🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:
🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 18 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 831 чалавек.
🔹На волю на гэтым тыдні выйшлі чатыры палітвязні, якія цалкам адбылі пакаранні: Дзмітрый Краўцоў, Ілля Дзярагін, Дзяніс Кірэшчанка і Антон Бяленскі.
🔹Прысуды за гэты тыдзень былі вынесеныя двум палітвязням:
Аляксею Зікееву — 1,5 гады калоніі;
дудару Дзмітрыю Шуманскаму — 3 гады «хіміі».
🔹Па справе гомельскіх праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенкі аднавілася судовае следства — прысуд чакаецца ў лістападзе.
🔹Палітвязень Ігар Банцар, якому прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калоніі за парушэнне турэмных правілаў, ізноў на «хіміі».
🔹КДБ падцвердзіў, што палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну выстаўлена абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Сам журналіст цяпер знаходзіцца ў карцары гродненскай турмы.
🔹Абаронцу Марфы Рабковай, Сяргея Ціханоўскага, Міколы Дзядка і Віктара Бабарыкі Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў. Яна больш не зможа абараняць палітвязняў.
🔹Усіх фігурантаў «справы студэнтаў» этапавалі ў калоніі.
🔹Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку.
🔹У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 16 фігурантаў «справы карагодаў». Сярод іх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў.
🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо тры з паловай месяцы ўтрымліваюцца за кратамі. Чытайце, як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў.
💡Карысны тэкст па дапамозе палітвязням:
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?

🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзесяць палітзняволеных:
🔺Таццяна Екельчык
🔺Сяргей Касцюкевіч
🔺Антон Шніп
🔺Кацярына Андрэева
🔺Мікіта Сасноў
🔺Максім Цішкевіч
🔺Наталля Белабехава
🔺Дзмітрый Лагодзіч
🔺Марына Золатава
🔺Мікіта Прысталенка
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❗️Палітзняволены Мікіта Емяльянаў патлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар
Як было вядома раней, Мікіту Емяльянаву адмовілі ў сустрэчы са святаром, хаця адпаведную заяву хлопец напісаў яшчэ летам. Палітвязню не аддаюць лісты ад Змітра Паліенкі і іншых людзей. Таксама Мікіта быў абураны тым, што адміністрацыя ніяк не рэагавала на ягоную пісьмовую заяву, дзе ён прасіў даць магчымасць атаварыцца за жнівень: апошні месяц лета Мікіта не змог скарыстацца сваім правам на атаварку, бо знаходзіўся ў карцары 42 дні.
❌ Таму палітвязень на знак пратэсту адмовіўся выконваць патрабаванні Правілаў унутранага распарадку: перастаў галіцца, стрыч валасы, ляжаў на ложку ўдзень і паліў на тым жа ложку. За ўсе гэтыя парушэнні правілаў Мікіта быў змешчаны ў карцар з 11 кастрычніка, дзе знаходзіцца ўжо больш за 20 дзён. Сям’я хлопца чакала, што Мікіта патэлефануе 30 ці 31 кастрычніка, згодна з графікам, аднак гэтага не адбылся, што хутчэй за ўсё сведчыць пра тое, што тэрмін знаходжання ў карцары быў працягнуты.
⁉️ Ці скончыў Мікіта галадоўку - невядома, бо лісты ад яго не прыходзяць. Нагадаем, Емяльянаў пачаў галадоўку на знак пратэсту, калі зразумеў, што адміністрацыя турмы працягвае парушаць ягоныя правы.
Таксама Мікіту паставілі на трэці прафілактычны ўлік – “як схільнага да нападу на адміністрацыю і захопу закладнікаў”.
💌 Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

❗️Вязні па «справе Зельцара» ўжо месяц утрымліваюцца на «каранціне»: для іх не прымаюць перадачы і не пускаюць адвакатаў
У жодзінскай турме №8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцара» абвясцілі каранцін, праз які вязняў абмежавалі ва ўсім. Дакладную дату заканчэння каранціну супрацоўнікі не называюць. Па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары: палітвязням не перадаюць перадачы, да некаторых не пускаюць адвакатаў.
Сваякі дасылаюць вязням пасылкі з неабходнымі рэчамі, бо яны ўжо больш за месяц сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.
💡Адзін са спосабаў падтрымкі палітзняволеных па гэтай справе — папаўненне асабістага рахунку вязняў у турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. І зрабіць перавод можа любы чалавек — не толькі сваяк.
Папоўніць рахунак зняволенага ці зняволенай, які ўтрымліваецца у следчай турме ў Жодзіне, можна на пошце альбо праз інтэрнэт-банкінг. Трэба пазначыць імя і прозвішча вязня, імя і прозвішча таго, хто ажыццяўляе перавод і наступныя рэквізіты перавода:
Турма-8, Жодзіна
УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?

🕊Вясновец Уладзь Лабковіч даслаў вестачку з-за кратаў
Зняволены праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч за кратамі ўтрымліваецца ўжо тры з паловай месяцы. За гэты час так і не атрымалася наладзіць з ім ліставанне, таму ў сваіх вестачках, якія прарываюцца на волю, Уладзь піша, што лісты для вязняў — глыток свежага паветра і натхненне.
«Вялікі Вам дзякуй за віншаванні з Днём народзінаў! Вы нават не ўяўляеце на колькі натхняе кожны ліст, які трапляе сюды. Гэта неверагодная падтрымка! Вялікі дзякуй за столькі промняў цяпла».
💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⁉️Як зрабіць грашовы перавод, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і што рабіць, калі лісты не даходзяць — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»
Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.
🔹Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
🔹Як выжыць на «хіміі», калі больш за палову заробку трэба аддаць дзяржаве?
🔹Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
🔹Запрацавалі новыя правілы заліку тэрміну знаходжання пад вартай у тэрмін адбыцця пакарання
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
📍Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mC2AOg
🌿Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»

😻У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча паўдзельнічала 6-гадовая беларуска
Сёння мы публікуем малюнак шасцігадовай Ксеніі, якая назвала свой малюнак «Коцік Валянцін на волі».
Сёння апошні дзень, калі можна прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам вельмі проста:
🔹намалюйце Ката: гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!
💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.

🌳 "Зялёны партал" прапануе падтрымаць зялёных палітзняволеных лістамі салідарнасці ў лістападзе
📝 Пра што пісаць?
У Беларусі плануецца новы закон аб ахове навакольнага асяроддзя, і ў кастрычніку яго нават выносілі на абмеркаванне.
Баршчэўнік працягвае акупаваць Беларусь: у Віцебскай вобласці знайшлі расліны, якія вымахалі да чалавечага росту.
А ў Берліне зараз ёсць сцяна з моху, якая ачышчае паветра як 250 дрэў. Зрабіў яе стартап Green City Solutions і ў ёй выкарыстаны розныя віды моху для звязвання CO₂, і іншых рэчываў, якія ўяўляюць небяспеку для навакольнага асяроддзя.
WWF набірае каманду "маржовых дэтэктываў". Сутнасць у тым, што навукоўцы не спраўляюцца ў падлікам маржоў на спадарожнікавых фота, і просяць дапамогі. Займацца гэтым могуць нават дзеці!
Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі фізіку-тэарэтыку Джорджу Парызі і кліматолагам Сюкура Манабэ і Клаўсу Хасельману, якія шмат зрабілі для навуковага абгрунтавання прычын змены клімату. Даследаванні Манабэ сталі навуковай асновай для "экалагічнай трывожнасці" - навуковец выявіў, што павышэнне тэмпературы на два градусы прывядзе да ланцуговай рэакцыі і кліматычнай катастрофе.
💌 Каму дасылаць "зялёныя навіны"?
Сярод адрасатаў для "зялёных навінаў":
▪️ актывісты з Брэста Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, якія змагаліся супраць будаўніцтва і запуска акумулятарнага завода,
▪️ былы кіраўнік "Аховы птушак бацькаўшчыны" Віктар Фянчук,
▪️ вядомы арбарыст Сцяпан Латыпаў,
▪️ анархісты і ўдзельнікі ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" Яўген Рубашка, Аляксандр Бялоў і Арцём Салавей.
Таксама "Зялёны партал" прапануе, калі вы ведаеце кагосьці са зняволеных, хто звязаны па прафесіі ці зацікаўленнасцям з тэмамі экалогіі і ўрбаністыкі, напісаць на пошту: greenbelarus.editor@gmail.com, і яны распавядуць пра такіх палітвязняў у наступным сваім матэрыяле.

