Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
✌️Вось так сёння раніцай прайшла акцыя ў Кіеве ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» ў межах кампаніі #FreeViasna

Дзякуй, сябры і сяброўкі, за салідарнасць! Дасылайце нам свае фотаздымкі з акцый у падтрымку вясноўцаў @Spring96info
🌿Да акцыі салідарнасці #FreeViasna далучылася намесніца дырэктара Фонду "За годны лад жыцця" Кайса Овергаард.

«Сёння спаўняецца год з пачатку рэпрэсій супраць «Вясны». Я салідарная з усімі іх актывістамі і заклікаю Беларусь вызваліць сем зняволеных калег. Абарона Правоў чалавека - гэта не злачынства. Далучайцеся да мяне з патрабаннем #FREEVIASNA

📌Нагадаем, летась старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі (які цяпер ўтрымліваецца больш за два месяцы за кратамі) і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Беларускія праваабаронцы атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме, дзе старшыня Праваабарончага цэнтра прысутнічаў асабіста.

«Мы расцэньваем уручэнне гэтай прэміі не толькі як прызнанне якасці працы, мы ўспрымаем яе як знак салідарнасці ўсяго дэмакратычнага свету з беларускім народам. І гэта ясны сігнал беларускім уладам пра тое, што свет ніколі не будзе мірыцца з масавымі парушэннямі правоў чалавека і не прыме таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Калі мы не хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ, трэба падтрымліваць беларускі народ сёння і цяпер", прамовіў падчас урачыстага ўзнагароджання Алесь Бяляцкі.
🕊На акцыю салідарнасці ў Парыжы прыйшоў падтрымаць вясноўцаў намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй

Сёння ў Парыжы Amnesty International France і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) зладзілі акцыю салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Сярод удзельнікаў былі Саша Кулаева (старэйшая экспертка па правах чалавека і грамадзянскай супольнасці), Сільві Брыго (дырэктарка Amnesty International France) і Жан-Люк Рамэра-Мішэль (намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй).
❗️Марына Сілёнак, асуджаная на 1,5 года «хіміі», пачала адбываць пакаранне — цяпер яна ў спісе палітзняволеных

Марына Сілёнак — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства). 18 траўня Марына была асуджаная судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

🔺Са жніўня сваё пакаранне Марына Сілёнак адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №10.

💌Падтрымайце Марыну лістамі і паштоўкамі: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №10, 210603, г. Віцебск, вул. Базавая, 17/1.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽Сёння таксама ў Батумі прайшла акцыя салідарнасці са зняволенымі вясноўцамі ў межах кампаніі #FreeViasna.

Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Свабоду Валянціну Стэфановічу!
Свабоду Уладзю Лабковічу!
Свабоду Марфе Рабковай!
Свабоду Леаніду Судаленку!
Свабоду Таццяне Ласіцы!
Свабоду Андрэю Чапюку!
❗️Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне, але невядома па якім артыкуле

Як паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына на сваёй сатронцы ў фэйсбку, Дзянісу падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 8 месяцаў 28 дзён. На сёння журналіст утрымліваецца за кратамі ў турме ў Гродне ўжо 191 дзень.

Згодна з дакументам, які даслаў жонцы журналіста начальнік следчага аддзела УКДБ Варанецкі, Дзянісу Івашыну прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Як мяркуе жонка Дзяніса, адно з абвінавачванняў, якое належыць да менш цяжкіх, з’яўляецца арт. 365 Крымінальнага кодэксу (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), на падставе якого яго і затрымалі. А вось пра другое абвінавачванне нават родным палітвязня нічога невядома.

«Чаго чакалі 6 месяцаў, каб высунуць новае абвінавачаньне невядома ў чым? А скончыцца тэрмін “дасудовага” ўтрыманьня па гэтым невядомым артыкуле, шчэ штосьці прыдумаюць?» — абураецца Вольга.

