Вясна: Палітвязні Беларусі
932 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🗓Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 27 студзеня па 13 лютага

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдни былі прызнаныя 27 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 17 палітвязняў.

🔹Чатырох палітвязняў асудзілі па крымінальных артыкулах, двух з іх — да калоніі.

🔹Тром палітвязням пагражае дадатковы тэрмін паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.

🔹Двух палітзняволеных могуць перавесці на турэмны рэжым.

🔹Больш за год няма сувязі з палітзняволеным Міколам Статкевічам.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
💔Заўтра палітзняволенай журналістцы Ксеніі Луцкіной споўніцца 40 гадоў

Ксенія — былая журналістка БТ. Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, а пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу і сышла з пазіцыі карэспандэнта. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады і асудзілі да 8 гадоў калоніі. 

У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Дома журналістку чакае 13-гадовы сын.

Заўтра, 14 лютага, Ксенія адзначыць Дзень народзінаў.

💌Павіншуйце Ксенію лістамі і паштоўкамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Алегаўна Луцкіна
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітзняволеную Юлію Лаптановіч з Днём народзінаў

Гродзенскі абласны суд 18 ліпеня 2022-га асудзіў жанчыну па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да пяці гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны суд скараціў ёй тэрмін на тры месяцы — да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў зняволення, а таксама скарацілі суму штрафа амаль на тысячу рублёў.

Два гады таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па "справе карагодаў". Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі "хатнюю хімію". Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. На волі яе чакаюць трое дзяцей.

У снежні 2022-га жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4. Заўтра, 15 лютага, Юлія адзначыць 36-годдзе.

💌Павіншаваць Юлію: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Юлія Аляксандраўна Лаптановіч
💻Напісаць анлайн
😔Палітвязень Сцяпан Латыпаў у турме захварэў на цынгу

Пра гэта стала вядома @pozirkonline.

Цынга – захворванне, звязанае з нястачай вітаміну С. Пры адсутнасці вітаміну яна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе – за чатыры месяцы. На фоне зьніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, кроватачывасцю дзясен, выпадзеньнем зубоў, болем у канцавінах.

Нагадаем, у 2021 годзе Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

💌 Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Гаўрылава з Днём народзінаў

Алег — трэнер з Салігорску, затрыманы за распаўсюд пратэсных газет. Яго абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У снежні 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Алега вінаватым і прызначыла яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Цяпер палітвязень адбывае тэрмін у ПК-11 у Ваўкавыску.

Сёння Алегу споўнілася 43 гады.

💌 Павіншуйце яго лістамі і паштоўкамі: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Алег Ігаравіч Гаўрылаў
💻Напісаць анлайн
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Руслан Парфёнаў
🔺
Анатоль Сашуноў
🔺
Аляксей Храловіч
🔺
Ціхан Шлюхціц
🔺
Уладзіслаў Вайцяховіч
🔺
Андрэй Грышчук
🔺
Мікіта Харловіч
🔺
Аляксей Багдзей
🔺
Максім Бас
🔺
Святаслаў Герасімук
🔺
Аляксандр Леановіч
🔺
Арцём Міцук
🔺
Алег Ягоранкоў
🔺
Андрэй Карэцкі 
🔺
Алесь Папковіч 
🔺
Дзмітрый Гарбуноў
🔺
Андрэй Ярэмчык
🔺
Андрэй Паротнікаў
🔺
Павел Нядбайла
🔺
Аляксей Шышкавец
🔺
Вікторыя Кульша
🔺
Алег Рубец
🔺
Павел Купрыенка 
🔺
Святлана Палуэктава
🔺
Наталля Пятровіч 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
😔Ад палітвязня Андрэя Чапюка з сярэдзіны снежня да сваякоў не даходзяць лісты

Нагадаем, у верасні 2022 году палітзняволенага валанцёра «Вясны» асудзілі да 6 гадоў калоніі. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе) Крымінальнага кодэкса.

Пазней Вярхоўны Суд скараціў яму тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Андрэя этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн
😔Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль

Нагадаем, Статкевіч, асуджаны да 14 гадоў калоніі, знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. Але ўжо 373 дні ад палітвязня няма ніякіх звестак. У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі інфармацыю, што ён сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда КГБ. Яе асудзілі за "дробнае хулігнаства" да 15 сутак арышту.

Учора на сваёй старонцы ў фэйсбуку жанчына напісала, што з калоніі ў чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻
Напісаць анлайн
📍Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

Нагадаем, у судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Мінскі абласны суд 23 студзеня пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

З 7 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у калоніі № 22.

(Не)апошняе слова Аляксандра Манцэвіча

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеную Таццяну Бізюк, асуджаную да 3 гадоў калоніі

21-гадовую Таццяну затрымалі 10 лютага 2023 года. Дзяўчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над ёй распачаўся 2 жніўня ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Алена Міснік прызнала дзяўчыну вінаватай і асудзіла яе да 3 гадоў калоніі.

Вярхоўны суд 3 лістапада пакінуў апеляцыйную скаргу палітзняволенай без задавальнення, а прысуд — у сіле.

💌Падтрымайце дзяўчыну паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Таццяна Сяргееўна Бізюк
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Арцёма Міцука з Днём народзінаў

Арцём утрымліваецца за кратамі амаль 3,5 гады. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года па "справе чата", па якой праходзілі адразу 11 фігурантаў.

Хлопца асудзілі да 8 гадоў калоніі па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) і па арт. 13 ч. 3 арт. 218 КК (падрыхтоўка да наўмысныга знішчэнне альбо пашкоджання чужой маёмасці).

Усіх фігурантаў абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чатах "радыкальнага напрамку" — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

Цяпер палітвязень адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15. Сёння Арцёму споўнілася 23 гады.

💌Павіншуйце яго са святам: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Арцём Сяргеевіч Міцук
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце Таццяну Сцепу, затрыманую падчас рэйду КДБ напрыканцы студзеня

54-гадовую Таццяну затрымалі за тыдзень да яе Дня народзінаў — 23 студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Па інфармацыі праваабаронцаў, тады пад пераслед трапілі не менш за 260 чалавек.

Жанчыну абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Цяпер яе ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8.

Вядома, што яна выказвала салідарнасць з палітзняволенымі, пісала ім лісты.

💌Падтрымайце Таццяну грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Таццяна Віктараўна Сцепа
💻Напісаць анлайн
⚖️Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах. Хутка распачнецца суд

Андрэя абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Ягоную справу пачнуць разглядаць ужо 5 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў.

Нагадаем, сілавікі затрымалі Андрэя напрыканцы верасня 2023 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі. Вядома, што палітвязень пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.

💌Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Андрэй Мікалаевіч Толчын
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеную Ксенію Ходыраву, асуджаную да 5 гадоў калоніі за данаты

У Мінгарсудзе 16 лютага вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай. Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях).

Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай 5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вядома, што Ксенія скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, кафедра культуралогіі БДУ. Яе нават адзначылі ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ-2018», а таксама запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў БДУ. Ксенія займаецца футболам і танцамі.

💌 Падтрымайце яе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ксенія Сяргееўна Ходырава
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Алеся Папковіча з Днём народзінаў

Яна і Алеся Папковічаў затрымалі 2 верасня ў Мінску. Вядома, што Ян раней працаваў інкасатарам у «Белгазпрамбанку». У пачатку верасня браты планавалі з’ехаць у Польшчу, аднак за дзень да ад'езду былі затрыманыя сілавікамі. Алеся абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і асудзілі да двух гадоў калоніі.

Алеся амаль адразу пасля суда і да разгляду апеляцыйнай скаргі перавялі ў віцебскую калонію № 3. Пры гэтым на той момант ягоны прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Сёння Алесю споўнілася 34 гады.

«З СІЗА перадаў: хачу, каб беларусы пачулі мае песні». Пра палітвязня-музыку распавядае ягоны брат

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Алесь Валер'евіч Папковіч
💻Напісаць анлайн
📍Падтрымайце баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы Ігара Шумілава

Нагадаем, 30 траўня 2023 года Ігару прызначылі 4,5 года зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за чатыры малюнкі ў Аднакласніках. Суддзя Мікалай Кміта разглядзеў ягоную справу за адну гадзіну.

Ігар мае інваліднасць трэцяй групы — 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу, а таксама праз гэта мае сур'ёзную праблему з правай рукой. У мужчыны ёсць 11-гадовы сын.

Адбываць тэрмін Ігара накіравалі ў папраўчую калонію № 17.

💌Падтрымайце Ігара: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Ігар Юр'евіч Шумілаў
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце актывістку і журналістку Аксану Ючкавіч лістамі і грашовымі пераводамі

Аксана — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Раней працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.

Яе затрымалі 23 студзеня ў межаш крымінальнай справы па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

💌 Падтрымайце Аксану лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Ючкавіч Аксане Станіславаўне
💻Напісаць анлайн
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❗️Палітвязня Алега Рубца, якому сёння споўнілася 22 гады, заўтра пачнуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні яго моцна збілі сілавікі. Суд прызначыў палітвязню 5,5 гадоў калоніі.

У чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.

Заўтра, 27 лютага, у Жодзіне над Алегам распачнецца чарговы суд. Яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💔Сёння палітвязень чацвёрты раз адзначае Дзень народзінаў у зняволенні.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 
💻Напісаць анлайн