Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Рыта Зотава
🔺Вадзім Нікалаеў
🔺Віктар Дзіброў
🔺Ігар Краўцоў
🔺Данута Перадня
🔺Рамуальд Улан
🔺Аляксандр Цімафееў
🔺Андрэй Аляксандраў
🔺Антон Баброў
🔺Аляксей Баяровіч
🔺Павел Крашакоў
🔺Яўген Мінкевіч
🔺Арцём Заблоцкі
🔺Уладзімір Кузуб
🔺Ігар Адаменкаў
🔺Эдуард Бабарыка
🔺Раман Гваздзёлка
🔺Ціхан Осіпаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 9 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1442 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю: Аляксандр Бычкоўскі, Уладзімір Няронскі, Мікалай Сергіеня, Яўген Чарвінскі, Уладзімір Цурпанаў, Алег Мазгоў і Давід Збаранскі.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Валерыі Чарнаморцавай — 2,5 года «хатняй хіміі»;
Дзмітрыю Каханоўскаму — 6,5 гадоў калоніі;
Дар‘і Лосік — 2 гады калоніі;
Мэрыем Герасіменцы — 3 гады «хатняй хіміі»;
Іне Глінскай — 7 гадоў калоніі;
Валерыі Глінскай — 6,5 гадаў калоніі.

🔹Палітвязня Івана Андрушойця змясцілі ў ПКТ да заканчэння тэрміну ў калоніі.

🔹Палітзняволеную Марыю Калеснікаву перавялі з санчастцы ў атрад. Яна ўжо пачала працаваць, але стамляецца пасля змены. Марыя ўжо набірае пакрысе вагу.

🔹Палітвязня Сяргея Лаўкайціса змясцілі ў ШІЗА другі раз запар. Адной з прычын маглі стаць вершы на беларускай і расейскай мовах, якія вязень піша па падзеях у калоніі.

🔹У палітзняволенай Дар'і Афанасьевай пачаліся праблемы са здароўем у калоніі з-за працы. Яна астматык, таму з-за працы ў новым атрадзе з ненатуральнымі тканінамі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі.

🔹Сяргею Ціханоўскаму прад'яўлена новае абвінавачанне па ч.2 арт.411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

🔹Палітзняволены Мікалай Статкевіч зноў быў адпраўлены ў ШІЗА.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

«Было складана, што не магу данесці да яго, што вінаваты не ён, а толькі рэжым», — экс-палітзняволеная пра затрыманне з хлопцам

«Да якасці доказаў узнікаюць пытанні як у адвакатаў, так і ў саміх абвінавачаных». Як два тыдні судзяць праваабаронцаў «Вясны»

#навіны_палітвязняў
📍Палітвязня Віктара Шауру, якому раней замянілі «хімію» на калонію, перавялі ў магілёўскую турму

Віктара Шауру і Віталя Шыцікава абвінавацілі ў «актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. 21 студзеня 2021 года хлопцаў асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па арт. 342 КК.

У чэрвені 2021 года Віктара і Віталя выпусцілі з "хіміі" пад падпіску аб нявыездзе да паўторнага апеляцыйнага суда. Але 22 ліпеня падчас суда па пратэсце пракурора абодвум хлопцам «хімію» замянілі на калонію — на 2 і 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

Віктар адбываў тэрмін у папраўчай калоніі № 22. У канцы снежня адбыўся суд пастанавіў перавесці Віктара на турэмны рэжым да канца тэрміну. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай турме.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Віктар Валер'евіч Шаура
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Падтрымайце "рэйкавага партызана" са Стоўбцаў

17 кастрычніка Мінскі раённы суд прызначыў палітзняволенаму "рэйкаваму партызану" Сяргею Глебку 11 гадоў калоніі і штраф у 9 600 рублёў за падпал бярвення на рэйках з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Падчас судовых пасяджэнняў Сяргея ўтрымлівалі ў невыносных умовах у ІЧУ Мінскага раёна. У камеры было вельмі холадна, матрацаў і пасцельнай бялізны не выдавалі. 7 ліпеня КДБ уключыў Сяргея ў "спіс тэрарыстаў", а 30 снежня МУС уключыў палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

Стала вядома, што Сяргея перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 8.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Сяргей Сяргеевіч Глебка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬Палітвязня Сяргея Капанца ў калоніі змяшчалі ў ШІЗА агулам на 150 сутак

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца абвінавачвалі ў дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы інфармацыі ў бот "экстрэмісцкага" тг-канала, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім. Суд пакараў палітвязня 5,5 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Былы вязень наваполацкай калоніі распавёў пра ціск на Сяргея:

"Напрыклад, Сяргей Капанец быў у ШІЗА за тое, што пагутарыў з Віктарам Бабарыкам, але рапарт быў напісаны за тое, што ён нібы парушыў лакалізацыю на прамзоне. Наогул Сяргей Капанец — самы часты госць ШІЗА ў ПК-1. Яму вешаюць парушэнні заўсёды з выдуманых прычынаў. Ён ездзіць у ШІЗА ледзь не штомесяц. Агулам у яго сабралася каля 150 сутак у ШІЗА".

💌Падтрымайце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Cяргей Васільевіч Капанец
💻 Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Дзмітрыя Абрамука ў калоніі адправілі ў ПКТ

Фігуранта берасцейскай "справы карагодаў" у красавіку этапавалі ў папраўчую калонію №1. Неўзабаве адміністрацыя калоніі перавяла яго ў ПКТ да канца тэрміну. Пра гэта паведаміў былы вязень:

"Абрамук пасля "хіміі" ў атрадзе № 7 прабыў 2-3 дні, потым яго перавялі ў атрад № 2. Там яму супрацоўнікі паабяцалі, што зачыняць у памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да канца тэрміну. Так, у прынцыпе, і адбылося за чатыры месяцы. Дзесьці за 15 дзён да яго выхаду за выдуманыя парушэнні (спрачаўся з супрацоўнікам адміністрацыі, не павітаўся і г. д.) яго адправілі ў ПКТ".

Нагадаем, 17 лютага за парушэнні рэжыму ПУАТ палітвязню замянілі тры гады «хіміі» на 1 год, 1 месяц і 16 дзён калоніі. Пасля гэтага ў віцебскім СІЗА-2 за парушэнні яго змясцілі ў ШІЗА на 70 сутак.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзмітрый Міхайлавіч Абрамук
💻 Напісаць анлайн
😔Экс-супрацоўніка КДБ, асуджанага да 16 гадоў, нядаўна змяшчалі ў ШІЗА

Былога супрацоўніка КДБ з Барысава Іллю Трубіна абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 289 - акт тэрарызму; ч.2 арт 289 - акт тэрарызму, здзейснены паўторна; ч. 2 арт. 295 - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч.1 арт. 295 -1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.

Паводле звестак следства, ён учыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Іллю асудзілі да 16 гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 20 чэрвеня КДБ унёс яго ў спіс «тэрарыстаў».

Цяпер палітвязень адбывае тэрмін у напаполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што нядаўна Іллю змяшчалі ў штрафны ізалятар.

💌Падтрымайце яго тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ілля Валер'евіч Трубін
💻 Напісаць анлайн
📍На волю выйшаў палітзняволены гамельчук, асуджаных па «справе Зельцэра»

У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Першапачаткова Сяргею ставілі ў віну і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Але з судовай пастановы вынікае, пазней гэты артыкул знялі з абвінавачвання.

Як паведамляе @viasnaHomel, 20 студзеня Сяргей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі яго ўтрымлівалі 1 год, 3 месяцы і 21 дзень.
🔹Палітолаг Аляксандр Фядута выйшаў з санчастцы і збіраецца пісаць кінасцэнарый

Пра званок ад палітвязня распавяла “Народнай Волі” ягоная жонка Марына Шыбко:

“Па тэлефоне пагаварылі ўсяго тры хвіліны, таму нічога важнага не абмяркоўвалі.
…Аляксандр паведаміў, што ўжо выйшаў з турэмнай бальніцы. Падлячылі яго там, крыху здароўе аднавілі…
Таксама прыйшоў і ліст. Саша напісаў, што збіраецца пісаць кінасцэнарый, а для працы над ім будзе замаўляць пэўныя кнігі. Галоўнае — каб здароўе не падводзіла”.

Нагадаем, 5 верасня палітвязня асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым абвінавацілі ў спробе зрынуць рэжым Лукашэнкі. У снежні ў палітвязня абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі, таму яго змясцілі ў санчастку магілёўскай калоніі.

💌Падтрымаць Аляксандра: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Іосіфавіч Фядута
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Спісы ваеннаабавязаных жанчын, праца без выходных, блакаванне ліставання: што цяпер адбываецца ў гомельскай жаночай калоніі

У жаночай калоніі № 4 у Гомелі на гэты час утрымліваюцца не менш за 58 палітзняволеных. Адміністрацыя ўстановы ўвесь час цісне на іх рознымі спосабамі. Па надуманых прычынах на жанчын складаюць рапарты за "парушэнне правілаў унутранага распарадку" і пазбаўляюць пасылак, спатканняў, а таксама змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ.

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя калоніі пачала складаць спісы жанчын, якія з'яўляюцца ваеннаабавязанымі. Таксама апошнія некалькі месяцаў зняволеныя ў калоніі працуюць толькі з двума выходнымі ў месяц — кожныя 13 дзён. Пры гэтым у вольны час яны таксама вымушаны ўвесь час чысціць снег і хадзіць на дзяжурствы. Амаль усе нядзелі для жанчын у калоніі працоўныя. За адмову працаваць без выходных на зняволеных адразу пачынаецца ціск.

🗣"Вясна" сабрала сведчанні жорсткіх умоваў утрымання палітзняволеных жанчын у гомельскай калоніі 👉 bit.ly/3ZY9qPP
❗️Фігуранта "справы Аўтуховіча" Уладзіміра Гундара пачнуць судзіць 31 студзеня

Нядаўна стала вядома, што супраць Уладзіміра Гундара, асуджанага да 18 гадоў калоніі, узбудзілі крымінальную справу за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка па арт. 369 КК. Паводле жонкі Гундара, палітвязень адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе.

Суд над ім распачнецца ўжо 31 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Працэс будзе весці суддзя Алена Пятрова, якая асудзіла Аляксандра Арановіча да 6 гадоў калоніі.

Нагадаем, падчас суда Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць прымусовага распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.

💌Адрас для падтрымкі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻 Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Руслана Садоўнічага, асуджанага да 3,5 гадоў калоніі, будуць судзіць па новай справе

Руслан Садоўнічы выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе. У Руслана 3 група інваліднасці па зроку.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў у адрас міліцыянтаў і іх блізкіх. 21 лютага 2022 года Руслана асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. 28 чэрвеня КДБ унёс палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі. Нядаўна супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Судзіць яго пачнуць 31 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя — Дзмітрый Карсюк.

💌Падтрымайце палітвязня пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Руслан Аляксандравіч Садоўнічы
💻 Напісаць анлайн
💡Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакі

У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі, а таксама адзенне.

На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў шасці калоніях:
🔺Папраўчая калонія №2
🔺Папраўчая калонія 3
🔺Папраўчая калонія 4
🔺Папраўчая калонія 15
🔺Папраўчая калонія 17;
🔺Папраўчая калонія №22.

Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.

Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самім, бо выбар у крамах часта малы.

Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмам (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалкам, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.

Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць падчас атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Напрыклад, калі 500 рублёў зашмат, а варыянта на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфіката па 100 рублёў.

💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.

Адзначым, што пры карыстанні інтэрнет-крамы ў сваякоў не будзе магчымасці перадаць вітамінную перадачу, якая дазволена разам з рэжымнай. Бо іх можна передаваць толькі асабіста.

📌За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".
📍Палітзняволеная Алена Лысковіч цалкам адбыла тэрмін на "хіміі" і выйшла на волю

Алена Лысковіч — фігурантка брэсцкай "справы карагодаў", распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года яе асудзілі да 1,5 года "хіміі". З 26 ліпеня 2021 года пачала адбываць пакаранне ў ПУАТ № 25. У той жа дзень пачала адбываць пакаранне і ейная палітзняволеная дачка — Вікторыя, але яна пазней здолела ўцячы за мяжу. Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітзняволеную затрымлівалі на "хіміі". У выніку ёй прызначылі штраф паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Сёння Алена выйшла на волю з гродзенскай папраўчай установы, цалкам адбыўшы тэрмін.
❗️З палітвязнем Яўгенам Прапольскім у калоніі знікла сувязь

Яўгена асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата». На судзе ен распавёў пра катаванні: «Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заяву. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага».

Напачатку жніўня з палітвязнем цалкам знікла сувязь — лістоў ад яго не было, спатканняў з ім не давалі, у самой калоніі сваякам нічога не казалі. У жніўні стала вядома, што яго бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА два месяцы запар, а потым змясцілі ў ПКТ, адкуль ён павінен быў выйсці тыдзень таму. Але ўжо месяц ад Яўгена зусім не прыходзяць лісты і сваякі не ведаюць, што з ім.

💌Працягвайце падтрымліваць палітвязня: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💔"Думаю, што хутка буду дома", — Вольга Маёрава з-за кратаў

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам "справы Аўтуховіча". Актывістку Вольгу Маёраву асудзілі да 20 гадоў калоніі. У зняволенні яе ўтрымліваюць ужо больш за два гады. Нядаўна яна даслала вестачку з-за кратаў:

"Усім удзячная да немагчымасці выказаць свае эмоцыі і пачуцці. Нізкі паклон і захапленне гатовасцю дапамагчы, нягледзячы ні на што!

…Думаю, што хутка буду дома. А калі памяшаюць нейкія неспадзяваныя абставіны — перажывём, калі выжывем".


Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць палітзняволеную пасылкамі, медыцынскімі баедэролямі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

🔹Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па «справе Аўтуховіча»

💌Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
💻 Напісаць анлайн
📍Апеляцыйную скаргу прафсаюзнай актывісткі Яніны Малаш разгледзяць 27 студзеня

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 лістапада вынеслі прысуд палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніне Малаш. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Пад вартай актывістка знаходзіцца ўжо дзевяць месяцаў. На волі Яніну чакае дачка.

У Мінгарсудзе заўтра, 27 студзеня, разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенай. Яна піша сваім сябрам аб тым, што ў яе пакуль усё нармальна: “падтрымліваюць сябры, калегі, здараюцца прыемныя сюрпрызы ад незнаёмых мне людзей”. Яніна жадае сябрам на волі “зберагчы ў сабе самае чыстае і светлае, захаваць моц сваёй душы і цэласнасць”

💌Падтрымайце Яніну пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яніна Сцяпанаўна Малаш
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну пачнуць судзіць 6 лютага

Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша меркаванне", рэдактарка і аўтарка "Беларускага штогодніка" і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе". Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

У залежнасці ад ролі кожнай іх абвінавачваюць па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 6 лютага іх справу пачне разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук.

💌Падтрымайце іх: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Валерыя Барысаўна Касцюгова, Таццяна Сяргееўна Кузіна
💻 Напісаць анлайн
📍Палітвязень Віктар Акцістаў, якога моцна збілі ў жніўні 2020 года, выйшаў на волю пасля 27 месяцаў у зняволенні

Суд Ленінскага раёна 30 снежня 2020 года асудзіў студэнта 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня (арт. 364 КК) да 2,5 гадоў калоніі. У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы "Юбілейная" — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПу некалькі ўдараў. Пры затрыманні быў моцна збіты, бацькі на працягу некалькіх дзён не маглі знайсці яго.

У межах крымінальнай справы палітвязень быў узяты пад варту 21 верасня 2020 года. Віктар адбываў тэрмін у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волб 31 снежня. За кратамі яго утрымлівалі 2 гады, 3 месяцы і 10 дзён.
🎉Павіншуйце Андрэя Аляксандрава з 45-годдзем

У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава асудзілі да 14 гадоў калоніі па рэзананснай "справе БелаПАН". Палітвязень утрымліваецца за кратамі ўжо больш за два гады. Нядаўна Андрэя этапавалі ў наваполацкую калонію № 1.

Сёння Аляксандраў трэці раз адзначае Дзень нардзінаў у зняволенні. Яму споўнілася 45 гадоў.

Андрэй — заўзятар «Ліверпуля», ён пераклаў на беларускую мову гімн англійскай каманды.

З нагоды свята BYSOL запусціў розыгрыш арыгінальнай сертыфікаванай майкі футбольнай каманды «Ліверпуль». Усе сродкі, атрыманыя з розыгрышу, пойдуць на дапамогу пацярпелых ад палітычных рэпрэсій. Падрабязнасці і ўмовы конкурсу па спасылцы.

💌Павіншуйце палітвязня паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Валер'евіч Аляксандраў
💻 Напісаць анлайн
📍На волю выйшаў палітвязень Андрэй Ізотаў

Індывідуальнага прадпрымальніка з Мінска асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу амапаўца (арт. 369 КК). Таксама Ізотаў павінен выплаціць пацярпеламу супрацоўніку 1500 рублёў маральнай шкоды. Акрамя гэтага, пастанавілі знішчыць сім-карту Ізотава. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце "Карнікі Беларусі" напісаў каментар пад размешчанымі дадзенымі: "... тупое, дальше некуда".

Андрэя затрымалі 23 красавіка, калі ён ляцеў у Маскву — наўпрост знялі з рэйса. Да суда яго амаль чатыры месяцы ўтрымлівалі пад вартай. Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскім ПУАТ-43 і нядаўна выйшаў на волю. У зняволенні ён утрымліваўся амаль 1 год і 8 месяцаў.