Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💔"Веру ў тое, што ўсё хутка скончыцца", — пенсіянерка Наталля Пятровіч з-за кратаў

У Мінгарсудзе 11 жніўня 2023 года 68-гадовую палітзняволеню асудзілі да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальна кодэкса. Яна была затрыманая 19 снежня 2022 году ў сваёй кватэры за каментары.

Нядаўна яна даслала ліст на волю:

"У цэлым жа я ў нармальным стане: стараюся ўспрымаць усю сітуацыю як снег, дождж і г.д.,адным словам, як непазбежнасць. Веру ў тое, што ўсё хутка скончыцца. Змрок упадзе абавязкова, іначай проста ня можа быць.

Дапамога, спачуванне, такая кранальная ўвага і чалавечнасць ад сяброў, знаёмых — залог таго, што ўсё абавязкова будзе добра і абазваюць мяне ўсё вытрымаць, перажыць годна, вярнуцца да вас моцнай. Усіх вас вельмі люблю і высока цаню, усімі ганаруся".


💌Падтрымайце яе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Марына Золатава
🔺Вольга Новікава
🔺Сяргей Захаранка
🔺Вячаслаў Аўчук
🔺Уладзімір Жук
🔺Яўген Меркіс
🔺Антон Огій
🔺Андрусь Асмалоўскі 
🔺Віктар Бабарыка
🔺Ілля Верамей 
🔺Арцём Зубракоў
🔺Міхаіл Феранец 
🔺Андрэй Краўчук
🔺Андрэй Марач
🔺Барыс Протасаў
🔺Віктар Казлоўскі 
🔺Станіслаў Пугачоў
🔺Эдуард Пястрак
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Павел Кучынскі
🔺Дзмітрый Ластоўскі 
🔺Дзмітрый Рэзановіч
🔺Міхаіл Лапенас
🔺Дзмітрый Панько
🔺Валянцін Шумік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❤️Павіншуйце журналістку Марыну Золатаву з Днём народзінаў

Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Журналістка пачала там сваю працу ў 2004 годзе, а неўзабаве стала яго галоўнай рэдактаркай. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы

У Мінгарсудзе ў сакавіку Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

У Марыны ёсць дачка Надзея і сын Фёдар, якому яшчэ 16 гадоў.

Сёння журналістка адзначае 46-годдзе за кратамі.

💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава
💻Напісаць анлайн
Дапамога палітзняволенай ў Беларусі

«Я дачка палітзняволенай. Жыву ў Беларусі. На жаль, я не магу назваць свайго імя і расказаць падрабязна нашу з мамай гісторыю, бо баюся, што да мяне прыйдуць, а маме зробяць ейнае жыццё ў калоніі яшчэ горшым.

Але нам патрэбная ваша дапамога. Адна з важных нітачак, якія звязваюць нас з мамай і дазваляюць падтрымліваць адна адную — гэта магчымасць зносінаў праз адваката. Бо адвакат у сучаснай Беларусі — гэта чалавек, які можа даведацца, як ідуць справы ў зняволенага насамрэч і перадаць пасланне ад блізкіх.

Гэта важная нітка, але за яе трэба плаціць. Мы стараемся самі спраўляцца з гэтым, але ў нас назапасіўся вялікі доўг за паслугі адваката. 5600 беларускіх рублёў».

Падтрымаць збор на BYSOL
🎉Павіншуйце палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса з Днём народзінаў

Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Справу Меркіса ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне выраку. 30 траўня Гомельскі абласны суд прысудзіў Яўгену 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Паводле прапагандыстаў, Яўген адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яны паведамляюць, што Меркіс працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Заўтра, 8 лістапада, Яўгену споўніцца 37 гадоў.

💌Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻Напісаць анлайн
😔У журналіста Алеся Любянчука за кратамі пачаліся праблемы з хрыбетнікам

Журналіста затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. 27 кастрычніка суд прызначыў палітвязню тры гады калоніі.

У пачатку лютага палітвязня накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але па прыбыцці адміністрацыя калоніі пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы.

Яшчэ ў 2022 годзе ў палітвязня абвастрылася хвароба хрыбетніка, расказала "Радыё Свабода" пра Любенчука дасведчаная крыніца:

"Наколькі можна меркаваць, яму цяжка займацца нават спортам, чым там усе ратуюцца. Гэта яго заўважна засмучае".

Працуе Алесь Любянчук на ачыстцы дратоў ад ізаляцыі.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Мікалаевіч Любянчук
💻Напісаць анлайн
📍На волю выйшаў палітвязень Ягор Жукаў

Ягора абвінавацілі паводле арт. 370 КК (Здзек над дзяржсімваламі). Згодна з абвінавачваннем, у ноч з 2 на 3 ліпеня сарваў сцяг з крамы "Еўраопт". Як тлумачыў сам хлопец, ён быў нецвярозы, ішоў з сябрамі. Убачыў сцяг, падскочыў, зачапіўся за дрэўка. Дрэўка сцяга нечакана зламалася, яго рэшткі засталіся вісець на сцяне. Ён з сябрамі сышоў з месца здарэння. 3 ліпеня Ягора затрымалі супрацоўнікі міліцыі і да суда змясцілі пад варту. На судзе пракурор агучыў суму «шкоды» ад дзеянняў Жукава: 21 рубель. У выніку ў жніўні Ягору прысудзілі 3 месяцы арышту.

Па падліках праваабаронцаў, у кастрычніку хлопец выйшаў на волю, піша "Берасцейская Вясна".
❗️У наваполацкай калоніі ціснуць на палітвязня Максіма Зіневіча

Палітвязня затрымалі яго 19 жніўня 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года Зіневічу прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Максім падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу.

Тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. Вядома, што там на яго цісне адміністрацыя ўстановы. Па інфармацыі MAYDAY TEAM, у Максіма вынялі кнігі, цыгарэты і нават прадукты харчавання. Апроч гэтага, палітвязня перыядычна змяшчаюць у ШІЗА.

📍Таксама паведамляецца, што ўсіх палітвязняў, якія стаяць на прафулік як схільныя "да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці", пазбавілі тэлефанаванняў на ўвесь лістапад.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Максім Сяргеевіч Зіневіч
💻Напісаць анлайн
📍Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча перавялі на турэмны рэжым

Аляксей — былы падпалкоўнік КДБ. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён пазбаўлены вайсковага звання "падпалкоўнік". Пад вартай да суда ён утрымліваўся каля году.

Згодна з інфармацыяй, агучанай у фільме на дзяржтэлебачанні, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 кастрычніка ў Наваполацку адбыўся суд па замене Аляксею рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
💻Напісаць анлайн
🗓Агляд навінаў палітвязняў з 2 па 9 лістапада

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 8 палітвязняў.

🔹Праваабаронцу Алеся Бяляцкага ў калоніі змясцілі ў ПКТ.

🔹Палітзняволенага Міхаіла Лапунова арыштавалі па адміністрацыйнай справе сёмы раз запар.

🔹У журналіста Алеся Любянчука за кратамі пачаліся праблемы з хрыбетнікам.

🔹У наваполацкай калоніі ціснуць на палітвязня Максіма Зіневіча.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.
🎉Павіншуйце актывіста Андруся Асмалоўскага з Днём народзінаў!

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы 27 ліпеня. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у "Маршы новай Беларусі" 23 жніўня 2020 года. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка прызнаў Андруся вінаватым і прысудзіў яму 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сёння, 9 лістапада, палітвязень адзначае 47-годдзе за кратамі.

💌Адрас для віншаванняў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеную Вікторыю Гаўрыліну, асуджаную да пазбаўлення волі

У Гомелі 18 верасня быў вынесены прысуд палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Суд прызначыў жанчыне 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты паводле арт. 361-2 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК.

Заклікаем падтрымаць яе любым магчымым спосабам:

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.

🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязень Арцём Андрасюк цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Арцёма асудзілі па берасцейскай "справе карагодаў", распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня 2021 года палітвязня асудзілі да 2 гадоў "хіміі" паводле арт. 342 КК.

З 11 лістапада 2021 года берасцеец адбываў тэрмін у круглянскай ПУАТ-46. Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", 8 лістапада Арцём выйшаў на волю.
❤️Палітвязень Андрэй Герасімовіч — на волі

Андрэй — жыхар Гродна, былы студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Ён прызнаў сябе вінаватым часткова. 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.

Тэрмін хлопец адбываў ў бабруйскай калоніі № 2, адміністрацыя якой часта змяшчала палітвязня ў штрафны ізалятар. Нядаўна яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на 5 месяцаў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Андрэй 8 лістапада выйшаў на волю. Перад вызваленнем апошнія 8 сутак яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.
❤️На волю выйшаў палітвязень Сяргей Непагода

Сяргей  — трэці асуджаны фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет. Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі напрыканцы верасня 2020 года.

Сяргей Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь.

Непагоду асудзілі па ч. 2 арт. 363 КК (супраціў з прымяненнем гвалту) да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцам стала вядома, што 4 лістапада Сяргей выйшаў на волю з ПК-15, цалкам адбыўшы тэрмін.
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Падтрымайце лекара Яўгена Бужынскага, асуджанага да 6 гадоў калоніі
 
Яўген — доктар ультрагукавой дыягностыкі першай кваліфікацыйнай катэгорыі са Смаргоні. Быў затрыманы ў чэрвені 2022 года. У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага яго асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).
 
Як пазней паведаміла Генеральная пракуратура, Бужынскі "з кастрычніка 2020 года па чэрвень 2022 года ў відэахостынгу YouTube размясціў больш за 100 паведамленняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варажнечы".
 
Тэрмін Яўгена накіравалі адбываць у наваполацкую калонію № 1. У зняволенні яго ўтрымліваюць ужо 1 год, 4 месяцы і 26 дзён.

📌Мінімум 35 асуджаных, масавыя затрыманні і звальненні: як у Беларусі пераследуюць лекараў

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце анархіста Дзмітрыя Рэзановіча з Днём народзінаў

Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

У верасні стала вядома, што палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Сёння палітвязень адзначае 34-годдзе ў зняволенні.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻
Напісаць анлайн
Падтрымайце лекара Аляксея Мандзіка лістамі і паштоўкамі

Аляксей — супрацоўнік пятай гарадской паліклінікі, загадчык аддзялення прафілактыкі, лекар-тэрапеўт. Яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу ў лістападзе 2021 года нібыта за ўдзел у "дэструктыўных тэлеграм-каналах", дзе пісаў "дэструктыўныя і абразлівыя каментары" ў адрас супрацоўнікаў АУС. На праўладным рэсурсе быў апублікаваны ягоны "пакаяльны ліст".

Гродзенскі абласны суд у чэрвені 2022 года прызнаў яго вінаватым паводле шасці крымінальных артыкулах і прызначыў яму сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2.

📌Мінімум 35 асуджаных, масавыя затрыманні і звальненні: як у Беларусі пераследуюць лекараў

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксею Мікалаевічу Мандзіку
💻Напісаць анлайн
📍"Вучыцца на зваршчыка, у вольны час шмат займаецца спортам", — навіны журналіста Дзмітрыя Семчанкі

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі. Адбываць тэрмін Дзмітрыя перавялі ў івацэвіцкую калонію № 22.

Крыніца, якая мае кантакты з былымі вязнямі калоніі, падзялілася са "Свабодай" апошнімі звесткамі пра журналіста:

"Ён трымаецца нармальна, мае роўныя адносіны з іншымі вязнямі. Вучыцца на зваршчыка, у вольны час шмат займаецца спортам — яго часта бачаць на спартовай пляцоўцы. Да яго даходзяць лісты ад сваякоў, ёсьць і тэлефонныя званкі. На волю яму выходзіць у сярэдзіне 2025 году".

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка
💻Напісаць анлайн