За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

💌Падтрымайце журналіста лістамі і паштоўкамі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1
🌿Праваабаронца Уладзь Лабковіч цытуе ў лістах жонцы вершы Бродскага па памяці

Жонка зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча Ніна падзялілася ў сябе на старонцы ў фэйсбуку навінамі пра мужа:

«Цытуе ў лістах мне вершы Бродскага па памяці, піша дзецям казку, як падарунак на дзень нараджэння, і кранальныя лісты маме і дачцэ, яго прынцэсе. Вельмі сумуе па сям’і».

Як адзначае Ніна, настрой у Уладзя розны: «ад капец як цяжка да дзень скончыўся і нормаў». Па яе словах, лісты родным сталі прыходзіць «больш-менш рэгулярна месяц таму». Ад жонцы Уладзю даходзіць толькі траціна лістоў, і мала ад сяброў, знаёмых і проста неабыякавых людзей.

Ніна Лабковіч заклікае падтрымаць мужа лістамі:

«Вельмі цяжка там без маральнай падтрымкі. Пішыце лісты. Гэта — турэмны кісларод!»

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
🎉23 верасня праваабаронца Леанід Судаленка адзначае юбілей. Павіншуйце яго са святам!

У чацвер, 23 верасня, Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. Але ў гэтым годзе праваабаронца адзначыць яго за кратамі. Акрамя гэтага, Леаніда будуць судзіць у гэты дзень.

📌Нагадаем, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка пад вартай знаходзіцца ўжо 8 месяцаў. У Гомелі два тыдні ў закрытым рэжыме разглядаюць справу Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

💌Заклікаем павіншаваць праваабаронцу з юбілеем: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Леаніду Леанідавічу Судаленку
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹За гэты тыдзень у спіс палітвязняў трапілі 20 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца ўжо 675 чалавек.

🔹16 верасня Лукашэнка памілаваў 13 прызнаных праваабаронцамі палітзняволеных. Гэта асуджаныя па дыфамацыйных артыкулах (арт. 369, 391, 370 КК), хуліганства (арт. 339 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

🔹Прысуды на гэтым тыдні былі вынесеныя тром палітвязням:
Сяргея Шчыцёнку асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі»;
Сяргея Бялевіча — да 3 гадоў "хіміі»;
Руслана Лінніка — да 4 гадоў калоніі.

🔹Палітзняволены блогер Руслан Ліннік, якога асудзілі да чатырох гадоў калоніі, а судзе заявіў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў:
22 лютага супрацоўнікі без форменнага адзення, асобы былі ў балаклавах, пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне, каб даведацца адрас кватэры. Пасля працэсуальнага маўчання на мяне былі надзетыя кайданкі, і ўсё працягнулася з новай сілай і па новым сцэнары.

🔹25-гадовы палітвязень Дзмітрый Кубараў павінен выплаціць «Мінсктрансу» за «блакіроўку дарог» 11 жніўня 45 181,42 рублёў . На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што ў матэрыялах справы маецца дакумент, згодна з якім Дзмітрыю «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў. Па новых дадзеных палітзняволены Дзмітрый Кубараў, на думку «Мінсктранса», спыніў грамадскі транспарт на 107 маршрутах.

🔹 Палітвязня Ігара Банцара, які адбывае пакаранне на «хіміі», «за парушэнні збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калёнію». Банцар 19 дзён трымаў галадоўку ў ШІЗА, дзе яго ўтрымлівалі 40 дзён за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

🔹Палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар прад’явілі яшчэ два абвінавачванні: акрамя арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў…).

🔹Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне, але невядома па якім артыкуле. Згодна з дакументам, які даслаў жонцы журналіста начальнік следчага аддзела УКДБ Варанецкі, Дзянісу Івашыну прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў.

🔹Зняволеная праваабаронца Марфа Рабкова роўна год за кратамі, днямі ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы.

🔹У Гомелі ўжо два тыдні у закрытым рэжыме разглядаюць справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо больш за 2 месяцы знаходзяцца за кратамі. Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні зняволеных праваабаронцаў-вясноўцаў і падтрымаць іх. Падрабязнасці ТУТ.

🔹Са жніўня сваё пакаранне палітзняволеная Марына Сілёнак адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №10.

🔹У гомельскім СІЗА №3 працягваецца закрыты судовы працэс над палітвязнямі:
▫️Сяргеем Ціханоўскім;
▫️
Мікалаем Статкевічам;
▫️Ігарам Лосікам;
▫️
Уладзімірам Цыгановічам;
▫️
Арцёмам Сакавым;
▫️
Дзмітрыем Паповым.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць чатырнаццаць палітзняволеных:

🔺Уладзіслаў Еўсцігнееў 
🔺Яўген Каліноўскі 
🔺Данііл Богнат
🔺Максім Зіневіч 
🔺Юрый Дрэка
🔺Людміла Кузняцова
🔺Анастасія Булыбенка 
🔺Леанід Судаленка
🔺Стэфан Лазавік 
🔺Сяргей Маўшук
🔺Алесь Бяляцкі
🔺Сяргей Красоўскі
🔺Аляксей Якубук
🔺Аляксандр Дабрыянік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

📲Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️Суддзю, які амаль тры месяцы разглядае «справу Ціханоўскага», прызначылі на іншую пасаду

У гомельскім СІЗА ўжо амаль тры месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Справу палітвязняў разглядае суддзя Мікалай Бакуноў.

🔹Указам Лукашэнкі ад 7 верасня суддзю Бакунова вызвалілі ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда і прызначылі на пяцігадовы тэрмін суддзёй і старшынёй суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Такім чынам, калі Бакуноў вырашыць пакінуць былую пасаду да заканчэння разгляду справы, то ў адпаведнасці з заканадаўствам судовы працэс над палітвязнямі прыйдзецца пачынаць спачатку.

Падрабязней пра «палітычную» кар’еру суддзі можана прачытаць па спасылцы.
⁉️Што вядома пра суд над вясноўцамі, які ўжо трэці тыдзень адбываецца ў Гомелі

«Гомельская Вясна» апублікавала вытрымкі з лістоў палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленка да гомельскага актывіста Васіля Палякова, дзе ён распавёў, што адбываецца на закрытым працэсе. Вось, што вядома пра суд над вясноўцамі:

🔻Леанід Судаленка абскардзіў рашэнне суда аб закрыцці працэса:
«Цёмныя справы робяцца за замкнёнымі дзвярамі і з гэтым не паспрачаешся. Я абскардзіў тым не менш, патрабуючы публічнасці суду». 

🔻Палітзняволенай Таццяне Ласіцы на першым дне працэса стала кепска:
«Суд быў да 13.00, потым Таццяне выклікалі хуткую і ўсё. Пасля абеду суду ўжо не было. Працяг у панядзелак, калі Таццяна будзе ў норме».

🔻Леанід на судзе падаў ужо 9 хадайніцтв усе былі адхіленыя:
«Падаў 9 хадайніцтваў, якія суд паслядоўна адхіліў. Два з іх на паручыцельства. Адмоўлена».

🔻Абвінавачванне па справе падтрымліваюць тры пракуроры:
«У справе аж тры пракуроры з гарадской пракуратуры падтрымліваюць абвінавачанне і сур’ёзна лічаць, што праваабарона ў краіне незаконна!»

🔻У судзе дапытваюць 61 сведку:
«У мяне працягваюцца суды. Нудна, руціна. Выйшаў, паглядзеў налева, сеў у тралейбус…..(так Леанід апісвае адказы сведак, у якіх шмат «вады», – ад рэд.) І так 97% тамоў – ні пра што. Разбіраюць серыю пікетаў 19 года Марыі Тарасенкі супраць дэкрэта аб дармаедах. Яшчэ крыху і да выбараў 10-га года вернуцца».

🔻Прагнозы па выніку суду ў праваабаронцы несуцяшальныя:
«Дзяўчат (Ласіцу і Тарасенка) думаю вызваляць. Таццяне яшчэ паўгады давядзецца пасядзець. Па Марыі – інтрыга. Па другой частцы арышт – мінімальна. У мяне максімальны тэрмін – мінус некалькі месяцаў на дзіцёнка. Значыць, дзембель – вясна 23-га. А там па сітуацыі».

🔻Леанід плануе падаваць апеляцыйную скаргу на прысуд:
«Суды, як я пісаў, пакуль да 24 верасня распісаны: 61 сведка будуць дапытаны, 79 тамоў крымінальнай справы абвешчаны. Далей невядомасць. Апеляцыю буду падаваць».
🕊«Прайграў той, хто страціў надзею загадзя», — праваабаронца Марфа Рабкова за кратамі не губляе аптымізму

Палітзняволеная Марфа Рабкова, якая ўжо год знаходзіцца пад вартай, даслала ліст на волю датаваны 15 верасня. Праваабаронца піша, што са здароўем у яе ўсё адносна добра. З сукамерніцамі жывуць дружна і ва ўсім адна адной дапамагаюць. Марфа за кратамі шмат чытае, з апошняга — Якуба Коласа. Але вершы яго ў СІЗА выдалі толькі на рускай мове. У лісце палітзняволеная ўзгадвае лёс паэта і тое, што ён таксама сядзеў на «Валадарцы». На волю Марфа даслала верш Коласа «Каля акна ў астрозе», які быў напісаны падчас яго зняволення.

«Хоть я вам и процитировала довольно грустное стихотворение, но я верю, что наш многострадальный народ заслужит свою свободу. И мы сможем спокойно жить, работать, развиваться и растить своих детей. Нам нужно так мало: чтобы уважалось наше человеческое достоинство и соблюдались права человека. И все это будет скоро, главное не впадать в отчаянье и не опускать руки.

Проиграл тот, кто отчаялся заранее. И хоть поводов для этого множество – мы должны отвечать на них только самой яркой и искренней улыбкой. Справедливость обязательно восторжествует. Нужно сохранять в себе достоинство, не озлобляться и быть выше всех этих невзгод», — піша праваабаронца.

💌Калі ласка, працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
😍Паглядзіце, які ліст даслаў палітвязень Валерый Вішчэня з-за кратаў

Палітзняволены Валерый Вішчэня, які адбывае пакаранне на "хіміі" ў Віцебску, у сваім лісце піша, што ў паштовае аддзяленне зняволеным дазволена хадзіць толькі адзін раз у тыдзень. Акрамя гэтага, на пошту іх суправаджаюць супрацоўнікі папраўчай установы. Валерый не губляе бадзёрасці духу і піша, што трымаецца.

«І вялікі дзякуй за ліст і за тое, што мы ведаем, што мы не адны», — піша палітвязень.

🔹Нагадаем, Вішчэню абвінавачвалі ў «арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 12 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў Валерыя да трох гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. З 5 верасня Вішчэня пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове №9.

💌Дасылайце Валерыю лісты салідарнасці па адрасе: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Вішчэні Валерыю Іванавічу
🎉Леаніду Судаленку — 55!

Сёння свой юбілей за кратамі сустракае праваабаронца Леанід Судаленка.

Леанід — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За сваю праваабарончую дзейнасць ён быў удастоены ў 2019 годзе прэстыжнай французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і ўзнагароджаны беларускай Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Суд па справе палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

📨 Павіншаваць Леаніда:
-СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, Судаленку Леаніду Леанідавічу
💻 Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3jwJMLn
✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
🎉25 верасня зняволены старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі адзначыць Дзень народзінаў

Алесь Бяляцкі — заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг. Заўтра, 25 верасня, праваабаронца адзначыць сваё 59-годдзе за кратамі.

🕊Мы заклікаем павіншаваць палітзняволенага Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў, а таксама прапануем напісаць яму адкрыты ліст з віншаваннямі, які мы паспрабуем перадаць яму і апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

🔹Нагадаем, старшыню «Вясны» затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Бяляцкаму прад'яўленныя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай ужо 73 дні.

💌Павіншаваць Алеся:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам