Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💔Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Ягоная жонка знаходзіцца ў СІЗА

Максім — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). У красавіку 2021 года Сергяенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Свой тэрмін мужчына адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі. 29 лютага Максім выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша @MAYDAYMog.

У студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма — Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.
😔Палітвязня Вадзіма Гулевіча 2,5 месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА

Вадзім — фігурант справы "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Палітвязня прызналі вінаватым паводле пяці крымінальных артыкулаў і асудзілі да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф у памеры 600 базавых велічыняў (19 200 рублёў).

З сакавіка 2023 Гулевіч адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 3. Стала вядома, што з 10 лістапада па канец студзеня яго ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Прычыны спагнанняў невядомыя.

💌Падтрымайце Вадзіма: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Вадзіма Мікалаевіча Гулевіча
💻Напісаць анлайн
📍У Жодзіне працягваецца суд над палітвязнем Алегам Рубцом

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні яго моцна збілі сілавікі. Суд прызначыў палітвязню 5,5 гадоў калоніі.

У чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.

27 лютага ў Жодзіне над Алегам распачаўся чарговы суд. Яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу разглядае суддзя Святлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻Напісаць анлайн
😡Ад палітзняволенай Алены Лазарчык ужо 2 месяцы няма лістоў

Паводле праваабаронцаў, раней за "парушэнні ўстаноўленнага парадку" палітзняволеную пазбавілі пасылак і перадач, спатканняў з роднымі, а таксама неаднаразова закідвалі ў штрафны ізалятар. Адзначым, што падчас знаходжання ў ШІЗА вязням забаронена ліставанне.

Вядома, што ўжо два месяцы ад Алены не даходзяць лісты. Гэта можа сведчыць пра тое, што яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар.

Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У калоніі ў жанчыны з'явіліся праблемы з зубамі, яна схуднела. На волі ў Алены засталося маленькае дзіця, бацька якога памёр пакуль жанчына знаходзіцца ў зняволенні.

💌Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Максіма Лапаціна з Днём народзінаў

Максіма затрымалі ў сакавіку 2023 года разам з жонкай і братам па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
На АНТ выйшаў фільм, у якім расказваецца пра некаторыя гучныя затрыманні, у тым ліку згадваецца Максім. Нібыта ягоная знаёмая псіхатэрапеўтка Яўгенія Тачынская, якая жыве ў Польшчы, папрасіла прывезці 27 лютага «ўкраінскага агента» Швеца са Століна на Лагойскую трасу. Цяпер Максіма абвінавачваюць у "акце тэрарызму" паводле арт. 289 КК.

На відэа бачна, што ў яго стаяць пратэзы на сківіцы, што можа значыць, што яе зламалі. Пасля шыніравання павінен быць сур'ёзны этап рэабілітацыі з прыёмам ежы і вады праз трубачку.

8 сакавіка Максім адзначыць 45-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншаваць мужчыну: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Максім Анатольевіч Лапацін
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеную архітэктарку Дар'ю Мандзік

30-гадовая Дар'я — архітэктарка, якую затрымалі 14 лютага 2024 году падчас масавых затрыманняў і вобшукаў у архітэктарскай суполцы.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

💌Падтрымайце Дар'ю грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дар'я Сяргееўна Мандзік
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення

У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі.

Нагадаем, у чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.

Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/114685

💌Пакуль прысуд не ўступіў у сілу, Алега можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻Напісаць анлайн
❗️Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА

Муж палітзняволенай Андрэй распавёў карэспандэнту "Медыязоны" пра ціск на Паліну:

«Паліна прабыла ў атрадзе пасля карантыну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзёня-пачатку лютага яе кінулі ў ШІЗА.

У атрадзе яна з'явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШІЗА, імаверна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна ізноў знікла з атраду, але куды дакладна — невядома».

Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення. 

💌Падтрымайце Паліну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Мікіта Ганчароў
🔺Генадзь Драздоў
🔺Аляксандр Жмуро
🔺Андрэй Кунцэвіч
🔺Дзмітрый Бондараў
🔺Аляксей Гамеза
🔺Мікіта Кунтыш
🔺Барыс Кучынскі
🔺Ганна Стражэвіч
🔺Вячаслаў Трафімук
🔺Уладзіслав Бохан
🔺Канстанцін Паляк
🔺Валерый Богдан
🔺Васіль Ермакоў
🔺Уладзіслаў Плюшчаў
🔺Цімур Рызапур
🔺Юрый Бялько
🔺Алена Гнаук
🔺Аляксандр Кулікоў
🔺Ягор Лянкевіч
🔺Аляксандр Ліцкевіч
🔺Аляксандр Яшкін
🔺Алег Лябіхаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️Палітвязня Івана Зянько збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

Іван знаходзіцца ў зняволенні ўжо 3,5 гады. За гэты час яго ўжо чатыры разы асудзілі па шэрагу артыкулаў, адзін з якіх — арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Агулам яму прызначылі 9 гадоў зняволення.

Вядома, што яго часта змяшчалі ў ШІЗА і пераводзілі ў ПКТ. Прыкладна тры месяцы таму яго накіравалі адбываць у аршанскую калонію № 8. Цяпер стала вядома, што ў Оршы 12 сакавіка адбудзецца суд па замене Івану рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя Разумовіча палітвязня могуць перавесці ў турму.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Іван Аляксандравіч Зянько
💻Напісаць анлайн
📍На волю выйшлі 3 фігуранты справы аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", днямі на волю выйшлі Віктар Панцялееў, Максім Зяневіч і Аляксандр Цімафееў.

Віктара і Максіма асудзілі да 4 гадоў калоніі, а Аляксандра — да 3,5 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года.

📸На фота: Аляксандр і Віктар
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 20 лютага па 12 сакавіка

Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 33 чалавекі.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 43 палітвязні.

🔹Палітзняволеную Вольгу Маёраву асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

🔹Палітвязня Івана Зянько збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

🔹Палітвязня Вадзіма Гулевіча 2,5 месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.

🔹Палітвязня Аляксандра Зіязэтдзінава другі раз судзяць за данаты.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⚡️Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка

Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Стала вядома, што ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка адбудзецца суд над музыкамі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца.

💌Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч
💻Напісаць анлайн
❗️Палітзняволенага Дзяніса Дзікуна будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзікуна, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.

Цяпер стала вядома, што 25 сакавіка ў Горках яго будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце Кацярыну Новікаву, якую судзяць паводле двух крымінальных артыкулаў

Кацярыну затрымалі напачатку лета ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных. Дома яе чакаюць каты і маці. Кацярына любіць кветкі, зефір і зялёную гарбату.

Палітзняволеную абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і ч. 3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці). У Мінскім гарадскім судзе 11 студзеня пачаўся разгляд справы Кацярыны. Працэс вядзе суддзя Алена Шылько.

💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Кацярына Мікалаеўна Новікава
💻Напісаць анлайн
🇺🇦Падтрымайце палітзняволеную грамадзянку Украіны, асуджаную за шпіянаж

У Гомелі амаль месяц у закрытым пасяджэнні праходзіў суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Суддзя — Анатоль Сотнікаў. Наталлі прызначылі 9 гадоў зняволення.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля была валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі.

Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ начатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

💌Падтрымаць Наталлю грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Наталля Мікалаеўна Захаранка
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча 26 сакавіка будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Паводле @belarus_abc, суд на ім распачнецца 26 сакавіка ў Івацэвічах.

Нагадаем, летась палітвязня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Дзмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце актывіста Андрэя Кудзіка, затрыманага па новай крымінальнай справе

Андрэя неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 сутак. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў — яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)

💌Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Андрэй Віктаравіч Кудзік
💻Напісаць анлайн