цяжкую хвіліну могуць падтрымаць.

Умовы ўтрымання не кепскія
. Таварышчы, якія знаходзяцца разам са мной, таксама добрыя і прыветлівыя людзі, але турма ёсць турма».

💌Падтрымаць Уладзіміра: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Жуку Уладзіміру Аляксандравічу
🕊 "Самае галоўнае — змены адбываюцца ў людзях, і гэтыя змены ўжо не спыніць"

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала паштоўку з-за кратаў для адной са сваіх адрасатак.
У ёй праваабаронца дзякуе за дасланы ліст і паштоўкі.

"Дзякуй за цудоўныя паштоўкі, асабліва ўразіў домік на востраве. Такое ціхае і спакойнае месца, так і хочацца там апынуцца, забыўшыся пра ўсе нягоды. Вы маеце рацыю, што ўсё вакол мяняецца. А самае галоўнае, што змены адбываюцца ў людзях. І гэтыя змены ўжо не спыніць. Я ўпэўненая, што ўсё ў рэшце рэшт будзе добра. Трэба не губляць аптымізму і захаваць сябе насуперак усяму. Сіл, цярпення і стойкасці я жадаю ўсім нам".

Таксама дзяўчына жадае ўсім здароўя і выказвае хваляванні наконт новай хвалі распаўсюду COVID-19:

"У мяне самой усё ў парадку, не хварэю і трымаюся. Захварэла шмат блізкіх, перажываю з гэтай нагоды і стараюся думаць пазітыўна. Бо думкі матэрыяльныя, пра гэта не варта забываць".

💌 Працягвайце пісаць Марфе лісты салідарнасці па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Марыі Аляксандраўне Рабковай

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце
freeviasna.org
📝«У мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы «Десять лет спустя», – Алесь Бяляцкі з-за кратаў

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы даслаў з-за кратаў ліст да калляжанкі:

«Навінаў мала, бо дні цякуць аднастайна ад ранішняй праверкі да вячэрняй, ад пад’ёму да адбою, ад сняданку да абеда, ад абеда да вячэры. Як бы нічога не адбываецца, але ўсё і не апішаш. Увогуле, у мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы «Десять лет спустя» («Праз 10 гадоў»)».

Алесь распавёў, што праглядае газеты «Краязнаўчы весьнік», «Наша слова», «Каталіцкі веснік», «Белорусы і рынок». У «Культуры» ён прачытаў, што ў Юравічах адчынілі музей-стаянку першабытнага чалавека, але Алесь убачыў, што вялікая шыльда каля музея зробленая па-руску:

«А гэта ж самае сэрца Палесся! Беларускай мовай грэбаюць ці што».

У студзені плануе пісаць заяву на паўторную прышчэпку ад COVID-19. У CІЗА-1 магчыма прышчапіцца на выбар: «Спунікам» ці кітайскай вакцынай.

💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
❗️Справу палітзняволенага блогера Вадзіма Ермашка (Vadimati) перадалі ў пракуратуру

Вадзіму Ермашуку выставілі канчатковае абвінавачванне, яно засталося ранейшым: абраза прэзідэнта (368 КК) і здзек над дзяржаўнымі сімваламі (370 КК). Суд будзе праходзіць у судзе Шчучынскага раёна, паведамляе @nebovkletku.

💌Падтрымаць Вадзіма:
Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вадзім Аляксандравіч Ермашук
💞Палітзняволены блогер са Слуцка Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Палітзняволены аўтар YouTube-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімір Няронскі ўзяўся шлюбам з ягонай грамадзянскай жонкай Марынай. У іх ёсць маленькае дзіця. Марына вельмі падтрымлівала мужа пасля затрымання, наведвала ўсе судовыя паседжанні Уладзіміра ў Лагойскім судзе.

Вясельная цырымонія прайшла ў сценах калоніі №15 у Магілёве, дзе палітвязень цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Пасля выхаду з калоніі Уладзімір плануе вянчацца з Марынай у храме.

