Вясна: Палітвязні Беларусі
901 subscribers
3.46K photos
13 videos
3.41K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
6
Падтрымайце палітзняволенага інжынера, асуджанага да 5 гадоў калоніі

Андрэй Крылоў — інжынер тэхнічнага нагляду з Ваўкавыска. Яго затрымалі 16 красавіка 2021 года. Мужчыну абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў шляхам размяшчэння паведамлення ў тэлеграм-чаце "Банда Лукі". На судзе Крылоў віну не прызнаў і ў апошнім слове заявіў, што не мае датычнасць да дзеянняў, якія яму ставяцца ў віну.

У верасні 2021 года Андрэю прызначылі 5 гадрў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Свой тэрмін палітвязень адбывае ў івацэвіцкай калоніі № 22.

💌Падтрымайце Андрэя лістамі і паштоўкамі: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Максімавіч Крылоў
💻Напісаць анлайн
6😢3
Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача, які хварэе на анкалогію

Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Па матэрыялах абвінавачання, хлопец «пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суд прызначыў Пугачу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Анатолю Барысавічу Пугачу
💻Напісаць анлайн
8😢4
😔Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча змясцілі ў ПКТ

Па інфармацыі тг-канала «Права на паўстанне», палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
🤬14👍1😢1
📍Палітзняволеную Ларысу Шчыракову перавялі ў гомельскую калонію

Як стала вядома "Гомельскай Вясне", журналістка і краязнаўца ўжо пачала адбываць тэрмін у жаночай калоніі № 4.

Нагадаем, 31 жніўня Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Палітзняволеная не падавала апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд на прысуд.

💌Падтрымаць журналістку: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн
💔12🤬3😢2👍1
⚖️Сёння ў Рэчыцы пачынаюць у трэці раз судзіць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк

Маці двух непаўнагадовых сыноў спачатку асудзілі да 2 гадоў калоніі. У мінулым годзе Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. Падставай для ўзбуджэння справы сталі шматлікія "парушэнні" ў гомельскай калоніі: "спала, седзячы на падлозе, паклаўшы галаву на тумбу для сядзення"; "выконвала фізічныя практыкаванні лежачы на падлозе ў забаронены час, зняўшы адзенне"; "расшпіліла пінжак".

Нядаўна супраць яе ўзбудзілі ўжо новую справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 КК). У мінулым кастрычніку яе змясцілі на паўгода ў ПКТ і працягваюць рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

Суд над Палінай распачынаецца сёння, 2 кастрычніка, у судзе Рэчыцкага раёна. Справу разглядае суддзя Станіслаў Іванюценка.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ІЧУ АУС Рэчыцкага райвыканкама. 247483, Гомельская вобл., г. Рэчыца, вул. Савецкая, 35
💻 Напісаць анлайн
🤬171
💔Амаль 8 месяцаў ад палітзняволенага Мікалая Статкевіча няма вестак

Пра гэта днямі ў фэйсбуку напісала жонка палітыка Марына Адамовіч. Акрамя гэтага, да Мікалая зноў не пусцілі адваката:

"А з навінаў у нас — поўная адсутнасць навінаў. 232 дні.

Чарговы раз была ў калоніі. Чарговы раз не пусцілі адваката. Чарговы раз "няма заявы".

І гэта, канешне, нічога не значыць, што я, як "прадстаўнік па даверанасці", пакінула там (у межах прадстаўленых паўнамоцтваў) ад імя Мікалая заяву на спатканне з адвакатам, а яшчэ даслала тэлеграму, аб атрыманні якой "упаўнаважанай асобай" маю паведамленне.
Ну не хоча Мікола Статкевіч ні мне пісаць, ні з адвакатам сустракацца".

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 4 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Увесь час яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн
😢11🤬9
Падтрымайце «рэйкавых партызанаў» Уладзіміра Аўрамцава і Дзмітрыя Клімава

Уладзіміра затрымалі 30 сакавіка 2022 года. У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром «рэйкавым партызанам» Аўрамцаву, Клімаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі.

Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі». Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.

Цяпер Уладзімір і Дзмітрый адбываюць тэрмін у папраўчых калоніях.

💌Падтрымаць палітвязняў лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Уладзімір Аляксандравіч Аўрамцаў
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Дзмітрый Аляксандравіч Клімаў
💻 Напісаць анлайн
7😢7
📍Палітвязня Ягора Лянкевіча перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Ягора затрымалі 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзеле ў масавых беспарадках).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка 2022 года Ягора асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што ў Наваполацку 5 верасня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Ірыны Жаровай яго перавялі на турэмны рэжым.

💌Падтрымаць Ягора па новым адрасе: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягор Паўлавіч Лянкевіч
💻Напісаць анлайн
🤬8
😔Палітзняволенай Насце Лойцы пакінулі прысуд без зменаў

У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Вярхоўны суд 3 кастрычніка разглядзеў апеляцыйную скаргу праваабаронцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Хутка яе перавядуць у калонію

💌Падтрымаць Насту лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн
🤬16
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

За першыя паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

22 чэрвеня жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24.

Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА на 30 сутак. Прычыны спагнання невядомыя.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
💻Напісаць анлайн
🤬12
🎉Павіншуйце палітвязня Дзяніса Дземідовіча з Днём народзінаў

Дзяніса затрымалі 12 верасня 2022 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). 11 лістапада 2022 году суд Ленінскага раёну Гродна прызнаў яго вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

6 кастрычніка Дзяніс адзначыць 47-годдзе ў калоніі.

💌Дашліце палітвязню віншаванні праз лісты і паштоўкі па адрасе: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Дзянісу Васільевічу Дзямідовічу
💻Напісаць анлайн
12
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
👍71