💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

❤7
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень
🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 13 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1449 чалавек.
Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю: Аляксандр Івулін, Андрэй Аніскевіч, Уладзімір Севярын і Кацярына Гібкая.
🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Андрэю Шункевічу — 2,5 гады калоніі;
Юрыю Гладчуку — 2,5 гады калоніі;
Ігару Пастухову — 1 год калоніі;
Даніілу Касцюкевічу — 3 гады калоніі;
Анатолю Пугачу — 1 год калоніі.
🔹Журналіста Алеся Любянчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы за парушэнне "правілаў унутранага распарадку".
🔹Палітвязня Уладзіслава Карэцкага збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Суд з гэтай нагоды адбудзецца 6 сакавіка.
🔹Палітвязня Алеся Папковіча яшчэ да апеляцыі перавялі ў віцебскую калонію № 3, дзе адразу змясцілі ў ПКТ
🔹Палітвязня Алега Рубца 60 сутак утрымлівалі ў ШІЗА.
🔹Паліну Шарэнду-Панасюк працягваюць бесперапынна ўтрымліваць у ШІЗА мінімум 40 дзён.
🔹Да палітзняволенай Алены Лазарчык у калоніі не пускаюць адваката, таму родныя не маюць ніякай інфармацыі пра стан здароўя жанчыны.
🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:
У гадавіну нападу Расіі на Украіну распавядаем пра вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю
#навіны_палітвязняў

👍6
✊Падтрымайце 62-гадовага Аляксея Вячэрняга, асуджанага за антываенны верш
Суд Віцебскага раёна 8 ліпеня разгледзеў крымінальную справу палітвязня, абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК). Аляксей — грамадзянін Беларусі, паводле нацыянальнасці ўкраінец, які нарадзіўся ў Чаркаскай вобласці. Удзельнічаў у рэспубліканскіх фестывалях народнай творчасці ў Беларусі. Выхоўвае 16-гадовага сына.
Пасля пачатку абстрэлу Украіны з тэрыторыі Беларусі на эмацыйнай хвалі напісаў верш, запісаў яго на відэа і выклаў у Tik-Tok. У ім прысутнічалі словы, якія нібыта "абразілі" Лукашэнку.
У выніку яму прысудзілі 1 год і 9 месяцаў калоніі. Тэрмін палітвязень адбывае ў папраўчай калоніі № 22.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксей Іванавіч Вячэрні
💻Напісаць анлайн

❤10👍4🤮1
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Сяргей Бабко
🔺Міхаіл Башкатаў
🔺Павел Нікіценка
🔺Павел Аўчароў
🔺Артур Рыбін
🔺Ілля Бохан
🔺Сяргей Лапко
🔺Артур Халімончык
🔺Антон Валавік
🔺Уладзімір Кобрынец
🔺Ганна Аблаб
🔺Павел Манкіненка
🔺Марына Сачыўка
🔺Мікіта Ганчароў
🔺Генадзь Драздоў
🔺Аляксандр Жмуро
🔺Андрэй Кунцэвіч
🔺Сяргея Кірыковіча
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❤9
📍Прызначана дата разгляду апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Дар'і Лосік
У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Нядаўна палітзняволеную перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Апеляцыйную скаргу Дар'і разгледзяць 21 сакавіка.
Заклікаем падтрымаць яе да гэтага часу любым магчымым спосабам:
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻 Напісаць анлайн

🤬9❤6👍1
🎉Павіншуйце палітвязня Паўла Аўчарова з Днём народзінаў
Адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, дзе Павел апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня Паўлу прысудзілі ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ 1,5 года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі. Раней палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па шэрагу артыкулаў за падзеі 23 верасня 2020 года, калі ў Мінску прайшла інаугурацыя Лукашэнкі.
6 сакавіка Паўлу споўніцца 27 год.
💌Падтрымайце Паўла: ПК № 13. 211791, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205, Павел Алегавіч Аўчароў (на лістах пазначайце «каранцін»)

❤15😢2🤬1
📍Экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую пачнуць судзіць 10 сакавіка
Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.
Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim Багданам Караўцом.
Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс над Аксанай і Багданам распачнецца 10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Кацярына Мурашка.
💌Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🤬14❤1
💔"Вельмі хочацца ўбачыць блізкіх", — былая выкладчыцца МДЛУ Наталля Дуліна з-за кратаў
Палітзняволеную пачалі судзіць 7 лютага ў Мінскім абласным судзе. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс адразу зрабілі закрытым. Сёння суд над жанчынай працягваецца.
Днямі ад яе на волю прыйшоў ліст:
"Пачуваюся добра, бадзёрая і гатова да 1 сакавіка. Збіраюся "адарвацца па поўнай". Шкада, што працэс закрыты. Але ў дзень прысуду павінны адкрыць, гэта нармальная працэдура. Вельмі хочацца ўбачыць блізкіх. Велізарнае прывітанне ўсім-усім!"
💌Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна

❤16😢5
📍Палітвязень Алег Корзун, асуджаны па «справе Зельцэра», выйшаў на волю
Алега асудзілі 7 кастрычніка 2022 года ў Пінску да 2 гадоў калоніі са штрафам памерам 100 базавых велічыняў. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады).
Яго затрымалі 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
25 лютага Алег выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні палітвязень утрымліваўся 1 год, 4 месяцы і 26 дзён.

❤17👍1
✊Падтрымайце мінчука, якога ўтрымлівалі на «сутках» амаль тры месяцы, а потым асудзілі да двух гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 12 снежня разглядзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК супраць 37-гадовага Віталя Енаровіча. Суд прызначыў яму два гады калоніі.
Мужчыну затрымалі ў сакавіку і ўтрымлівалі на «сутках» у ЦІП Акрэсціна амаль тры месяцы без зменнага адзення і сродкаў гігіены. Яго былыя сукамернікі распавялі, што летам на Акрэсціна ён ўсё яшчэ быў у зімовай вопратцы. Важна адзначыць, што час, праведзены на Акрэсціна, не будзе залічаны ў тэрмін па крымінальнай справе.
Апеляцыйную скаргу палітвязня 3 сакавіка ў Вярхоўным судзе разгледзіць судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценка.
💌Падтрымайце вязня тэлеграмамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Віталь Леанідавіч Енаровіч

😢17❤3
💔Палітзняволеная Дар’я Афанасьева на волю: "Нічога няма ўнутры і не ведаю, як далей"
Дар'я — актывістка, фемблогерка вядомая як «Дафна». У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. Суд прызначыў Афанасьевай 2,5 гады зняволення за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Нядаўна ад яе прабіўся ліст на волю:
"…Передавайте извинения, что не отвечаю полно и развёрнуто, совсем нет сил, нет настроения, нет ресурсов. Ничего нет внутри и не знаю, как дальше.
И иногда думаю, что больше не могу, а потом опять могу, и так по кругу. Поэтому никому ничего не отвечаю персонально, но мне очень приятно, когда про меня вспоминают. Понимаю, там жизнь кипит и продолжается, но так сложно вместить в голову, что кто-то может защитить диплом, пока у меня здесь жизнь остановилась. Сложно смотреть за окном как кипит жизнь (я вижу магазин "Ашан" и улицу) и иногда такая мгновенная дезориентация, ужас. И сесть написать письмо сложно".
Крыніца: @dafna2099_free
💌Падтрымайце Дар’ю: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, Дар'я Аляксандраўна Афанасьева
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

💔19❤5😢1
📍Палітзняволеных Мікалая Куляшова і Аніту Бакуновіч пачнуць судзіць 13 сакавіка
19-гадовую дзяўчыну і былога мытніка затрымалі 21 верасня ў Гродне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Цяпер іх будуць за гэта судзіць. Некалькі месяцаў іх утрымлівалі ў СІЗА КГБ, пасля перавялі ў гродзенскую турму.
Таксама з імі па справе праходзіць Ягор Курзін, якога апроч усяго вінавацяць ва ўхіленні ад вайсковай службы.
Іх справу пачнуць разглядаць 13 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Віктар Сянько.
💌Падтрымайце іх: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Аніта Алегаўна Бакуновіч, Мікалай Анатольевіч Куляшоў, Ягор Ігаравіч Курзін)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🤬15👍2😢1
😔Журналіста Андрэя Пачобута тыдзень трымалі ў адзіночнай камеры
Пачобута абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гродзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі.
У лісце на волю ён папрасіў перадаць прывітанне "як мага большай колькасці людзей". Таксама ён піша, што ў турме яму нечакана вырашылі зладзіць "вясёлае жыццё". Падрабязнасці ён распавесці ў лісце не можа, бо не прапусцяць. Толькі адзначыў, што яго тыдзень утрымлівалі ў адзіночнай камеры. Ён спытаў, калі ў яго з'явяцца суседзі, але яму прапанавалі звярнуцца з гэтым "да операў". Таксама Пачобут падаў апеляцыйную скаргу на прысуд.
💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і пасылкамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут

💔10🤬7😢1
📍Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі ў калонію
У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыя асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.
Сястра палітвязня падзялілася вестачкай ад яго:
"Всем остальным огромнейший привет от меня. Спасибо за доверие и солидарность! Пусть удача сопутствует всем Нам! Наше время непременно наступит, и Мы к нему всё ближе!"
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі

🤬12😢1
🎄"Змайстравалі са сшытка ялінку, упрыгожылі цацкамі з фальгі", — палітвязень Мікалай Куляшоў пра святкаванне Новага году
Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Яго затрымалі 21 верасня ў Гродне пры спробе перасекчы мяжу з Літвой. Яго вінавацяць у тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу. 13 сакавіка яго пачнуць судзіць паводле шэрагу крымінальных артыкулаў.
"Ужо чацвёрты месяц у няволі. Даводзіцца спадзявацца, што хутка ўсё скончыцца.
Дзякуй за віншаванне. Новы год мы сустракалі пад бой гадзінніка і салюту ў цэнтры горада, але за сценамі бастыёна. Змайстравалі са сшытка ялінку, упрыгожылі цацкамі з фальгі. Быў святочны стол, елі, пілі, віншавалі адзін аднаго, узгадвалі сваіх родных".
💌Падтрымайце Мікалая: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Мікалай Анатольевіч Куляшоў

❤11😢1