💌Павіншаваць Уладзіміра можна па адрасе:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Уладзімір Уладзіміравіч Няронскі
Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта…
‼️Палітвязень Мікіта Емяльянаў скончыў галадоўку, якую трымаў 20 дзён. У карцары яго трымалі месяц

Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў 31 кастрычніка скончыў галадоўку. Днём паабедаў упершыню за 20 дзён. Падчас галадоўкі Мікіта адчуваў слабасць і санлівасць. Цяпер хоча паправіць здароўе і набрацца сілаў.

Мікіта знаходзіўся ў карцары з 11 кастрычніка па 10 лістапада. Палітзняволены раней тлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар.

27 кастрычніка адміністрацыя турмы адабрала ў Мікіты заяву на наведванне святара. Калі Мікіта паведаміў, што заяву пісаў ужо, то супрацоўнікі зрабілі выгляд, нібы ўпершыню чуюць пра гэта.

Трэцяга лістапада Мікіту наведаў у турме біскуп, які выдзяліў яму сакрамэнты споведзі і камуніі.

💌Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
🚌Новыя "этапы" палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!

▪️37-гадовага блогера Вадзіма Ермашука перавезлі для суда ў ІЧУ Шчучына.
💌Новы адрас для лістоў: ІЧУ АУС Шчучынскага райвыканкама, 231513, г. Шчучын, вул. Чырвонаармейская, 12.

▪️29-гадовага Валерыя Мельнічука этапавалі ў шклоўскую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.

▪️51-гадовага Андрэя Новікава этапавалі ў бабруйскую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

▪️44-гадовага Ігара Мінца перавялі ў гомельскае СІЗА-3.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.

▪️37-гадовага Алега Гармазінскага перавялі ў магілёўскую турму №4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

▪️22-гадовага Мікіту Літвіненку этапавалі ў шклоўскую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.

▪️27-гадовага Паўла Лукаянава перавялі ў магілёўскую турму №4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

▪️32-гадовага Сяргея Верашчагіна перавялі ў гродненскую турму №1.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.

👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info
⚡️На волю выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава

47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (зрада дзяржаве). Сёння яе нечакана выпусцілі на волю. У гомельскім СІЗА-3 яе ўтрымлівалі паўтара месяца.

Падрабязнасці высвятляюцца.
Вясна: Палітвязні Беларусі
⚡️На волю выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава 47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (зрада дзяржаве). Сёння яе нечакана…
⚡️На волю выйшлі яшчэ два палітвязня па «справе Рабочага руху». Ім змянілі меры стрымання

Гэта былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч.

Іх затрымалі 21-22 верасня, выставілі абвінавачванне па арт. 356 КК і змясцілі пад варту. Палітвязняў утрымлівалі ў гомельскім СІЗА-3.

UPD. Паведамляецца, што ўсім траім змянілі меры стрымання: Святлану выпусцілі пад заклад, Максіма – пад паручальніцтва, Наталлю – пад падпіску аб нявыездзе.

Яшчэ дзесяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
🚑Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам у турме

Пра гэта паведамляе жонка палітвязня Вольга. Па яе словах, Дзяніс Івашын па-ранейшаму адчувае праблемы з сэрцам, нават мусіў напісаць заяву на сустрэчу з доктарам. Нагадаем, улетку ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 245-ты дзень. Як піша “Новы Час”, апошнія два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.

💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
Мікола Дзядок на «Валадарцы» сустрэўся з бацькам. Нават пасля жорсткага прысуду палітвязень не губляе аптымізму

Бацька палітзняволенага Мікалая Дзядка, якога асудзілі да 5 гадоў калоніі, падзяліўся з «Нашай Нівай», як прайшло спатканне з сынам.

Аляксандр Дзядок распавёў, што спатканне доўжылася трохі больш за гадзіну. Ён паспеў даведацца, што ў камеру да Міколы не садзяць «палітычных», а сам палітвязень у няволі займаецца ёгай і спортам, шмат чытае і глядзіць беларускае тэлебачанне:

🔺Са здароўем у яго ў цэлым нармальна. Выглядае добра, не бледны, бадзёры. Аптымістычны, пасміхаецца. 

🔺Але сын кажа, што намагаецца неяк дапамагаць сукамернікам. Расказваў, што часам людзей прыводзяць у камеру ўвогуле без абутку ці нармальнага адзення, нямытыя… Але палітзняволеных у яго не бывае, толькі тыя, каго прыцягваюць за «звычайную» крыміналку.

🔺"Сын кажа, што ціску на яго няма. Камера, праўда, загружаная моцна, дастаткова цесна. Але канфліктаў няма".

🔺"Лісты да яго даходзяць, але не ўсе. Мае ён атрымлівае адносна рэгулярна. Лісты ад сястры з Германіі — чамусьці не. Пры гэтым лісты з Італіі ён таксама атрымлівае".

🔺"Мікола ў камеры сур’ёзна займаецца ёгай, адціскаецца ўжо больш за 100 разоў за адзін падыход. Чытае сур’ёзныя кнігі, напрыклад Іосіфа Флавія «Іўдзейская вайна»".

🔺"Ну і глядзіць беларускае тэлебачанне — 8 каналаў. Аналізуе. Да Азаронка і іншых ставіцца з гумарам, для Міколы дзіўна, што няўжо ж яны не разумеюць, што прыйдзецца адказваць? Калі не перад судом, то перад Богам, ці Сусветам, ці сваім сумленнем, напрыканцы. Але ж тут я яму сказаў, што для іх паняцця «сумленне», на маю думку, не існуе. Для іх існуюць толькі амбіцыі ці грошы. Тут сын пагадзіўся".

🔺"Дарэчы ў сувязі з яго працэсам нейкі журналіст казаў па ТБ, што Мікола быў асуджаны за парушэнне прэвентыўнага нагляду, за падпалы… Такога ніколі не было. Таму цяпер мы падумваем, а ці не падаць на гэтага журналіста грамадзянскі пазоў? Бо дэ-факта гэта ж паклёп. Імя журналіста зараз не згадаю: выступаў па БТ днямі, з такой дзіўнай бародкай".

🔺"Іншай пазіцыі ён не прымае: сын лічыць, што за справядлівасць і дабро трэба змагацца. І ён такі выбар зрабіў. Ён застаецца ўпэўненым у сваіх поглядах і сёння. Ахвярай сябе таксама не лічыць, для Міколы ахвяры — тыя, хто яго катаваў, хто яго прэсаваў. Гэта яны ахвяры сваіх памылак, ахвяры ўлады і гэтак далей. І з цягам часу яны атрымаюць тое, што ім накавана".

🔺"Свой прысуд Мікола ўспрыняў спакойна. Гэта было чакана. Мы пра гэта і не гаварылі амаль, калі шчыра. Але да 5 гадоў ён гатовы. Пры гэтым і ён, і я лічым, што сітуацыя ў Беларусі сёння вельмі складаная. І мы не думаем, што за 5 гадоў нічога не зменіцца. Таму і сын, і я лічым, што і Мікола, і Бабарыка, і Калеснікава цалкам не адбудуць свае тэрміны: усё скончыцца раней. Нашмат раней".

💌Падтрымаць Міколу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
✍️🏻Павел Севярынец працуе ў турме над трыма новымі кнігамі

Палітзняволены палітык і пісьменнік
Павел Севярынец праягвае творчаць за кратамі.

У нядаўнім лісце да беларускі ён запрасіў яе, на прэзентацыю новых кніг: рамана «Беларусаліма» (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю, заключную, частку), «Дрэва жыцця», «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Як растлумачыла жонка палітвязня Вольга, гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер. «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй.

🏆У міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні 15 лістапада Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Адзін з намінантаў сёлета — Павел Севярынец. Падрабязнасці:

Літаратура з турмы. Павал Севярынец: «Тата ўсё яшчэ ў турме за Беларусь»

Падтрымаць Паўла лістамі і выказаць салідарнасць: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец