Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
📍Палітвязень Георгій Васіленка выйшаў на волю

У лістападзе 2021 года палітзняволенаму прысудзілі 2 гады "хіміі" за «хуліганства» (ч.2 арт.339 КК). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг.

А 15 лютага 2022 Георгій быў затрыманы ў другі раз. Па матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія змяшчаюць выяўленыя ў лаянкавай форме абразы ў адрас Лукашэнкі.

Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1,5 года. А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і сем месяцаў.

10 ліпеня Георгій выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за мінулы тыдзень

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 8 чалавек.

🔹Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю сем палітвязняў.

🔹На мінулым тыдні стала вядома пра прысуды чатыром беларусам па палітычна матываваных справах.

🔹У Гродне ў рэанімацыі памёр мастак Алесь Пушкін. У Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме.

🔹Двух палітвязняў змясцілі ў штрафны ізалятар.

🔹Супраць палітвязня Алега Канавалава і актывіста Змітра Дашкевіча ўзбуджана новая крымінальная справа.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.

#навіны_палітвязняў
🎉Павіншуйце палітзняволеную Алену Лазарчык з Днём народзінаў

Палітзняволеную затрымалі 30 снежня 2021 года. Яе абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У Магілёве 19 верасня 2022 года актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі. 22 ліпеня КДБ унёс Алену ў «спіс тэрарыстаў».

Вядома, што Алена мае праблемы з зубамі, яна схуднела. Раней паведамлялася, што жанчыну змяшчалі ў калоніі ў ШІЗА.

Заўтра Лазарчык адзнычыць 49-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншаваць Алену: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍На волю выйшаў палітзняволены актывіст Андрэй Кудзік

Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў.

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў.

Сёння палітвязень выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні Андрэй утрымліваўся 1 год, 11 месяцаў і 9 дзён.
‼️Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў зарэчанскай калоніі

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", палітзняволеную, супраць якой узбуджана новая крымінальная справа, збілі ў папраўчай калоніі № 24. Паводле былой зняволенай, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у "яе было пабіта пераноссе і былі бачны два фінгалы".

Як яна распавядае, гэта зрабілі іншыя зняволеныя, якіх да Паліны падсадзіла адміністрацыя папраўчай калоніі. Акрамя гэтага, муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда распавёў, што ў чэрвені Паліне выклікалі хуткую дапамогу і адпаўлялі яе на некаторы час у санчастку. Па ягоным меркаванні, жонка магла быць збіта менавіта ў гэты час.  

Чытаць падрабязнасці па спасылцы.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
💻Напісаць анлайн
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Прызначана дата апеляцыі па «справе TUT.ВY». Падтрымайце Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну!

У Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначалі па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Рашэнне будзе прымаць суддзя Ігар Любавіцкі.

Падтрымайце Марыну і Людмілу пасылкамі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

Крыніца: Зеркало

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻 Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Змітра Дашкевіча з Днём народзінаў

Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Сёння палітвязень адзначае 42-годдзе ў зняволенні, хаця павінен быў святкаваць на волі з жонкай і дзецьмі.

Заклікаем павіншаваць яго любым магчымым спосабам:

🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі.

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, перойдуць за ім у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для віншаванняў: 222160, Жодзіна, Савецкая 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
📮Напісаць анлайн
💔Актывіста Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар. Праз гэта 87-гадовая маці палітвязня сёння не трапіла да яго на спатканне

Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі амаль 2 гады і 10 месяцаў. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

За час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе.

Стала вядома, што сёння 87-гадовая маці палітвязня спрабавала патрапіць да сына на спатканне, дазволенае яму раз на год. Але ў турме ёй паведамілі, што Яўген змешчаны ў карцар да 23 ліпеня. Пры гэтым у ДВП запэўнілі, што яна можа ехаць на сустрэчу. Праз гэта і праз доўгую дарогу з Мінску да Магілёву ў жанчыны пагоршыўся стан здароўя і моцна падняўся ціск.

💌Падтрымайце Яўгена: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
💻Напісаць анлайн
😡"Сядзіць у адзіночнай камеры", — бацька палітвязня Мікалая Дзядка пра апошнія навіны ад сына

"Вось мае "колькасныя паказчыкі" за мінулы год. Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2,4 дні), ёгай — 78 разоў. Арабскай мовай адносна мала — адзін раз на 6,5 дзён, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэнне новых англійскіх слоў браўся 103 разы. Прачытаў за год роўна 60 кніг. Пры гэтым з 365 дзён амаль трэць (106 дзён) правёў у ШІЗА. У цэлым, я лічу, нармальна», — напісаў нядаўна ў лісце Мікалай.

Бацька Мікалая Дзядка распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад сына.

"Апошнім часам сувязь з сынам ёсць, на гэтым тыдні я атрымаў ад яго два лісты запар.
У турме ён сядзіць у адзіночнай камеры. Шмат чытае. Ёсць некаторыя праблемы са здароўем, але мы робім захады, каб трохі яму дапамагчы — выслалі медыцынскія прэпараты.
Больш нічога экстраардынарнага з Міколам не здараецца. Раней яго адпраўлялі і ў ШІЗА, і ў ПКТ, але апошні месяц, мяркуючы з усяго, туды не трапляе.
Дазволены толькі медыцынскія перадачы. І тэлефануе дзесьці раз на месяц. Размаўляем прыклада па 5-7 хвілін",
— кажа Аляксандр Дзядок.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Антон Лакішык
🔺Аляксандр Мішук
🔺Надзея Полькіна
🔺Ігар Шумілаў
🔺Павел Лукаянаў
🔺Алена Маўшук
🔺Аляксей Вячэрні 
🔺Дзяніс Жук
🔺Марына Санкевіч
🔺Арцём Саўчук
🔺Павел Дворак
🔺Сяргей Кірэенка
🔺Сяргей Паўловіч
🔺Сяргей Шэлест
🔺Уладзімір Ганусевіч
🔺Віктар Несцераў
🔺Ілля Палхоўскі
🔺Максім Сташулёнак
🔺Андрэй Царонак 
🔺Максім Вінярскі
🔺Сяргей Грыбовіч
🔺Кірыл Казей
🔺Віталь Маскалёў
🔺Сяргей Богдан 
🔺Дзмітрый Дубоўскі
🔺Вольга Саламенік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
😔Палітвязня Артура Жвірыдоўскага рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА

Артур — жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры БЧБ-паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.

Па інфармацыі @nebovkletku, адміністрацыя бабруйскай калоніі з красавіка часта адпраўляе Артура ў штрафны ізалятар. З 13 чэрвеня палітвязня зноў змясцілі ў ШІЗА на 20 сутак, але пазней працягнулі тэрмін яшчэ на 10 дзён. Лісты яму даходзяць дрэнна нават ад родных. Паведамляецца, што палітвязень у калоніі схуднеў.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі
💻Напісаць анлайн
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязняў, асуджаных за эвакуацыю з Беларусі і супрацоўніцтва з "Дапамогай"

У Гродненскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", "удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — арганізацыі "Дапамога", а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суд прызначыў Куляшову пяць гадоў калоніі, Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Курзіну — тры гады калоніі. 

Вярхоўны суд 21 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце вязняў грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч, Мікалай Анатольевіч Куляшоў, Ягор Ігаравіч Курзін
💻Напісаць анлайн
📍Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч выйшла на волю

Суд Маскоўскага раёна Брэста ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў да 2 гадоў калоніі за "фінансаванне пратэстнай дзейнасці" (ч. 2 арт. 342 КК).

Згодна з матэрыяламі следства Вольга не пазней за 12 жніўня 2020 года «на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Вольга аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў.

Вядома, што ў берасцейскім СІЗА жанчыну больш за 50 сутак утрымлівалі ў карцары. На знак пратэсту супраць парушэння яе правоў і невыносных умоваў утрымання яна неаднойчы трымала галадоўку. Тэрмін Вольга адбывала ў гомельскай калоніі № 4.

21 ліпеня 2023 года Ялцэвіч выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, піша @volhaklas. У зняволенні яна адбыла 1 год, 7 месяцаў і 5 дзён.
⚖️Апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай разгледзяць 25 ліпеня

Валерыя — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

У Мінску 17 сакавіка 2023 года суддзя Дзіна Кучук прысудзіла палітзняволеным па 10 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі паводле 3 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Стала вядома, што Вярхоўны суд 25 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі Валерыі і Таццяны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Чаравач.

💌Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн