📍Бабруйскага блогера Андрэя Бяляўскага этапавалі ў віцебскую калонію
У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня вынеслі прысуд 45-гадоваму TikTok-блогеру — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Згодна з версіяй абвінавачвання, Бяляўскі 20 і 26 студзеня 2022 года «размясціў у сацыяльнай сетцы Tik-Ток два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok.
Стала вядома, што цяпер Андрэй знаходзіцца ў віцебскай калоніі № 3.
💌Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі
💻Напісаць анлайн

📍На волю выйшаў палітвязень Максім Цішкевіч
Максіма затрымалі 21 красавіка 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Паводле абвінавачвання, Максім у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.
16 жніўня 2021 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Тэрмін Максім адбываў у папраўчай калоніі № 3 у Віцебску. Нядаўна палітвязень выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 1 год і 10 меясцаў.

📍Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў магілёўскую калонію
Нагадаем, журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі. Сяргея абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). 10 лютага Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.
Стала вядома, што днямі Сацука этапавалі ў магілёўскую калонію № 15.
💳Вы можаце фінансава дапамагчы сям'і палітвязня праз збор на Bysol.
💌Падтрымайце Сяргея: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Віктаравіч Сацук (на лістах пазначайце «каранцін»)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🤬Палітвязень Аляксандр Плескацэвіч выйшаў на волю, але яго амаль адразу адправілі на "суткі"
Згодна з пастановай суда па адміністрацыйнай справе, Аляксандр 16 лютага выйшаў на волю з ПУАТ-43. Але ўжо 1 сакавіка над ім адбыўся суд паводле арт. 24.23 КаАП. Яго абвінавацілі ў тым, што ён "у нявызначаны час з 16 па 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку". Віну Аляксандр не прызнаў і сказаў, што не рабіў гэтага і зафарбоўваць гэта не мае намеру.
Вядома, што сімволіка на доме была яшчэ да арышту палітвязня ў 2021 годзе. Паводле рапарта сведкі-міліцыянта, яшчэ на "хіміі" яму сказалі зафарбаваць сімволіку, але 27 лютага, калі мужчыну затрымлівалі, яна яшчэ была. Аднак суд у Ляхавічах прызнаў Плескацэвіча вінаватым і арыштаваў яго на 10 сутак.
Нагадаем, Аляксандра асудзілі да 2 гадоў "хіміі" за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю».

🎉Павіншуйце палітзняволеную Алену Гнаук з 66-годдзем
17 чэрвеня 2022 года палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі. У жніўні актывістку перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (32 рублі).
Нядаўна стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Вядома, што палітзняволеная адмовілася ад адвакаткі, бо тая падпісала пратакол допыту, нягледзячы на просьбу Алены не рабіць гэтага. Апошнім часам у жанчыны вельмі пагоршылася здароўе.
Сёння Алена адзначае 66-годдзе ў калоніі.
💌Павіншуйце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

‼️Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць па 5 крымінальных артыкулах, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй"
Беларуску 9 жніўня экстрадавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.
Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:
🔹ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
🔹ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
🔹ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
🔹ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
🔹ч.1 арт. 290-4 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).
Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Суддзя — Тацяна Фалькоўская.
💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн

📍Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію
Палітвязня затрымалі 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 КК (Паклёп) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму 2 гады зняволення. Таксама суддзя прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада яго асудзілі ўжо па новай крымінальнай справе.
Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. З улікам папярэдняга прысуда яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу.
Стала вядома, што нядаўна Плюшчава перавялі ў наваполацкую калонію № 1.
💌Падтрымайце Уладзіслава: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў

✊Падтрымайце палітзняволеную Ганну Кавалёву
Ганна была затрыманая 17 студзеня 2023 года. Яе абвінавачваюць ва ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года паводле арт. 342 КК. Яе партнёр Іван Марозаў быў затрыманы на 2 тыдні раней. Нядаўна ад яе прабіўся ліст на волю:
"Пішу гэты ліст 8 сакавіка, спадзяюся, вам дойдуць мае паштовачкі, усім любімым і адважным жанчынам. Прыемна будзе заснуць з думкай пра тое, што мяне помняць, любяць і чакаюць. Я вельмі-вельмі гэта шаную і хачу да вас.."
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ганна Уладзіміраўна Кавалёва, Іван Уладзіміравіч Марозаў

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Уладзімір Кніга
🔺Антон Кошчанка
🔺Арсеній Чыжык
🔺Артур Аміраў
🔺Аляксандр Касянчук
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Максім Сергяенка
🔺Антон Сташэўскі
🔺Сяргей Бобашаў
🔺Сяргей Канавалаў
🔺Вячаслаў Маляйчук
🔺Матфей Гаўрыленка
🔺Сяргей Маланчук
🔺Андрэй Папоў
🔺Алег Дзмітрачэнка
🔺Дзяніс Лазоўскі
🔺Дзмітрый Мядзвецкі
🔺Сяргей Міраеўскі
🔺Віктар Барушка
🔺Аляксандр Зайкоўскі
🔺Дэвід Масціцкі
🔺Цімур Хайрулін
🔺Уладзімір Бялоў
🔺Зміцер Ляўчук
🔺Яўген Ракевіч
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❓Як падтрымліваць палітвязняў вітамінамі і медыцынскімі бандэролькамі?
Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».
Таму цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:
🔹Любыя вітаміны (таксама "Д3-капс" і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;
🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных расстройствах;
🔹лейкапластыр;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма.
🔺Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

💔"Усіх прашу дапамагаць бацькам", — палітвязень Яўген Юшкевіч даслаў вестачку з-за кратаў
Былы следчы і ініцыятар праекта ByChange, асуджаны да 11 гадоў калоніі, днямі даслаў ліст на волю:
"Мне пришёл перевод от Вас. Кроме того, чтобы благодарить, наверное нужно отчитаться, на что трачу деньги налогоплательщиков. За 23 месяца в СИЗО прочтено 180+ книг, около 20 из которых важные. Надеюсь, хоть когда-то смогу быть более полезным людям рядом и стране в целом.
Снова благодаря за всё. Со вчерашнего дня (10.03) я уже осужденный, т.е. включается все ограничения для осужденных. Всех прошу помогать родителям, т.к. во всех таких семьях именно родителям сложнее всего".
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Міхайлавіч Юшкевіч
📮Напісаць анлайн

🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень
🔹На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1460 чалавек.
Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю: Марк Васількоў, Максім Цішкевіч, Аляксандр Плескацэвіч, Дзяніс Максімаў.
🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Алегу Швайко — 2 гады калоніі;
Аксане Зарэцкай — 1,5 года калоніі;
Багдану Караўцу — 2 гады калоніі;
Дзянісу Пучаку — 2,5 гады "хатняй хіміі";
Валерыі Касцюговай — 10 гадоў калоніі;
Таццяне Кузінай — 10 гадоў калоніі;
Марыне Золатавай — 12 гадоў калоніі;
Людміле Чэкінай — 12 гадоў калоніі;
Андрэю Шкляру — 10 гадоў калоніі;
🔹Справу палітзняволенага Яўгена Меркіса перадаюць у пракуратуру для накіравання ў суд.
🔹Палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч у СІЗА змяшчалі ў падвал на 50 сутак. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылся здароўе.
🔹Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць па 5 крымінальных артыкулах, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй".
🔹20-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка ў калоніі выйшла замуж.
🔹Да палітзняволенай Алены Лазарчык зноў не змог патрапіць адвакат — родныя доўгі час не маюць ніякай інфармацыі пра стан здароўя жанчыны.
🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:
439 дзён у няволі і на волі. Гісторыя Дзяніса Дземуха — былога палітвязня, які хоча памятаць усё
«За 340 слоў — 120 месяцаў пазбаўлення волі». (Не)апошняе слова экспэрткі Таццяны Кузінай у судзе
#навіны_палітвязняў

📍Дызайнера Дзмітрыя Кубарава перавялі на турэмны рэжым у Гродна
Палітвязня за апошнія два з паловай гады ўжо двойчы асудзілі па "палітычных" справах. Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў восем гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў сумна вядомай наваполацкай калоніі № 1.
Увесь час адміністрацыя ўстановы цісне на палітвязня: начальнік Андрэй Пальчык асабіста ставіў Дзмітрыя на "расцяжку", яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА, нядаўна адправілі ў ПКТ, а цяпер яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў палітвязня пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем.
У судзе Наваполацка 6 сакавіка адбыўся суд па замене рэжыму. Суддзя Вольга Баліка пастанавіла перавесці яго ў турму тэрмінам на 3 гады.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Кубараву Дзмітрыю Уладзіміравічу

❤️Палітзняволены Максім Плятнёў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Яго асудзілі да года калоніі за «апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК РБ).
У віну гродзенцу паставілі тое, што ён нанёс сем надпісаў на кіёск, электрападстанцыі, будынкі цепласетак і шматпавярхоўкі. Раней Максіма прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па так званых «народных» артыкулах, піша @MAYDAYMog.
У лістападзе Плятнёва перавялі з гарадзенскай турмы ў магілёўскую ПК-15, дзе ён адбыў свой тэрмін да канца.

🎉Павіншуйце палітзняволеную Людмілу Рамановіч з 58-годдзем
Актывістцы Партыі БНФ Людміле Рамановіч прызначылі 1,5 года калоніі за слова «ўзурпатар» у лісце, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Гэта палічылі абразай Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Напачатку сакавіка 2022 года Рамановіч звярталася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
22 сакавіка Людміла адзначыць сваё 58-годдзе.
💌Павіншуйце яе: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Людміла Сяргееўна Рамановіч

📍Прысуд Дар'і Лосік пакінулі без зменаў. У хуткім часе яе этапуюць у калонію
У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала
Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Апеляцыйную скаргу Дар'і разглядалі сёння ў Вярхоўным судзе — як паведамляе «Радыё Свабода», скарга пакінута без задавальнення.
💌Падтрымайце Дар'ю: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік

📍Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку пакінулі прысуд без зменаў
Нагадаем, суддзя Алена Міснік прызначыла палітвязню 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок «у мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».
Апеляцыйную скаргу Ягора разглядалі сёння ў Вярхоўным судзе — як паведамляе «Радыё Свабода», скарга пакінута без задавальнення.
💌Падтрымайце Ягора: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Ягор Віктаравіч Лебядок

❗️70-гадовага пенсіянера-«тэрарыста» Васіля Дземідовіча будуць судзіць у трэці раз
У судзе Драгічынскага раёну 23 сакавіка пачнуць разглядаць справу палітзняволенага пенсіянера Васіля Дземідовіча. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Лявонцій Станкевіч.
Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней Васілю дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе — гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).
У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс» — цяпер ён самы пажылы беларус-«тэрарыст». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму.
💌Падтрымайце Васіля: ІЧУ Драгічынскага РАУС. 225612, Брэсцкая вобл., Драгічын, Камсамольская 1, Васіль Іванавіч Дземідовіч

✊Дэпутатка Бундэстага напісала адкрыты ліст беларускай палітзняволеннай Ганне Аблаб
«Я пішу вам з таго часу, як некаторы час таму ўзяла на сябе палітычную апеку за вас. Пасля вашага асуджэння я толькі нядаўна адправіла вам свой апошні ліст. Таму мне вядома, што вы нічога не ведаеце пра мае лісты і пра маё заступніцтва, і вы не знаёмыя са мной.
Вельмі спадзяюся, што вы хутка будзеце вольныя, і я абяцаю вам, што мы — і я асабіста — як дэпутаты будзем працягваць рашуча выступаць за вашае вызваленне і вызваленне вашых зняволеных калегаў — колькі б гэта ні заняло часу».
Ліст цалкам 👉 bit.ly/40gI3ju
💌Падтрымайце Ганну: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ганна Аляксееўна Аблаб