📍На волю выйшаў палітвязень Павел Дрозд
Павел — фігурант "справы ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама". Яго абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, "абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да кампутарных сістэм КУП "ЦІТ Мінгарвыканкама" і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю". У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 яму агучылі прысуд — 3,5 гады калоніі.
За кратамі Паўла ўтрымлівалі 2 гады, 3 месяцы і 3 дні. Тэрмін ён адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Сёння палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

❤28👍2
❗️Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса пачнуць судзіць 20 лютага
Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр быў затрыманы 15 лістапада 2021. Паўла абвінавачваюць паводле ч.1 арт.356 (здрада дзяржаве), ч.1 арт.342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч.3 арт.361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).
Паводле СК, Белавус «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі».
Справу Белавуса пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 20 лютага. Працэс будзе весці суддзя Жанна Брысіна.
💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус
💻 Напісаць анлайн

❤11🤬10
❗️Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра ў памяшканне камернага тыпу на тры месяцы. Пры гэтым у пачатку студзеня паведамлялася, што працяглы час палітвязню фактычна заблакаваная перапіска і яго пазбавілі тэлефонных размоў.
Цяпер стала вядома, што 13 лютага ў судзе Шклоўскага раёна адбудзецца суд па замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання і пераводзе яго ў іншую ўстанову. Гэта значыць, што па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава, філосафа могуць перавесці на турэмны рэжым.
Нагадаем, палітвязня абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі да пяці гадоў зняволення.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
💻Напісаць анлайн

🤬15😢4
‼️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
У гомельскай жаночай калоніі на выязным пасяджэнні 14 чэрвеня разглядзелі крымінальную справу палітзняволенай па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў Вікторыі ў дадатак да 2,5 гадоў калоніі яшчэ адзін год зняволення.
Стала вядома, што Кульшу зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК, але гэтым разам — за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі ў Зарэччы, дзе яна знаходзіцца са жніўня. Вядома, што па прыбыцці ў калонію яе змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.
Нагадаем, інжынерку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да 2,5 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце Вікторыю: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

🤬19😭6👍1🤯1
🆘 Дапамога сям'і палітзняволенага
Аляксей Галоўкін з'яўляецца IT-інжынерам. Скончыў фізмат школу з залатым медалём і ВНУ на выдатна. Працаваў у сферы IT. У дзяцінстве яму быў пастаўлены складаны дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя».
Гродзенца асудзілі да 3 гадоў калоніі паводле арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Апроч тэрміну зняволення, суд пастанавіў Аляксею выплату кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым на суму больш за 4500 тысяч рублёў. Цяпер Галоўкін знаходзіцца ў бабруйскай калоніі. Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Іх давядзецца замяняць імплантамі.
BYSOL адкрыў збор для аплаты рэчавай і прадуктовых перадач, лекаў.
💵 Падтрымайце фінансава палітвязня
💌Падтрымаць палітвязня лістамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксей Аляксандравіч Галоўкін

❤6😢2
📍Прызначана дата апеляцыі на прысуд «рэйкаваму партызану» Віталю Мельніку
Віталя абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня Мельніку прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
Нядаўна ён даслаў вестачку з-за кратаў, у якой паведаміў, што разгляд апеляцыйнай скаргі адбудзецца 3 сакавіка. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць яго пасылкамі і медыцынскім бандэролькамі.
💌Падтрымайце Віталя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

😢13❤1
‼️"Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
Праваабаронцам стала вядома, што ў 2021 годзе быў моцна збіты 58-гадовы зняволены грамадзянін Расіі Мікалай Хрол. Яму зламалі ключыцу і не аказвалі медыцынскую дапамогу. Цяпер яго косткі няправільна зрасліся і адна з іх упіраецца яму ў горла, а правая рука часткова не працуе. Каб схаваць факт збівання, адміністрацыя адправіла мужчыну ў ПКТ.
"Траўмы ў выніку гвалту хаваюцца і людзей з імі ізалююць. У большасці выпадкаў такія траўмы і наносяцца ў ШІЗА, каб не было сведак. У такіх выпадках чалавека могуць трымаць 30 і больш сутак, нават 120 (!), каб усё загаілася. Тады, вядома, нейкія лекі і дапамогу даюць, каб не памёр".
🗣Былыя вязні, у тым ліку і Вадзім Хіжнякоў, распавялі "Вясне" пра тое, як у калоніі здзекуюцца са зняволеных паводле загаду начальніка Андрэя Пальчыка і як адміністрацыя хавае наступствы жорсткага абыходжання і катаванняў 👉 bit.ly/3x00D2D

🤬14❤3😢2
🤬Палітзняволенага юрыста Ігара Пыж'янава ў калоніі моцна збівалі
Пра гэта распавёў былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў:
"Ігара Пыж'янава "вывозілі на раскрутку", то бок хацелі распачаць новую справу. Ён пачаў галадоўку. Яго пасадзілі за гэта ў ШІЗА, дзе прабыў 30 сутак. Выйшаў адтуль як цень, але працягваў галадаць. Дзесьці ў верасні-кастрычніку я дазнаўся, што ён ізноў у ШІЗА. Чуваць было ягоны голас. Ён патрабаваў лекара. Лекара не клікалі. Ён пачаў крычаць гучней і абурацца. Тады яго збілі.
Усе мы чулі яго нечалавечыя крыкі і нават гукі ўдараў. Пасля дайшла інфармацыя, што ён не можа ані сядзець, ані ляжаць, а толькі стаіць. Потым яго пачалі напампоўваць абязбольвальнымі і транквілізатарамі. Аднаго разу атрымалася задаць яму некалькі пытанняў у прагулачным дворыку праз сцяну, але ён дрэнна іх разумеў, адказваў недарэчы і затарможана".
💌Падтрымайце Ігара лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ігар Юр'евіч Пыж'янаў

🤬24👍3😢2
📍Палітзняволенай Крысціне Чаранковай пакінулі прысуд без зменаў
Дзяўчыне прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі за допісы ў Instagram пра міліцыянтаў — Крысціну абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). На судзе Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала нэгатыўна ставіцца да сілавікоў.
Учора, 7 лютага, у Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай. У выніку прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка Крысціну этапуюць у калонію.
💌Падтрымайце Крысціну: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Крысціна Аляксандраўна Чаранкова

🤬16😢1
📍На волю выйшла палітзняволеная Марына Каласкова
Жанчыну абвінавацілі ў абразе былога начальніка Ганцавічскага РАУС Віталія Куляшова (арт. 369 КК).
Пацярпелы Куляшоў на суд не з’явіўся. Ён звярнуўся ў суд з заявай аб разглядзе крымінальнай справы без яго ўдзелу і даслаў заяву аб спагнанні з абвінавачанай сродкаў па пазове у памеры 1 000 руб. Сваю віну Марына Каласкова прызнала цалкам.
Суд над Каласковай быў прызначаны на 1 сакавіка 2022 года, аднак жанчына, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, так і не з’явілася. Яе абвясцілі ў вышук і праз некаторы час затрымалі і змясцілі пад варту. У судзе яна патлумачыла, што не было сродкаў, каб набыць квіток з Крычава да Віцебска.
Ёй прызначылі 1,5 года "хіміі", а таксама штраф у памеры 700 рублёў. Але пазней Марыне змянілі пакаранне на 7 месяцаў калоніі і этапавалі ў пачатку ліпеня ў ПК №4, адкуль яна выйшла на волю 7 лютага.

❤25
😔Палітзняволенаму анархісту Дзмітрыю Дубоўскаму прысуд пакінулі ў сіле
У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыю Дубоўскаму асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах.
7 лютага Дзмітрыю пакінулі прысуд без зменаў, таму ў хуткім часе яго перавядуць у калонію.
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі

🤬19😢5👍2❤1
📍Палітвязня Дзмітрыя Івашкова перавялі ў магілёўскую турму
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Дзмітрый Івашкоў быў затрыманы 27 верасня 2020 года. Яго, а таксама Юрыя Уласава, Таццяну Канеўскую і Аляксандра Шабаліна абвінавацілі ў "масавых беспарадках" і планах па "захопе выканкама". 4 траўня 2021 года яму прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15.
У пачатку снежня з ім знікла сувязь, а пазней высветлілася, што яго змясцілі ў ШІЗА на 20 сутак. Потым яго адправілі ў ПКТ на месяц, як "злоснага парушальніка рэжыму". Як сцвярджае начальнік магілёўскай калоніі, такіх "злоснікаў" у калоніі толькі 5.
Нядаўна ў Магілёве адбыўся суд па ўзмацненню рэжыма Дзмітрыю. Суд пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады. Цяпер ён знаходзіцца ў магілёўскай турму.
💌Адрас для падтрымкі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзмітрый Мікалаевіч Івашкоў

🤬16❤1😢1
🎉Павіншуйце палітзняволеную Сафію Сапегу з 25-годдзем
Гродзенскі абласны суд 6 траўня асудзіў Сафію Сапегу да 6 гадоў калоніі. Яе абвінавацілі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Вядома, што Сафію пазбавілі спаткання з роднымі — нібыта за тое, што Сапега падзялілася з кімсьці цыгарэтай. Таксама паведамляецца, што дзяўчыну — грамадзянку РФ — пазбавілі віда на жыхарства ў Беларусі. Нядаўная ёй адмовілі ў памілаванні.
10 лютага Сафіі споўніцца 25 год. У калоніі на яе аказваецца моцны ціск і лісты не перадаюць, таму дасылайце ёй віншаванні заказнымі лістамі і тэлеграмамі.
💌Павіншаваць дзяўчыну: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Сапега
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

😢15💔4❤3🤡1
⚡️Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.
З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады.
Нагадаем, Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.
Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем"
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль

😢13
❗️Палітвязня Яўгена Рубашку на месяц змясцілі ў ПКТ
Анархіста Яўгена Рубашку, асуджанага да пяці гадоў пазбаўлення волі, адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 змясціла ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на месяц. Як паведамляе @belarus_abc, перад гэтым яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА агулам на 24 дні па надуманых прычынах.
Нагадаем, 22 красавіка 2022 года суд прызнаў чатырох анархістаў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК і ч. 3 арт. 361-1 КК і прызначыў Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.
💌 Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Яўгену Аляксандравічу Рубашку

🤬13❤1
📍Палітвязень Іван Андрушойць — на волі
Іван — фігурант «справы ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Яго абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, "абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да кампутарных сістэм КУП "ЦІТ Мінгарвыканкама" і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю". У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 яму агучылі прысуд — 3,5 гады калоніі. Па выніках апеляцыі палітвязню змянілі прысуд — скарацілі да трох гадоў.
У траўні 2022 года Івана этапавалі ў бабруйскую калонію № 2, адміністрацыя якой змясціла Івана ў ПКТ да заканчэння тэрміну. Сёння палітвязень выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 2 гады, 2 месяцы і 4 дні.

❤22👍1
⁉️Як рабіць грашовыя пераводы вязням
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. Улады блакуюць вязням ліставанне, пазбаўляюць перадач і спатканняў. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.
Адпраўляць грошы вязням можна праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага.
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.
Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.
Інструкцыя па грашовых пераводах:
🔹Произвольный платеж
🔹Далее — реквизиты для СИЗО или колонии.
Например, СИЗО-1:
УНП: 100744291
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
🔹Получатель платежа: номер СИЗО или колонии;
🔹Код назначения платежа может отличаться, но чаще всего — 00000. Известно, что в жодинской тюрьме № 8 — 000. В поле "Платежи в бюджет" нужно поставить "галочку";
🔹Назначение платежа: для личных нужд заключенного; ФИО заключённого; дата рождения (если известна).
📌Рэквізіты іншых калоній і СІЗА
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

❤7
🎉Павіншуйце «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка з Днём народзінаў
Віталя абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня Мельніку прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
Разгляд ягонай апеляцыйнай скаргі адбудзецца 3 сакавіка. А 12 лютага ён адзначыць 41-годдзе за кратамі. Павіншуйце яго пасылкамі і медыцынскім бандэролькамі, таксама лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.
💌Падтрымайце Віталя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Віталя абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня Мельніку прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
Разгляд ягонай апеляцыйнай скаргі адбудзецца 3 сакавіка. А 12 лютага ён адзначыць 41-годдзе за кратамі. Павіншуйце яго пасылкамі і медыцынскім бандэролькамі, таксама лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.
💌Падтрымайце Віталя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❤18
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Уладзімір Булаўскі
🔺Яўген Каханоўскі
🔺Аляксандр Копаць
🔺Юлія Лаптановіч
🔺Арцём Ласкі
🔺Алег Гаўрылаў
🔺Аляксей Кандраценка
🔺Кірыл Канапацкі
🔺Дзмітрый Абрамук
🔺Віталь Бандарук
🔺Наталлю Ляцко
🔺Вячаслаў Шэлямет
🔺Руслан Парфёнаў
🔺Андрэй Грышчук
🔺Сяргей Далівеля
🔺Людміла Кірыленка
🔺Мікіта Харловіч
🔺Аляксей Багдзей
🔺Максім Бас
🔺Святаслаў Герасімук
🔺Андрэй Клютчэня
🔺Арцём Міцук
🔺Яўген Пак
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❤10
😡Палітвязня Мікалая Дзядка змясцілі ў ШІЗА на сем сутак
Стала вядома, што нядаўна адміністрацыя гродзенскай турмы № 1 змясціла палітвязня ў штрафны ізалятар на 7 сутак. Мінулыя 7 сутак ШІЗА Мікола адбыў у студзені. Прычыны — невядомыя.
Нагадаем, Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. 28 чэрвеня палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у знявленні на яго аказваецца ціск — толькі летам ён 44 дні бесперапынна ўтрымліваўся ў ШІЗА па надуманых прычынах.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паўтошкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

🤬19😢5