📍Палітзняволеныя Рыта Зотава і Мікіта Хількевіч выйшлі на волю
Іх затрымалі па даносе 9 жніўня 2021 года за расклейванне пратэсных налепак і ўлётак у Чачэрску. Але пазней іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 28 снежня 2021 года іх зноў затрымалі і абвінавацілі паводле арт. 341 КК (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У сакавіку 2022 года суд прызначыў ім па два гады калоніі. Рыта адбывала тэрмін ў гомельскай жаночай калоніі № 4, а Мікіта — у івацэвіцкай калоніі № 22. Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", яны цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

📸Падчас Канферэнцыі АБСЕ у Варшаве прайшла выстава, прысвечаная палітзняволеным адвакатам
У межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прайшла адкрытая выстава "Беларускія адвакаты ў турме".
На выставе былі прадстаўленыя партрэты Максіма Знака, Аляксандра Данілевіча, Віталя Брагінца, Анастасіі Лазарэнкі, Юліі Юргілевіч, Аляксея Бародкі.
Адрасы для падтрымкі палітзняволеных можна знайсці ў іх профілях па спасылках.

⚖️Апеляцыйныя скаргі журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч разгледзяць 17 кастрычніка
Палітзняволеных абвінавацілі па ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове" і асудзілі да 6 гадоў калоніі. Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.
Паводле матрыялаў справы, Юлія перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама звесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнне яму пакарання. Абвінавачванне было ўпэўненае, што Мажэйка перадаў гэтыя звесткі для публікацыі на "Белсат".
Вярхоўны суд 17 кастрычніка ў закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыйныя скаргі Паўла і Юліі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.
💌Падтрымайце Паўла і Юлію грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч
💻Напісаць анлайн

✊Падтрымайце былую супрацоўніцу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
50-гадовая Юлія Колас — былая начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўніца юстыцыі.
Жанчыну затрымалі 11 жніўня 2023 года па крымінальнай справе за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Вядома, што ў Юліі двое сыноў, адзін з іх непаўнагадовы.
💌Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Юлія Леанідаўна Колас

📍Палітвязень Андрэй Чудзінаў выйшаў на волю
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 сакавіка 2022 года Андрэя асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у "Маршы Новай Беларусі" 23 жніўня 2020 году. Асноўным і адзіным доказам віны Чудзінава стаў фотаздымак на ягоным тэлефоне, які раней забралі супрацоўнікі міліцыі.
Вядома, што ў зняволенні на палітвязня ціснулі і змяшчалі яго ў ШІЗА. У лістападзе 2022 года яго перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Сёння Андрэй выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Мураўёва з Днём народзінаў
Мужчыну затрымалі 6 лістапада 2021 года, калі ён выйшаў з дома. У кватэры ў той момант знаходзіліся ягоная жонка і двухгадовая дачка. У зняволенні яго ўтрымліваюць амаль два з паловай гады.
Аляксандра абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На думку абвінавачвання, Мураўёў з восені 2020 года — удзельнік і арганізатар ініцыятывы «Буслы ляцяць», а яшчэ датычны да інцыдэнту, калі ў сакавіку 2021 года быў абліты фарбай кузаў машыны суддзі з Барысава, таксама ў ёй былі прабіты чатыры колы. Мінгарсуд асудзіў Мураўёва да 12 гадоў калоніі.
Сёння, 13 кастрычніка, Аляксандр адзначае 34-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Мікалаевіч Мураўёў

😔Паліталагіня Валерыя Касцюгова ў калоніі працуе на швейнай вытворчасці
Валерыя — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша меркаванне", рэдактарка і аўтарка "Беларускага штогодніка" і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе". Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.
Сябра і калега Валерыі, палітолаг Вадзім Мажэйка распавёў апошнія навіны палітзняволенай:
"У кастрычніку ў яе ня будзе тэлефанавання і кароткага спаткання, але настрой збольшага бадзёры. Была шчасьлівая, што пабачыла зоркі і месяц, радая флоры і фаўне, асабліва вялікай колькасці катоў".
Паводле Вадзіма, на "каранціне" ў калоніі паліталагіні даводзілася мыць посуд, а цяпер яна працуе на швейнай вытворчасці.
💌Падтрымайце Валерыю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Барысаўна Касцюгова

🌸Праваабаронцы ў Дзень маці заклікаюць павіншаваць палітзняволеных жанчын, якіх краты разлучылі са сваімі дзецьмі
Цяпер у Беларусі налічваецца 160 палітзняволеных жанчыны, яшчэ 430 жанчыны асуджаныя да «хатняй хіміі» — у большасьці з іх ёсць дзеці.
Як можна павіншаваць іх са святам?
🔸Тым, хто ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, можна таксама адправіць пасылку з прыемнасцямі ці зрабіць грашовы перавод.
🔸Жанчынам на "хіміі" можна нават зрабіць дастаўку ежы, падарунка ў папраўчую ўстанову, папярэдне ўзгадніўшы з імі час, бо ў ПУАТ можна карыстацца тэлефонамі і сацсеткамі.
🔸Жанчын, якія ўжо знаходзяцца ў калоніі, можна павіншаваць толькі лістамі і тэлеграмамі.
🔸Таксама важна адрасна падтрымліваць сем'і палітзняволеных, а ім самім прапаноўваць дапамогу па віншаваннях сваіх родных.
🖇Спіс, гісторыі і актуальныя адрасы палітзняволеных жанчын
📌"Рэжым на ўсю моц ваюе з жанчынамі – толькі перамог у гэтай вайне не будзе"
📌Дзень маці ў няволі: гісторыі жанчын, якія апынуліся за кратамі

🌻У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын і заклікаем павіншаваць іх
Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня ёй прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Ганна Аблаб — супрацоўніца беларускай чыгункі. Палітзняволеная мае траіх дзяцей, двое з якіх — непаўнагадовыя. Яе затрымалі 22 верасня 2021 года па справе «Рабочага руху». У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд дзесяці палітзняволеным фігурантам: Ганну асудзілі да 11 гадоў калоніі.
💌Павіншуйце Дар'ю і Ганну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ганне Аляксееўне Аблаб, Дар'і Аляксандраўне Лосік

Ксенія Луцкіна — былая журналістка БТ. Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, а пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу і сышла з пазіцыі карэспандэнта. Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады і асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Дома журналістку чакае 13-гадовы сын.
Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, была затрымана 4 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці. Мае непаўнагадовага сына. Палітзняволенай прызначылі 3,5 гады калоніі паводле ч. 3 арт. 371 КК. Вядома, што сваёй віны яна не прызнала.
💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Таццяна Канеўская — вядомая гомельская актывістка. Сама яна прыйшла ў актывізм праз змаганне за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычнае заканадаўства ў якасці лідаркі ініцыятывы “Матчын рух 328”. У Таццяны чацвёра сыноў, адзін з якіх — непаўнагадовы. У траўні 2021 года жанчыну асудзілі да 6 гадоў калоніі.
Палітзняволеных Аляксандра і Таццяну Бірулю з Салігорску затрымалі 13 снежня 2021 года за распаўсюд пратэсных газет. На момант затрымання іх дачцэ яшчэ не было 18 гадоў. У снежні 2022-га ім прызначылі па 6 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Таццяна Васільеўна Канеўская, Таццяна Мікалаеўна Біруля

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам "справы Аўтуховіча". Вольгу Маёраву і Галіну Дзербыш асудзілі да 20 гадоў калоніі.
Вольгу прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна не прызнала віну. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.
Галіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Яе таксама часта змяшчалі ў карцар, а таксама не перадавалі ёй пасылкі ад неабыякавых людзей.
На волі жанчын чакаюць дарослыя дзеці.
💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Галіна Іванаўна Дзербыш, Вольга Уладзіміраўна Маёрава

Любоў Рэзановіч — жонка праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча. Была затрыманая разам з мужам і сынам Паўлам. Раней валодала службай таксі. Сям'ю абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў па "справе Аўтуховіча". 17 кастрычніка 2022 года Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд: Любові — 15 гадоў калоніі, Сяргею — 16 гадоў калоніі, а Паўлу — 19 гадоў калоніі. Старэйшы іх сын Арцём з дзяцінства мае інваліднасць — ён недзеяздольны.
Аліну Забаштанскую асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК. Па словах сваякоў, судзілі Аліну за відэа і каментары ў Tik-Tok. Аліна хворая на эпілепсію. Дома Аліну чакае непаўнагадовая дачка.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌻У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын і заклікаем павіншаваць іх
У Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.
У Марыны ёсць дачка Надзея і сын Фёдар, якому яшчэ 16 гадоў. А ў Людмілы ёсць 21-гадовы сын Аляксей.
💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава

Ірэна Клявец — спецыялістка Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, яе затрымалі летам 2022 года. Палітзняволеную асудзілі па чатырох артыкулах на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У жанчыны на волі засталіся чацвёра непаўналетніх дзяцей.
Адвакатку Анастасію Лазарэнку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года. У Мінгарсудзе 11 траўня яе асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Анастасію прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за «зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у ЧКБ», а таксама за ўдзел у «Маршы за свабоду» ў жніўні 2020-га. На волі ў яе засталіся сталы бацька і сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.
💌Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірэна Іосіфаўна Клявец, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна