💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

❤️🩹Палітзняволеная Людміла Кірыленка выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін
Людміла — прадпрымальніца з Рагачова, мае дваіх дзяцей. Яе затрымалі 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Яўген Ерафееў прысудзіў жанчыне адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай папраўчай калоніі № 4. У зняволенні Людміла ўтрымлівалася амаль 16 месяцаў.

❗️Палітвязня Мікалая Статкевіча змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру
Жонка палітвязня Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку, што праз 95 дзён поўнай невядомасці атрымала адказ ад адміністрацыі калоніі:
"36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Зараз, верагодна, ў ШІЗА таксама, альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгады у той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у "звычайнай" калоніі. (Мінулыя паўгады расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што, калі не ў ШІЗА, то кругласуткава ў каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень.
Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе.
Лістоў, па-ранейшаму, няма. Зрэшты, мне адказалі, што мае лісты "апрацоўваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны". І?.. Пра лісты Мікалая, увогуле, прамаўчалі. "Перапіска не забароненая".
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻 Напісаць анлайн

‼️Паліну Шарэнду-Панасюк працягваюць утрымліваць у ШІЗА
Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда:
"З Палінай зноў знікла сувязь, яна зноў у ШІЗА жаночай калоніі №24 (Зарэчча). Паліну кінулі ў карцар яшчэ 2 траўня, і па стане на 15 траўня яна яшчэ знаходзілася там. Адміністрацыя калоніі на развітанне вырашыла дадаткова паздзеквацца і давесці лік катавальных содняў у нечалавечых умовах да круглага ліку. За няпоўныя 11 месяцаў знаходжаньня ў калоніі Паліна 20 разоў каралася штрафным ізалятарам і агулам правяла там 200 содняў.
Бліжэйшымі тыднямі Паліна будзе этапавана у ІЧУ г. Рэчацы, дзе яе чакае ўжо новы суд і тэрмін. Але дакладная дата суду пакуль не вядома".
Нагадаем, у мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. Нядаўна супраць яе ўзбудзілі ўжо новую справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".
💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць

❗️Палітвязня Яўгена Петрачэнку будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоні"
Яўген — футбольны фанат з Барысава. Да затрымання працаваў зваршчыкам на мясцовым жалезабетонным заводзе. Падчас пратэстаў у Барысаве ён нібыта штурхануў турнікет на міліцыянера, чым пашкодзіў яму нагу і твар. Пры затрыманні хлопца ўдарылі дубінкай па галаве так, што ён страціў прытомнасць.
У кастрычніку 2020-га Яўгена асудзілі паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка ўнутраных спраў) на 3,5 года калоніі. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму.
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 26 траўня над хлопцам распачнецца суд паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.
💌Падтрымайце Яўгена лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўген Віктаравіч Петрачэнка

✊Падорым лета дзецям палітвязняў!
Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.
Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра.
💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL

❗️Палітвязня Яўгена Прапольскага 130 сутак утрымлівалі ў ШІЗА
Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата». На судзе ен распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага».
За ўвесь час у калоніі яго месяцамі ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары і адпраўлялі ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, толькі за апошні час ён правёў у ШІЗА 130 сутак, пасля чаго яго на 4 месяцы адправілі ў ПКТ. Цяпер ён знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА-5, але прычына перавода пакуль невядомая.
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

📍На судзе па справе Сяргея Франчука абвешчаны перапынак
У Мінскім гарадскім судзе 28 красавіка Франчука асудзілі на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Але ўжо 13 траўня ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска распачаўся разгляд новай справы супраць Франчука паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Вольга Серакова.
Па інфармацыі праваабаронцаў, разгляд справы быў прыпынены да разгляду апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Цягам гэтага часу Сяргей будзе знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА.
Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка штабу палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Сяргей Віктаравіч Франчук
💻Напісаць анлайн

😡Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА
Актывіста анархічнага руху івацэвіцкай калоніі ў пачатку траўня змясцілі ў штрафны ізалятар на 8 сутак, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч

📍Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі
Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.
У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў. Вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для палітвязняў у агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце Дзмітрыю пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка

📍Апеляцыйную скаргу палітзняволенай Наталлі Дулінай разгледзяць на наступным тыдні
Былую выкладчыку МДЛУ асудзілі да 3,5 гадоў калоніі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме.
Наталля — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў.
Апеляцыйная скарга палітзняволенай будзе разгледацца 23 траўня ў Вярхоўным судзе. Рашэнне прыме суддзя Эдгар Марцірасян. Да гэтага часу жанчыну можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі.
💌Падтрымайце Наталлю: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🎉Павіншуйце палітвязня Вадзіма Гурмана з Днём народзінаў
Вадзім быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі і цяпер знаходзіцца ў горацкай калоніі № 9. За два гады знаходжання ў калоніі хлопец прайшоў праз цяжкія выпрабаванні: у яго пагаршаецца здароўе праз дрэнныя ўмовы ўтрымання і адмову ў аказанні медыцынскай дапамогі, а таксама праз збіццё супрацоўнікамі калоніі і рэгулярнымі "суткамі" ў ШІЗА.
За апошнія некалькі месяцаў Вадзім адбыў як мінімум 35 сутак у ШІЗА, 21 з якіх — бесперапынна. Апошнія 14 сутак яму прызначылі за адмову зняцца ў відэа для камісіі па памілаванню, падчас якога трэба было прызнаць сваю віну.
Сёння хлопец адзначае 24-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Вадзім Сяргеевіч Гурман

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Андрэй Дуброўскі
🔺Ягор Вяршынін
🔺Ігар Лосік
🔺Аляксей Мельнікаў
🔺Яўген Пекач
🔺Віталь Прадыбайлаў
🔺Уладзімір Рубашэўскі
🔺Павел Спірын
🔺Сяргей Алексяеўскі
🔺Уладзімір Астапчык
🔺Сяргей Трэшчанка
🔺Мікалай Арцюхоў
🔺Аляксей Горбач
🔺Уладзіслаў Марціновіч
🔺Ігар Повараў
🔺Ілля Туркоў
🔺Ігар Фёдараў
🔺Аляксандр Цярэшка
🔺Міхаіл Юдзін
🔺Аляксандр Юніцкі
🔺Руслан Асятроў
🔺Максім Жараў
🔺Аляксей Коршун
🔺Павел Мажэйка
🔺Ігар Вінакураў
🔺Уладзімір Гарох
🔺Максім Палянскі
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

📍Палітвязень Віктар Хлябец выйшаў на волю
Віктар — Выхадзец з Белаазёрска, мае на ўтрыманні малую дачку. У Віктара ёсць інваліднасць, ён хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Мужчыну затрымалі 26 лютага 2022 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».
Суд Бярозаўскага раёна 28 ліпеня асудзіў палітвязня на 1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ. Тэрмін Хлябец адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Учора, 17 траўня, палітвязен выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша "Берасцейская Вясна". У зняволенні ён утрымліваўся 1 год, 2 месяцы і 21 дзень.

😔Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага пасля 2 мясяцаў у ШІЗА адправілі ў ПКТ
У лістападзе Дзмітрыю прысудзілі 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, канчаткова яму прызначылі 20 гадоў зняволення. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.
Родныя палітвязня днямі дайшоў ліст ад яго. Ён паведаміў, што амаль 2 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, а з 3 траўня яго на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. За ўвесь час у зняволенні ён адбыў 110 сутак у штрыфным ізалятары.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі

⁉️Як падтрымаць палітвязняў, калі ім блакуюць ліставанне?
У Беларусі амаль штодзённа павялічваецца колькасць палітычных зняволеных. Больш за год палітвязням блакуюць ліставанне. Таму нагадваем пра магчымыя спосабы падтрымкі, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам з рэпрэсіямі.
🔺Лісты салідарнасці — наймацнейшая падтрымка звонку. Таму працягвайце дасылаць словы падтрымкі, але рабіце гэта праз заказныя лісты. Калі цэнзар не прапусціць вашу вестачку, то вязень усё роўна пабачыць, ад каго яна была. Чым больш лістоў прыйдзе на імя вязня, тым больш шанцаў, што ён атрымае хоця б некалькі з іх. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз письмо.бел.
🔺 Ёсць меркаванне, што паштоўкі з кароткім тэкстам часцей патрапляюць у рукі вязням. Даслаць анлайн можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці: валанцёры праекта клапатліва перапішуць пасланне ад рукі і адправяць адрасату. Былыя вязні адзначаюць, што нават паштоўкі зусім без тэксту, а проста падпісаныя чалавекам, даходзяць часцей і з'яўляюцца добрай падтрымкай.
🔺Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.
🔺Даслаць вязням, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Таксама без узгаднення нельга дасылаць пасылкі ў баранавіцкі і берасцейскі СІЗА, бо вагу залічваюць у агульную вагу перадач.
🔺Можаце зрабіць грашовы перавод, каб палітвязні змаглі пачаставаць сабе прысмакамі з турэмнай крамы, а таксама набыць маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці. Адзначым, што гэта таксама можна зрабіць толькі тым, у дачыненні да каго прысуд яшчэ не быў вынесены ці не ўступіў у сілу, але сума на рахунку застанецца ў вязня нават пасля этапу ў месца зняволення або нават пасля вызвалення.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
🌿Карысныя спасылкі:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

✊Дапамога сем'ям былых палітвязняў з дзецьмі
Адразу пасля вызвалення многія былыя палітвязні застаюцца без працы і сродкаў на існаванне. Акрамя пошуку грошай на жыццё і пагашэнне вялізных штрафаў яны вымушаны шукаць сродкі на дзіцячыя сады і школы, а таксама самыя неабходныя рэчы і школьныя прылады для сваіх дзяцей.
BYSOL запускае новы збор для дапамогі былым палітычным вязням у якіх ёсць дзеці. Падтрымку, якая зможа пакрыць некаторыя дзіцячыя выдаткі, атрымаюць 30 сем'яў.

❗️У СІЗА-1 пагоршыліся ўмовы: вопратку і абутак з перадач адразу адпраўляюць на склад, а медыкаменты не перадаюць
Па інфармацыі праваабаронцаў, умовы ў СІЗА на Валадарскага для палітзняволеных зрабілі больш жорсткімі. Так, цяпер вопратку і абутак адразу адпраўляюць на склад, каб іх забраць, зняволеным трэба пісаць адпаведныя заявы, чакаць некалькі дзён, а ўзамен ім трэба нешта з вопраткі здаваць на склад. Вядомы выпадак, калі на склад забралі нават бялізну і шкарпэткі.
Акрамя гэтага, цяпер забаронена дасылаць медыцынскія пасылкі, а ў перадачах не прымаюць заспакаяльныя.
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што, паводле ўказання ДВП ад 29.04.2023, вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы (не больш за адну ўпакоўку) і інсулін замежнай вытворчасці. Іншыя медыкаменты нібыта ёсць у наяўнасці ў медычных частках ізалятараў. Пры гэтым афіцыйна пра такія змены нідзе не паведамлялася.