😔Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча змясцілі ў ПКТ
Па інфармацыі тг-канала «Права на паўстанне», палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн

🤬14👍1😢1
📍Палітзняволеную Ларысу Шчыракову перавялі ў гомельскую калонію
Як стала вядома "Гомельскай Вясне", журналістка і краязнаўца ўжо пачала адбываць тэрмін у жаночай калоніі № 4.
Нагадаем, 31 жніўня Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Палітзняволеная не падавала апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд на прысуд.
💌Падтрымаць журналістку: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ларыса Фёдараўна Шчыракова

💔12🤬3😢2👍1
⚖️Сёння ў Рэчыцы пачынаюць у трэці раз судзіць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
Маці двух непаўнагадовых сыноў спачатку асудзілі да 2 гадоў калоніі. У мінулым годзе Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. Падставай для ўзбуджэння справы сталі шматлікія "парушэнні" ў гомельскай калоніі: "спала, седзячы на падлозе, паклаўшы галаву на тумбу для сядзення"; "выконвала фізічныя практыкаванні лежачы на падлозе ў забаронены час, зняўшы адзенне"; "расшпіліла пінжак".
Нядаўна супраць яе ўзбудзілі ўжо новую справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 КК). У мінулым кастрычніку яе змясцілі на паўгода ў ПКТ і працягваюць рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
Суд над Палінай распачынаецца сёння, 2 кастрычніка, у судзе Рэчыцкага раёна. Справу разглядае суддзя Станіслаў Іванюценка.
💌Падтрымайце палітзняволеную: ІЧУ АУС Рэчыцкага райвыканкама. 247483, Гомельская вобл., г. Рэчыца, вул. Савецкая, 35
💻 Напісаць анлайн

🤬17❤1
💔Амаль 8 месяцаў ад палітзняволенага Мікалая Статкевіча няма вестак
Пра гэта днямі ў фэйсбуку напісала жонка палітыка Марына Адамовіч. Акрамя гэтага, да Мікалая зноў не пусцілі адваката:
"А з навінаў у нас — поўная адсутнасць навінаў. 232 дні.
Чарговы раз была ў калоніі. Чарговы раз не пусцілі адваката. Чарговы раз "няма заявы".
І гэта, канешне, нічога не значыць, што я, як "прадстаўнік па даверанасці", пакінула там (у межах прадстаўленых паўнамоцтваў) ад імя Мікалая заяву на спатканне з адвакатам, а яшчэ даслала тэлеграму, аб атрыманні якой "упаўнаважанай асобай" маю паведамленне.
Ну не хоча Мікола Статкевіч ні мне пісаць, ні з адвакатам сустракацца".
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 4 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Увесь час яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

😢11🤬9
✊Падтрымайце «рэйкавых партызанаў» Уладзіміра Аўрамцава і Дзмітрыя Клімава
Уладзіміра затрымалі 30 сакавіка 2022 года. У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром «рэйкавым партызанам» Аўрамцаву, Клімаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі.
Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі». Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.
Цяпер Уладзімір і Дзмітрый адбываюць тэрмін у папраўчых калоніях.
💌Падтрымаць палітвязняў лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Уладзімір Аляксандравіч Аўрамцаў
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Дзмітрый Аляксандравіч Клімаў

❤7😢7
📍Палітвязня Ягора Лянкевіча перавялі на турэмны рэжым у Магілёў
Ягора затрымалі 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзеле ў масавых беспарадках).
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка 2022 года Ягора асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што ў Наваполацку 5 верасня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Ірыны Жаровай яго перавялі на турэмны рэжым.
💌Падтрымаць Ягора па новым адрасе: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягор Паўлавіч Лянкевіч

🤬8
😔Палітзняволенай Насце Лойцы пакінулі прысуд без зменаў
У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Вярхоўны суд 3 кастрычніка разглядзеў апеляцыйную скаргу праваабаронцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Хутка яе перавядуць у калонію
💌Падтрымаць Насту лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка

🤬16
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За першыя паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
22 чэрвеня жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24.
Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА на 30 сутак. Прычыны спагнання невядомыя.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

🤬12
🎉Павіншуйце палітвязня Дзяніса Дземідовіча з Днём народзінаў
Дзяніса затрымалі 12 верасня 2022 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). 11 лістапада 2022 году суд Ленінскага раёну Гродна прызнаў яго вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
6 кастрычніка Дзяніс адзначыць 47-годдзе ў калоніі.
💌Дашліце палітвязню віншаванні праз лісты і паштоўкі па адрасе: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Дзянісу Васільевічу Дзямідовічу

❤12
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

👍7❤1
🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Целяшмана з Днём народзінаў
Аляксандра абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 9-10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Яму прызначылі 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. Вядома, што яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар.
6 кастрычніка Аляксандр адзначыць 21-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Сяргеевіч Целяшман

❤5