Вясна: Палітвязні Беларусі
933 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Аляксандр Сузько
🔺
Ігар Токараў
🔺
Пётр Грэцкі
🔺
Ян Дайліда
🔺
Фелікс Жылінскі
🔺
Іван Мураўёў
🔺
Канстанцін Прусаў 
🔺
Аляксандр Бабіч
🔺
Аляксандр Дзюба
🔺
Раман Канановіч
🔺
Сяргей Ляхновіч
🔺
Сяргей Пляшкун
🔺
Артур Педько
🔺
Сяргей Трацюк 
🔺
Яўген Верхаводкін
🔺
Ірына Леўшына
🔺
Анастасія Петрачэнка
🔺
Аляксандр Данілевіч
🔺
Дар'я Лосік
🔺
Дзмітрый Лагуценка
🔺
Уладзімір Аляксееў
🔺
Руслан Захарчанка
🔺
Станіслаў Міхайлаў
🔺
Уладзімір Рабчанка

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📍На волю выйшаў палітвязень Барыс Кайзер

Жыхара Рэчыцы 24 жніўня 2022 года асудзілі на 1 год і 3 месяцы калоніі за відэазапіс, размешчаны ў працоўным чаце метызнага завода.

У відэа Барыс падчас сямейнага застолля выказаў меркаванне пра паражэнне Расіі ў вайне з Украінай і асудзіў дзеянні Лукашэнкі. Пазней запіс трапіў у органы, пасля чаго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта). Відэа апынулася ў сеціве выпадкова: яго загрузіла Барысава дзіця, калі гулялася з тэлефонам.

Палітзняволены адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, адкуль выйшаў на волю 20 кастрычніка.
❗️Стала вядома дата апеляцыі на прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк

Суддзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў жанчыну вінаватай у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 КК) і прызначыў ёй яшчэ 1 год калоніі ў дадатак да трох гадоў. На першым судовым пасяджэнні яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.  

Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Маці двух непаўнагадовых сыноў асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У канцы лютага 2022 года на палітзняволеную завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК, а пазней асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. 

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", Гомельскі абласны суд 15 снежня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай.

💌Падтрымайце Паліну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Івана Мураўёва з Днём народзінаў

Іван — журналіст, аператар і фатограф, уласнік "Кальяннай № 1" у Мінску. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і асудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Падставай для крымінальнай справы сталі яго відэаздымкі для расследавання журналіста Стася Івашкевіча, якое выйшла на тэлеканале «Белсат».

Нагадаем, Івана затрымалі 29 жніўня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост на працоўнае месца. Свой тэрмін ён адбывае ў папраўчай калоніі № 2.

Заўтра, 23 лістапада, Іван адзначыць 45-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце палітвязня паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Іван Барысавіч Мураўёў
💻Напісаць анлайн
⚖️На наступным тыдні адбудзецца апеляцыя на прысуд Эдуарду Бабарыку

Мінскі абласны суд 5 ліпеня вынес прысуд па справе Бабарыкі — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года па першапачатковаму абвінавачванню.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), п. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) КК. 

Згодна з раскладам, У Вярхоўным судзе 27 лістапада пачнецца разгляд апеляцыйнай скаргі Эдуарда. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Ігара Буката.

💌Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
💻
Напісаць анлайн
📍Былога палітвязня, якога судзілі за надпіс на слупе «Света, я вас кахаю», перазатрымалі пасля вызвалення і зноў будуць судзіць

Аляксандра Плескацэвіча ў снежні 2021 года асудзілі да 2 гадоў "хіміі" паводле арт. 339 КК ("Хуліганства") за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю». Свой тэрмін Аляксандр адбываў у магілёўскай ПУАТ-43, адкуль выйшаў у лютым 2023 года.

Пасля вызвалення мужчыну затрымалі па адміністрацыйнай справе. Яго асудзілі на 10 сутак за тое, што ён "у нявызначаны час з 16 па 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку".

Цяпер стала вядома, што мужчына затрыманы ўжо ў межах новай крымінальнай справы. Яго абвінавачваюць у "рэабілітацыі нацызму" (ч. 1 арт. 130-1 КК) і "хуліганстве" (ч.2 арт. 339 КК). Справу будуць разглядаць у Брэсцкім абласным судзе 28 лістапада. Суддзём прызначаны Андрэй Сіз.
❗️Аўтара Youtube-канала "MozgON" зноў будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

43-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча толькі тры месяцы таму перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду — у красавіку яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення. За гэты час адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11 ініцыявала ўзбуджэнне другой запар крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Цяпер палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады зняволення да 16 гадоў калоніі. Судзіць Уладзіміра пачнуць ужо 30 лістапада ў Ваўкавыску.

Падрабязнасці па спасылцы.

💌Падтрымайце Уладзіміра паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч
💻
Напісаць анлайн
⚖️Палітзняволеную Аляксандру Каско, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, пачнуць судзіць 27 лістапада

Жыхарку Пружанскага раёну затрымалі 9 лютага па вяртанні з Польшчы.

Аляксандру абвінавачваюць паводле 8 артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак); ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1, 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1, 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); арт. 391 (абраза суддзі). 12 верасня 2023 года КДБ унёс Аляксандру ў "спіс тэрарыстаў". 

Суд над ёй распачнецца 27 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе. Справу будзе раглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.

💌Падтрымайце Аляксандру пасылкамі, лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско
💻
Напісаць анлайн
😡У палітвязняў забіраюць лісты салідарнасці — у іх сілавікі шукаюць інфармацыю пра "данаты"

Паводле праваабаронцаў, у некаторых палітзняволеных адміністрацыі папраўчых ўстановаў забіраюць лісты салідарнасці, якія ім раней дасылалі родныя або неабыякавыя беларусы. У іх супрацоўнікі шукаюць інфармацыю, якая можа быць выкарыстана для ўзбуджэння крымінальных справаў, у тым ліку і інфармацыю пра тых, хто рабіў данаты.

❗️Таму звяртаем вашу ўвагу, што ў лістах да палітзняволеных не трэба пісаць асабістыя дадзеныя пра іншых людзей, а таксама любую адчувальную інфармацыю.
🎉Павіншуйце палітзняволенага мастака Канстанціна Прусава з Днём народзінаў

Канстанцін — мастак і дызайнер інтэр’ераў. Раней выкладаў у Гомельскай дзіцячай мастацкай школе малюнак, жывапіс, кампазіцыю і гісторыю мастацтваў. Спецыялізуецца ў ручным роспісу сцен, выканаў больш за 50 праектаў у Беларусі, Германіі, Расіі і Чэхіі.

Палітвязня прызналі вінаватым адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). У Гомелі 9 лютага 2022 года яму прызначылі 3,5 гады пазбаўлення волі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў).

Цяпер свой тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

Сёння Канстанціну споўнілася 44 гады.

💌Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Канстанцін Уладзіміравіч Прусаў
💻
Напісаць анлайн
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
BYSOL адкрыў калядны збор для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах

Многія сем'і вымушаны сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у расстанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным. Аднак у BYSOL лічаць, што нават гэта не павінна перашкодзіць таму, каб свята адбылося.

«Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя мамы і таты падарылі сваім дзецям радасць і напамін пра сябе гэтымі днямі. Дзякуючы невялікаму цуду, які мы з вамі ў сілах ажыццявіць», — заявілі ў фондзе.

Прыняць удзел у каляднай акцыі
📍Справу былога журналіста Андрэя Толчына перадалі ў пракуратуру

Крымінальную справу супраць былога відэааператара-фрылансера следчыя перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Як стала вядома @bajby, Андрэя абвінавачваюць паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Нагадаем, сілавікі затрымалі Андрэя напрыканцы верасня. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе мужчына жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Тлумачылі жонцы, што ператрус ладзіўся нібыта ў межах справы за экстрэмізм.

Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі. Вядома, што палітвязень пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.

💌Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Андрэй Мікалаевіч Толчын
💻Напісаць анлайн
😔Палітвязня Сяргея Трацюка перавялі на турэмны рэжым. Заўтра ён адзначыць Дзень народзінаў

Сяргей — жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам, мае непаўнагадовую дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцый пратэсту ў Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Сяргею прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22.

У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд па замене Трацюку рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4 да заканчэння тэрміну, піша "Берасцейская Вясна".

Заўтра Сяргею споўніцца 39 гадоў.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сяргей Іванавіч Трацюк
💻Напісаць анлайн
⚖️Заўтра Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вікторыі Гаўрылінай

У Гомелі 18 верасня быў вынесены прысуд палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Суд прызначыў жанчыне 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты паводле арт. 361-2 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК.

Вярхоўны суд 28 лістапада разгледзіць апеляцыйную скаргу Гаўрылінай. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава.

💌Паспейце падтрымаць Вікторыю грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна
💻
Напісаць анлайн
Палітзняволены гарадзенец Андрэй Мацонка — на волі

У снежні мінулага года ў Кастрычніцкім судзе Гродна Андрэя асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў мужчыну адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы «Аднакласнікі» пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія «прыніжаюць гонар і годнасць асобы, утрымліваюць абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку» Лукашэнкі. Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.

У Андрэя ёсць непаўналетняе дзіця.

Нядаўна ён выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2, цалкам адбыўшы тэрмін, піша @MAYDAYMog.