Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
Падтрымайце палітзняволеных Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну

У Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначалі па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Рашэнне будзе прымаць суддзя Ігар Любавіцкі.

Падтрымайце Марыну і Людмілу пасылкамі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻 Напісаць анлайн
📝Палітвязень Уладзімір Гундар ў калоніі піша біблейскія складнікі

Ад палітвязня на волю пачалі даходзіць лісты. Таксама ў сваякоў атрымалася даслаць яму заказным лістом Біблію. Вядома, што ў зняволенні Уладзімір піша свае складнікі:

Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца.
І малюся аб міры ў сэрцы і спакоі.
Прашу аб іх у Госпада Ісуса.
Мір — Божае святое слова,
але прыйшла ў свет вялікая бяда.
Чалавек забыў каштоўнасць слову «мір».
І амаль не засталося міру ў сэрцы чалавека.
«Мір» у свеце папулярнае слова.
Яго папулісты свету дэвальвавалі на сваю карысць.
Слова «мір» яны эксплуатуюць бессаромна.
«За мір», з гэтымі словамі яны войны развязваюць.
У свеце без міру людзі міру пакутуюць.
І ў малітвах да Ісуса яны просяць, каб ім мір у сэрцы даў.
Бог чуе іх малітвы ды просьбы.
І дае мір у сэрцы людзям тым,
чые не зачарствелі сэрцы
і любяць Ісуса ўсім сэрцам сваім.
Я таксама думаю і разважаю аб міры
у сваім неспакойным сэрцы.
Можа, мая любоў да Ісуса —
мір майго сэрца неспакойнага.
Хочацца ведаць адказ.
Але хто мне яго скажа? Вядома ж сэрца.
Малюся, каб Бог мяне вызваліў ад клопатаў, праблемаў і пакутаў.
Прашу міра ўладарства ў сэрцы праз Госпада Ісуса.

Акрамя гэтага, ён піша, што ў адміністрацыі з'явілася чарговая нагода, каб адправіць палітвязня ў ШІЗА — ён схаваў пад падушку мачалку, каб прышыць матузок, але не паспеў і яе забралі падчас чарговага вобшуку.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
😔Палітвязня Аляксея Глотава могуць перавесці на турэмны рэжым

Палітвязня асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў) па справе "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Аляксея прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Яму і яшчэ 4 палітвязням інкрымінавалі тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. 

Аляксей адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17.

Стала вядома, што 4 жніўня ў Шклове адбудзецца суд па змене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава яго могуць перавесці на турэмны рэжым

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Аляксей Уладзіміравіч Глотаў
💻Напісаць анлайн
🤬На палітвязня ў калоніі ціснуць праз скаргі ад яго маці

Па інфармацыі праваабаронцаў, у адной з папраўчых калоній мужчыну (імя не называецца ў мэтах бяспекі), асуджанага па палітычных матывах, змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак і перавялі на самую складаную працу праз скаргі ад маці да адміністрацыі ўстановы.

Але такі метад ціску — спроба ўладаў схаваць парушэнні правоў чалавека ў калоніі.

Поводле юрыстак "Вясны", скаргі — гэта адзіны спосаб юрыдычна зафіксаваць парушэнне. Бо, калі парушэнне зафіксавана, прасцей будзе атрымаць кампенсацыі ў будучыні. Адсутнасць скаргі дазваляе ўладам казаць, што чалавек нібыта згодзен з прынятым рашэннем.

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама скласці скаргі:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
Палітвязню Змітру Дашкевічу, верагодна, адмовілі ў змене меры стрымання

У судзе Барысаўскага раёна сёння, 28 ліпеня, разглядалася скарга абаронцы Дашкевіча на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Рашэнне прымала суддзя Таццяна Шыман. Хутчэй за ўсё, скаргу не задаволілі, таму Зміцер застанецца ў СІЗА.

Нагадаем, Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

А ўчора стала вядома, што адразу па прыбыцці ў жодзінскую турму палітвязня змясцілі ў карцар. Паводле ягоных сваякоў, яго пакаралі за адмову ісці ў камеру да гвалтаўнікоў.

💌Падтрымаць Змітра: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻Напісаць анлайн
Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе?
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
🗣«Свет мусіць пра гэта ведаць». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій

У Беларусі налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.

Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.

«Як кажуць, катаванні любяць цішыню, і лепш за ўсё катаванні і злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць, таму публічнасць дапамагае гэта спыняць у большасці выпадкаў».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe

✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
📍Падтрымайце палітзняволеных мужа і жонку, асуджаных да пазбаўлення волі

Алена і Дзмітрый Паўловічы — гаспадары фотастудыі «Ліса» ў Барысаве. Іх затрымалі 26 ліпеня 2022 года, і з таго часу сям’я знаходзіцца на «Валадарцы». Пры вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры. На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непоўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй.

13 кастрычніка 2022 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска Алене прысудзілі 2 гады калоніі, а Дзмітрыю — 1,5 года калоніі. Сужэнцаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

💌Падтрымайце мужа і жонку лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Паўловіч
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Паўловіч
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеных Дар'ю і Ігара Лосікаў

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку».

Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

💌Заклікаем падтрымаць Дар'б і Ігара лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
-
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
- ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігар Аляксандравіч Лосік
💻 Напісаць анлайн
Падтрымайце праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Фігуранта "справы Ціханоўскага" Уладзіміра Кнігу асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі

У судзе г. Жодзіна 25 ліпеня палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Іван Грынкевіч прызнаў Уладзіміра вінаватым і прызначыў яму яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі.

Раней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі з барысаўскай калоніі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе мінімум чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.

Чытайце падрабязнасці па спасылцы.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Уладзімір Іванавіч Кніга
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Дзяніс Ваўчок
🔺Юлія Есіс
🔺Ілля Мігно
🔺Яўген Батура
🔺Антон Драздовіч
🔺Дзмітрый Лукша 
🔺Віктар Панцялееў
🔺Генадзь Фядыніч
🔺Раман Багнавец
🔺Ілля Верамееў
🔺Віталь Пракапчук
🔺Алег Буйкевіч
🔺Уладзімір Гемза
🔺Андрэй Маслаў
🔺Арцём Латышаў
🔺Уладзімір Шымчук
🔺Галіна Дзербыш
🔺Юлія Касцючэнка
🔺Аляксандр Манцэвіч
🔺Аляксандр Троцкі
🔺Эміль Гусэйнаў
🔺Яўген Коржаль
🔺Яўген Галіч
🔺Аляксандр Карзюк
🔺Яўген Харашкевіч
🔺Уладзіслаў Цімашчук
🔺Алена Ягорычава

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️"Супрацоўнікі КДБ вазілі яго шукаць зброю", — сукамернік Яраслава Саковіча распавёў пра палітвязня

Нагадаем, Яраслава 7 жніўня будуць судзіць за "здраду дзяржаве". Супрацоўнікі КДБ яго катавалі ўсю ноч, каб выбіць прызнанне ў тым, што раней ён ваяваў на баку Украіны. Сілавікі тэлефанавалі ягонай жонцы і абяцалі выслаць ягоную галаву.

Былы вязень, які ўтрымліваўся з ім у СІЗА-1 восенню 2022 года распавёў "Вясне" пра Саковіча:

"Супрацоўнікі КДБ вазілі яго шукаць зброю. Сказалі: "Вось тэлефон з месцам, а мы цябе здымаць будзем". Пасадзілі ў мікрааўтобус, давезлі да месца, далі палку і сказалі шукаць... У КДБ яго прымушалі пісаць жонцы, каб завербаваць, але яна адразу ўсё зразумела".

Віну, як кажа сукамернік Яраслава, ён не прызнаваў.

У Яраслава няма блізкіх сваякоў, якія б маглі рабіць перадачы, таму доўгі час ён утрымліваўся ў шортах, у якіх яго затрымалі.

Падрабязнасці па спасылцы.

💌Падтрымайце Яраслава грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
😔Пенсіянерку Наталлю Пятровіч будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары

68-гадовую Наталлю затрымалі 19 снежня 2022 года дома за каментары. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэміскім фармаванні), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў). Справу жанчыны пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 7 жніўня. Працэс будзе весці суддзя Вера Галаўкова.

Нядаўна яна даслала ліст на волю:

"Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку."

💌Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць

25-гадовага Аляксея затрымалі 1 ліпеня 2021 года ў Мінску. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэка і асудзілі да 11 гадоў калоніі. Паводле інфармацыі праўладнага тг-канала, Кудасава судзілі за распальванне сацыяльнай варожасці, абразу прадстаўнікоў улады, а таксама за арганізацыю масавых беспарадкаў і стварэнне телеграм-канала «Каскад».

Тэрмін палітвязень адбываў у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Цяпер стала вядома, што Аляксея зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Справу разгледзяць у закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе 3 жніўня, працэс будзе весці суддзя Вадзім Бобыраў..

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксей Фірдаўсавіч Кудасаў
💻Напісаць анлайн
📍Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.

Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі". Вядома, што ў жаночай калоніі яе часта адпраўлялі ў ШІЗА, а таксама змяшчалі на некалькі месяцаў у ПКТ.

Стала вядома, што нядаўна Алену перавялі ў жаночую калонію № 24 у Зарэччы. У гэтай калоніі ўтрымліваюцца яшчэ Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх увесь час жорстка цісне адміністрацыя.

💌Падтрымайце жанчыну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Алена Пятроўна Гнаук
💻Напісаць анлайн
😔Палітзняволенага Арцёма Латышава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Арцём — жыхар Віцебска, асуджаны да 4,5 гадоў калоніі за перформанс на магіле з выявай Лукашэнкі, а таксама за псаванне банэраў з выявай супрацоўнікаў ДАІ. У верасні 2022 года палітвязня этапавалі ў бабруйскую калонію.

1 чэрвеня Арцёма ў чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім змяшэчннем у ШІЗА супрацоўнікі калоніі запатрабавалі ад Латышава прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму «нізкі статус», аднак мужчына адмовіўся. Гэта, верагодна, і стала прычынай накіравання ў штрафны ізалятар.

Па інфармацыі MAYDAY TEAM, 26 ліпеня адбыўся суд па змене Арцёму рэжыму ўтрымання. Палітвязня перавялі на турэмны рэжым і ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4. Да пераводу яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.

💌Падтрымайце Арцёма: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Арцёму Аляксандравічу Латышаву
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Рамана Багнаўца з Днём народзінаў

Рамана абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня (арт. 293 КК). Яго асудзілі па "пінскай справе" да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Да затрымання палітвязень працаваў маналітчыкам у Менску, а ў родны Пінск прыехаў якраз 9 жніўня, каб развязаць некаторыя сямейныя пытанні і прагаласаваць.

Пасля затрымання мужчыну моцна збілі: ад паясніцы да каленяў брат быў амаль чорны, яму адбілі ныркі. Як ён сам распавядаў, завялі ў нейкі склеп і там білі. Хто, ён не бачыў, яны былі ў масках.

Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1, дзе яго перыядычна змяшчаюць у ШІЗА.

Сёння Раман адзначае 39-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце Рамана лістамі салідарнасці і паштоўкамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Раман Анатольевіч Багнавец
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Іллю Верамеева з 20-годдзем

24 лютага Ілля Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл горада Мікалаеў, у якім жыла на той момант ягоная сястра. Ілля вельмі хваляваўся за яе. Праз тры дні хлопца затрымалі — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны: на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі.

Іллю асудзілі да 6,5 гадоў калоніі. 1 снежня КДБ уключыў хлопца ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а 2 снежня МУС уключыў яго ў "спіс экстрэмістаў". Адбываць тэрмін яго накіравалі ў бабруйскую калонію № 2.

Сёння Ілля адзначае Дзень народзінаў.

🔹Гісторыя 19-гадовага Іллі Верамеева, якога асудзілі да 6,5 гадоў калоніі за заклікі ў чаце (🇺🇦Читати українською мовою)

💌Павіншуйце хлопца паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1 Ілля Аляксандравіч Верамееў
💻Напісаць анлайн