💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

❤️На волю выйшаў палітвязень Ілля Бохан
Ілля — фігурант справы аб "масавых беспарадках" (арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. Паводле версіі абвінавачвання, Ілля, якому ў жніўні 2020 яшчэ не было 18 гадоў, удзельнічаў у "масавых беспарадках", кінуў у міліцыянтаў алюмініевую бляшанку з-пад энергетыка, а таксама нібыта падышоў да дрэва, пачаў схіляць яго ў бок каб зламаць, але нічога не выйшла. З міліцыянтаў ніхто Бохана ў судзе не пазнаў.
У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка 2021 года яму прысудзілі 3,5 гады калоніі. Свой тэрмін Ілля адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль выйшаў на волю ў сакавіку гэтага года.

⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста Ігара Карнея
Нагадаем, 56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.
Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука.
💌Падтрымайце Ігара: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ігару Пятровічу Карнею
💻Напісаць анлайн

✊Падтрымайце Юлію Краўцову, затрыманую падчас рэйду КДБ па справе INeedHelpBy
47-гадовую палітзняволеную затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Цяпер жанчыну ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
💌Падтрымайце Юлію грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юлія Валер'еўна Краўцова

😔Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду змясцілі ў ПКТ на 4 месяцы
Пра гэта паведамляе @belarus_abc.
Нагадаем, актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль 4 гады. У Мінгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі.
28 лютага 2023 года Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіра — 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На судзе Акіхіра выступіў з моцным апошнім словам.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔Палітзняволены Павел Севярынец роўна 4 гады за кратамі
Палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і пісьменнік быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года.
У траўні 2021 года Паўла асудзілі да 7 гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
У шклоўскай калоніі № 17 яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. 21 чэрвеня 2023 года ў Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Цяпер Павел знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Канстанцінавіч Севярынец

❗️Актывіста Яўгена Афнагеля перавялі ў наваполацкую калонію. З ім ужо месяц няма сувязі
Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі», асуджанага да 7 гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі амаль 3 гады і 9 месяцаў. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму № 4.
Цяпер стала вядома, што па заканчэнні тэрміну турэмнага рэжыму Яўгена зноў перавялі ў Наваполацк. Там яго размеркавалі на працу па ачыстцы кабеля. Вядома, што яго адразу пазбавілі перадачы і спаткання. Акрамя гэтага, ад яго ўжо месяц няма ні лістоў, ні званкоў. Блізкія палітвязня мяркуюць, што яго змясцілі ў ШІЗА.
Нагадаем, за час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. Вядома, што ў зняволенні на Яўгена аказваецца ціск з боку адміністрацыі папраўчых установаў.
💌Падтрымайце Яўгена: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю

❗️Палітвязня Сяргея Дзяцука затрымалі па вызваленні з калоніі. Яго будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
39-гадовага Сяргея затрымалі ў сакавіку 2021 года. Тады сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці, хацелі адабраць яе тэлефон. На абарону маці стаў яе сын Сяргей. У выніку яго абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Мужчыне прызначылі 3 гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі № 14.
Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
20 чэрвеня ў судзе Барысаўскага раёна пачнецца суд над Сяргеем. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч.
💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча
Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці, і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.
У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня разгледзяць апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Мікалая Сянько.
💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч

❗️Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу
У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі. Палітвязень абскардзіў рашэнне суда.
У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115484
💌Падтрымайце Дзяніса: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзяніс Сяргеевіч Дзікун

✊Падтрымайце палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук
63-гадовую Ірыну 23 студзеня 2024 году, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
"Мама заўсёды рабіла так, каб я не знікала з парадку дня і была на слыху ў людзей [падчас майго зняволення], і мне вельмі важна, каб людзі ведалі і пра яе. Яна — наш герой! Чалавек, які ўсё жыццё жыў і паступаў па сумленні! Мы ёй вельмі ганарымся і бясконца яе любім!", — сказала Вольга падчас інтэрв'ю.
Цяпер Ірына знаходзіцца ў жодзінскай турме.
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук
💻 Напісаць анлайн

✊Як можна падтрымаць палітвязняў?
Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!
🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод?
"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
👨👩👧👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 1 па 14 чэрвеня
Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 48 чалавек.
🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 34 палітвязні.
🔹Шэсць чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду змясцілі ў ПКТ на 4 месяцы.
🔹З актывістам Яўгенам Афнагелем месяц няма сувязі.
🔹Палітвязняў Юрыя Касцюка і Аляксандра Гашнікава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым..
🔹Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.

❗️Стала вядомая дата новага суда над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам
Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11. Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.
Нядаўна супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Суд над ім распачнецца ў судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады калоніі.
💌Падтрымайце яго: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч

✊Падтрымайце палітзняволеную Алену Тоцкую
61-гадовая палітзняволеная была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай. 8 красавіка "экстрэмісцкім фармаваннем" быў прызнаны чат "Волонтеры. Гомель". У дакуменце КДБ пазначана прозвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненне да чату.
Цяпер жанчыну ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алена Ігараўна Тоцкая

🕊Падтрымайце 49-гадовую Аксану Ляпко грашовымі пераводамі і пасылкамі
Аксану была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp..
Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
💌Падтрымаць яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі можна па адрасе: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аксана Генрыхаўна Ляпко

💔Палітзняволеныя Віктар і Эдуард Бабарыка роўна чатыры гады ўтрымліваюцца за кратамі
Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.
Віктара прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.
Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволенні. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Вядома, што бацьку і сына перыядычна змяшчаюць у штрафныя ізалятары, а Эдуард цяпер знаходзіцца ў ПКТ.