🚌Новыя "этапы" палітвязняў
▪️17-гадовага Івана Пацяйчука накіравалі ў выхаваўчую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4
▪️34-гадовага Ігара Лаптановіча накіравалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
▪️44-гадовага Андрэя Астраўцова накіравалі ў папраўчую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
▪️20-гадовага Дзмітрыя Панько накіравалі ў папраўчую калонію №1.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8
▪️25-гадовага Андрэя Кандрасюка накіравалі ў папраўчую калонію №15.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
▪️17-гадовага Максіма Шатохіна накіравалі ў выхаваўчую калонію №2.

▪️49-гадовага Аляксандра Шандыбу накіравалі ў папраўчую калонію №15.

▪️17-гадовага Данііла Калеснікава накіравалі ў выхаваўчую калонію №2.

▪️28-гадовага Антона Сотнікава накіравалі ў папраўчую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info

❗️У судзе над шасцю палітвязнямі ў гомельскім СІЗА абвешчаны перапынак на два тыдні
Пра тое, што ў судзе абвешчаны перапынак, паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.
Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўлення волі.
💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасу:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003

⚡️Iрландскі дэпутат і сімвалічны “хросны” палітвязня Арцёма Баярскага ў межах кампаніі #WeStandBYyou Катал Бэры расказаў пра справу зняволенага падчас выступу ў ірландскім парламенце 3 лістапада:
"Як сябра камітэта Парламента Ірландыі па замежных справах і абароне, я асобна адзначаю справу аднаго палітвязня ў Беларусі – Арцёма Баярскага, студэнта, адзіным злачынствам якога было карыстанне свабодай слова, на што ён мае права. “Суд” над ім распачнецца ў наступныя некалькі тыдняў. Я хачу выказаць сваю салідарнасць і падкрэсліць той факт, што Ірландыя праз Еўрапейскі саюз павінна аказваць максімальны ціск на беларускі рэжым, каб не дапусціць падобных судоў і забяспечыць неадкладнае вызваленне зняволеных".
Падрабязнасці і відэа выступу (з Беларусі — праз VPN) ➡️: bit.ly/3BPlrtn
💌 Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Арцёму Юр'евічу Баярскаму

‼️15 лістапада ў Мінгарсудзе пачнецца суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар
Вольгу будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Справу палітзняволенай будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.
Жанчыну затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.
🌿Прачытаць гісторыю Вольгі Залатар можна па спасылцы.
💌Падтрымайце Вольгу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

🖋 Палітвязень Ігар Бузук ажаніўся
3 лістапада Ігар Бузук пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчына ў турме №1.
Нагадаем, мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе "Курган славы".
🎉 Павіншуйце палітвязня па адрасе:
Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

🎉Сёння свой Дзень народзінаў за кратамі адзначае палітзняволеная галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава
Марыну, разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY, затрымалі 18 траўня гэтага года і прад’явілі абвінавачванне па справе за “саўдзел ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры”.
📸На фота: старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і Марына Золатава пасля абвяшчэння прысуду ёй па "справе Белта" ў 2019 годзе. Цяпер абодва ў СІЗА-1.
Павіншаваць Марыну можна па адрасе: 220030, СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязняволенай тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❗️Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Падтрымайце яго ў СІЗА!
У лістападзе 21-гадоваму грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Ягору патрэбная падтрымка!
«Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зламаюць!», — кажа Ягор.
📌Нагадаем, Ягор Дуднікаў утрымліваецца пад вартай з 5 траўня. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі, пасылкамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

😔Сёння былая настаўніца беларускай мовы сустракае сваё 68-годдзе ў турме
Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эму Сцепулёнак затрымалі сёлета 29 верасня ў межах крымінальнай «справы Зельцэра». За каментары ў сацсетках ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 КК. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.
7 лістапада Эме Антонаўне спаўняецца 68 гадоў, але свой Дзень народзінаў жанчына правядзе за кратамі, а не ў коле сяброў.
«Яе заўсёды на апошніх званках вучні проста задорвалі кветкамі ў знак падзякі за веды, якія яна давала ім. Вельмі дасведчаная, эрудзіраваная спецыялістка».
🗣Гісторыя палітзняволенай пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a
💌Былыя калегі Эмы заклікаюць усіх неабыякавых павіншаваць яе з Днём народзінаў з дапамогай паштовак, лістоў, тэлеграм і пасылак:
- Следчая турма №8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Эма Антонаўна Сцепулёнак
🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info

✌️«Мова стала сродкам зносін высокаадукаваных слаёў насельніцтва» — палітзняволеная Вольга Маёрава з-за кратаў пра беларускую мову
Палітзняволеная актывістка Вольга Маёрава, затрыманая па «справе Мікалая Аўтуховіча», даслала на волю шчымлівы ліст пра свае адносіны з беларускай мовай і піша, што ў турме №1 не хапае кніг па-беларуску.
🔹«Я разумею, як цяжка перайсці ад пісьма па-беларуску да размовы па-беларуску. Я таксама знаходжуся зараз у выключна рускамоўным атачэнні, бо сітуацыя моўная вельмі аптымістычна для мяне змянілася — мова стала сродкам зносін высокаадукаваных слаёў насельніцтва, а да гэтых тутэйшых сацыяльных нізоў яна яшчэ не дабралася. Думаю, што такога становішча не было на Беларусі з часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі ўсё справаводства дзяржавы было на беларускай мове, а значыць, гэта была мова інтэлектуальнай эліты».
🔹«Вось дастаткова сказаць канвою "дзякуй" — і нічога нікому больш тлумачыць не трэба. Вельмі гэта скарачае шляхі ўзаемаразумення паміж рознымі людзьмі».
🔹«Адсутнасць суразмоўцаў моцна кампенсуецца чытаннем кніг на беларускай мове. Тут, безумоўна, пошук іх — рэч вельмі цяжкая. Але ж увогуле атымаць тут добрую літаратуру — гэта нечастае шчасце, таму я не скарджуся. Да таго ж, я дачка бацькі, які прыехаў з расейскага Іванава ў 17 гадоў, і маці з татарскай сям’і з Казані. Зразумела, што ў нашай сям’і ніколі ніхто не размаўляў па-беларуску. Мне і зараз почасту не хапае лексікі, а пагугліць тут немагчыма. Я не лічу гэта горам, проста чытаю, пішу і размаўляю яе магу пакуль. А пачынала я з простага «прывітанне» і «дзякуй» у крамах».
🔹«Яшчэ вельмі не хапае друкаваных (ніякіх) матэрыялаў па гісторыі Беларусі, але ж даслаць сюды літаратуру немагчыма. Выручаюць людзі, якія дасылаюць лісты з рознымі расповядамі і матэрыяламі. Напрыклад, у мяне нават ёсць «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага і расповяд аб лёсе рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
🔹«Дзякуй вам усім, дарагія нашыя, часам значна бліжэйшыя, чым тыя, хто фізічна побач».
💌Падтрымайце Вольгу лістамі і дасылайце ёй гістарычныя расповяды пра Беларусь на беларускай мове: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

‼️На палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча аказваецца ціск у калоніі
Паведамляецца, што Андрэй Войніч у магілёўскай калоніі атрымаў два спагнанні і быў змешчаны ў ШІЗА. У сваякоў няма з ім сувязі: яны не атрыліваюць ад яго лістоў, няма званкоў. Таксама сваякі не могуць адправіць Андрэю пасылку з рэчамі і лекі.
Нагадаем, 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па справе супраць сямі палітвязняў: Андрэя Войніча асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падтрымаць Андрэя Войніча можна па адрасе:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 9 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 834 чалавекі.
🔹Вынесены прысуд "вясноўцам" Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі.
🔹На волю на гэтым тыдні выйшлі з СІЗА чатыры палітвязні, якім вынеслі прысуды ў выглядзе «хіміі» і «хатный хіміі»:
Максім Клімовіч — 3 гадоў "хатняй хіміі»;
Алега Буйкевіча — 3 гады «хіміі»;
Дзяніс Лазоўскі — 3 гады «хіміі»;
Мікіта Зімін — 3 гады «хіміі».
🔹Для палітвязня Мікалая Дзядка запрасілі пакаранне — 5 гадоў калоніі, а для Уладзіслава Марціновіча — 4 гады калоніі.
🔹Працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай Уладзіміру Мацкевічу і Алесю Пушкіну. Філосафа пакінулі за кратамі на месяц, а мастака — да 30 студзеня 2022 года.
🔹Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
🔹 За палітзняволенага беларускага студэнта Арцёма Баярскага заступіліся 47 чальцоў Расійскай акадэміі навук.
🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо амаль чатыры месяцы ўтрымліваюцца за кратамі. Чытайце, як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў.

🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць трынаццаць палітзняволеных:
🔺Мікіта Афанасьеў
🔺Віктар Бабарыка
🔺Міхаіл Феранец
🔺Уладзімір Запольскіх
🔺Андрэй Марач
🔺Васіль Пілец
🔺Віктар Казлоўскі
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Дзмітрый Ластоўскі
🔺Дзмітрый Новік
🔺Міхаіл Лінтоўскі
🔺Іван Рагатнёў
🔺Дзмітрый Панько
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🔺Мікіта Афанасьеў
🔺Віктар Бабарыка
🔺Міхаіл Феранец
🔺Уладзімір Запольскіх
🔺Андрэй Марач
🔺Васіль Пілец
🔺Віктар Казлоўскі
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Дзмітрый Ластоўскі
🔺Дзмітрый Новік
🔺Міхаіл Лінтоўскі
🔺Іван Рагатнёў
🔺Дзмітрый Панько
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🍂«Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы», — Алесь Бяляцкі пра восеньскую «Валадарку»
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы даслаў з-за кратаў ліст да беларускі. У ім ён узгадвае восень, разважае пра кінатэрапію і дзеліцца сваімі думкамі з СІЗА:
«Вы так рамантычна і настраёва напісалі пра восень, і паштоўка, і верш. Усё — пра восень. Я таксама люблю верасень асабліва, і кастрычнік — сонечная і самотная пара. Пачынаеш лічыць кожны дзень. А вось лета, здаецца, бясконцае, і я заўсёды здзіўляюся, калі яно хутка, у адзін дзень сканчаецца».
«Фільмы апошнімі гадамі я гляджу, практычна, для адпачынку. І ў асноўным серыялы — англійскія, канадскія, амерыканскія, гэта ў апошнія 4-5 гадоў. Часта не запаміналася ні назваў, ні актораў, гэта своеасаблівая тэма — кінатэрапія. Бо эмоцыяў, падзяў, рэфлексіяз на падзеі хапае ў звычайным жыцці».
«Зараз перачытваю «Людзі на балоце» Івана Мележа і згадваю фільм Турава па гэтым рамане. Даўно ўжо не было прыстойных фільмаў па беларускай прозе - нармальнага ўзроўню. Урэшце, як і серыялаў».
«Прыгажосць кастрычніка была відна і з вакна. Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы».
💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы: