Вясна: Палітвязні Беларусі
896 subscribers
3.45K photos
13 videos
3.4K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
На волю выйшлі палітзняволеныя Ягор і Віталь Пракапчукі

Ягора разам з бацькам Віталём затрымалі 19 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых пратэстах у Брэсце. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). У сакавіку 2021 года сыну і бацьку прызначылі па чатыры гады калоніі.

Ягора накіравалі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію № 22, а Віталя — у віцебскую калонію № 3. Па інфармацыі @dissidentBY, палітвязні выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.
17👍1
Падтрымайце палітзняволенага спартоўца, затрыманага за ўдзел у акцыях пратэсту

Дзмітрый Шчамер — плывец, кандыдат у майстры спорту. Першапачаткова мужчыну затрымалі праз чахол на тэлефоне з надпісам "Маліцеся за Беларусь" на англійскай мове і выявай нацыянальнай сімволікі. Пасля затрымання ў тэлефоне Дзмітрыя нібыта знайшлі відэа з пратэстаў, а таксама фота з дваровага чата, дзе ён прапануе людзям макеты пратэсных налепак. 

Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

💌Падтрымайце Дзмітрыя грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
💻Напісаць анлайн
😢65
❤️Палітзняволеныя Эдуард Кудынюк і Аляксандр Вінярскі цалкам адбылі свае тэрміны — іх затрымалі, калі ім яшчэ не было 18 гадоў

Паводле інфармацыі @viasna_brest, яны выйшлі на волю 4 красавіка.

Маладыя людзі атрымалі па 3 гады калоніі за акцыю пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Хлопцы ўтрымліваліся ў выхаваўчай калоніі №2 у Бабруйску.
14👍1
📍Палітзняволеную Аляксандру Каско перавялі ў калонію

У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня 2023 года 30-гадовай палітзняволенай прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага гэтага года.

Аляксандру асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Такім прысуд вынес Дзмітрый Бубенчык. Яшчэ да суда, 12 верасня, КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яе дадалі ў «Спіс экстрэмістаў». У Вярхоўным судзе 21 сакавіка адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай.

Цяпер стала вядома, што Аляксандра пачала адбываць тэрмін у гомельскай калоніі № 4.

💌Падтрымайце Аляксандру лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Аляксандра Віктараўна Каско
💻Напісаць анлайн
💔52
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
5👍1🔥1
💔Палітвязні Вадзім Гурман і Юрый Чубанаў выйшлі на волю

У лютым 2021-га ў судзе Маладзечанскага раёна Вадзіму Гурману прысудзілі 3,5 гады калоніі. Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня 2020 года Вадзім актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Свой тэрмін палітвязень адбываў у горацкай калоніі № 9, дзе на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя ўстановы.

Юрыя Чубанава асудзілі 2 гадоў калоніі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) і ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Палітвязня асудзілі, у тым ліку за лайкі і каментары фотаздымкаў, пастоў і відэа ў сацсетках.
8💔1
🇺🇦Падтрымайце палітзняволеную грамадзянку Украіны, асуджаную за "шпіянаж"

У Гомелі амаль месяц у закрытым пасяджэнні праходзіў суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавацілі ў "шпіянажы на карысць Украіны" паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Суддзя — Анатоль Сотнікаў. Наталлі прызначылі 9 гадоў зняволення.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля была валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі.

Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ начатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

💌Падтрымаць Наталлю грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Наталля Мікалаеўна Захаранка
💻Напісаць анлайн
8💔3🔥1
❗️Палітвязня Аляксандра Капшуля хочуць перавесці на турэмны рэжым

Аляксандр — былы юрысконсульт ААТ "Нафтан" заводу "Палімір". Мае жонку і дваіх непаўнагадовых дзяцей.

Палітвязня затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. У Гомелі летась вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Аляксандра прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і асудзілі да 15 гадоў калоніі.

Сёння, 10 красавіка, у Бабруйску адбудзецца суд па справе аб замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Паўла Карцініна Аляксандра могуць перавесці ў турму.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль
💻Напісаць анлайн
🤬12😭1
🔗Палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі перадачы. Паўгода яго ўтрымліваюць у адзіночнай камеры

Як паведамляе "Радыё Рацыя", палітвязня на год пазбавілі перадачы:

"З 1 сакавіка яго зноў пазбавілі перадачы. Хаця сядзіць ужо паўгода ў камеры-адзіночцы. Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам не ведае, за што. Магчыма, у іх там па плану штосьці такое бывае".

Нагадаем, фігуранта "справы Аўтуховіча асудзілі агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Напачатку кастрычніка 2023 года стала вядома, што Гундару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

💌Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
🤬10😡1
📍Палітвязень Дзмітрый Тур — на волі

Дзмітрый — фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Брэсце (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
У жніўні 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста яму прызначылі 3,5 гады калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Цалкам адбыўшы тэрмін, Дзмітрый выйшаў на волю 8 красавіка.

У зняволенні ён адбыў 3 гады, 1 месяц і 28 дзён.
19🔥1
Падтрымайце былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву

Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў судзіць палітзняволеную 11 сакавіка. Актывістку абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу вядзе суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар. 

💌Падтрымайце Вольгу грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава
💻Напісаць анлайн
8💔2👍1
Падтрымайце палітзняволеную велаактывістку Святлану Кароль

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
💔73
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 27 сакавіка па 11 красавіка

Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 20 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 36 палітвязняў.

🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹У праваабаронцы "Вясны" Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца здароўе.

🔹Палітвязняў Аляксандра Цялегу і Аляксандра Капшуля хочуць перавесці на турэмны рэжым.

🔹Палітвязню Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
🤬61💔1
🧡Палітзняволеная Аксана Зарэцкая — на волі

Аксана — чаліня асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.

Палітзняволеную асудзілі на 1,5 года калоніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Тэрмін яна адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Напачатку красавіка жанчына выйшла на волю.

Крыніца: Nika Sandros
14🔥5
Журналіста Ігара Карнея пераводзяць у Магілёў да разгляду апеляцыі

Пра гэта паведамляе крыніца @radiosvaboda:

"Ігара сёння этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апеляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёння яшчэ паспелі перадаць невялікую перадачу"

Нагадаем, 56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.

💌Падтрымайце Ігара грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ігару Пятровічу Карнею
💻Напісаць анлайн
🤬73
❤️Палітзняволеныя Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю

Па дадзеных @viasna_brest, учора вызваліліся Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. Іх затрымалі яшчэ 11 верасня 2020 года, а пасля прысудзілі па 4 гады калоніі. Такі тэрмін абодва атрымалі за акцыю пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

Вячаслаў і Дзяніс адбылі за кратамі 3 гады, 7 месяцаў і 2 дні.
18
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Уладзімір Буцькавец
🔺Андрэй Войніч
🔺Дзмітрый Каханоўскі
🔺Дзяніс Малей
🔺Сяргей Сацук
🔺Вольга Цыбульская
🔺Дзмітрый Качаноўскі
🔺Уладзімір Лісіца
🔺Андрэй Пачобут
🔺Дзмітрый Шувалаў
🔺Рыгор Кастусёў
🔺Аляксандр Драздоў
🔺Ягор Лебядок
🔺Юрый Станеўскі
🔺Роберт Тампала
🔺Андрэй Тарасавец
🔺Жанна Чарняўская
🔺Аляксей Драб
🔺Генадзь Жукель
🔺Валянцін Музыкін
🔺Наталля Таран
🔺Уладзімір Гусеў
🔺Уладзімір Макарэвіч
🔺Уладзімір Фішман
🔺Дзмітрый Русецкі

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
6
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
7