📍Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію
Нагадаем, у судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.
Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».
Мінскі абласны суд 23 студзеня пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.
З 7 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у калоніі № 22.
(Не)апошняе слова Аляксандра Манцэвіча
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн

🤬8
✊Падтрымайце палітзняволеную Таццяну Бізюк, асуджаную да 3 гадоў калоніі
21-гадовую Таццяну затрымалі 10 лютага 2023 года. Дзяўчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над ёй распачаўся 2 жніўня ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Алена Міснік прызнала дзяўчыну вінаватай і асудзіла яе да 3 гадоў калоніі.
Вярхоўны суд 3 лістапада пакінуў апеляцыйную скаргу палітзняволенай без задавальнення, а прысуд — у сіле.
💌Падтрымайце дзяўчыну паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Таццяна Сяргееўна Бізюк

🤬9💔3❤1
🎉Павіншуйце палітвязня Арцёма Міцука з Днём народзінаў
Арцём утрымліваецца за кратамі амаль 3,5 гады. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года па "справе чата", па якой праходзілі адразу 11 фігурантаў.
Хлопца асудзілі да 8 гадоў калоніі па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) і па арт. 13 ч. 3 арт. 218 КК (падрыхтоўка да наўмысныга знішчэнне альбо пашкоджання чужой маёмасці).
Усіх фігурантаў абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чатах "радыкальнага напрамку" — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».
Цяпер палітвязень адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15. Сёння Арцёму споўнілася 23 гады.
💌Павіншуйце яго са святам: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Арцём Сяргеевіч Міцук

❤9
✊Падтрымайце Таццяну Сцепу, затрыманую падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня
54-гадовую Таццяну затрымалі за тыдзень да яе Дня народзінаў — 23 студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Па інфармацыі праваабаронцаў, тады пад пераслед трапілі не менш за 260 чалавек.
Жанчыну абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Цяпер яе ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.
Вядома, што яна выказвала салідарнасць з палітзняволенымі, пісала ім лісты.
💌Падтрымайце Таццяну грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Таццяна Віктараўна Сцепа

🤬10❤1👍1
⚖️Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах. Хутка распачнецца суд
Андрэя абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Ягоную справу пачнуць разглядаць ужо 5 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў.
Нагадаем, сілавікі затрымалі Андрэя напрыканцы верасня 2023 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі. Вядома, што палітвязень пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.
💌Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Андрэй Мікалаевіч Толчын

🤬5
✊Падтрымайце палітзняволеную Ксенію Ходыраву, асуджаную да 5 гадоў калоніі за данаты
У Мінгарсудзе 16 лютага вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай. Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях).
Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай 5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што Ксенія скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, кафедра культуралогіі БДУ. Яе нават адзначылі ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ-2018», а таксама запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў БДУ. Ксенія займаецца футболам і танцамі.
💌 Падтрымайце яе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ксенія Сяргееўна Ходырава

💔6❤2
🎉Павіншуйце палітвязня Алеся Папковіча з Днём народзінаў
Яна і Алеся Папковічаў затрымалі 2 верасня ў Мінску. Вядома, што Ян раней працаваў інкасатарам у «Белгазпрамбанку». У пачатку верасня браты планавалі з’ехаць у Польшчу, аднак за дзень да ад'езду былі затрыманыя сілавікамі. Алеся абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і асудзілі да двух гадоў калоніі.
Алеся амаль адразу пасля суда і да разгляду апеляцыйнай скаргі перавялі ў віцебскую калонію № 3. Пры гэтым на той момант ягоны прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.
Сёння Алесю споўнілася 34 гады.
«З СІЗА перадаў: хачу, каб беларусы пачулі мае песні». Пра палітвязня-музыку распавядае ягоны брат
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Алесь Валер'евіч Папковіч

💔8❤4
📍Падтрымайце баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы Ігара Шумілава
Нагадаем, 30 траўня 2023 года Ігару прызначылі 4,5 года зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за чатыры малюнкі ў Аднакласніках. Суддзя Мікалай Кміта разглядзеў ягоную справу за адну гадзіну.
Ігар мае інваліднасць трэцяй групы — 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу, а таксама праз гэта мае сур'ёзную праблему з правай рукой. У мужчыны ёсць 11-гадовы сын.
Адбываць тэрмін Ігара накіравалі ў папраўчую калонію № 17.
💌Падтрымайце Ігара: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Ігар Юр'евіч Шумілаў

❤5💔5
✊Падтрымайце актывістку і журналістку Аксану Ючкавіч лістамі і грашовымі пераводамі
Аксана — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Раней працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.
Яе затрымалі 23 студзеня ў межаш крымінальнай справы па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
💌 Падтрымайце Аксану лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Ючкавіч Аксане Станіславаўне

❤9😢3
✊Як можна падтрымаць палітвязняў?
Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!
🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод?
"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
👨👩👧👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

❤4
❗️Палітвязня Алега Рубца, якому сёння споўнілася 22 гады, заўтра пачнуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"
Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні яго моцна збілі сілавікі. Суд прызначыў палітвязню 5,5 гадоў калоніі.
У чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.
Заўтра, 27 лютага, у Жодзіне над Алегам распачнецца чарговы суд. Яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.
💔Сёння палітвязень чацвёрты раз адзначае Дзень народзінаў у зняволенні.
💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец

✊Падтрымайце палітзняволеных братоў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах
Аляксандра Лыкшына затрымалі напрыканцы лістапада 2023 года разам з ягоным братам — мастаком Уладзімірам Лыкшыным. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе паводле арт. 342 КК.
Вядома, што Аляксандр меў дачыненне да сэрвіса "Письмо.бeл", праз які людзі магоць адпраўляць лісты палітвязням.
💌Падрымайце братоў пасылкамі, гаршовымі пераводамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

💔5❤2
📍На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гарбавец
Уладзімір — фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія").
З 4 сакавіка 2022 года Уладзімір адбываў тэрмін у ПУАТ № 43. Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", палітвязень выйшаў на волю 22 лютага па заканчэнні тэрміну.

❤15👍1
✊Падтрымайце палітзняволеных стачкамаўцаў «Нафтана» грашовымі пераводамі і пасылкамі
У жніўні 2023 года затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца Аляксандра Кухаронка, які першы, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на прадпрыемстве. Стачкамаўцаў затрымалі за заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 1 арт 361 КК).
Вольга адпрацавала на прадпрыемстве "Нафтан" 16 гадоў, але была звольнена, з-за выказвання сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх – 75 запар.
💌Адрас для грашовых пераводаў, пасылак і тэлеграм: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава, Аляксандр Сяргеевіч Кухаронак
💻 Напісаць анлайн

❤8
⚖️Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай, пачнуць судзіць у сакавіку
Анатоля Старасвецкага затрымалі ў верасні адразу пасля спаткання з Віталіяй. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суд над палітвязнем распачнецца 14 сакавіка ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Нагадаем, Віталія — адзіная дзяўчына з асуджаных за ўдзел брэсцкіх акцыях пратэсту паводле арт. 293 КК. Яе затрымалі 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы, а потым асудзілі да 4 гадоў калоніі. За кратамі яна выйшла замуж за Анатоля.
💌Падтрымайце Анатоля: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Старасвецкі Анатоль Анатольевіч

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Руслан Лабанок
🔺Мікіта Бруй
🔺Руслан Слуцкі
🔺Уладзімір Хамічкоў
🔺Валерыя Глінская
🔺Сяргей Бабко
🔺Міхаіл Башкатаў
🔺Павел Нікіценка
🔺Сяргей Лісоўскі
🔺Павел Аўчароў
🔺Артур Рыбін
🔺Валерый Тацын
🔺Павел Трафімчук
🔺Ілля Бохан
🔺Аляксандр Сумар
🔺Артур Халімончык
🔺Уладзімір Кобрынец
🔺Максім Лапацін
🔺Ганна Аблаб
🔺Павел Манкіненка
🔺Дзяніс Пішчала
🔺Віталь Фесік
🔺Сяргей Цібец
🔺Сяргей Шымко
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❤5
✊Падтрымайце палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук
63-гадовую Ірыну 23 студзеня 2024 году, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
"Мама заўсёды рабіла так, каб я не знікала з парадку дня і была на слыху ў людзей [падчас майго зняволення], і мне вельмі важна, каб людзі ведалі і пра яе. Яна — наш герой! Чалавек, які ўсё жыццё жыў і паступаў па сумленні! Мы ёй вельмі ганарымся і бясконца яе любім!", — сказала Вольга падчас інтэрв'ю.
Цяпер Ірына знаходзіцца ў жодзінскай турме.
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук

💔10❤3🥰1
✊Падтрымайце палітвязня Канстанціна Саламіюка, асуджанага пасля вяртання з Польшы
Суд Маскоўскага раёна Брэста ў лютым прызначыў 40-гадоваму палітвязню 2 гады калоніі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.
Канстанцін апошнім часам жыў у Польшчы і быў затрыманы пасля прыезду ў Беларусь.
Мужчыну судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.
💌Патрымаць палітвязня грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Канстанцін Сяргеевіч Саламіюк

❗️Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву пачнуць судзіць 11 сакавіка ў закрытым рэжыме
Былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" затрымалі ў жніўні 2023 года. Спачатку была інфармацыя, што яе абвінавачваюць у "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі". У выніку судзіць яе будуць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу ў закрытым рэжыме пачне разглядаць Віцебскі абласны суд 11 сакавіка. Суд будзе весці суддзя Галіна Бондал.
Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве "Нафтан" 16 гадоў, але была звольнена праз выказвання сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх – 75 запар.
💌Адрас для грашовых пераводаў, пасылак і тэлеграм: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава

🤬5👍2💔2